Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
64
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
124.42 Кб
Скачать

49. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Велікай Айчыннай вайны. Калабрацыянізм.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост».

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.

50. Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пачатак барацьбы супраць акупантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху.

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Тут апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі, таксама размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.

Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага.

Соседние файлы в папке История Беларуси