Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
64
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
124.42 Кб
Скачать

24. Разлажэнне феадалізму і зараджэнне капіталістычных адносін на бел землях у першай палове 19 ст. Перадумовы і наступствы сялянскай рэформы 1861г на б.

См. Вопрос 23 (там то же самое)

29.Пачатак бел нацыянальнага Адраджэння. Афапмленне бел нацыянальнай ідэі і фарміраванне бел нацыі.

Бел нацинольн движение начинается в 80-е гг 19в. Этому способствуют: экономические, культурные и политич факторы. Развитие капитализма способствует формированию бел буржуазии, которая выступает за бел государственность. В конце 19в происходит становление бел. языка, развитие литературы(Багушевич, Гуринович, Лучина), развитие научного белорусознавства. Сдвиги в культуре привели к росту национального самосознания, когда в 1897 при переписи населения 74% назвали родным языком бел. В это время названия Беларусь и беларусы распространяется по всей территории. Политическому пробуждению населения способствует деятельность народницких кружков и возникновение организаций и партий. Первой партией была БУНД(1897), затем эсэры(1902), БСГ(1903).

27. Эканамічнае развіццё б ў перыяд манапалістычнага капіталізму.

Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. ста­ла адной з прыкмет мадэрнізацыі — паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізацыі быў звязаны з промысловым пераваротам, або прамысловай рэвалюцыяй. Яна пачалася ў Беларусі ў 30-я гады ХІХ ст. і была звязана з узнікненнем першых фабрык, паступовыы пераходам ад ручной дамашыннай працы, фарміраваннем і колькасным ростам новых вытворчых сіл: прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралешарыяту. Працэс прамысловага развіцця ў Беларусі меў сваеасаблівасці, якіязаключаліся у наступным:

• пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынкаў якое па меры будаўніцтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60—80-я гг. ХІХ ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспа­дар-чай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у пер­шую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць;

• працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамы­словасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыраві­ны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Наиболь­шие развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка;

• вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфак­турная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прад­прыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых;

• дробны характар вытворчасці абумовіў даволі нізкі ўзро-вень яе канцэнтрацыі. У пачатку XX ст. канцэнтрацыя вытворчасці павялічваецца ў сувязі з пачаткам працэсу аб'яднання капіталаў у формеакцыянерных таварыстваў (прад-прыемстваў, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся) і сіндыкатаў (формы аб'яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю). Так, напрыклад, у Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка». На аснове мясцовых капіталаў утвараліся акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі «Неман» у Гродне, запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры і інш. Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску, папяровая фабрыка ў Шклове.

Развіццё капіталістычнай гаспадаркі, станаўленне таварна-грашовых адносін непасрэдна залежылі ад шляхоў зносін. У канцы XIX ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым еўра-пей­ская частка Расіі. У найболыпай ступені патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. Праз тэры­торыю Беларусі прайшлі важнейшыя магістралі: Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і інш. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель і іншыя гарады.

Развіццё чыгункі садзейнічала хуткаму развіццю прамысловасці, гандлю, зліццю мясцовых рынкаў Беларусі ў нацыя­нальны рынак. Дзякуючы чыгунцы значна ўзмацніліся сувязі беларускага рынку з агульнарасійскім і еўрапейскімі рынкамі.

У канцы XIX ст. з'явіўся новы сродак гарадскога транс­парту. У 1898 г. Віцебск стаў трэцім горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай, што адбылося раней, чым, напрыклад, у Маскве і Пецярбургу.

Развіццё прамысловасці і транспарту з'яўлялася асновай росту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якая спецыялізавалася на пера-працоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найболын буйныя прадпрыемствы, напрыклад Віцебская фабрыка «Дзвіна» і інш., знаходзіліся ў гарадах. Тітрацэс урбанізацыі, як прыкмета мадэрнізацыі грамадства, меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухкратны рост жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму іііто сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. К пачатку XX ст. захоўвалася штучная перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйскім жыхарствам, што было звязана з існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці».

Соседние файлы в папке История Беларуси