Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы к экзамену 1-13.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
61.7 Кб
Скачать
  1. .Класіфікацыя пісьмовых крыніц

Класіфікацыя пісшовых крыніц. Маючы на мэце ў далейшым спробу

агляду пісьмовых крыніц, спынімся на іх класіфікацыі. У XIX -

пач. XX ст. у дачыненні да гэтага тыпу крыніц прымянялі азначаны

падзел на «рэшткі» і «паданні». Разрыў адзінства аб'ектыўнага і

суб'ектыўнага ў крыніцы выклікаў зразумелую крытыку з боку савецкіх

гісторыкаў. Паступова і незаўважна ў дачыненні да пісьмовых крыніц

усталяваўся падзел на дакументальныя і апавядальныя (дзе нават пры

бліжэйшым разглядзе можна заўважыць уплыў папярэдняй класіфікацыі).

Абодва азначаныя роды пісьмовых крыніц падзяляюць на віды

(комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы

іх структуры і зместу), колькасць якіх можа мяняцца. Акрамя таго, іх

назвы з'яўляюцца прадметам працяглых дыскусій. Па кваліфікаваным

меркаванні Л. М. Пушкарова, гэта картаграфічныя, статыстычныя,

актавыя, канцылярскія, асабістыя, мастацкія, гістарычныя і навуковыя

крыніцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класіфікацыі, прапануем

наступны падзел:

. Дакументальныя крыніцы.

1. Дакументы заканадаўства.

2. Актавыя крыніцы (дамоўнага характару).

3. Матэрыялы справаводства (у выніку дзейнасці канцылярый і

іншых устаноў па стварэнні дакументаў). Як асобны падвід (разрад - па

Л. М. Пушкарову) - распарадчая дакументацыя.

4. Статыстычныя матэрыялы (рэалізацыя зваротнай сувязі ў

кіраванні). Сюды ў якасці падвіду ўключаем эканоміка-геаграфічныя,

гаспадарчыя апісанні, а таксама матэрыялы фіскальнага ўліку, якія часам

набываюць характэрныя рысы масавых крыніц.

Картаграфічныя матэрыялы, на наш погляд, можна вынесці па-за

межы пісьмовых крыніц, паколькі іх звесткі ў болынай ступені

зафіксаваны графічным спосабам.

. Апавядальныя крыніцы адрозніваюцца ад дакументальных тым,

што даюць паслядоўны пераказ падзей і дазваляюць растлумачыць

узаемасувязі вывучаемых з'яў з іншымі з'явамі таго ж перыяду. У працэсе

іх эвалюцыі асобныя віды знікалі, іх месца займалі іншыя (летапісанне,

гісторыка-мемуарная літаратура і г. д.).

1. Летапісы і хронікі.

2. Мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы (многія мемуарныя

творы зараджаліся ў эпісталярнай форме, цесную сувязь паміж гэтымі

падвідамі можна прасачыць і на працягу XX ст.).

3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы (іх збліжае імкненне

аўтараў у той ці іншай ступені ўздзейнічаць на чытача, значны адыход ад

рэчаіснасці ў імкненні абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання).

Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфічная сістэма

гістарычных крыніц, паколькі іх аб'ядноўвае толькі знешняя рыса -

перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта - заканадаучыя і актавыя

дакументы ці публіцыстыка, навуковыя ці літаратурныя творы і г. д.

  1. Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.

ПРАДМЕТ КРЫНЩАЗНАУСТВА.

ТЭАРЭТЫЧНАЕ I ПРЫКЛАДНОЕ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА

Навуковыя дысцыпліны могуць мець адзін і той жа аб'ект, але

розныя прадметы вывучэння (аб'ект - гэта тое, на што накіравана

пазнавальная дзейнасць чалавека, а прадмет - канкрэтныя бакі,

якасці і адносіны аб'ектаў, якія даследуюцца з пэўнай мэтай у

пэўных абставінах і ўмовах). I гістарычная навука ў цэлым, і

крыніцазнаўства маюць аб'ектам вывучэння гістарычныя крыніцы.

Аднак крыніцазнаўства вывучае не толькі інфармацыю, заключаную

ў гістарычнай крыніцы, але і даследуе апошнюю як гістарычны факт

(час, умовы яе ўзнікнення, стваральнікаў і г. д.). Прадметам вывучэння

крыніцазнаўства з'яўляюцца ўсе гістарычныя крыніцы ва ўсёй

сукупнасці заключанай у іх інфармацыі. Гэтым яно адрозніваецца ад

іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, якія вывучаюць

асобныя рысы гістарычнай крыніцы (напрыклад, палеаграфію) або

асобныя віды гістарычных крыніц (напрыклад, геральдыку ці

нумізматыку). Крыніцазнаўства - гэта не сума спецыяльных

гістарычных дысцыплін, а іх пэўная сістэма.

Крыніцазнаўства мае тэарэтычны і эмпірычны (прыкладны)

узроўні, сваю методыку і метадалогію. Методика - гэта сукупнасць

пэўных прыёмаў, метадаў і правіл іх выкарыстання ў працы

крыніцазнаўцы. Метадалогія - вучэнне аб гэтых метадах, аб

асноўных прынцыпах крыніцазнаўчага даследавання.

Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады

вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады

адаптуюцца і канкрэтызуюцца ў дачыненні да вывучэння асобных

груп крыніц або пэўных іх характарыстык. Калі для тэарэтычнага

крыніцазнаўства метад - гэта і прадмет даследавання, то для

прыкладнога - гэта пэўны інструмент вывучэння.

Акрамя тэарэтычнага крыніцазнаўства існуе крыніцазнаўства

пэўных галін ведаў (лінгвістычнае, археалагічнае), а таксама

крыніцазнаўства пэўных тыпаў і відаў крыніц (летапісаў, актаў,

пячатак, грашовых знакаў і г. д.). У залежнасці ад віду сістэматызацыі

мы можам вывучаць таксама крыніцы па гісторыі Усходняй Еўропы

XIV - XVIII ст., крыніцы па гісторыі Беларусі і г. д. 3 такім падыходам

звязана разумение крыніцазнаўства ў шырокім і вузкім сэнсе слова:

1) як метадалогія аналізу гістарычнай крыніцы, 2) як навуковая

дысцьшліна, што вывучае пісьмовыя крыніцы.