Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

На 30-я гады прыпаў росквіт талента Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з аршаншчыны. Ён стварыў у гэты час такія вядомыя лірычныя пейзажы, як «Аголеныябярозкі», «Лёдпайшоў», «Пачатаквясны», «Ранняявясна».

Важнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая сабрала вялікія каштоўнасці. Акрамя палотнаў беларускіх мастакоў, у ёй было шмат карцін майстроў рускага і заходняга жывапісу. Галерэя праводзіла вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню працоўных, аказвала творчую дапамогу мастакам.

Аналізуючы развіццё музычнай культуры, трэба нагадаць, што поспехі ў станаўленні музычнага мастацтва былі дасягнуты ўжо ў першыя гады савецкай Улады. Спачатку ў музычным жыцці пераважала творчасць харавых калектываў, створаных на самадзейнай выснове. Адначасова складваліся ўмовы і рабіліся першыя крокі да стварэння прафесіянальнага музычнага тэатра, нацыянальнай оперы. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы прафесійных музычных кадраў, у мастацкім выхаванні працоўных адыгралі народныя кансерваторыі ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Значнай з'явай стала адкрыццё Беларускага музычнага тэхнікума ў Мінску. Оперны і балетны класы, музычныя калектывы тэхнікума з'явіліся асновай Беларускай студыі оперы і балета (з 1933 г. Дзяржаўны тэатр оперы і балета), сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра, філарманічнага аркестра народных інструментаў.

У 1932 г. арганізоўваецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, хор пры радыёцэнтры, у 1937 г. адкрыта Беларуская дзяржаўная філармонія. Філармонія аб'яднала сімфанічны і народны аркестры, харавую капэлу, ансамбль беларускай народнай песні і танца, вакальны і смычковы квартэты. Беларускія цымбалісты I. Жыновіч, А. Астрамецкі, піяніст А. Клумаў і іншыя ўдзельнічалі ва Ўсесаюзных музычных конкурсах. У 1938 г. ствараецца Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.

Развіццю эстраднага мастацтва спрыяла стварэнне ў Беластоку Дзяржаўнага джаза БССР, мастацкім кіраўніком якога з'яўляўся Эдзі Рознер. Калектыў карыстаўся такой папулярнасцю, што з яго творчасцю азнаёміўся нават сам Сталін. Там жа ў Беластоку ў 1940 г. быў арганізаваны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы (з 1957 г. Дзяржаўная акадэмічная капэла БССР). Кампазітарскія і музычныя жанры аб'ядноўваў створаны ў 1934 г. Саюз кампазітараў.

У 20-я гады пачалася і адразу ж набыла даволі інтэнсіўны характар дзейнасць першых беларускіх савецкіх прафесійных кампазітараў (М. Чуркіна, М. Аладава, Я. Цікоцкага, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Анца, М, Крошнера, В. Залатарова, М, Куліковіча-Шчаглова, М. Равенскага і інш.), былі закладзены асновы сімфоніі, квартэта, фартэпіяна, квінтэта, кантаты, раманса, масавай харавой песні.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет

«Салавей» М. Крошнера. Выканаўцамі гэтых твораў былі таленавітыя майстры опернагаібалетнагамастацтваЛ.Александроўская, Р. Млодак, I. Бало-цініінш.

Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі больш за 100 масавых песень, звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. Некаторыя з напісаных народных песень — «Бывайце здаровы» I. Любана, «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага — сталі шырока вядомымі. Добра вядомымі былі і песні «Каваль», «Рабочы палац» А. Туранкова, «Першаманскі марш» М. Чуркіна і іншыя.

Значнае месца надавалася запісу і апрацоўцы народных песень. У цэлым беларуская музычная культура пры мастацкай недасканаласці многіх твораў Абапіралася на народную песеннасць, узбагачала скарбонку беларускай культуры. Многія творы 20-30-х гадоў не страцілі свайго мастацкага значэння і засталіся рэпертуарнымі і зараз.

