- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Кантрольныя пытанні да тэмы№13
Якія палітычныя сілы на Беларусі выступілі супраць ваенных дзеянняў?
Калі вайна прыйшла на Беларусь?
Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусветнай вайны?
Якія палітычныя сілы прэтэндавалі на ўладу на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі?
Чаму часовы ўрад не меў папулярнасці сярод сялян?
Якая палітычная сіла асабліва вызначылася пад час падаўлення карнілаўскага мецяжа?
Хто ўвайшоў у Камітэт выратавання рэвалюцыі і чаму Мінскі Савет вымушаны быў перадаць яму ўладу пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе?
Якія органы ўлады былі створаны на Беларусі ў лістападзе 1917 года?
Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
Асноўныя паняцці:
Усебеларускі кангрэс; Беларускі абласны камітэт; Вялікая беларуская рада; “абласнікі”; “радаўцы”; Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езда; 1-ы польскі корпус Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага; Брэсцкі мір; Народны сакратарыят Беларусі; Першая Ўстаўная грамата; Другая Ўстаўная грамата; Рада БНР; Трэцяя Ўстаўная грамата; Беларуская гандлевая палата; Белнацкам; Беларускія секцыі РКП(б); Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый; VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б); Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі; I з’езд Саветаў Беларусі; ЛітБелССР; Найвышэйшая Рада БНР; Беларуская камуністычная арганізацыя; II Усебеларускі з’езд Саветаў; Рыжскі мірны дагавор; “ваенны камунізм”; харчовая развёрстка; нацыяналізацыя.
Кіраўнікі Аблвыкамзаха і іншых савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыўБеларускаму абласному камітэтутак сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб’ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года.
Беларускі абласны камітэт быў створаны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з дэлегатаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і фронту. Па палітычнай афарбоўцы гэта была больш леваэсэраўская арганізацыя. Кіраўнікамі БАК былі прадстаўнікі гэтай партыі Я.Канчар, Ф.Караткевіч, В.Селіванаў. БАК быў лаяльна настроены да савецкай улады, але не лічыў Аблвыкамзах усебеларускім органам улады. У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з’езда, але яны вымушаны былі аб’яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з’езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з’езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “абласнікамі” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “радаўцамі” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з’езда. Згодна з ёй З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзахунацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяцВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда(старшыня – Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.
Аблвыкамзаху, які захапіў уладу на Беларусі, прыйшлося сутыкнуцца з рознымі рэальнымі пагрозамі сваёй уладзе. У студзені-лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні 1-ы польскі корпус пад кіраўніцтвам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, сфарміраваны яшчэ ў ліпені 1917 года на тэрыторыі беларускіх губерняў як частка рускай арміі. На пачатак 1918 года корпус налічваў каля 25-30 тыс. чалавек. У корпусе не былі выкананы загады аб дэмакратызацыі войска, забаранялася агітацыя сярод салдат. Польскія легіянеры не дазвалялі праводзіць канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізаваць прадпрыемствы, адначасова легіянера рабавалі насельніцтва. У адказ на арышт бальшавікамі камандзіра корпуса 12 студзеня 1918 года легіянеры аб’явілі вайну Савецкай рэспубліцы. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур’ёзная небяспека: 16 лютага пачалі наступленне нямецкія войскі.
Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір’е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а 20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсцепаміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з’езда (уваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, І.Серада) па патрабаванню Л.Троцкага да перамоў дапушчана не была. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне.
Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання.