Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История часть 2.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
1.2 Mб
Скачать

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. – 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%.

Жыццёвы ўзровень насельніцтва.Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).

Заработная плата– асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, тамурэальнаязаработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перавышала зарплату звычайных рабочых. Уводзіліся прэміі за перавыкананне вытворчых планаў, выплаты за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, а, так сама, іншыя грашовыя заахвочванні.

Грамадскія фонды спажывання(выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за 1928-1940 г. склаў 72 разы, аднак дасягнуты ўзровень 170 руб. на душу насельніцтва заставаўся вельмі нізкім паказчыкам.

Абмежаваны характар насіла спажываннез прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі.

У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання – ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны. Стваралісязакрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК), якія атрымалі права рабіць пазапланаваныя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. Іх прадукцыя пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК У 1932 г. была створана першая падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф». Стваралісякалектыўныя агароды, гараджанам давалі індывідуальныя надзелы. Кожная пятая рабочыя сем’я мелаіндывідуальныя ўчасткі.

У 1935 г. была адменена картачная сістэма, уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных. Адчыняліся новыя прадпрыемствы гандлю. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў. Рознічны тавараабарот вырас за 1928-1940 г. у 15,7 разоў, перавысіўшы паўмільядра рублёў.

Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – гэта прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі каля 4% ад усіх сельскагаспадарчых плошчаў, але на іх вырошчвалі 45% усёй прадукцыі краіны, атрымлівалі 70% мяса і малака, 45% шэрсці. Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы.

Жыллёвы фондБеларусі павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы, але ён не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго планы пяцігодак па ўводу жылля не выконваліся. Камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах быў вадаправод, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт развіваўся марудна – электрычны трамвай у Віцебску быў ўведзены яшчэ да 1913 г., у Мінску ўведзены пасля 1917 г. на базе конкі, у 9 гарадах меліся аўтобусы (усяго 85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.