Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. Ужо 16 чэрвеня быў зроблены першы выпуск арганізатараў саюза. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі дзяўчат, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было пад-рыхта- вана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праваднік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920-1927 г.н. Акруговыя кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 г. закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 г., акупанты і іх памочнікі вымушаны былі разгарнуць адкрытую дабравольна-прымусовую вярбоўку 15-20-гадовых юнакоў у ваенна дапаможныя фарміраванні Трэцяга рэйха. Радыё, газеты, шматлікія лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.

Палітыка генацыду.

Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты – каля 3 млн чалавек.

Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета, створанае па загаду начальніка 812-й палявой камендатуры 19 ліпеня 1941 г. У ім было загублена каля 100

тыс. чалавек. Па няпоўных дадзеных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі германскія акупанты загубілі больш за 1400 тыс. савецкіх грамадзян.

Знішчэнне беларускіх людзей насіла мэтанакіраваны характар, што выцякала з нацысцкай ідэалогіі і захопніцкай палітыкі германскіх акупантаў. Расправы над людзьмі былі самымі жудаснымі і пераўзыходзілі сярэдневяковае варварства. Гітлераўцы нярэдка заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. Людзі гарэлі, паміраючы пакутлівай смерцю. 3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы; 83 - тройчы, 22 - чатыры і больш разоў.

За гады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы наліч-ва- лася 60 тыс. дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і часткова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 бальніц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.

У цэлым, рознабаковая дзейнасць фашыстаў па стварэнні і ўмацаванні акупацыйнага рэжыму не прынесла ім пажаданых вынікаў. Беларускі народ не скарыўся, не паддаўся гітлераўскім абяцанням, а ўзяўся за зброю.

7. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызначальную ролю ў арганізацыі і кіраванні партызанскай і падпольнай барацьбойадыгрывала Камуністычная партыя(бальшавікоў) Беларусі

Напярэдадні вайны у КП(б)Б налічвалася 50 754 членаў і 24 297 кандыдатаў у члены партыі. Працавала 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх райкомаў партыі. З пачаткам вайны у армію паступіла больш 26 тыс камуністаўі130 тыскамсамольцаў.

30 чэрвеня ЦК КПБ прыняў Дырэктыву № 1 “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.

1 ліпеня з’явілася яго – Дырэктыва № 2 “Па разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага”. У далейшым ЦК КП(Б)Б з Мінска перабазіраваўся ў Магілёў, затым у г. п. Ліозна, Рослаўль (Смал. вобл.), 16 ліпеня – Гомель, 20 жніўня-3 кастрычніка у р-не Арла, затым у Маскве). Усяго ў тыле пакідалася каля 8 тыс камуністаў.

Нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаўэфектыўныяарганізаваныяформыi разнастайныя метадыбарацьбы.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі.

3 першых дзён вайны частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых партыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама вайскоуцаў, што трапілі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 2426 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырвоны Кастрычнік", кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.

Зразумела, баяздольнасць беларускіх партызан i падпольшчыкаў была яшчэ невысокай. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі разгромлены, некаторыя перапынілі дзейнасць, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам. У канцы жніўня іх налічвалася звыш 2, 6 тыс байцоў. Дзейнічала “Памятка камандзіру і камісару партызанскага атрада”. У газеце “Звязда” за 2 жніўня 1941 г. з’явілася “Прысяга беларускага партызана”. Але была яшчэ моцная вера ў тое, што ворага праз кароткі час ўдасца разграміць сіламі Чырвонай Арміі і без удзелу партызан, таму з боку ДКА, Стаўкі не прыкладалася вялікіх намаганняў да арганізацыі руху супраціўлення.

Тым не менш, за верасень-снежанъ 1941 г. партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. Разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і

Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз Суражскія або Віцебскія вароты ў тыл былі перапраўлены 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.

На базе атрадаў сталі ўтварацца партызанскія брыгады. Так, у красавіку 1942 г. ўзнікла І Беларуская партызанская брыгада на чале са Шмыровым. У канцы года такіх брыгад налічвалася 56 (“Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь”). Меркавалася будаваць партызанскія сілы па ўзору арміі: узвод, рота, батальён, полк, брыгада, але не ва ўсім такі парадак сябе апраўдаваў.

