Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Песні Беласточчыны (Беларуская народная творчасць) - 1997

.pdf
Скачиваний:
165
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
9.43 Mб
Скачать

Бо мы голы, бо мы босы — Ідуць нашы галосы пад нябёсы.

Наша пані з рукі ў руку — Ключыкамі стуку-труку.

Ключ да скрыні — і два сыры.

— Маладая пані, дай нам чатыры.

Сіта маку, сіта пастэрнаку, Гарнец водкі для ахвоткі Ды збан піва, каб весела была!

16.Каляд, каляд, калядніца, Добра з медам паляніца, А без меду не така —* Дай, дзядзьку, пятака!

Як нс дасі пятака, Мы — карову за рага,

Акабылку — за чупрынку, Павядзем яе ў далінку,

Аў далінцы — на тачок, Дай, дзядзьку, пятачок!

Васілёва маці, Васілёва маці пайшла гагатаці, Гагатушка!

Не гагатаці, не гагатаці — Бога прасіці:

— Радзі, Божа, жыта, радзі, Божа, жыта на новае лета,

Зверху

каласіста,

зверху

каласіста,

сасподу

караніста,

Зверху

каласіста,

зверху

каласіста,

на

полі

снапіста,

На полі

снапіста,

на полі

снапіста, ў

старане спорна,

Устаронцы спорна, у старонцы спорна, у дзежцы падыходна,

Удзежцы падыходна, ў дзежцы падыходна, на лапаце гладка,

На

лапаце гладка, на лапаце гладка, на стале скібіста,

На

стале скібіста, на стале скібіста, пад сталом крышыста.

У першай і другой страфе трэці і чацвёрты радкі паўтараю цца.

"Гагатушка" паўтараецца пасля кожнага радка.

 

 

 

18.

 

Васілёва

маці

 

 

 

 

 

 

Пайшла гагатаці —

 

 

 

 

 

Пірог

на

лапаце:

 

 

 

 

 

 

Радзі,

Божа, жыта

 

 

 

 

 

 

На новае

лета.

 

 

 

 

 

 

3 аднаго

каласочка

 

 

 

 

 

 

Будзе

жыта

бочка.

 

 

 

 

 

 

Гу-гу! Дайце тое,

 

 

 

 

 

 

Што

на рагу!

 

 

19.

Ой, гук,

гук,

дзе

дзеванькі

п’юць,

 

 

Замяцёна тая гулічэныса, кудой яны йдуць.*

 

 

Ой, даўно-даўно я

ў

роду не

была,

 

 

А ўжо тая, тая дарожанька дзярном зарасла.

 

 

Дарожку праб’ю, дзярно пратапчу,

 

 

Я да свае роднае матулі арлом залячу.

 

 

Ой, не так арлом, як арліцаю,

 

 

Дзе я была, дзе я

пахаджвала та й дзявіцаю.

20.

Ой,

пад вішняю, пад

чарэшняю

 

 

Стаяў

стары

з

маладою,

як і з

ягадкаю.*

I

прасілася,

і

малілася:

 

 

 

 

— Пусці мяне, стары дзеду, на

вуліцу пагуляць.

— А я і сам не пайду

і

цябе не

пушчу,

Бо

ты мяне

старога ды й

пакінеш

самога.

21. Ой, выйду я на вуліцу, Стану на калодцы, Гукну раз, гукну два:

— Збірайцеся, хлопцы! Выйшаў хлопец кунджаравы, Са мною гаворыць, Выйшла маці з кацюбою, За сабою гоніць:

Кожны другі радок паўтараецца.

21

— Дзе ж ты, доню, пабяжыш? Вярніся дахаты:

У каморы пасцель бела — Кладавіся спаці.

Пасцелька бяленька, А сцяна няменька.

3 кім я буду размаўляці — То ж я маладзенька!

22. Капаў казак крынічаньку, не дакапаўся да дна, Жыла ў бацька адна дочка, не нажылася дабра.* Бацька добры, бацька добры, а маці ліхая — Не пускае на вуліцу, бо вуліца смутная.

— Пусці мяне, мая мама, я й там не забаўлюся — Першы пеўні заспяваюць, я й дадому вярнуся. Пяюць першы, пяюць другі, шчэ й пташына шчабеча,

Кліча маці

вячэраці,

а дзяўчына

не хоча.

Вячэрай

жа, мая

мамка, калі

наварыла,

А

я пайду

да таго,

каго верна палюбіла.

23. Там у лесе каля млына вырасла каліна, Задумала ў сад гуляці малада дзяўчына. Задумала ў сад гуляці межы яблынькамі, Каб пачуці перамовы межы дзецюкамі.

Бацька добры, бацька добры, а маці ліхая — Не пускае ў сад гуляді, кажа: "Маладая".

— Пусці, маці, ў сад гуляці — я й не забаўлюся, Як запяюць першы пеўні — дадому вярнуся. Пяюць першы, пяюць другі, шчэ й курка сакоча, Кліча маці вечараці, а дочка не хоча.

— Вячэрай жа, мая маці, калі наварыла, Бо для мяне, маладое, вячэра няміла.

Ішлі хлопцы

каля

саду,

пачалі спяваці,

А дзяўчыне

горка

стала

— пачала плакаці.

Кожны другі радок паўтараецца.

22

24.А пад вішняю, пад чарэшняю

Стаіць

стары

з

маладой,

як і

з

ягадай.*

 

 

 

I

прасілася,

і малілася:

 

 

 

 

 

 

Пусці

мяне,

стары дзед, на гуліцу пагуляць!

 

— А я сам не

пайду і цябе не пушчу,

 

 

 

Бо ты мяне старога ды пакінеш

аднога.

 

людзі!

— Ах ты, стары вашапрудзе,

пусці мяне міжы

— А як я той вашапруд: сядзі ў хаце — вошы прудзь!

— Ах ты, стары нігадзяю, пусці мяне — пагуляю!

— А як я той

нігадзяй: сядзі дома — не гуляй!

 

Ах

ты,

мой

мілюсенькі, пусці мяне да радзінкі!

— А як я твой мілы — ідзі да радзіны!

 

 

 

Allegretto

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

25

*

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ка-

 

му

воль-

на,

ка-

му

воль-на

на гу-

лі-

цу

вый-

сці?

Ка-

му

воль-на

та н

па-

гава-

ры-

•--

 

ці?

 

25. Каму

вольна,

каму вольна на гуліцу выйсці?

 

 

Каму вольна та й пагаварыці?

 

 

 

 

Дзеўкам вольна, дзеўкам вольна на гуліцу выйсці,

Дзеўкам вольна та й пагаварыці.

 

 

 

Маладзіцам, маладзіцам не такая воля:

 

 

 

Дзіця плача — калыхання хоча.

пакалыша,

Свёкар ляжыць,

свёкар ляжыць

та й не

А што й калыхне, та й

кулаком бухне:

 

 

 

— Ой, спі, дзіця, ой, спі, дзіця, не прачынаючы,

 

Мне,

старому,

не дакучаючы.

 

 

 

 

 

Moderato

 

 

 

 

 

 

 

 

 

fT\

26

i

 

 

 

 

 

 

 

 

тпа са-

 

 

 

Ой,

ха-

дзі-

ла

Ма-

нечка,

ой,

 

доч-

ку,

 

Кожны другі

радок

паўтараецца.

 

 

 

 

 

 

23

Haка- лола но- жань-ку на кус-точ-

ку.

26.Ой, хадзіла Манечка, ой, па садочку, ой! Накалола ножаньку на кусточку, ой!

Баліць, баліць ножанька, ой, ды нябольна, ой! Любіў хлопец дзяўчынаньку, ой, ды^ нядоўга, ой!

Забралі хлопчыка, ой, у салдаты, ой! Забылася дзяўчынанька, ой, запытаці, ой!

— Ой, ці замуж мне ісці, ой, ці гуляці, ой!

— Гуляй, гуляй, дзяўчынанька, ой, як гуляла, ой! Тапчы, тапчы, чаравічкі, ой, як таптала, ой! Сцялі, сцялі ты пасцель белу, ой, як ты слала, ой! Не кажы ты хлопцам праўду, ой, як мне казала, ой! Яны тваю пасцель белу, ой, перакінуць, ой!