Адначасова з музычным развівалася тэатральнае мастацтва. 3 1917 г. арганізоўваліся новыя тэатры і шматлікія гурткі, якія з пачаткам першай сусветнай вайны спынілі сваю дзейнасць. У Мінску пачало дзейнічаць Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (арганізатар Ф. Ждановіч), якое адыграла важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва. Дсабліва развіццё тэатральнага мастацтва пачалося пасля вызвалення Мінска. У 1920 г. адчыніў дзверы БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы), БДТ-2 (пад кіраўніцтвам У. Галубка); у 1926 г. — БДТ-3 (пазней — тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску). У трупы гэтых тэатраў увайшлі найбольш таленавітыя прадстаўнікі нацыянальнай сцэны, якія і вызначылі яе развіццё. Гэта В. Галіна, Г. Глебаў, Г. Грыгоніс, К. Міронава, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, Ул. Уладамірскі, А. Ільінскі, П. Маўчанаў, К. Саннікаў, С. Станюта і інш.

У сувязі з культурным патрабаваннем вёскі ў сярэдзіне 30-х гадоў узніклі і дзейнічалі вандроўныя калгасна-саўгасныя тэатры. У 1938 г. іх працавала 8 (у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі). Аб прафесійным узроўні гэтых творчых калектываў сведчыць той факт, што на базе Мазырскага тэатра быў створаны Палескі абласны тэатр, а на базе Барысаўскага ў 1939 г. — Пінскі абласны драмтэатр. 3 развіццём тэатраў расла і колькасць наведвальнікаў. Напрыклад, калі ў 1937 г. іх наведалі 999,4 тыс. чалавек, то ў 1939 г. — 1518 тысяч.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР там разгарнулася праца па стварэнню тэатраў. На пачатку 1941 г. у Беластоку працавалі беларускі і польскі драмтэатры, у Брэсце — рускі і яўрэйскі, у Гародні — рускі драматычны і лялечны, у Вілейцы, Баранавічах і Пінску — беларускія драмтэатры.

3 пачатку свайго існавання беларускі савецкі тэатр звяртаўся да твораў, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, разнастайным праблемам сучаснага жыцця. Гэта спектаклі — «На купалле» М. Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Перамога» Я. Міровіча, «Бязвінная кроў», «Ганжа» У. Галубка.

У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары творамі беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі. Выкары-

стоўвалася драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча («Пінская шляхта»), Я. Купалы («Прымакі», «Паўлінка»), 3. Бядулі («Салавей»), А. Астроўскага («Беспасажніца») («Ваўкі і авечкі»), I. В. Шылера («Каварства і каханне»).

Разам з развіццём тэатральнага мастацтва пасля 1917 г. пачынаецца станаўленне беларускай савецкай літаратуры. У тых ці іншых формах яна існавала ўжо ў перыяд грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Так, у гэты час пісаў вершы-заклікі Я. Купала, працаваў над патрыятычнымі вершамі Я. Колас, у газеце «Дзянніца» друкаваў свае творы Ц. Гартны. Пачалі пісаць З. Бядуля, М. Чарот.

Упачатку 20-х гадоў беларуская літаратура вызначаецца бурным развіццём і ўздымам. Значную ролю ў гэтым адыграла газета «Савецкая Беларусь», якая пачала выдавацца з ліпеня 1920 г. Яна друкавала творы М. Чарота, К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова, М. Зарэцкага, В. Каваля, А. Звонака.

Выданнем беларускай літаратуры актыўна займалася заснаванае ў 1922 г. выдавецтва «Адраджэнне», часопісы «Маладняк» (1923-1932 гады), «Узвышша» (1927-1933 гады). Літаратурныя творы друкаваліся ў 25 газетах

і15 часопісах.

У20-30-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшлі новыя людзі: М. Чарот, У. Дубоўка, А. Дудар, У. Хадыка, М. Лужанін, А. Куляшоў, А. Бабарэка, А. Вольны, Я. Пушча, А. Аляксандровіч і іншыя. Гэтыя пісьменнікі і паэты аб'ядналіся ў арганізацыю «Маладняк». Мэта іх арганізацыі — стварэнне новага рэвалюцыйнага мастацтва. Але пры ажыццяўленні гэтай мары маладнякоўцы часта дапускалі памылкі ў адносінах да культурнай спадчыны, недастаткова ўвагі надавалі мастацкай вартасці твораў, былі вельмі ідэалагізаваны, палітызаваны. У 1928 г. «Маладняк» быў ператвораны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, якая была ліквідавана ў 1932 годзе.

Істотны ўклад у тагачаснае літаратурнае жыццё ўнеслі пісьменніцкае аб'яднанне «Узвышша» і згуртаванне «Полымя».

Упачатку 30-х гадоў у літаратурным жыцці БССР адбыліся сур'ёзныя змены. Пастановай ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» усе літаратурныя структуры ліквідаваліся і стваралася адна — Саюз савецкіх пісьменнікаў. Ён праводзіў лінію партыйнасці ў мастацкай творчасці, якая выражалася ў метадзе сацыялістычнага рэалізму. Гэты метад у якасці асноўнага зацвердзіў і Першы з'езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1934 года.

Лагічным вынікам правядзення метаду сацыялістычнага рэалізму з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе, савецкі чалавек стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на высокім мастацкім узроўні. Гэта творы А. Александровіча, С. Грахоўскага, Э. Самуйлёнка, М. Скрыгана, М. Хведаровіча і іншых. Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах», напрыклад, якая рэкламавалася як выдатная літаратурная з'ява, сваім

зместам апраўдвала формы і сродкі, з дапамогай якіх праводзілася масавае рассяляньванне краіны.

Метад сацыялістычнага рэалізму стаў выкарыстоўвацца для таго, каб сканцэнтраваць увагу на распачатых пераўтварэннях і адцягнуць народ ад цяжкасцей, пралікаў і злачынстваў кіраўніцтва. Услаўленне дасягненняў павінна было адвесці цені ад лідэраў, прыкрыць негатыўнае. На справе метад у многім стаў сродкам замазвання, прыхарошвання недахопаў, ідэалагічнай апрацоўкі мас, што савецкі лад — самы справядлівы і адзіна магчымы.

Укараненне метаду значна адбілася на стане літаратуры, усяго мастацтва. Героі сталі рэзка падзяляцца на станоўчых і адмоўных. 3 літаратуры знікаюць персанажы гультаёў, п'яніц. Творы становяцца маралізатарскімі.

Са стварэннем саюза пісьменнікаў над усімі творчымі дзеячамі усталёўваецца жорсткі ідэалагічны кантроль, цэнзура. Вялікая роля ў гэтым кантролі адводзілася створанаму галоўнаму ўпраўленню па справах літаратуры і выдавецтваў — Галоўліту.

20-30-я гады з'яўляюцца перыядам развіцця беларускай паэзіі (тут працавалі — Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, К. Крапіва, К. Губарэвіч, А. Дудар, П. Глебка, П. Трус, М. Лужанін і іншыя); прозы — Я. Колас, М Лынькоў, 3. Бядуля і інш.; рамана — Я. Колас «На ростанях», «У палескай глушы», «У глыбіні Палесся», Ц. Гартны —»Сокі цаліны», Я. Нёманскі — «Драпежнікі», Я. Мурашка — «Сын», 3. Бядуля — «Язэп Крушынскі», М. Зарэцкі — «Сцежкі-дарожкі».

Ствараецца беларуская драматургія (драма і камедыя). На гэтай глебе працавалі Я. Купала, Л. Радзевіч, М. Чарот, Я. Міровіч, К. Чорны, К. Крапіва

ііншыя.

