Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы к экзамену.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
250.88 Кб
Скачать

23. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi.

На сучасным этапе ў “Летапісу друку Беларусь” зарэгістраваны толькі навукова-дапаможныя паказальнікі. Пэўная колькасць рэкамендацыйных паказальнікаў створана абласнымі бібліятэкамі, але інфармацыя аб іх не паступіла ў НКП. Гэта звязана з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій у практыку работы бібліятэк і, перш за ўсё, у дзейнасць ЦНБ імя Я.Коласа, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці супрацоўнікаў НДУ. З 1990 г. бібліятэка генерыруе электронныя рэсурсы: БД, а з 1994 г. – электронны катоалог (ЭК). Бібліятэка вядзе 12 лакальных БД(«Природа Беларуси», «Учение НАН Беларуси», , «Издания НАН Беларуси»).

Разам са стварэннем БД ЦНБ НАН Беларусі набывае БД на сучасных носьбітах. Толькі фонд аддзела даведачна-інфармацыйнай работы ўтрымлівае каля 30 расійскіх і замежных БД сярод іх дакументна-рэфератыўная БД Усерасійскага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі «РЖ Физика», палітэматычная БД «РЖ Биология. Физика. Химия» і інш.

Колькасць замежных БД у апошнія гады значна ўзрасла. Акрамя вельмі карыснай бібліяграфічнай «Science Citation Index», у бібліятэку паступілі «Boston Spa Conferences».

24. Бд па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне, створаныя ў Беларусi.

БД па прыродазнаўстве:

З 1990 г ЦНБ імя Я.Коласа генерыруе электронныя рэсурсы: БД, а з 1994 г. – электронны катоалог (ЭК). Бібліятэка вядзе 12 лакальных БД(«Природа Беларуси», «Учение НАН Беларуси», , «Издания НАН Беларуси»).

Разам са стварэннем БД ЦНБ НАН Беларусі набывае БД на сучасных носьбітах. Толькі фонд аддзела даведачна-інфармацыйнай работы ўтрымлівае каля 30 расійскіх і замежных БД сярод іх дакументна-рэфератыўная БД Усерасійскага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі «РЖ Физика», палітэматычная БД «РЖ Биология. Физика. Химия» і інш.

Колькасць замежных БД у апошнія гады значна ўзрасла. Акрамя вельмі карыснай бібліяграфічнай «Science Citation Index», у бібліятэку паступілі «Boston Spa Conferences».

БД па тэхніцы:

РНТБ прадстаўляе спецыялістам аператыўную інфармацыю з дапамогай БД − рэфератыўных, бібліяграфічных, фактаграфічных

Бібліяграфічныя БД:

«Инновационная деятельность» з 1995 года, кнігі, артыкулы з айчынных перыядычных выданняў.

«Устойчивое развитие» − з 1994 г.

− «Статьи по стандартизации»- артыкулы з айчынных перыядычных выданняў з 2002 года.

Фактаграфічныя БД:

− «Внедренные изобретения (Республика Беларусь)» утрымлівае бібліяграфічныя запісы на прадпрыемствах і ўстановах РБ з указаннем года і месца ўкаранення з 1961 г.

− «Материалы международных выставок». Уключае інфармацыю аб прыстэндавых матэрыялах міжнародных выстаў, якія адбыліся ў Мінску з 1993 г.

Поўнатэкставыя БД патэнтных дакументаў (21) Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, еўрапейскім патэнтным заяўкам, міжнародным заяўкам (РСТ) і інш.

Рэфератыўныя БД (7) на вынаходніцтвы Японіі, Францыі, РФ, Аўстраліі і інш.

Бібліяграічныя БД (4) − уключаюць інфармацыю аб патэнтах ЗША, Германіі, РФ і інш. краін.

БД па с/г:

Сярод галоўных інфармацыйных прадуктаў БелСГБ з’яўляецца БД BelAl – Электронны каталог БелСГБ, які ўтрымлівае анатаваныя бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, пераклады і іншыя дакументы, якія паступілі ў бібліятэку. Вядзецца з 1993 года.

З 1993 года бібліятэка стварае БД BelAgrilit – Сельскохозяйственная литература Беларуси. Адлюстроўвае сельскагаспадарчую літаратуру, выдадзеную ў Беларусі.

БД Лен. Генерыруецца з 1989 г. Але сёння ўсе гэтыя БД закансерваваны і актуалізуецца толькі БД BelAl.

БелСГБ атрымлівае БД AGROS – БД ЦНСГБ, якая ўтрымлівае бібліяграфічныя запісы дакументаў па праблемах АПК і сумежных галін, якія паступілі ў бібліятэку.

БД AGRICOLA – інфармацыйная сістэма па сельскай гаспадарцы ЗША.

БД па медыцыне:

На сучасным этапе РНМБ вядзе наступныя БД:

1. “BOOK” (книги) адлюстроўвае манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш. Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. 2. DISS (автореферат диссертации) па медыцыне і сумежных галінах ведаў.

3. “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.

4. JOUK (журналы) складаецца з айчынных і замежных часопісаў, якія паступаюць у бібліятэку. Звесткі аб экзэмплярнасці і месцы знаходжання.

Бібліятэка набыла БД «Российская медицина»

З 1993 г. РНМБ выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” У ёй адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў, БД «The complete yean book collection».

Дзякуючы падтрымцы Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра. Адкуль медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў.

РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.