Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
64
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
124.42 Кб
Скачать

47. Пачатак Другой Сусветнай вайны. З’яднанне Зах. Б з бсср.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы пад­зялялася на сфе­ры уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.

42.Эканоміка б ў 70-я – першай палове80х гг. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысл вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўн з’явы – адставанне тэмпаў навук-тэхнічн прагрэсу і ўкаранення ў вытворч-ць яго дасягненняў. Павелічэнне дзярж асігнаванняў на патрэбы сельск гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласн сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырок праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў. Экан-ка Б была часткай агульнагаспадарч комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сяр 80-х г з’явілася стварэнне буйнога тэрытар-галіновага прамыслов комплексу. Ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай пал 80-х гг., у рэспубл вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўн-ва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічн развіцці і ў першай палове 80-х гг. сталі відавочн негатыўн з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР на якасна новы навук-тэхнічны і арганізац-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічн сітуацыя ў выніку бурнага індустр развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой пал 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычн грамадства.З сяр 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках парт камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізав. Кіруюч сілай бел грамдства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Важную ролю ў паліт структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г, якія былі арыентаваны на абарону сац гарантый людзей.

Соседние файлы в папке История Беларуси