Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Азярніцы

У возеры, што каля вёскі Брусы на Мядзелынчыне, жылі Азярніцы — істоты, падобныя да маладых жанчын. У Азярніц доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць знешне істоты нагадваюць людзей, замест крыві ў ix нібыта вада, i на дотык яны вельмі халодныя.

Размаўляюць Азярніцы на незразумелай мове, што нагадвае птушыную. Адзенне носяць сплеценае з багавіння. Па начах, калі свеціць месяц, Азярніцы выходзяць на бераг i спяваюць салоўкамі. Бывае, спяваюць яны i глыбока пад вадою. Тады іхнія спевы нагадваюць жабінае крактанне.

Калі раптам які чалавек убачыць Азярніц, ён не павшен сябе выдаваць, бо яны зацягнуць яго ў самую багну, да сябе, i ўжо не адпусцяць. Гэта ж чакае i таго, хто асмеліцца выкупацца ў возеры.

Расамаха

У Расамах — Духаў, што пераважна жывуць ў вадзе, ператвараюцца жанчыны, якія загубілі сваіх дзяцей ды i самі ўтапіліся. З'яўляюцца яны перад людзьмі ў постаці жанчыны з распушчанымі валасамі.

Аднойчы дзецюкі касілі сена па берагах ракі. Выбралі яны грудок, палажылі там свае кайстры з абедам i пайшлі касіць. Шмат выкасілі, пакуль сонца паднялося ўгору. Пайшоў адзін з ix на грудок узяць біклагу з квасам, аж бачыць, што хтосьці пачапаў торбы, а біклагу павесіў на алешыну. Каб гэта быў сабака, то ён не чапаў бы біклагі. Пачаў дзяцюк слухаць, ці не зашалясціць дзе, i чуе — плача дзiця зусім блізка ў лазе. Ён туды — плач далей. Ён далей — а плач чутны каля самай ракі.

3pабіў дзяцюк выгляд, што вяртаецца, а тым часам ціхенька давай падкрадвацца праз лазу да ракі. А каля ракі бабравіна i бабровая хата стаіць. Зірнуў ён, аж на бабровай хаце сядзіць голая жанчына з распушчанаю касою, а на руках трымае маленькае дзіцятка. Гэта яно i плакала.

Тым часам жанчына паклала дзіця на калені ды давай шчупаковым грабянцом расчэеваць валасы. Стаіць дзяцюк i дзівіцца: хто яна такая i чаго сядзіць тут на бабровай хаце? Дзіця зноў пачало плакаць. Жанчына давай яго калыхаць.

Тым часам астатнія дзецюкі з другога боку пачулі, што плача дзiця, ды i падышлі туды. Толькі тая Расамаха пачула, што праз лазу ідуць людзі як ускочыла, схапіла аберуч дзіця i кінулася ў бабравіну. Падбеглі дзецюкі, сустрэлі сябра ды i пытаюць яго, ці не бачыў ён якога дзіцяці. А таму няма чаго i казаць, бо калі на свае вочы не бачылі, то i не павераць.

Вярнуліся дзецюкі ўсе разам на сенажаць i пайшлі палуднаваць. Прыходзяць на грудок, аж там зноў хтось пачапаў торбы. Здагадаўся дзяцюк, што гэта справы Расамахі, але змаўчаў.

Багі і духі наўя Паляндра

У Наўі, дзе жывуць самыя Нядобрыя Дyxi, ycім кipye Багіня смерці — Паляндра. Яна, сцвярджаюць беларусы, варожа ставіцца да людзей i таму бывае рада, калі людзі часцей паміраюць. У выглядзе пачварнай жанчыны Паляндра з'яўляецца ў хатах паміраючых людзей і забірае ix душы. Душы гэтыя яна перадае Бабе-Язе, з якой моцна сябруе i часта разам раз'язджае ў адной жалезнай ступе. Калі беларусы гавораць пра смерць якога-небудзь дарагога чалавека, то звычайна адплёўваюцца, кажучы: «А кыш, Паляндра, не табе б, а кыш!»

Марэна

Усю зімy над зямлёй i людзьмі разам з Марозам пануе смяротны дух Марэна. Гэта старая пачварная баба. Але калі прыходзіць час вясны, Марэна вымушана хавацца ў Наўі да наступнай зімы. У Наўскі Вялікдзень беларусы, здзекуючыся з Духа, топяць куль саломы, прыбраны за Марэну, у першай за вёскай лужыне. Беларусы радуюцца, што па гэтым часе заканчваецца панаванне Марэны.

Смерць

Павядачкай заканчэння зямнога жыцця чалавека з'яўляецца Белая баба, альбо прадвесніца смерці — Смерць. Дух Смерці з'яўляецца ў постаці маладой жанчыны, але з тварам мерцвяка.

Смерць узнікае перад чалавекам раптоўна, слупом вырастаючы з-пад зямлі. Высокая, стройная, пад белым покрывай, набліжаецца, працягваючы да яго рукі i, не даходзячы ўсяго толькі некалькі крокаў, адкідвае назад густы вэлюм, адкрываючы напаўсатлелы твар старой жанчыны-нябожчыцы. Так стаіць яна перад чалавекам некалькі хвілін. Потым, паступова рассейваючыся белым туманам, знікае.

Чалавеку такая сустрэча прадказвае хуткую смерць. Калі ж Белая баба з'яўляецца, але хавае свой твар пад пакрывалам, — чакаць трэба цяжкай хваробы альбо смерці блізкага чалавека.

Дзева смерці

Дзева смерці таксама жыве ў Наўі. Адтуль яе пасылае па людскія душы Чарнабог. Дзева смерці — гэта велізарная жанчына. Галава яе вышэй за хваіны. Яна ходзіць па зямлі з вогненным вянком на галаве i з акрываўленай хусткай у руцэ. Дзе ступіць смертаносная Дзева — там пакрываюць зямлю свежыя магілы. Куды махне яна хусткаю — там пусцеюць паселішчы i сёлы. У тым доме, куды яна прасуне ў адчыненае акно руку са сваей крывавай хусткаю, не застаецца ніводнае жывой душы.