Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў.

Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.

Тэма: Беларусь у гады саперніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм.

1. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.

Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.

Важнае значэнне мела рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Устава ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская

граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку— чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яднаных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Беларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя:

1)падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце калектыўных мер для выключэыня пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

2)развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

3)ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

4)заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

5)быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі: суверэннай роўнасці дзяржаў; вырашэння міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі; неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы; адмаўлення ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасй і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

Патсдамская канферэнцыя. Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў - СССР, ЗША, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай кан-ферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце. Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні адносін з Германіяй і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла да Савецкага Саюза, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама перададзены Польшчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу

Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамекія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах.

На апошнім этапе Другой суеветнай вайны ў верасні 1945 г. арміямі

СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Пат-

сдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляліся адлюстраваннем новай расстаноўкі палітычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзросшая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтарытэт і ўплыў СССР, без яю ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганізацыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыяналь- на-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамысловасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэхаславакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балгарыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у адваўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Iх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адначасова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ва Усходняй Еўропе.

Такім чынам, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны-пера- можцы вызначылі новыя межы ў Еўропе, аднак палітычныя межы іх уплыву не засталіся нязменнымі.

Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак "халоднай вайны".

Ва ўмовах існавання дзвюх палітычных сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з'яўляліся ўладальнікамі ядзернай зброі, пачаўся працяглы перыяд іх процістаяння – названы “халоднай вайной”. Першым крокам да яго стала антысавецкая прамова былога брытанскага прэм’ера У. Чэрчыля ў амерыканскім горадзе Фултан у 1946 г. Але асноўнай прычынай процістаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы.

Пачатак амерыканскай палітыкі "халоднай вайны" палажыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША. 12 сакавіка 1947 г. прэзідэнт Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапамогі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі. Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абароны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Такім чынам, абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе абавязак умешвацца з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе пагроза камунізму.

Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў "план Маршала".

Гэты план быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапанаваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" 16 краін, якія далучаных да "плана Маршала" (Вялікабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Канферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоў-ніцтва".

З дапамогай "плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасляваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў процівагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін “народнай дэмакратыі” ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд дола-раў, з іх 1,5

млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму экана-мічнаму супрацоўніцтву (пазней

яна стала называцца Арганізацыяй экана-мічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта

арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і

ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала задачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночна-атлантычнага дагавора (НАТА) бьіло прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бязвыплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рамках "плана Маршала" з красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці, Прыкладна адна трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдат-кава- на на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магутнейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свайму ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не эканамічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя вынікі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім кантыненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай канферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія". У сярздзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон акупацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары, У верасні быў сфармірананьт ўрад на чале з лідэрам ХрысціянскаДэмакратычнага Саюза К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвя-

шчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкімі войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі канфіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці нацыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрыч-

ніка 1949 г, было абвешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выявілася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

Усакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай Заходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗПІА, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночна-атлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў арганізацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтварэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктанана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце.

Удзельнікі дагавора бралі па сябе абавязацельства павялічыць вытворчасць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку ваенную. Галоўная роля ў НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія абавязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амерыканскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне— удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краіыах свае ваенныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся

ўгэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954).

Змэтай пашырэння ўплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакістан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакістан.

У1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шмат-

баковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганізацыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку нападзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы ўзброеныя сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палітычны кансультацыйны камітэт для фарміранання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая расстаноўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў,

заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў.

2. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна

Пачатак перамен у грамадска-палітычным жыцці СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна (5 сакавiка 1953 г.) i перастаноўкамi ў вышэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала сапраўдны шок у грамадстве. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў загiнула шмат народу. У Мiнску некалькi cутак запар да помнiка Сталiну цягнулiся сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой смутак.

Неўзабаве з Прэзiдыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а колькасць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Міністраў заняў Малянкоў (ён жа старшынстваваў на пасяджэннях Прэзiдыуму ЦК), Хрушчоў узначалiў узначалiў Сакратарыят ЦК КПСС, Берыя – Міністэрства унутраных спраў (якi аб’ядноўваў ранейшыя МУС i Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства Абароны (яго намеснікі Васiлеўскi i Жукаў), Варашылаў - старшыня Вярхоўнага Савета, Швернiк – Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў.