Яны цябе любіць будуць, ой, ды пакінуць, ой!

27. Бадай запрапала* Чужая старонка.

Як нідзе не выйдзе Дзеўчына вясёла.

А хоць яна выйдзе — Вочы заплаканы.

* Першы радок у кож най страфе паўтараецца.

24

Чарнюсенькім шоўкам Галоўка завязана.

Ясь каня паіў, Кася ваду брала.

Як Ясь высвіснуў, Кася заплакала.

28. На прыгуменні каля млына стаіць дзеўка, як каліна, Даведалісь казакі — едуць тройкаю ў сваты.* Ой, шырока-шырака трасцяніцка вуліца,

А па ёй ніхто не ходзіць — ні певень, ні курыца! Адзін казак падбадрыўся, на дзяўчыну задзівіўся, Як на дзеўку заглядаўся — яму воз паламіўся. Ой, шырока-шырака трасцяніцка вуліца, А па ёй ніхто не ходзіць — ні певень, ні курыца!

Другі казак аглянуўся, да дзяўчыны ўсміхнуўся. Маці дочку путам біла, каб казака не любіла,

Маці

дочцы

прыказала,

каб

казака не кахала.

 

29 .

Як я

ехаў каля

млына:

 

 

 

Стаіць дзеўка,

 

як маліна.

 

 

 

Я

на

яе

заглядаўся,

 

 

 

Аж мне

воз

паламаўся.

 

 

 

Не шкада мне таго воза,

 

 

 

Каб дзяўчына

была гожа.

 

 

 

А

то

брыдка і

пагана,

 

 

 

I

мне

воза

паламала.

 

30.

Дзяўчынонька,

гайду, гайду!

 

 

Дзе ж я цябе знайду, знайду?

 

 

Ой да, о-ха-ха!

 

 

 

 

Ой да, о-ха-ха!

 

 

 

 

Дзе ж я цябе знайду, знайду?

Кожны

другі радок

паўтараецца.

 

 

 

♦ Ф

паўтараецца

пасля

двух радкоў

кож най страфы.

Прыпеў

25

Ці ў гародзе у пятрушцы, Ці ў каморы на падушцы? Ці ў каморы на падушцы?

Не ў гародзе у пятрушцы,

Аў каморы на падушцы!

Аў каморы на падушцы!

 

Moderato

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

31

 

Ой,

гук

 

жа

там,

гук,

 

дзе

дзе-

вань-

кі

п’юць,

\ Ł

ii J

 

 

 

 

)

r

— —

“!Н ' -

,

 

 

 

 

 

 

 

"

m ы

 

 

 

 

 

 

 

 

І ф

J J

L f

 

^

 

 

 

 

 

 

 

 

 

та- я

гу- лі-чэнь-

ка,

куды

я-

ны

і-

 

® вы-мя-це-

на-

я

дуць.

\ A

, r . b

r >

]

J - .

V

г -

_

_f=ł=—

-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

* - Ш

 

 

L J - . - . f L = E M r Ł l

 

вы-мя-цё-

на-

я

та- я

гу-лі-чзнь- ка,

 

куды

я-

ны

і-

дуць.

 

31. Ой, гук жа там, гук, дзе дзеванькі п’юць,

 

 

 

 

Вымяцёная тая гулічэнька, куды яны ідуць.

 

 

Дзярном

зарасла, лісцем

запала,

 

 

 

 

 

 

Да й калінаю, да й чырвонаю пазавісала.

 

 

 

Як я захачу, дзярно патапчу,

 

 

 

 

 

 

 

Да

й калінаньку, да й чырвоную

ў

пуч’е

павяжу.

 

 

У пуч’е павяжу, на рынак занясу,

 

 

 

 

 

За

калінаньку, за

чырвоную грошыкаў зараблю.

32.Як піці, то піці,** То пітушачкі. Прапіла маточкі Та й вітушачкі, Прапіла маточкі Та й вітушачкі.

Кожны другі радок паўтараецца.

Кожны радок паўтараецца.