У маі 1942 г. быў прыняты тэкст прысягі партызана. Набіралі сілу курсы падрыхтоўкі падрыўнікоў, арганізатараў супраціўлення у г. Мураме – “Асобы беларускі збор”.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, у маі 1942 быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, а ў верасні Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А. А. Прохараў.

3 утварэннем кіруючых цэнтраў (ЦШПР і БШПР, “асобы збор”) раслі партызанскія сілы і памнажалася іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу вялі 56 брыгад, аб'яднаныя ў 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чал.

Буйнейшыя аперацыі 1942 г. Брыгада “За Савецкую Беларусь” (камандзір Петракоў) у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу “Полацк-Даугаўпілс” і спыніла рух на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады Магілёўскай вобласці на чале з Жуніным разбілі станцыю “Слаўнае” (Орша-Ба- рысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, станцыю, воданапорную вежу, 10 эшалонаў і складоў. Група атрадаў Мінскай і Палескай абласцей на чале з Мачульскім у ноч на 3 лістапада 1942 узарвала 132 мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак, калі ішлі баі за Сталінград.

Адной з форм барацьбы былі рэйды. Вясной 1942 г злучэнні Каржа і Казлова прайшлі 600 км маршам па фашысцкіх тылах, размешчаных у 6 раёнах Мінскай, Пінскай, Палескай абласцей.

Са жніўня па кастрычнік 1942 атрад “Баявы” правёў 500 км конны рэйд на чале з Флегонтавым.

У1942 г. ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі разгромлены 123 гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналізахопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

Уверасні 1942 – выйшаў загад наркама абароны Сталіна “Аб задачах

партызанскага руху”.

Галоўнакамандуючым

партызанскіх сіл быў

прызначаны маршал К.

Я. Варашылаў.

 

У лютым 1943 г. быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вайны” І і ІІ ступені.

26-28 лютага 1943 г. у Маскве адбыўся У Пленум ЦК КП(б), які вызначыў далейшыя напрамкі партызанскага і падпольнага руху ва ўмовах наступлення Чырвонай Арміі.

Асноўным звяном у сістэме партыйнага кіравання барацьбой з’яўляўся падпольны райком партыі. Звычайна сакратар з’яўляўся камандзірам або камісарам партызанчскай брыгады (атрада).

Сярод беларускіх партызан знаходзіліся байцы звыш 70 нацыянальнасцяў, рускія (Нічыпаровіч, Барыкін), украінец Капуста, літовец Ваупшасаў, узбек Тапвалдыеў, таджык Таіраў, малдаванін Чэкан. У злучэннях Каўпака, Сабурава, Фёдарава налічвалася да трэці беларусаў. На беларускіх тэрыторыях існавалі базы літоўскіх і латышскіх партызан. Шмат беларускіх атрадаў бывала на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны і г. д. У верасні-лістападзе 1942 г партызаны Беларусі, Літвы, Латвіі сумесна разграмілі 15 гарнізонаў. На месце баёў да недаўняга часу размяшчаўся курган дружбы. У Пінскай партызанскай брыгадзе дзейнічаў польскі атрад імя Т. Касцюшкі.

3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.

Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і арганізацыі. У ліпені пачаў сваю дзейнасць Мінскі падпольны абкам партыі на чале з В. І. Казловым.

Уліку першых патрыятычнае падполле ўзнікла ў Мінску. Яго арганізатарамі з’яўляліся Кавалёў і Казінец. Да канца 1941 г. тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”, а таксама да 2 тыс падпольшчыкаў Вясной 1942 у горадзе нават удалося выпусціць газету “Звязда” (Амельянюк). Яны падтрымлівалі сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Баранавіцкай абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапалонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрыч- ніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні пад-польшчыкаў. Усяго за час вайны тут дзейнічала 9 тыс. чал. патрыётаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. Вялікі ўклад у развіццё руху адыгралі старыя бальшавікі

Арндт, Матусевіч, Адзінцоў.

Уліпені 1941 г. Віцебскі абкам пакінуў для падпольнай работы звыш 60 чал. У 1942 г. – ужо 56 груп у тым ліку на чале з Веры Харужай. Але дзейнічала толькі з 1 кастрычніка па 13 лістапада 1942, да часу яе арышту фашыстамі.

Уверасні ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп, у тым лі-ку начале з Т. С. Барадзіным.

Група К. Заслонава ў Оршы з лістапада 1941 па люты 1942 знішчылі больш за 200 паравозаў.