Здавалася, што замены Сталіну ніколі не будзе, таму ў газетах усё часцей пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва.

У БССР, абласцях i раёнах адбылiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi перад камунiстамi.

Мiнуў трэцi месяц пасля смерцi Сталiна, а канчатковае пытанне аб новым кiраўнiку яшчэ не было вырашана. У цэнтры да ўлады iмкнецца Берыя. Яго палiтычны курс пакуль невыразны, але мае прыкметы лiбералiзацыi. Пе=рапыняюць “справу ўрачоў”. Летам на волю вып. 1.181.264 зняволеных

2. 526.402

Назiраецца iмкненне абаперцiся на нацыянальныя кадры. Эмiсары шэфа аб’яднанага МУС-МДБ едуць у Прыбалтыку, Украiну, на Беларусь, дзе кiраўнiкi “некарэннай” нацыянальнасцi, у асноўным рускiя, тэрмiнова замяняюцца на “нацыяналаў”. Кiруючая тройка ў асобе Мялянкова–Берыя–Хру- шчова на падставе вывучэння камiсiяй становiшча спраў на Беларусi дае ўказанне: “тав Патолiчава патрэбна адклiкаць, а прызначыць Зiмянiна”.

Яшчэ некалькi месяцаў таму М. В. Зiмянiн быў другім сакратаром ЦК КПБ, яго добра ведалi ў рэспублiцы па партызанскiх справах. Але каб змянiць Патолiчава, якi ўжо тры гады працаваў у Мiнску i карыстаўся аўтарытэтам, патрэбны былi важкiя падставы. Таму ў цэнтры падрыхтавалi запiску аб становiшчы спраў на Беларусi. На яе падставе Прэзiдыум ЦК КПСС 12 чэрвеня 1953 прыняў пастанову “Пытаннi Беларускай ССР i задачы партыйных арганiзацый Кампартыi Беларусi”

25 чэрвеня у Мінску быў склiканы Пленум ЦК КПБ з удзелам сакратароў гаркомаў i райкомаў, адказных работнiкаў ЦК, СМ, грамадскiх арганізацый i творчых саюзаў. У парадак дня паставiлi два пытаннi – пастанову ЦК КПСС i задачы камунiстаў Беларусi i арганiзацыйнае пытанне.

Адкрыць Пленум давялося сакратару ЦК па iдэалогii. Першы сакратар С. Н. Патолiчаў лiчыўся фактычна адхiленым, а з пяцi астатнiх сакратароў у гэты час заставаўся на сваёй пасадзе толькi Гарбуноў. Старшыня даў слова М. В. Зiмянiну. Гэта быў першы ў гiсторыi КПБ даклад на Пленуме, якi чытаўся на беларускай мове. Так здарылася, што разам з крытыкай Патолiчава высветлiлася неабходнасць у яго далейшай працы на пасадзе I сакратара.

IМалянкоў, Хрушчоў i Берыя былi вымушаны пагадзiцца з гэтым.

А26 чэрвеня 1953 г Берыя i яго блiжэйшыя намеснiкi - Абакумаў (былы МДБ), Кабулаў, Мяркулаў, Дэканозаў, былi арыштаваны. Пасаду мiнiстра МУС заняў Круглоў.

2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малянкоў. Размова выйшла далёка за межы Берыя i закранула асобу Сталiна. Але асноўная вiна за злоўжываннi ахоўных органаў ускладалася на Берыя. У вынiку ён быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, акрамя таго, абвiнавачаны ў шпiянажы на карысць англiйскай разведкi i растраляны ў снежнi таго ж 1953 года.

Пленум выказаўся за ўзмацненне калектыўнага кiраўнiцтва, за пад-парад- каванне МУС партыйным органам. Але сам тэкст пастановы апублiкаваны не быў, за выключэннем асуджэння Берыя як ворага народа. Некаторая iнфармацыя пасылалася праз закрыты лiст партыйным арганізацыям.

Лiпеньскi Пленум меў пераломнае значэнне ў аздараўленнi ўнутрыпартыйнага i дзяржаўнага жыцця.

