Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc
Скачиваний:
708
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.84 Mб
Скачать

Самая прыгожая жанчына

Аднойчы два маракі адправіліся ў падарожжа па свеце, каб знайсці свой лёс. Прыплылі яны на востраў, дзе ў правадыра аднаго з плямёнаў было дзве дачкі. Старэйшая – прыгажуня, а малодшая – не вельмі.

Адзін з маракоў сказаў свайму сябру:

– Усё, я знайшоў сваё шчасце, застаюся тут і ажанюся з дачкой правадыра.

– Так, ты маеш рацыю, старэйшая дачка правадыра прыгажуня, разумніца. Ты зрабіў правільны выбар – жаніся.

– Ты мяне не зразумеў, сябар! Я ажанюся з малодшай дачкой.

– Ты што, з глузду з'ехаў? Яна ж такая… не вельмі.

– Гэта маё рашэнне, і я гэта зраблю.

Сябар паплыў далей у пошуках свайго шчасця, а жаніх пайшоў сватацца. Трэба сказаць, што ў племені было прынята даваць за нявесту выкуп каровамі. Добрая нявеста каштавала дзесяць кароў.

Прыгнаў ён дзесяць кароў і падышоў да правадыра.

– Правадыр, я жадаю ажаніцца з тваёй дачкой і даю за яе дзесяць кароў!

– Гэта добры выбар. Мая старэйшая дачка прыгажуня, разумніца, і яна вартая дзесяці кароў. Я згодны.

– Не, ты не зразумеў. Я жадаю ажаніцца з тваёй малодшай дачкой.

– Ты што, жартуеш? Не бачыш, яна ж такая… не вельмі.

– Я жадаю ў жонкі толькі яе.

– Добра, але як сумленны чалавек я не магу ўзяць дзесяць кароў, яна таго не вартая. Я вазьму за яе тры каровы, не больш.

– Не, я жадаю заплаціць менавіта дзесяць кароў.

Яны ажаніліся.

Прайшло некалькі гадоў, і сябар-вандроўнік, ужо на сваім караблі, вырашыў наведаць пакінутага таварыша і даведацца, як той жыве. Прыплыў, ідзе па беразе, а насустрач яму жанчына незямной прыгажосці. Ён у яе спытаў, як знайсці свайго сябра. Яна паказала. Прыходзіць і бачыць: сядзіць яго сябар, вакол дзеці бегаюць.

– Як жывеш?

– Я шчаслівы.

Тут уваходзіць тая самая прыгожая жанчына.

– Вось, пазнаёмся. Гэта мая жонка.

– Як? Ты што ажаніўся яшчэ раз?

– Не, гэта ўсё тая ж жанчына.

– Але як гэта адбылося, што яна так змянілася?

– А ты спытай у яе сам.

Падышоў сябар да жанчыны і пытае:

– Прабач за бестактоўнасць, але я памятаю, якой ты была… не вельмі. Што адбылося, што ты стала такой прыгожай?

– Проста, аднойчы я зразумела, што каштую дзесяці кароў. Прытча.

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

  1. Стыль.

  2. Змест і ідэя тэксту.

  3. Сфера выкарыстання (афіцыйнае справаводства, навука, вытворчасць, адукацыя, культура, грамадска-палітычная, эстэтычная, бытавая і інш.).

  4. Форма зносін (пісьмовая / вусная, маналагічная / дыялагічная ці інш.).

  5. Мэта (выражэнне волі, канстатацыя, паведамленне інфармацыі, эмацыйнае / сацыяльна-эстэтычнае ўздзеянне, камунікацыя).

  6. Характар узаемаадносін (афіцыйны / неафіцыйны).

  7. Падстыль.

  8. Жанр.

  9. Фанетычныя асаблівасці (пры наяўнасці).

  10. Лексічныя асаблівасці.

  11. Фразеалагічныя асаблівасці (пры наяўнасці).

  12. Марфалагічныя асаблівасці.

  13. Сінтаксічныя асаблівасці.

  14. Сродкі выразнасці.

  15. Вобразна-выяўленчыя сродкі (пры наяўнасці).

  16. Асаблівасці кампазіцыі тэксту (наяўнасць мовы аўтара і персанажаў, структура тэксту: выдзяленне сэнсавых частак, іх суадносіны, характар рубрыкацыі, наяўнасць рэквізітаў і інш.).

  17. Парушэнне нормаў літаратурнай мовы (матываванае / нематываванае), яго прычыны і мэты.

  18. Асаблівасці рытмічнай арганізацыі тэксту (пры аналізе вершаваных тэкстаў – асаблівасці рыфмы і памеру).