У1920 годзе на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі кінафільм «Лясная быль» (рэжысёр Ю. Тарыч), прысвечаны барацьбе партызан у 20-я гады. Ю. Тарыч у 1930 г. стварыў і першую беларускую гукавую стужку «Пераварот». Ён жа зняў і такія карціны, як «Да заўтра», «Джэнтэльмен і певень», «У вялікім горадзе», «Песня вясны». Вядомымі режысёрамі сталі Уладзімір Гардзін (фільм «Кастусь Каліноўскі»), Ул. Корш-Саблін (фільм «У агні народжаная» і інш.). На беларускай кінастудыі сваю творчую дзейнасць пачыналі кампазітары I. Дунаеўскі, А. Туранкоў, акцёры — Л. Кіт, М. Чаркасаў, М. Сіманаў.

20-я - 30-я гады былі часам стварэння беларускага радыё, друку, навукі. Беларускія вучоныя — акадэмік Ц. Бурцін займаўся праблемамі адноснасці і праводзіў даследванні па пытаннях дыферэнцыяльных ураўненняў; акадэмік I. Некрашэвіч, Б. Сняткоў даследвалі праблемы радыёфізікі і электронікі; акадэмік А. Кайгародаў стварыў беларускую геафізічную абсерваторыю; акадэмік М. Прыляжаеў адкрыў рэакцыю, пры дапамозе якой ствараліся новыя класы арганічных злучэнняў (альдэгіды, кіслоты і інш); акадэмік Б. Ерафееў заклаў асновы тапакінематыкі і г. д.

Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

З моманту усталявання Савецкай улады стаўленне да царквы да характарызавалася наступальніцкай палітыкай бальшавікоў супраць царкоўных служачых як прыхільнікаў контррэвалюцыі. У ліку першых арыштаваных апынуўся і сам Патрыярх Ціхан. У студзені 1918 г. быў прыняты дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, што выклікала вострае незадавальненне як саміх царкоўнікаў, так і веруючых.

У 1921—1922 гг. у СССР пад відам збору сродкаў на барацьбу з голадам была канфіскавана вялікая колькасць царкоўных рэчаў, кошт якіх падлічыць практычна немагчыма. Да таго ж, многія канфіскаваныя рэчы, грошы і каштоўныя камяні былі проста раскрадзены на месцах, а затым і ў вышэйшых інстанцыях, аб чым сведчаць архіўныя дакументы аб пакаранні "канфіскатараў" за такія ўчынкі.

Вялікая ўвага надавалася антырэлігійнай прапагандзе. Пры кожным клубе і хацечытальні працавалі гурткі "Саюза ваяўнічых бязбожнікаў" (СВБ), які ў БССР быў створаны ў 1926 г. Праз іх партыйныя і дзяржаўныя органы імкнуліся дыскрэдытаваць не толькі хрысціянскую і іншыя рэлігіі як ідэалогію і сістэму маральных прынцыпаў, але і касцёл, праваслаўную царкву і іншыя культы як палітычна-грамадскія інстытуты, апраўдаць рэпрэсіі супраць іх .

Далейшы наступ дзяржавы на рэлігію, пералом у анты-рэлігійнай палітыцы вызначыла пастанова ЦВК СССР ад 8 красавіка 1929 г. "Аб рэлігійных аб'яднаннях". Пастанова забараніла ўсялякую царкоўную дзейнасць па-за сценамі храмаў, акрамя наведвання цяжка хворых, паміраючых і пахавання памерлых.

Прадягваліся канфіскацыі царкоўнай маёмасці. Здымаліся і накіроўваліся на пераплаўку царкоўныя званы. Святары абкладаліся вялікімі падаткамі. Ужо ў 1920-я гг. у БССР былі закрыты ўсе касцёлы. Толькі на працягу 1930 г. "па просьбах насельніцтва", якія інспірыраваліся на сходах "Саюза ваяўнічых бязбожнікаў", былі закрыты 573 царквы. На 20 снежня 1936 г. у БССР з 1 445 дарэвалюцыйных цэркваў былі закрыты 1371. Дзейнічалі толькі 74 храмы. Затым іх колькасць яшчэ скарацілася.

Далёка не ўсе беларускія рабочыя і сяляне сталі атэістамі. Паводле даных Усесаюзнага перапісу, праведзенага 6 студзеня 1937 г., вынікі якога былі ануляваны, сярод насельніцтва БССР ад 16 гадоў веруючых налічвалася 57 % , 5,6 млн чалавек. Рэлігія не была пераможана, яна перайшла на бытавы ўзровень.

5. Індустрыялізацыя і фарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР

Новая эканамічнай палітыка (рынак, прыватная ўласнасць, прадпрымальніцтва) дазволіла ў сціслыя тэрміны аднавіць адрадзіць разбураную войнамі і рэвалюцыямі эканоміку. Але яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадарка.

Пасля пераадолення разрухі бальшавіцкая ўлада стала надаваць пераважную ўвагу менавіта сацыялістычнаму сектару. Пасля смерці Леніна

лозунг “НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга” быў адкінуты па палітычных і ідэ-

алагічных меркаваннях. У прыватнасці, лозунгі рэвалюцыі аб сацыяльнай роўнасці, інтарэсах працоўных і інш. супярэчылі сутыкнуліся з адраджэннем капіталізму, беспрацоўя, эксплуатацыі і г. д. У выніку НЭП стаў паступова згортвацца, а да канца 20-хх быў наогул адкінуты.

У 1925 годзе, на 14 з’ездзе РКП(б) ЦК партыі на чале са Сталіным узяў курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай у варожым акружэнні капіталістычных краін вырабляць уласныя станкі, машыны, абсталяванне і г. д. Вядома, што ў тых умовах, калі большасць насельніцтва была занята сельскай гаспадаркай, зрабіць гэта было вельмі цяжка.

А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкой прамы-

словасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вы-шэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў (майстроў). Нізкім быў і агульны, аду-кацыйны і культурны ўзровень насельніцтва. Паводле перапісу 1926 г. пісь-менных ва ўзросце 9 гадоў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.

Сродкі на індустрыялізацыю збіраліся за кошт “унутраных рэзерваў”э На знешнія інвестыцыі разлічваць не даводзілася. СССР не прызнаў даўгі былой царскай Рассіі і адмовіўся плаціць па працэнтах.

рэжым жорсткай эканоміі (скарачэнне штатаў)

павышэнне падаткаў з нэпманаў і аднаасобнікаў

шляхам выпуску аблігацый дзяржпазык

увядзенне манаполіі на гарэлку

рост цэн на спажывецкія тавары

валютныя магазіны (таргсіны)

продаж золата, каштоўнасцяў, шэдэўраў мастацтва

Асноўнай жа крыніцай стала прадукцыя сялянскай працы (экспарт)

але за нізкую аплату за хлебанарыхтоўкі Індустрыялізацыя павінна была ажыцяўляцца за кошт максімальнай пе-

ракачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі ў сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ва УКП(б), якія ўзялі на ўзбраенне ідэю

Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі"за кошт сялян

Індустрыяліэацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу ідустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагранічнае становішча рэспублікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя радовішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а традыцыйнай лёгкай, мясцовай.

Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР паступіла з саюзнага бюджэту. Існавалі і мясцовыя крыніцы папаўнення бюджэту (лес, зёлкі, грыбы).

Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-32/33; другі – на 1933/4-1937/8, трэці 1938-42

Большасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструкцыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гарбарную прамысловасць. 3 1925 а 1928 гт. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Оршай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "ін-

дустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрмі-

новае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да нерагляду планаў пяцігодкі, прыняццю павышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджаныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павелічэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыпліны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя

цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая

забеспячэнне краіны, што прымусіла зноў увесці харчовыя карткі.

Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены камандныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народна-гас- падарчым комллексам. 5 студзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК

СССР "Аб рэарганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганізаваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных са-

юзных наркаматаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне

індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капітальнага будаўніцтва станавілася не вы-творчасць, а сфера размеркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партыйных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галіновыя аддзе-лы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і ішныя, Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканскай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытворчых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі.