У Малянкова з’явiлася магчымасць стаць афiцыйным лiдэрам у партыi, але неўзабаве з’явiлася кампрамiсная кандыдатура. Вераснёўскi Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Малянкова абраў на яе М. С. Хрушчова.

Згэтага часу назiраецца прыкметная тэхнакратызацыя партапарату, звязаная з актуалiзацыяй гаспадарчых праблем краiны. Так, у канцы 1955 у складзе сакратароў райкомаў i гаркомаў КПБ знаходзiлася 137 IТР i спецыялiстаў сельскай гаспадаркi. Шырока ўваходзiлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый савецкiх органаў, але на справе, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя кiраўнiкi.

На 1 студ 1954 у шэрагах КПСС знаходзiлася 6, 9 млн камунiстаў, з iх 129 585 у КП Беларусі. Адбыўся абмен парт дакументаў, павысiлася ўвага да прыёму ў партыю моладзi.

Быў прыняты шэраг пастаноў, накiраваных на паляпшэнне дзейнасцi дзяржаўнага апарату. Да пачатку 1954 адм-кiраўнiчы апарат займаў 1/8 ад усiх рабочых i служачых. Усе спробы скарацiць гэты апарат не мелi поспеху.

Каб пазбегнуць звышцэнтралiзацыi кiруючых функцый, былi значна пашыраны правы саюзных рэспублiк i мясцовых органаў.

Адной з самых характэрных падзей другой паловы 50-х – перагляд спраў людей, пацярпеўшых у час сталiнскiх рэпрэсiй у 30-я гг.

Паводле ўказа Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР “Аб амнicтыi” (27 сакавіка 1953) 30 красавiка 1954 Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай “ленiнградскай справы” (Вазнясенскi, Кузняцоў, Радзiёнаў) i пакараў тых, хто фабрыкаваў яе: былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi суда памёр i мiнiстр Унутраных Спраў БССР Цанава.

У гэты ж час былi перагледжаны ўсе асноўныя “справы” пасляваеннага часу, звязаныя з рэпрэсiямi. Аднак Хрушчоў не асмелiўся пайсцi на перагляд палiтычных працэсаў 30-х гг. Але ў асобных выпадках рэабiлiтацыя датычыла i асуджаных у З0-я.: Касiёр, Чубар, Постышаў, Рудзутак, Косараў, Гамарнiк, Эйхе i iнш.

Разам з тым, партыя i ўрад рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым такiх жа парушэнняў дзяржаўнай законнасцi. Так, 1 верасня 1953 была скасавана так званая “Асобая Рада”, захаваная Берыя з сакавiка пры злiццi МДБ i МУС.

Надалей адзначалася, што крымiнальнае пакаранне магло быць назначана толькi па прыгавору суда. У сак 1954 на новай падставе быў утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Саўмiне СССР i саюзных рэспублiк. Кадры КДБ зацвярджалiся ў вышэйшых партыйных i дзяржаўных органах. Паводле пастановы Прэз Вярхоўнага Савета СССР “Аб пракурорскiм наглядзе” ад 24 мая 1955 выкананне законнасцi зрабiлася адным з прыярытэтных накiрункаў дзяржаўнай палiтыкi. Арышты без санкцыi пракурора лiчылiся недапушчальнымi. Яшчэ ў 1953 г скасавана забарона шлюбаў памiж грамадзянамi СССР i iншаземцамi, у 1954 крымiнальная адказнасць цяжарных жанчын за ўчыненне абортаў.

17 верасня 1955 з'явiўся ўрадавы ўказ “Аб амнiстыi савецкіх грамадзян, якiя супрацоўнiчалi з акупантамi ў перыяд ВАВ 1941-45 гг. Як нi парадаксальна, але і яна не закранула праблемы трапiўшых у палон.

Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты сталiншчыны (ГУЛАГ, пазасудовыя крымiнальныя органы), апарат КПСС аказаў падтрымку Хрушчову, але не лiквiдаваў камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму, бо сам з’яўляўся яе часткай.

Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не выкрывала iх крынiц i асабiстай ролi ў iх Сталiна. Былыя сталiнскiя саратнiкi, якiя заставалiся пры ўладзе, не маглi на гэта пайсцi. Больш таго, афiцыйная парт прапаганда не толькi не iмкнулася выкрыць Сталiна, але, наадварот, умацоўвала мiф аб iм як вялiкiм правадыры, вялiкiм ленiнцы i г. д. У снежнi 1954 шырока адзначалася яго 75-годдзе. Друк адкрыў з гэтай нагоды спецыяльную рубрыку, дзе з’явiлiся cпецыяльныя артыкулы “I. В. Сталiн - вялiкi прадаўжальнiк cправы Ленiна”. Iмя Сталiна штодзень упамiналася ў дакладах, выступленнях кiраўнiкоў партыi i дзяржавы.

4 студзеня 1955 Пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне ўрачыста адзначыць 22 красавiка – дзень памяцi У.I. Ленiна. У перспектыве ў гэты дзень шырока асвятлiць значнасць i непераможнасць iдэй м/л i дасягнутыя поспехi ў будаўнiцтве камунiзму. Напярэдаднi свята праводзiць урачыстыя сходы парт, сав i грамадскiх арганiзацый, а таксама даклады i гутаркi на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах, аб жыццi i дзейнасцi Ленiна.

Стваралася вельмi супярэчлiвая сiтуацыя, пры якой iдэалагiчная крытыка культу асобы, акцыi па перадоленнi яго наступстваў, усё больш адрывалася ад свайго галоўнага суб’екту. Пэўныя выхады са складанага становiшча вызначыў ХХ з’езд КПСС (14-25 лютага 1956) паводле даклада Хрушчова “Аб кульце асобы i яго вынiках”.

ХХ з’езд КПСС, стаў этапным пунктам у развiццi краiны, у тым лiку БССР. Справаздача ЦК надавала надзею аб пераадоленнi сталiнcкiх парушэнняў у жыццi грамадства. У гэтым жа накiрунку была вытрымана пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 “Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступст-ваў”.

Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР праведзена праверка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 было вынiкам фальсiфiкацыi, а шэраг асоб - Гiкала, Галадзед, Кнорын, Убарэвiч, Чарвякоў, Шаранговiч, А. I. Крынiцкi, Валковiч, Дзенiскевiч, Стакун падлягалi першачарговай рэабiлiтацыi. Усяго з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29012 чал., далёка не ўсе. Да 1994 г. гэта лiчба дасягнула больш як 160 тыс.

Учэрвенi 1957 выявiлася спроба рэанiмацыi сталiнскiх метадаў кiраўнiцтва. На Прэзiдыуме ЦК Молатаў i Малянкоў паставiлi пытанне аб вы-зва- леннi Хрушчова ад пасады I сакратара. Iх падтрымалi Варашылаў, Кагановiч, Булганiн, Пярвухiн, Сабураў. Супраць – Мiкаян, Суслаў, Кiрычэнка. З апорай на ўзброеныя сiлы (Жукаў) i КДБ (Сяроў) большасць членаў ЦК асудзiлi “антыпартыйную групу” i выключылi iх з партыi.

Яшчэ больш моцны ўдар па прыхiльнiках Сталiна быў нанесены ХХ з’ездам КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.), калi ў адпаведнасцi з рашэннем дэлегатаў труна з целам “правадыра ўсiх часоў i народаў” была вынесена з маўзалея, помнiкi ў яго гонар убраны з плошчаў i г. д.

Не менш важнай падзеяй, якая адбылася на з’ездзе, стала прыняцце новай, трэцяй па лiку партыйнай праграмы, названай Праграмай пабудовы камунiзму. Для яе рэалiзацыi ставiлася на мэце стварэнне адпаведнай МТБ, паступовае пераўтварэнне сацыялiстычных грамадскiх адносiн у камунiстычныя i фармiраванне новай асобы.

У1958 г. адбыўся вiзiт у Мiнск Хрушчова. З дакладам на беларускай мове выступаў К. Т. Мазураў. Але Хрушчоў у выступленні перад студэнттамі заўважыў, што менавіта беларусы першымі пабудуюць камунізм, бо яны першымі перайшлі на рускую мову.

Пераход савецкага народа да новага этапу свайго развiцця абумоўлiваў яшчэ большага ўзрастання ролi i значнасцi Камунiстычнай партыi. Адпавед-