Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

У выніку да 1 сакавіка лічба, калектывізаваных дасягнула 58% (457, 5 тыс гаспадарак)

У розных мясцовасцях меліся свае асаблівасці гэтай акцыі, але агульная, бадай, тэндэнцыя заключалася ў імкненні абагульніць не толькі зямельныя надзелы, жывы і мёртвы інвентар, але і прысядзібную гаспадарку і гэта выклікала рознае стаўленне вяскоўцаў. ( Калі "Пролетарнату нечего было терять кроме своіх цепей), то іншым, хто нажыў дабро сваёй працай, было вельмі шкада з ім развітвацца. Лепш за Шолахава, бадай, тых падзей не апісаў ніхто. Незабыўная сцэна, калі дзед Шчукар пасля зарэзанай цялушкі не вылязаў з кукурузы. Так было і на Беларусі: факты сведчаць, што толькі ў снежні 1929 г. пагалоўе свойскай жывёлы рэзка скарацілася, у тым ліку - на 36 тыс коней, а да мая = усёй на чвэрць.

Адсутнасць прававых актаў вылілася ў жорсткую барацьбу супраць тых, хто не пажадаў уступаць у калгасы, што знайшло сваё ўвасабленне ў так званых раскулачваннях. Газета "Звязда" выйшла з аншлагам - "раскулачванне - лепшы фодак калектывізацыі".

Вылучаліся тры катэгорыі сялянства – беднае (зямлі - ад 0,1 да 2 га), сярэдняе (даход у 2,4 больш за бядняцкі); заможнае: зямлі ад 8 і вышэй, 3 кані, даход у 4, 8 больш за бядняцкі).

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяльную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырвонае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і членамі праўлення калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструктурамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў.

3’яўленне «Примерного Устава сельхозартели” становішча не выправіла, бо на прынцып дабрахвотнасці пры стварэнні калгасаў іх арганізатары ўжо амаль не звярталі ўвагі. Нават у вышэйшых эшалонах улады зразумелі, што ад калгасаў, створаных гвалтоўна, вялікага плёну не будзе. Невыпадкова, 2 сакавіка 1930 г. у "Правде" з’явіўся новы артыкул Сталіна "Головокружение от успехов", на словах скіраваны супраць "перагібаў" у пытанні кал-цыі, а на справе - за яе далейшае развіццё. Праўда, само сялянства вельмі красамоўна адрэагавала на ўяўнае асуджэнне парушэння прынцыпа дабрахвотнасці, адмовіўшыся ад сваёй калгаснай долі. На Беларусі гэта знайшло сваё ўвасабленне ў тым, што працэнт кал-цыі знізіўся да 11,1 % (выйшла 370,3 тыс.)

Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспадарак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў

класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія.

Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і следства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваёй вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў.

Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было зарэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.

1931 Бюро ЦК КП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў кал-цыі (гвалт, прымус, пэўным чынам - раскулачванні, аб’яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе.

На гэты раз да яе правядзення ставіліся больш узважліва: рыхтвалі кадры і базу, на новы ўзровень узнялі агітацыю і прапаганду, заклікалі на дапамогу "перадавых" рабочых. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адьпрывалі прымусовыя метады, у прыватнасці - павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 працэнт Кал-цыі ўзняўся да 40,1% (328,1 сял гаспадарак). На пачатку новага І932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 і 388 тысяч.

Рэакцыя сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і 219 забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназемнай паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Масавы голад абышоў нашу рэспубліку, хоць і тут шматлікімі былі паведамленні аб адсутнасці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах.

У партыйных дакументах К - цыю часцей звалі "сацыялістычнай рэканструкцыяй сельскай гаспадаркі", але прыгожая назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі,

Якім чынам сяляне пратэставалі супраць калектывізацыі з тым, каб не быць абвінавачанымі ў антагалгаснай агітацыі

-ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал і інш.

-вербаваліся на Украіну, Каўказ, Паволжа, дзе пасля галадамору адчуваўся недахоп сіл

-былі выпадкі, калі нават выязджалі ў Польшчу

Так у сярэдзіне 1932 працэнт Калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43, 7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062. Заўважым, што выходзілі і тыя, хто пераканаўся ў заганнасці калгасный сістэмы.

Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб словы аб шчаслівай сялянскай будучыні падмацаваць справаю. Як казаў літаратурны герой тых часоў,'" жалезны трактар ідзе на змену сялянскаму коніку". Настаў час, калі індустрыялізацыя пачала даваць плён. У Сталінградзе і Харкаве пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасабсталявання распачаў Гомсельмаш і г.д. Але нешматлікасць машыннага парку і, галоўнае, немагчымасць набыцця асобнымі гаспадаркамі тэхнікі ва ўласнасць абумовілі стварэнне так званых МТС. У канцы 1932 г. на Беларусі ў распараджэнні 57 МТС мелася 1 469 тр., якія за пэўную аплату выконвалі разнастайную працу ў гасп-ках. Паводле "Примерного Устава" рэгламентавалася ўнутранае жыццё калгасаў, яго кіраванне і, арганізацью працы. Працоўныя рэсурсы падзяляліся на брыгады і звёны.

Эквівалентам вымярэння працоўнага ўдзелу быў прызнаны працадзень, з агшатаю натурпрадуктам і грашыма.

3 тым, каб заахвоціць калгаснікаў уводзілася стымуляванне іх працы шляхам прэмій. Для тых, хто не гарэў на працы - уводзіўся мінімум пращадзён (у 1939 г- 80), а калі не дапамагала і гэта,- ствараліся такія ўмовы, каб чалавек не мог выжыць за кошт свайго прысядзібнага ўчастка. Заўважым,

таксама, што лішак прадукцыі са сваей сядзібы, кал-к быў вымушаны прадаваць калгасу (+ каб атрымаць сена, дровы, каня і г.д.)" ,

Для тых, хто імкнуўся пажывіцца на калгасным дабры, былі выдадзены суровыя законы, сярод іх - "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпры-

емстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сац. законнасці) (жнівень

1932) каралі не толькі за крадзяжы, 5 год - за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, яшчэ больш - за агітацыю супраць калгасаў.

У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках 3 мэтай умацавання калгасаў на вёску дасылалі ідэйна стойкіх рабо-

чых - 25 тысячнікаў; пры МТС стваралі палітаддзелы - па сутнасці Надзвычайныя органы (накшталт ЧК) для барацьбы супраць к/ р агітацыі.У 1933-34 на Беларусі іх 72.

Учас іх вышэйшай актыўнасці ў 1933 працэнт К-цыі вырас з 43,7 да 51.

угод скасавання) да канца 1934 % дасягнуў 72,6

І935 = 85,6

У 1936-1939 гг. калі адбываліся рэпрэсіі супраць "ворагаў народа", у тым ліку - кулакоў і падкулачнікаў гэтая лічба пераваліла за 90%. Напярэдадні Айчыннай вайны % колькасць, абагульненых гаспадарак (акрамя Заходніх раёнаў) дасягнула 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў.

Супраць перакананых аднасобнікаў-хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі. (здзіралі дахі з хат, павялічвалі падаткі і г.д.). Натуральна, што здзейсніўшы калектывізацыю, дзяржава імкнулася да стварэння высокапрадукцыйных гаспадарак. Акрамя

маральнага і матэрыяльнага стымулявання, акрамя суровых захадаў супраць раскрадальнікаў калгаснай уласнасці, рабіліся пэўныя захада па ўмацаванні МТС, па падрыхтоўцы кадраў. Так, у 1940 г. у 236 МТС было 9,7 трактароў.

Якія ж вынікі мела Калектывізацыя. На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы.

Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную.

У сацыяльным плане – куласцтва перастала існаваць як клас. З адна-

асобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць - калгаснае сялянства. 3 селяніна індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. "Усеагульная роўнасць - ні багатых, ні бедных". Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні.

Уэканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыццяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неатавараныя працадні. І ў далейшым сельская гаспадарка знаходзілася на другім, падсобным да прамысловасці плане.

Упалітычным аспекце працоўнаё сялянства займала дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і гд. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэальнага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго -"кулакі" перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку –выбарчага “лішэнцы”). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад падазрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпасяленні.

Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці за-ставаўся нізкім, а

планы яе павышэння не былі выкананы. У 1938 г. пры-сядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4, 0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгаспрадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.

Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве

7. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадскапалітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

Як вядома прыход да ўлады партыі бальшавікоў у Расіі і яе нацыянальных рэгіёнах адбыўся ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Да ліпеня 1918 г. палітычную ўладу бальшавікі здзяйснялі сумесна з левымі эсэрамі да часу, калі яны не здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту

ўліпені 1918 г. З таго часу любая палітычная дзейнасць скіраваная супраць Савецкай улады як увасаблення дыктатуры пралетарыяту і яе перадавога атраду бальшавікоў, разглядалася як контррэвалюцыйная. Па сутнасці, ужо

ў1918 г. у РСФСР і саюзных рэспубліках склалася аднапартыйная сістэма.

Палітыка Савецкай улады ў сацыяльна-эканамічным, нацыянальным, ваенным і іншых пытаннях, а таксама грамадзянская вайна і замежная інтэрвенцыя, абумовілі набліжэнне да бальшавікоў прадстаўнікоў іншых, як правіла, нацыянальных партый – бундаўцаў, паалейцыяністаў, сацыялістаў-сія- ністаў. Акрамя таго, многія былыя члены ПС-Р, меншавікоў, бундаўцаў уступалі ў члены бальшавіцкай партыі.

Тое ж назіралася і на Беларусі ў час барацьбы супраць польскай акупацыі. Але ў канцы 1920 г. сітуацыя мяняецца. У сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд, частка яго членаў уступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней самараспусцілася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.

Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БІІС-Р) у летку 1920 г, налічвала больш за 20 тыс. членаў, але пад час ІІ абвяшчэння выказала сваю апазіцыйнасць бальшавікам. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р.

У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе партыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік і вялі за імі тайны нагляд.

За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была прынята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", якая прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.

Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацы- яль-ныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.

У ліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў

СССР і БССР амністыя ўсім удзельнікам антысавецкіх арганізацый і фарміраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг.

У БССР усталявалася аднапартыйная палітычная сістэма, ідэалогія Кампартыі станавілася дамінуючай. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходняму краю I. Апанскі, выступаючы 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: "На тэрыторыі Беларусі работа антысавецкіх палітычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацый-

на аформленых не адчуваецца". Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афармленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР.

Манаполія КП(б)Б на ўладу была замацавана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Усе дзяржаўныя органы павінны выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.

Рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў. Гэта стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Рэальнага падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася не савецкай, а партыйнай.

Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, СМІ, права і маралі.

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Усебеларускі з'езд як вышэйшы орган улады павінен быў склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склі-ка- ліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі

ўчасы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся

ўсакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.

Усклад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача таго павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх

дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі

акруговыя

або раённыя выка-

наўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі

вышэй-

шую ўладу на адпаведнай тэрыторыі.

У гарадах,

мястэчках

і сёлах

утвараліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя "перамогшага сацыялізму". У пэўнай ступені гэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннем дзяржаўнай уласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпамі цэнтралі-заванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту, якую рэ-

альна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яе кіраўніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмай кіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны.

Усё гэта давала рэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы. Пры гэтым цэнтральныя органы СССР па-ранейшаму дамінавалі над рэспубліканскімі. Рэспублікі пазбаўляліся права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстытуцыі ўпер-шыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саветы складалі палітычную аснову рэспублікі. Аб ролі і месцы партыі бальшавікоў у палітычнай сістэме спецыяльна не гаварылася. Канстытуцыйнага афармлення кіруючай ролі камуністычнай партыі не існавала. Гэта адбылося праз 40 год, у 1977 г. Тым не менш, ужо тады на практыцы не

саветы, а партыйныя органы і арганізацыі былі палітычнай асновай у

СССР.

Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма эканомікі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Фактычна была адна форма — дзяржаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджаліся вынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнага гандлю.

У Канстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР, дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднак рэалізаваць яго БССР і ініыыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульных рысах не пазначаўся механізм выхаду з СССР, Фактычна СССР

быў не саюзнай, а унітарнай дзяржавай.

Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Абвешчаныя палітычныя правы і свабоды грамадзян былі скіраваны на ўмацаванне існуючага ладу.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, прытрымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. У 1935 г.

Супярэчлівы характар насіла і новая структура органаў улады. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады ўжо станавіўся не Усебеларускі з'езд Са-

ветаў, як раней, а Вярхоўны Савет Беларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перыяд паміж сесіямі - Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі. Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна рас-праща- ваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэспублікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г.

Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі.