УМагілёве ў 1942-43 г. 40 груп, каля 400 чал, аб’ядналіся ў 1 арганізацыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” (Гарошка, Крысевіч, Мэтэ)

УЗаходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У Вілейскай вобласці ў снежні 1941 вілейска- кура-нецкая падпольная арганізацыя (Мацюкевіч). Падпольны цэнтр у Брэсце (Жулікаў).

Умаі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яўляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Уліпені –жніўні 1941 г. у падполлі былі арганізаваны 4 абласных, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У Калінкавічах –група “Смугнар” (К. Ермілаў). Загінулі ў жніўні 1942. Арганізацыя ў Скідэлі (У. Кізевіч)

Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту

арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Маладыя падпольшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю ільнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. Але гестапа выявіла патрыётаў. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Уканцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у якіх змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат. Камсамольскія групы ў Мінску М. Кедышка і Кабушкіна.

Ужніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Большасць арыштаваных загінулі ў концлагерах, на шыбеніцах, у душагубках, былі расстраляны. Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі.

Уноч на 30 ліпеня 1943 г. камсамолец Ф. Крыловіч на ст. Асіповічы замініраваў эшалон з ГЗМ, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Узмацніла сваю працу разведка. Савецкаму камандаванню стала вядома аб хімічных распрацоўках акупантаў, наступленні пад Курскам, ракетах ФАУ-1 і 2.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў да 1944 гг. дзейнічала 10 абкамаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі.

Угады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый.

Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне

1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, паклаў пачатак пера-ходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя аперацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся больш чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. У баях з ворагам на працягу 1941-1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.

Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. Асабовы склад сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

ЦК КП(б)Б і БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па ваеннай падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў падполля, 265 камандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мін- на-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-набор- шчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў.

Асноўная работа па ваеннай падрыхтоўцы партызан ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. Так, непасрэдна ў атрадах было падрых-та- вана каля 15 тыс падрыўнікоў. Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў у Магілёўскай вобласці, 1180-у Баранавіцкай, 1080-у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай.

За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнізонаў.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Асабліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Курскай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэйкавай вайны". Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г.

19 верасня пачаўся другі этап – пад назвай “Канцэрт” і за 2 этапы якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецяг-нікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Трэці этап “рэйкавай вайны” пачаўся напярэдадні аперацыі “Багратыён”. 20 чэрвеня 1944. Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Фёдар Бачыла, Фёдар Кухараў, Міхаіл Мармулёў, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапвалдыеў і многія іншыя.

8. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, працоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

Гераізм Чырвонай Арміі

Першае сакрушальнае паражэнне фашысты пацярпелі пад Масквой у снежні 1941-1942 г. Гэта перамога Чырвонай Арміі, акрамя іншага натхніла партызан і падпольшчыкаў Беларусі на ўзмацненне барацьбы супраць акупантаў. Але стратэгічная ініцыятыва яшчэ заставалася на баку ворага.

Гітлераўскае камандаванне запланавала на лета 1942 г. новую кампанію на усходнім фронце з мэтай канчатковага разгрому Чырвонай Арміі. 28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на 150— 400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паўночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Майкоп і Краснадар, падыйсці да перадгор'яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблізіліся да нафтаносных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі.

Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва.

Яна пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умовах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым саставе - у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы. Гітлераўцы прадпрынялі некалькі спроб прарваць абарону Сталінградскага фронту, акружыць яго войскі на левым беразе Дона, выйсці да Волгі і з ходу авалодаць горадам.

Савецкія воіны гераічна адбівалі націск ворага. Павышэнню стойкасці войск і высокай асабістай адказнасці кожнага воіна за лёс Сталінграда і Радзімы садзейнічаў загад Народнага камісара абароны СССР І.В. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня 1942г. больш вядомы як "Ні кроку назад!" У ім утрымлівалася суровая праўда аб склаўшымся надзвычай небяспечным становішчы для краіны, рэзка асуджаліся "адступальніцкія" настроі, указвалася на неабходнасць любымі сродкамі спыніць прасоўванне нямецкіх войск, выказваліся практычныя мерапрыемствы па ўмацаванні баявога духа і дысцыпліны воінаў.

У другой палове жніўня гітлераўцам усё ж удалося фарсіраваць Дон, 23 жніўня прарвацца да Волгі на поўначы ад Сталінграда і адрэзаць абараняўшыяся ў горадзе войскі ад астатніх сіл фронту. 13 верасня пачаліся баі непасрэдна ў горадзе. Упартыя баі шлі за кожную вуліцу, кожны дом. Месцам кравапралітных схватак сталі заводы - трактарны,"Барыкады", "Чырвоны Кастрычнік", чыгуначны вакзал. Некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі Мамаеў Курган - важная пануючая вышыня.

11 лістапада немцы прадпрынялі апошнюю спробу авалодаць горадам, якая як і папярэднія, не прынесла ім поспеху. Ва ўмовах цяжкіх абарончых баёў Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання пачалі распрацоўку наступальнай аперацыі, якая атрымала кодавую назву "Уран". Яе мэтай было акружыць і знішчыць праціўніка пад Сталінградам.

19 лістапада 1942 г., у адпаведнасці з планам, савецкія войскі перайшлі ў наступленне. Раніцай пасля магутнай артылерысцкай падрыхтоўкі ўдарныя групоўкі Паўднёва-Заходняга і Данскога франтоў (камандуючыя генералы М.Ф. Ватуцін і К.К. Ракасоўскі) на паўночны захад ад Сталінграда, а на наступны дзень арміі Сталінградскага фронту (камандуючы генерал А.І. Яроменка) на поўдзень ад горада нанеслі магутныя сустрэчныя ўдары пры пад-

трымцы 17-й паветранай арміі, якой камандаваў наш зямляк генерал С.А. Красоўскі, і 2-й паветранай арміі генерала К.М. Смірнова. На пяты дзень, пераадолеўшы з баямі 100-150 км., яны злучыліся ў раёне хутара Савецкі і горада Калач. У акружэнні апынуліся войскі 6-й і частка сіл 4-й танкавай арміі - 22 дывізіі і больш за 160 асобных часце , агульнай колькасцю 330 тыс. салдат і афіцэраў.

Ліквідацыя акружанай групоўкі была ўскладзена на войскі Данскога фронту (аперацыя "Кальцо"). Каб пазбегнуць дарэмнага кравапраліцця савецкае камандаванне прад'явіла ўльтыматум - капітуляваць на ганаровых умовах. Аднак, ультыматум быў адхілены. Гітлер катэгарычна забараняў капітуляцыю і патрабаваў змагацца да апошняга салдата.

Для дэблакіравання акружаных, нямецкае камандаванне стварыла групу армій "Дон", якая налічвала каля 30 дывізій. Але ўсе яе намаганні прабіцца ў Сталінград аказаліся дарэмнымі. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага на 200-250 км. ад горада.

16 снежня 1942 г. разгарнулася наступленне войск Паўднёва-Заходняга і левага крыла Варонежскага франтоў на сярэднім Доне. Да канца месяца яны разграмілі асноўныя сілы 8-й італьянскай арміі, рэшткі 3-й румынскай арміі і прасунуліся на 150-200 км, стварылі тым самым спрыяльныя ўмовы для ліквідацыі акружаных пад Сталінградам войск ворага.

10 студзеня 1943г. войскі Данскога фронту прыступілі да ажыццяўлення аперацыі "Кальцо", якая закончылася 2 лютага поўным разгромам праціўніка. У палон было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэраў і 24 генералы, начале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф. Паўлюсам. На полі бітвы было падобрана каля 140 тыс. салдат і афіцэраў. Большасць ваеннапалонных аказаліся абяссіленыя голадам, холадам і хваробамі.

Перамога ў Сталінградскай бітве была вынікам стойкасці, мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 112 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджана больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы. Да 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Валгаграду (Сталінграду) было нададзена ганаровая назва "Горад-Герой".

У Сталінградскай бітве мужна змагаліся многія нашы землякі. 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога франтоў быў генерал К. А. Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А. Красоўскі, 5-й танкавай арміяй генерал А.І.Лізікаў. Стралковымі дывізіямі ў Сталінградскай бітве камандавалі -Г.П.Ісакаў, А.І.Пастрэвіч. Штаб 21-й арміі ўзначальваў генерал В.А.Пянькоўскі. У баях за Сталінград званне Героя Савецкага Саюза атрымалі нашы землякі – лётчыкі М.І.Абрамчук, Ф.Ф.Архіпенка, Р.В. Ксянзоў, П.Я.Галавачоў, І.Г.Тамашэўскі і іншыя.