Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Паняцце міфа I міфалогіі

Словы «мiф» i «міфалогія» ў сучасным беларускім грамадстве ўжываюцца з рознымі адценнямі i ў розных сэнсах, што часам вядзе да не заўсёды апраўданага пашырэння ix значэння. Гэта вынік таго, што большасць грамадства спасцігае міф праз вопыт, пачуццёвае пазнанне, а не праз навуковыя веды.

Пытанне пра сутнасць міфалогіі, хвалюе i выклікае спрэчкі навукоўцаў ужо не адно стагоддзе. На гэтую тэму нaпicaна вялікая колькасць прац, icнye шмат тэорый, якія даюць тлумачэнне міфалогіі як у цэлым, так i асобных яе элементаў. Амерыканскі вучоны I. Дуглас у працы пра дэфініцыі тэрміна «міф» прыйшоў да высновы, што ў яго столькі ж азначэнняў, колькі існуе вучоных, якія яго выкарыстоўваюць.

Для прыкладу прывяду некалькі найбольш супрацьлеглых азначэнняў міфа, дадзеных рознымі навукоўцамі. Міф — пасрэднік паміж чалавекам i яго жахамі (М. Эліядэ). Міф — алегорыя i іншаказанне (Ф. Бэкан). Міф — прымітыўная навука для тлумачэння абрадаў (Дж. Фрэйзер). Міф — байка (школа братоў Грым). Міф — гэта вобразы, зафіксаваныя ў слове, якія сталі здабыткам калектыву. Міф — рэальнасць... ён не прыдумка (А. Лосеў).

Неабходна прызнаць, што паняцці міфа i міфалогii займалі значнае месца ў сацыялогіі i культуралогіі XX ст. i захоўваюць гэтую значнасць сёння, у XXI ст.

Слова «міф» выкарыстоўвалі яшчэ старажытныя грэкі, i з грэчаскай мовы mythos перакладаецца як слова, паданне, апавяданне. Caмi старажытныя грэкі адзначалі шматзначнасць гэтага слова. Яно мела ў ix тры асноўныя значэнні: міф як слова, міф як эпас, міф як логас.

У міфалогіях народаў свету шэраг тэм i матываў паўтараецца. Гэта дазваляе згрупаваць міфы па некалькіх катэгорыях:

антрапаганічныя — міфы пра паходжанне (стварэнне) чалавека (першачалавека), міфічных першапродкаў народа, першай чалавечай пары i т.д.;

блізнятныя — міфы, у якіх расказваецца аб дзейнасці міфалагічных герояў-блізнят, якія часта выступаюць у якасці родапачыналынкаў племені ці як культурныя гeроі. Вытокі ix прасочваюцца ва ўяуленнях аб звышнатуральнасці нараджэння блізнят. Ёсць міфы пра блізнят брата i сястру, але сустракаюцца i ўскладненыя мiфы, дзе адзначаюцца ix кровазмяшальныя шлюбы;

этыялагiчныя — міфы, якія тлумачаць з'яўленне розных прыродных i культурных аб'ектаў, ix адрозненне адзін ад аднаго;

касмаганічныя — мiфы пра ўтварэнне Сусвету (Космасу) i яго складовых частак. Тут дзейнасць багоў адзначаецца як пераўтварэнне хаосу ў Космас, што з'яўляецца галоўным унутраным сэнсам любой міфалогіі на любым этапе яе існавання;

астральныя — мiфы аб зорках i планетах. Цэлыя cyзop'i ўяўляюцца ў выглядзе жывёл, людзей. У склад астральных міфаў уваходзяць лунарныя i салярныя міфы;

татэмічныя — мiфы пра паходжанне i роднасць чалавека, роду цi племені з пэўнай жывёлай цi раслінай. У аснове мiфaў ляжаць уяўленні аб роднасці паміж групай людзей i жывёлінай-татэмам, якая Лічыцца першапродкам. Асноўныя персанажы надзелены рыcaмi чалавека i жывёлы;

каляндарныя — мiфы пра аднаўленне прыродных цыклаў; звязаны з цыклам каляндарных абрадаў, тлумачаць змены гадавых цыклаў. Каляндарныя міфы суадносяцца з касмаганічнымі;

гераічныя — міфы пра герояў, ix жыцце i подзвігі, барацьбу з пачварамі. У ix фіксуюцца факты з жыцця героя: цудоўнае нараджэнне, выпрабаванні, барацьба з пачварамі, пошукі жонкі, смерць;

эсхаталагічныя — міфы, у якіх выказваюцца папярэджанні аб канцы свету. Узнікаюць пазней за астатнія i апіраюцца на мадэлі міфаў каляндарных i касмаганічных. Апавядаюць пра знішчэнне свету ці яго частак — сусветны патоп, пагібель багоў, пра знішчэнне асобных пакаленняў, перыядычныя катастрофы.

Пры ўсёй разнастайнасці міфалагічных персанажаў, якія існуюць у міфалогіях народаў свету, ix можна аднесці да наступных асноўных катэгорый:

першапродкі — міфалагічныя персанажы ці icтoты, ад якіх вядзе свае паходжанне род, племя, чалавецтва. Першапродкі дзейшчалі ў час мiфiчнaгa першатварэння; звычайна ўяўляюцца як прабацькі родаў i плямёнаў, яднаюць родавае грамадства ў сацыяльную групу, якая супрацьстаць іншым грамадствам i навакольным сілам;

багі — галоўныя персанажы мiфaлoгii, вышэйшыя звышнатуральныя істоты, надзеленыя выключным розумам, дасканаласцю. Яны кіруюць светам ці значнай яго часткай i надзелены індывідуальнай адметнасцю i пазнавальнай атрыбутыкай. Ім пакланяюцца як уладарам прыроды i чалавечага лесу;

духі — звышнатуральныя істоты (зааморфныя ці антрапаморфныя) бачныя i нябачныя, якія падпарадкоўваюцца багам i ўзаемадзенічаюць з людзьмі;

героі — персанажы мiфaлoгii, якія абараняюць людзей ад мiфiчныx icтот ці здабываюць для грамадства патрэбныя рэчы. У канцы жыцця становяцца багамі ці эпічнымі героямі;

трыксцеры — катэгорыя мiфaлaгiчнaгa персанажа, з xapaктыарыстыкамі махляра i гарэзы; не толью няўдала пераймаюць герояў альбо замінаюць iм, але i здзяйсняюць смешныя Ўчынкі.

Пры наяўнасці вялікай колькасці азначэнняў паняцця «міфалогія» (ад грэч. mythos — паданне + logos - вучэнне), пазбягаючы ўсялякіх дробных i неістотных нюансаў, можна сказаць, што яно ў наш час выкарыстоўваецца ў трох значэннях.

Па-першае, міфалогія — гэта сукупнасць уласна міфалагічных тэкстаў. Тут неабходна зрабіць удакладненне. Для сучаснага чалавека больш звыкла разумець пад тэкстам паведамленне ў пісьмовым выглядзе, таму што ў культуры нашага часу пераважаюць, пісьмовыя тэксты. Але сучасная навука пад тэкстам разумее не толькі пісьмовы, але i іканаграфічны прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці. Па форме фіксацыі тэксты дзеляць на пісьмовыя i іканаграфічныя, разумеючы пад апошнімі малюнкі, чарцяжы, сімвалы. Таму элементы міфалогіі ў жыцці грамадства могуць прысутнічаць як складаная сукупнасць вусных, пісьмовых, іканаграфічных тэкстаў. Да таго і трэба ўвесь час памятаць, што ў жыцці i ў мастацтве міф можа апрадмечвацца не толькі праз літаратурныя тэксты, але i іншымі спосабамі — танцам, песняй, абрадам, кінафільмам.