Ужо ў першай палове 1920-х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Аснову яе афіцыйна складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роля належала Камуністычнай партыі. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ).

"Прывадным рамнём", які злучаў партыю і масы, з'яўляліся прафсаюзы – самая масавая арганізацыя. Афіцыйна лічылася, што праф-са- юзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходах, фактычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з'яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзяржаўнага апарату.

Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, выкарыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю — выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяспечвала ўстойлівасць існаваўшага палітычнага рэжыму і абумоўлівала змест і формы грамадска-палітычнага жыцця.

Варта адзначыць, што грамадска-палітычнае жыццё 1920-х гадоў істотна адрознівалася ад грамадска-палітычнага жыцця 1930-х гадоў. Першае характарызуецца адноснай слабасцю ідэалагічнага і рэпрэсіўнага ўздзеяння на асобу з боку Савецкай улады. Як вядома, у ліку прычын таго – моцная загружанасць кіруючых органаў праблемамі пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, здзяйсненнем беларусізацыі, нарэшце – адсутнасцю шырокай сацыяльнай базы для антысавецкага руху. На гэтым фоне ўзнікла і развівалася стваральная энергія беларускага народа, скіраваная на паляпшэнне ўласнага і грамадскага дабрабыту. Характэрна, што ў тых умовах палітыка партыі толькі спрыяла таму.

Відавочна, што актывізацыя ідэалагічных, адміністрацыйных і рэпрэсіўных органаў на Беларусі была выклікана звонку.

Кіраўніцтва партыі бальшавікоў пасля смерці У. І. Леніна не было адзіным у метадах развіцця эканомікі, што спарадзіла шматлікія ўну-трыпартыйныя дыскусіі паміж прыхільнікамі Троцкага, Каменева, Зі-ноўева, Бухарына і інш. З ўсталяваннем бязмежнай ўлады генеральнага сакратара УКП(б) Сталіна словы Леніна аб тым, што НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга, што сацыялізм – гэта лад цывілізаваных кааператараў былі адкінуты. Быў узяты курс на сацыялістычную індустрыялізацыю, а першыя яе вынікі выявілі неабходнасць калектывізацыі сялянскіх гаспадарак. Але прапаганда сацыялізму як абагульнення ўсіх сродкаў вытворчасці, калектыўнай працы, стварэння моцнай улады, у інтарэсах усіх, а не кожнага паасобку выклікала нязгоду часткі грамадства, у тым ліку членаў партыі. У адказ у 1929 г. Сталін заявіў быццам па меры прасоўвання да сацыялізму, класавая барацьба будзе абвастрацца, а з ёй

іактывізуецца варожая дзейнасць праціўнікаў Савецкай улады. Такім чынам было дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіям.

Першыя рэпрэсіі на Беларусі адбыліся ў 1930 г. адносінах так званых нацыянальных дэмакратаў як праваднікоў кулацкай ідэалогіі. Да іх далучалі, галоўным чынам, тых, хто вельмі плённа працаваў на ніве беларусізацыі – Лёсік, Смоліч, Ластоўскі. Да 100 чалавек прайшло па справе сфабрыкаванай арганізацыі СВБ. Замах на самазабойства Купалы. Самазабойства Прэзідэнта АН БССР У. Ігнатоўскага

У30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць «ворагаў народа», «шкоднікаў», «дыверсантаў» і «раскрадальнікаў» сацыялістычнай маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены Законам ЦВК і СНК

СССР ад 7 жніўня 1932 г. «Об охране нмущества государственных предпрнятий, колхозов и кооперацнн и укрепленнм обшественной (соцналистической) собственности», згодна з якім нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 год.

У1933 г. быў выдадзены Закон СССР «Об ответственностн

служащих в государственных учреждениях и предприятиях за вредительскме акты», па якому ні ў чым не вінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі цяжкімі мерамі.

З забойствам у 1934 г. Кірава махавік рэпрэсій пачаў раскручвацца з ўсёй сілай, але знешне ўсё выглядала дэмакратычна. Як вынікае за зместу саюзнай

ірэспубліканскай Канстытуцый падстаў для пагрозы Савецкай улады не існавала.

У1934 г. замест АДПУ быў утвораны Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) СССР. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Вядучая роля ў здзяйсненні рэпрэсій належала такім падраздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, а таксама органу пазасудовай расправы - Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах.