Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc
Скачиваний:
712
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.84 Mб
Скачать

Тэксты для аналізу

Тэкст 1.

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Уваходжу ў сьвяты Дом Твой, каб пакланіцца велічы Тваёй і ўзьнесьці сваю шчырую малітву да Цябе, Уладару сьвету.

Стоячы прад Табою, Госпадзе, я прыношу ўсе справы жыцьця майго, і Ты дабраслаў маю шчырую працу, мае добрыя намеры й вядзі мяне бясьпечнаю дарогаю, каб не пахіснуліся ногі мае.

Дзякую Табе, Ойча нябесны, за ўсе дары, якія пасылае нам бацькоўская рука Твая.

Я слаўлю Цябе, Уладару неба й зямлі, як Радасьць жыцьця нашага; як Сьвятло, што асьвятляе жыцьцё наша; як Правадацеля, што накіроўвае наша жыцьцё на правільны шлях; як Судзьдзю, што ўсім аддасьць паводле таго, як хто заслужыў; як Дабрачынцу, што шчодраю рукою памагае тым, хто на Цябе надзеецца. Няхай любаю будзе Табе сёньняшняя мая малітва, як духмянае кадзіла, як шчырая ахвяра сэрца майго Табе, Госпадзе. Амін. (Беларускі праваслаўны малітоўнік)

Тэкст 2.

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

  1. На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

  2. Яно было ў Бога спрадвеку.

  3. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога ня было з таго, што сталася.

  4. У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.

  5. І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.

  6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Іоан.

  7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў аб Сьвятле, каб усе мелі веру праз Яго.

  8. Ня быў ён сьвятлом, але каб сьведчыў аб Сьвятле.

  9. Было Сьвятло праўдзівае, якое прысьвячае ўсякага чалавека прыходзячы ў сьвет.

  10. Было Яно на сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.

  11. Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.

  12. А тым, што прынялі Яго, веруючым у імя Яго, веруючым у Яго, дало Яно ім сілу дзяцьмі Божымі стацца, тым, якія веруюць у імя Яго,

  13. Тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.

  14. І Слова целам сталася і пасялілася між нас (і бачылі мы славу Яго, славу, як Адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі і праўды. (Новы запавет і псальмы)

Тэкст 3.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

З’ява полісеміі ўласціва як словам, так і фразеалагізмам, але яе пашыранасць, спосабы развіцця новых значэнняў і іншыя асаблівасці неаднолькавыя ў лексіцы і фразеалогіі.

Прыкладна чацвёртая частка лексікі беларускай літаратурнай мовы – мнагазначныя словы. Пераважаюць словы з двума значэннямі. Сярод астатніх мнагазначных слоў сустракаецца нямала такіх, якія за сваё шматвяковае жыццё развілі па некалькі дзесяткаў значэнняў. Так, семантычная структура дзеяслова ісці складаецца з 28 значэнняў і 35 сэнсавых адценняў. Усе значэнні полісемічнага слова звычайна звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку развіцця асноўнага, зыходнага значэння шляхам метафарычнага, метанімічнага ці сінекдахічнага пераносу адной з’явы на другую.

3 5755 фразеалагізмаў, пададзеных у фразеалагічным слоўніку беларускай мовы (1993; у далейшым: ФСБМ), на долю мнагазначных прыходзіцца 873 фразеалагізмы, або 15% ад агульнай колькасці. Абсалютная большасць гэтых выразаў мае па два значэнні: напрыклад, першая скрыпка абазначае ‘найбольш уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе’ і ‘галоўная, вядучая роля ў чым-небудзь’; сабакам сена касіць – ‘бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай’ і ‘знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і’. Трохзначных фразеалагізмаў – 123 (адзін на зямлі, зямлю грызці, як на далоні і інш.), чатырохзначных – 25 (без аглядкі, даваць дыхту, сам праз сябе і г.д.), пяцізначных – 7 (на ўсе застаўкі, на нагах, падымаць на ногі, на ўвесь рост, на руках, сам па сабе, ставіць на ногі), адзін выраз (разяўляць рот) мае 6 значэнняў.

Некаторыя аўтары мовазнаўчых прац лічаць, што мнагазначнасць найчасцей назіраецца сярод дзеяслоўных і прыслоўных фразеалагізмаў, значна радзей – сярод назоўнікавых і амаль неўласцівая выразам іншых семантыка-граматычных разрадаў. На самой жа справе наяўнасць ці адсутнасць мнагазначнасці наўрад ці залежыць ад таго, да якога структурна-семантычнага тыпу адносіцца той ці іншы фразеалагізм. Дзеяслоўныя фразеалагізмы колькасна (іх больш за 2200) пераважаюць над усімі іншымі разрадамі, а таму і мнагазначнасць сярод іх адпаведна часцейшая, чым сярод выразаў іншых тыпаў, а менавіта 350 дзеяслоўных фразеалагізмаў – мнагазначныя; напрыклад: хварэць на пана, цягнуць ката за хвост. Затым ідуць прыслоўныя фразеалагізмы, іх звыш 1700, сярод іх мнагазначных больш за 300: колькі было сілы, без нічога ніякага і інш. Пашыранасць полісеміі сярод астатніх разрадаў амаль гэтак жа адпавядае ў працэнтных адносінах іх колькасным паказчыкам. (І. Лепешаў)

Тэкст 4.

Усяго за адзін вечар на адной лугавіне каля рэчкі Прыпяць было расстраляна каля паўсотні буслоў. Такія вось Курапаты жніўня месяца перабудовачнага 1988 года. І сатварылі іх людзі ў найвышэйшай ступені добранадзейныя, добрапрыстойныя, правераныя, бо сёння першаму сустрэчнаму-папярэчнаму стрэльбу не пакінуць, не дадуць на яе дазволу. Нашы з вамі сучаснікі. Паўсотпі буслоў расстраляна на лугавіне дзеля адной толькі забавы. Ні аднаго з іх не ўзялі, не з’елі, не выкарысталі нават чучала. Усе як адзін буслы засталіся ў якасці сведак таго, на што здольны чалавек. Жыхары навакольных вёсак, калі да іх дайшлі першыя чуткі аб гэтым паляванні, не далі ім веры. Групамі і па адным прыходзілі паглядзець: ці не хлусіць пагалоска – грэх жа, грэх. На Беларусі бусел – святая птушка, таму і ходзіць па зямлі, як той дзед, у белай світцы. Бязгрэшныя мёртвыя сведкі былі ўсе ў наяўнасці. Ні адзін не адмовіўся ад сваіх паказанняў, не ажыў, не збег, нікуды не зляцеў з лугу, смерцю сваёй засведчылі: было. Але ўсё роўна, бачачы ўсё на свае вочы, не хацелася даваць веры, прызнавацца, што такое магчыма ў нашы дні. I таму, пэўна, ніхто з вяскоўцаў нікуды нікому не заявіў. I што заяўляць, куды скардзіцца, калі нешта падобнае адбылося некалькі гадоў назад з бабрамі. Адплакалі сваё на гэтых пакутных палескіх берагах палескія бабры і зніклі, звяліся на бабровыя шапкі. Нешта падобнае пасля сусветна вядомага красавіцкага чарнобыльскага атамнага залпа на Белай Русі ўжо было і з ракамі. Ноччу яны пакінулі раку і выпаўзлі на бераг, як чорныя манахі, шкробліся адзін аб аднаго чорнымі панцырамі-сутанамі і зайшліся на сушы.

О зямля, што з табою робіцца, што з табою робяць дабрадзеі-цывілізатары. Пад якім атамным прыцэлам ты ідзеш у светлае будучае, у трэцяе тысячагоддзе. Нікому і нідзе, ні чалавеку, ні зверу, ні птушцы, ні казюрцы няма паратунку. I цішыня, цішыня, усё стабільна, усё добранадзейна і ўстойліва. (В. Казько)

Тэкст 5.

На самым захадзе маёй Беларусі ляжыць Белавежская пушча. Гэта адзін з апошніх астравоў таго першабытнага лесу, які пакрываў у старадаўнія часы ўсю Еўропу. Тут зусім не рэдкасць дрэвы ў паўтысячы год. Тут з незапамятных часоў вольна жыве зубр. Магутны, як сама зямля, і старажытны, як яе запаветныя нетры.

Адвечная цішыня. I шолах дрэў. I тупат зубрыных статкаў. Таксама як у каменным веку.

I побач з гэтым сляды далікатнага любоўнага ўмяшання чалавека: стагі, каб падкарміць узімку звяроў, музей, хаткі егераў, сучасная гасцініца. Для праўнукаў сваіх беражэ чалавек кожную кветку, кожнае дрэва, жывёл і птушак.

I такуюць, такуюць раніцай глушцы. Да штучнага возера цягнуцца цяжкія сляды япрукоў. Трубіць у нясытнай страсці алень. Дзікі вінаград абвівае буралом. I палюе на янотаў егер. I клічуць-клічуць белыя лебедзі, б’юць на рэках пудовыя шчупакі, шумяць сонечныя дубы і грабы. I чырванеюць падасінавікі. I дымок ад ранішняга вогнішча змешваецца з туманам.

Усё гэта – пушча. Усё гэта – неўміручая душа яе. Яна цудоўная, як душа нашага народа. Калі вы стаміліся, калі хочаце прыпасці вуснамі да вечна жывой крыніцы жыцця – прыйдзіце сюды, у найдзівоснейшы куток зямлі. Бо тут – фарпост чалавечнасці, літасці чалавека да прыроды, сястры нашай. (У. Караткевіч)

Тэкст 6.