Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
64
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
124.42 Кб
Скачать

46.Прычыны Другой Сусветнай вайны, яе асноўныя этапы.

Прычыны:

-Недасканальнасць Версальска-Вашынгтонскай сіс-мы дагавораў

-Распаўсюджванне фашысцкай ідэі і ўсталяванне фаш рэжыму ў шэрагу краін.(У 30-я гг узнікла 3 асяродкі вайны: Японія пачынае агрэсію на Кітай на Ўсходзе, Італія – Эфіопія у Міжземнамор’і, у Зах. Еўропе Германія пачынае мілітарызацыю эканомікі.1936-37 ствараецца ваенны блок агрэсіўных дзяржаў – “антыкамінтэрназскі пакт”)

-Памылковая палітыка вядучых краін свету, якія спачатку трымаліся нейтралітэту.Палітыка “Змірэння агрэсару” – раздзел Чэхаславакіі у 1938г). Супярэчнасці паміж дзяржавамі не дазволілі ім заключыць дагавор аб узаемадапамозе супраць Германіі. Гэта штурхнула Савецкі Саюз да падпісання пакта Молатава-Лібентропа ў 1939г тэрмінам на 10 гадоў з сакрэтным пратаколам. Ругая Сусветная пачалася з нападзення на Польшчу 1 верасня 1939г. 3 верасня Англія і Францыя аб’явілі Германіі вайну.

Этапы:

1 верасня 1939г – 21 чэрвеня 1940г пачатак

22 чэрв 1941 – 18 лістап 1942 нападзенне на СССР

19 лістапада 1942 – 31 снежня 1942 Сталінград

41.Асноўныя тэндэнцыі індустрыальнага развіцця бсср ва ўмовах разгортвання нтр.

Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя тэмпы развіцця галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай прамысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай «Мінск».

Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупачных цэн на яе прадукцыю, прыцягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання стаў кал гас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

Соседние файлы в папке История Беларуси