Жорсткія метады кіравання эканомікі дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і ворагамі народу, на якіх скідваліся ўсе агрэхі фарсіраваных тэмпаў.

Тым не менш, за першую пяцігодку (1928/29-1932/33) у БССР было пабудавана 538 прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, запалкавая ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мяса-камбінат у Оршы.

Істотна змянілася галіновая структура прамысловасці. Аб'ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4, 3 р. У рэспубліцы з'явіліся машына-будаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.

Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

Велізарную ролю ў выкананні пяцігодак адыгралі самі працоўныя: эн-

тузіязм мас, масавае сац спаборніцтва, стаханаўскі рух за выкананне і перавыканенне планаў, рух шматстаночнікаў, “грамадскі буксір” і інш. З’явіліся важныя сродкі маральнага стымулявання працоўных – Ордэны “Знак пашаны”, Чырвонага працоўнага сцягу, ордэн Леніна. Уведзена ганаровае званне Герой сацыялістычнай працы

3 1938 г.пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Ён прадугледжваў бу-даўніцтва ў

рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, ў тым ліку хімічных, аснашчэнне прамысловасці і с/г высокапрадукцыйнай тэхнікай.

Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці планавалася

ў3,5 раза.

Увыніку індустрыялізацыі коштам велізарных намаганняў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вы-расла

ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульна-саюз-най вытворчасці і яе вываз за межы

рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрыклад, станкабудаванне. Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі. Умацоўвалася вера людзей у партыю бальшавікоў, у хуткую пабудову сацыялізма

6. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны

Нягледзячы на абвяшчэнне Дэкрэта аб Зямлі 26 кастрычніка 1917 г., надзяленне асноўнай масы сялян зямлёю адбывалася толькі пасля грамадзянскай вайны. У свядомасці беларускага народа і іншых народаў былога

СССР назаўсёды замацавалася паняцце “Калектывізацыя”, якое мае два-

які сэнс.

Пад ім трэба разумець І. працэс дабрахвотнага аб’яднання сялянскіх гаспадарак і 2. дзяржаўную палітыку. Так, першыя дабрахвотныя аб’яднанні з’я- віліся адразу паслярэвалюцыі ў выглядзе сельскагаспадарчых камун, арце-

ляў, сумесных таварыстваў па апрацоўцы зямлі, але ў першай палове 20-х яны вялікага распаўсюджання не атрымалі. Найбольшую зацікаўленасць у іх выявілі тыя з сялян або батракоў, хто не меў дастатковых сродкаў для развіцця ўласных гаспадарак. Невыпадкова, што першыя калектыўныя гаспадаркі былі бядняцкімі і не давалі дзяржаве ніякага прыбытку.

Між тым, НЭП значна стымулявала асноўную частку сялянства да паляпшэння індывідуальнага гаспадарання. Чарвякоў (старшыня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) бачылі шлях паляпшэння сельскагаспадарчай вытворчасці ў хутарской сістэме земляробства, праз стварэнне заможных гаспадарак. Партыйны лозунг часоў НЭП “Сяляне, узбагачайцеся!”. Багаты селянін – багатая дзяржава.

Разам з тым паляпшэнне эканамічнага стану болынасці сядянства ва ўсесаюзным маштабе павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяржавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфліктаў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прадаваць сваю прадукцыю па цэнах якая дыктаваліся дзяржавай, неаднаразова выклікала спрэчкі ва Урадзе і ЦК УКП(б), Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вы-творчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР

скара-ціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існавалі “нажніцы” цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі.

Як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад прадажы яго на экспарт. Недахоп сродкаў абумовіў нават продаж за мяжу золата і многіх музейных каштоўнасцяў. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па патрэбных дзяржаве цэнах прыкметнага плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не вырашала, бо такіх было няшмат, як няшмат было і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.

Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарыхтовак узмацнялася палітычнай. 3 развіццём НЭПу прыватнаўласніцкія настроі складалі адчувальную канкурэнцыю калектывісцкім ідэям і наогул - усёй сацыялістычнай ідэалогіі з яе ўсеагульнай роўнасцю, нянавісцю да багацеяў і г.д.

Пра тое, як адбывалася калектывізацыя ва ўмовах НЭП, мы пагаворым не семінары, заўважыўшы, што ў цэлым па БССР у пачатку 1928 г. налічваася 611 калектыўных гаспадарак, з якіх большасць (43%) складалі камуны, а таксама 248 саўгасаў.

Зараз жа засяродзім увагу непасрэдна на той палітыцы, распрацаванай не ў гушчы працоўнага сялянства, а ў нетрах крамлёўскіх кабінетаў. Гэтая палітыка скіроўвалася на аб’яднанне сялянскіх інд. гаспадарак у калектыўныя з тым, каб стварыць на іх базе буйныя фабрыкі па вытворчасці с/ г

прадуктаў, у першую чар-гу - збожжа, і тым зменшыць залежнасць дзяржавы ад дробных уласнікаў.

Паводле пастаноў, 15 партз’езда краіны (снежань 1927 г.) і ў выніку шырокай прапаганды калектыўных формаў гаспадарання колькасць калгасаў да лета 1929 г. складала ўжо 1 543 (12, 9 тыс гаспадарак) = 1,4 % ад агульнай колькасці (у сваёй масе малазямельныя, без коней і інвентару) (каля 69%) (астатнія сераднякі).

Такім чынам, такія лічбы былі ўласцівы ўсяму СССР і праблемы вырашыць не маглі. Палітыка ўзмацнення калектывізацыі, якая вялася з цэнтру, уваходзіла ў супярэчнасць з практыкай мясцовага кіравання. Так, тыя ж Чарвякоў (старшьіня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) сталі крытыкавацца яе прапагандысты кулацкіх гаспадарак.

Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйнасавецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымінальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забіраць "лішкі" хлеба ў сялян. Там жа ён заявіў: "Мы краіна савецкая, мы імкнёмся да стварэння абагульненай гаспадаркі не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы."

Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння яе для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 г.

У ЦК УКП(б) пасля жорсткіх спрэчак, якія групавалі розныя апазіцыйныя блокі, нарэшце пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней -аб"яднанне іх у калгасы, і найперш у тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, на Кубані, на Доне, на Паўночным Каўказе, потым - у Сібіры і гд. Па часе гэтую акцыю суцэльнае каапераванне – або калектывізацыю – належала правесці да пачатку вясенняй сяўбы 1930г.

Беларусь, як вядома, не належала да раёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжавых культур. Тым не менш тут знайшліся партыйныя энтузіясты, якія вырашылі выправіць такую памылку прыроды. Так, на адрас ЦК за подпісам мясцовага I сакратара К. Гея пайшла тэлеграма з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належала правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Варта адзначыць, што пэўны падмурак для таго на Беларусі ўжо быў зроблены. Так, да канца лістапада 1929 працэнт К-цыі ўзняўся з 1,8 да 9,8 (усяго 77,7 тыс сял гаспадарак) + 227 саўгасаў. Пасля публікацыі ў "Правде" артыкула Сталіна "Год вялікага пералому" (7 лістапада 1929) толькі за снежань гэтыя паказчыкі ўзраслі адпаведна да 20,9 і 243 тыс што сведчыла пра яўныя непарадкі ў гэтым накірунку. У пагоне за лічбамі мясцовыя ўлады нярэдка звярталіся да гвалтоўных метадаў, зрэшты аб гэтым - пазней, але ўжо ў студзені 1930 г. ЦК КП (б) пастанавіў калектывізаваць ужо да пасяўной кампаніі ад 75 да 80% гаспадарак. Адпаведна быў узмоцнены ўціск на сялянства.