Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы к экзамену.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
250.88 Кб
Скачать

11. Арганізацыя бібліяграфічнага забеспячэння спецыялістаў Беларусі ў галіне медыцыны.

У масіве бібліяграфічных паказальнікаў медыцынскай тэматыкі можна выдзеліць навукова-дапаможныя, прафесійна-вытворчыя, рэкамендацыйныя паказальнікі.

З 1970-80 гг. сталі рыхтавацца паказальнікі па 19 медыцынскіх спецыяльнасцях.Падрыхтоўкай бібліяграфічнай прадукцыі ў РБ займаюцца:

  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (РАНМБ),

  • Рэгіянальныя, навукова-медыцынскія бібліятэкі, бібліятэкі ВНУ, НДУ,

  • Медыцынскі інфармацыйны цэнтр БелЦМТ

Бібліяграфія медыцынскай літаратуры прайшла 3 этапы.

На першым этапе у маі 1940 г. створана РНМБ-паспрыяла планаваму характару падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі, пашырэнню віда-тыпалагічнай разнастайнасці паказальнікаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, удасканальваецца методыка складання бібліяграфічных прадуктаў. (падрыхтавана 21 самастойных паказальнікаў).

На другім колькасць паказальнікаў узрасла больш чым у 20 разоў ( значнае месца ў гэтым масіве належыць спісам літаратуры і даведкам).

На трэцім - аўтаматызаванне тэхналогій у практыку работы бібліятэк, ажыццяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва, выкарыстанне БД замежных краін.

Бягучая інфармацыя (з канца 70-х гадоў па некалькіх напрамках).

Агульнагаліновы паказальнік «Новые медицинские издания» - літаратура для сярэдніх медработнікаў выдзелена ў спецыяльны падраздзел.

Штоквартальны паказальнік - «Сигнальная информация по зарубежной литературе» - бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў амаль з 400 агульнамедыцынскіх часопісаў, запісы былі з перакладам.

штогоднік РНМБ «Указатель иностранных периодических изданий, выписанных библиотекой на …. год».

Рэтраспектыўныя паказальнікі ( РНМБ, НДІ, бібліятэкі ВНУ і іншыя.)

РНМБ з кафедрай сацыяльнй гiгiены Мiнскага медiнстытута РНМБ падрыхтавала 5 паказальнiкаў “Здравоохранение Беларуси”1961-1968 г

Паказальнiкі па актуальным праблемам - “Туберкулёз”( у 5 вып) (з 1919 года да нашых дзён), “Чарнобыль”.

Рэтраспектыўныя паказальнiкі па асобных галiнах медыцыны:

1м- арганiзацыя аховы здароўя.

Прафесiянальна-вытворчыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi.

Бiблiятэка МДМУ -дапаможнiкі прысвечаных у дапамогу выпускнiкам. Мэта — пазнаёмiць маладых спецыялiстаў з асноўнай лiтаратурай апошнiх год .

У РНМБ -складае да канферэнцый i сімпозіумаў спiсы айчыннай лiтаратуры, яны ўключаюць да 100 назваў кнiг, артыкулаў. Адбор матэрыялаў iдзе па каталогах бiблiятэкi i на аснове вiзуальнага прагляду перыядычных выданняў. Тэматыка разнастайная “Список литературы к Республиканскому совещанию по организации питания больных”, “Пути улучшения организации и повышения качества лекарственного обеспечения населения”.

Персанальныя паказальнікі прысвечаны акадэмікам Бирич Т. Акад. Савченко Н.Е., Антонов И.П.

Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў з’яўляецца даведкi тыпу бiблiяграфiчнага агляду. Мэта: прапаганда перадавога айчыннага i замежнага вопыту; садзеянне укараненню гэтага вопыту ў практыку;фармiраванне фонду iнфармацыйных матэрыялаў на месцах.“Даведка” - агляд айчыннай i замежнай лiтаратуры, якая змяшчае рэкамендацыi для ўкаранення ў практыку. (“Пчелиный яд в практике дерматолога”).

Рэкамендацыйныя паказальнiкi (да 7%) разнастайныя па тэматыцы.

Супрацоўнiцтва РНМБ с НББ, якiя штомесячна выдае бюллетэнь “Новыя кнiгi Беларусi”, там надрукаваны спiсы: “Искусство быть здоровым”, “Родителям о детях” i iнш.

БД па медыцыне

На сучасным этапе бібліятэка вядзе наступныя БД:

  • “BOOK” (книги) адлюстроўвае манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш. Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. База налічвае прыкладна 14 тысяч дакументаў з 1991 г.

  • “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.

З 1993 г. РНМБ актыўна выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” -адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў.

ЗША і РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра- медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў. РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.