ВЕСНАВЫЯ ПЕСНІ

Moderato

зз

 

fl -

¥

А ўжо сон-ца

над захо- дам,

 

спа-ці

кла-даў-

лю-

ся,

да

спове- дзі

не дума- ю,

Бо-

гу

не

ма-

лю-

ся,

да

спове- дзі

 

т

 

Бо

гу

не

ма-

лю-

ся.

не дума- ю*

 

33. А

ўжо сонца

над заходам,

 

спаці

кладаўлюся,

 

Да споведзі не думаю, Богу не малюся.*

 

Няхай моліцца грэшны чловек за

свае

грэхі,

 

Бо як умрэ ў велькіх грэхах, загіне навекі.

 

Зробяць яму

чорну

труну

і

белае

ложа

 

 

I

засыплюць

пяском

вочы,

 

ах,

мой

моцны Божа!

А

ўжо ж званы зазванілі а

першай

гадзіне:

 

Пакланіся, грэшны чловек, усяму свету, усёй сваёй радзіне. Астаюцца злато, шаты, дарагі палацы:

— Ой, жаль, жаль, мой моцны Божа, з сабою не ўзяці! Узяў бы я іх з сабою, але там мне трэба:

Чатыры доскі, сажань зямлі і збавення з неба.

34. Не я б’ю — вярба б’е: За тыдзень Вялікдзень. Не будзь санлівы, Да работы лянівы.

Кожны другі радок паўтараецца.

27

Будзь здаровы, як вада, Будзь рослы, як вярба, Будзь звітны, як пчала, Будзь багаты, як зямля. Ад року да року — Вярбою па боку.

35.Хадзіў Хрыстос да й па зямлі, Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* Шукаючы Маці Божу.

Азнайшоўшы, стаў пытаці:

Дзе ты была, прабывала?

Я ў горадзе, у.саборы,

У тым саборы тры прастолы: Першы прастол — Іаан Багаслоў, Другі прастол — Святы Рыгор, Трэці Прастол — Маці Божа.

Ах, Маці мая Прасвятая, Чаго ж ты так слёзна плачаш?

А йк жа мне не плакаці? Майго Сына жыды ўзялі,

Жыды ўзялі

і звязалі

I да крыжа

прыгваздзілі.

Воцатам, жоўцяй

напаілі,

Вострым

кап’ём

бок прабілі.

Святыя

Кірыла і

Мяфодзій

Яго цела з крыжа знялі,

Плашчаніцай

абгарнулі

I ва гробе палажылі.

Ляжаў Хрыстос два дні ў гробе, На трэці дзень Хрыстос васкрэс!

36

Тонка- тон-ка

ка- на-пель-ка, даўно віно

зе- ляно!

П аўтараецца пасля кожнага радка.

28

4 j i j

j j

^

j

j j

u

j j j 1 j

i

Яшчэ

TOH- ша

панна

Мань-ка,

даў-

но віно

зеля- но!

36. Тонка-тонка канапелька, Даўно віно зеляно!* Яшчэ тонша панна Манька, Хусты мыла, бель бяліла, Злоты персцень ізгубіла. Злоты персцень ізгубіла,

Шчука-рыба ухапіла.

Ах вы, хлопцы-рыбалоўцы,

Закідайде

шоўкаў

невад,

Шоўкаў невад

 

па

той бераг,

I злапайце шчуку-рыбу.

I злапалі,

расплаталі,

Злоты

персцень

адабралі.

Злоты

персцень

адабралі,

Той паненцы

даравалі.

— Просім панны на двор выйсці,

На двор выйсці, дар вынесці:

Копу яек

на паўмісак,

Каўбасою

акружыці.

Каўбасою

акружыці,

Белым

сырам

завяршыці.

37. Тонка,

велька

 

канапелька,

Ой, віно,

віно

зеляно!*

Пашла

панна

беллё мыці,

Беллё

мыла, бель

бяліла,

3 ручкі персцень

ураніла,

Ш чука-рыба ўхапіла.

Шлі тры хлопцы-рыбалоўцы.

— Ах вы, хлопцы-рыбалоўцы, Вы злапайце шчуку-рыбу, Вы злапайце, расплатайце,

Злоты персцень з яе дастаньце.

Рэф рэн паўтараецца пасля кож нага радка.

29