Па-другое, міфалогія — cicтэмa ўяўленняў пра свет, спосаб разумення свету. У такім азначэнні паняцце “міфалогія” адлюстроўвае гістарычна першую форму мыслення людзей, якая цалкам не знікла да нашага часу. Элементы міфалагічнага мыслення праяўляюцца ў сучасным грамадстве пры адлюстраванні свету ў паўсядзённым жыцці.

Галоўная асаблівасць міфічнага мыслення ў тым, што яно, па сутнасці, не выходзіць за межы пачуццёвых уяўленняў. Гэта вынік таго, што хоць міфалагічнае мысленне i стварае абагульненыя вобразы, ix нельга лічыць абстрактна-агульнымі ў адрозненне ад пазнавальных вобразаў навуковага мыслення — лагічных ідэалаў, якія з'яўляюцца прадуктам свядомай дзейнасці розуму i паказваюць сутнасць канкрэтных з'яў.

Спецыфічнасць міфалагічнага мыслення ў параўнанні з сучасным вызначаецца наступнымі прыкметамі:

сінкрэтызмам — спалучэннем разнастайных поглядаў пры ігнараванні ix супярэчнасці адзін аднаму;

антрапамарфізмам — перанясеннем чалавечых якасцяў на прыродныя аб'екты;

атаясамленнем усяго з усім: аб'екта з суб'ектам, часткі з цэлым, рэальнага са звышрэальным, прадмета з яго азначэннем;

вобразным ладам мыслення, апорай на пачуцці, асацыяцыі;

традыцыяналізмам — абсалютнай верай у дакладнасць міфа, шанаваннем справаў i слоў продкаў;

прыхльнасцю да ўстойлівых стэрэатыпаў паводзін, мовы, матываў i формаў мастацтва;

рытуалізмам — захаваннем i зберажэннем правілаў рытуалу;

прынцыповай метафарычнасцю міфалагінага мыслення i бясконцасцю трансфармацыі раскрыцця сэнсу.

Ва ўяўленні першабытных людзей грамадскае жыццё тоеснае з жыццём прыроды i разам яны складаюць адзінае цэлае. Міфалагічная свядомасць не адзначас паміж імі якаснай розніцы: людзям прыпісваюцца ўласцівасці рэчаў, а рэчам — чалавечыя ўласцівасці.

Сваё ўяўленне пра будову свету старажытныя людзі адлюстроўвалі Ў канцэнтраваным выглядзе праз апісанне ці малюнак, якія навукоўцы называюць мадэлямі свету. Мадэлі свету адлюстроуваюць узаемасувязь асноўных прасторавых каардынат i вызначаюць месца носьбітаў міфалагічных уяўленняў у міфалагізаваным свеце.

Найболыш распаўсюджанымі мадэлямі свету з'яуляюцца дзве — Сусветная гара i Сусветнае дрэва.

Прыклад Сусветнай гары яскрава адлюстраваны ў стажытнай грэчаскай міфалогіі. Алімп для грэкаў — цэнтр Сусвету, на IM жывуць галоўныя багі. Алімп звязвае Зямлю i Неба.

Сусветнае дрэва — адлюстраванне светапогляднай сістэмы старажытнага грамадства праз вобраз якога-небудзь дрэва: дуба, ясеня i інш. Крона Сусветнага дрэва дасягае нябёсаў, карані апускаюцца ў падземнае гаспадарства, ствол знаходзіцца ў зямным свеце. Гэтым самым яно звязвае паміж сабой усе часткі першабытнага Космасу.

Пa-трэцяе, міфалогія — гэта навука, якая вывучае міфы i сістэму міфалагічных ўяўленняў пра свет, распрацоўвае тэарэтычныя i практычныя праблемы свайго аб'екта даследавання.

Вызначэнне міфа як жанру літаратуры — гэта звужаны навуковы падыход, які выкарыстоўваецца толькі пры разглядзе пытанняў месца міфа ў літаратуры.