- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПССзадачаміы развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Першы этап рэфармаваннямае храналагічныя рамкі 1985-1987 гг.Прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай для таго, каб у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання адпавядала сусветнаму ўзроўню. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў павялічыць у 3 разы. Планавалася так сама правесці перабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.
З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць самафінансавання – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў і адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарке не адбылося.
Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі інвестыцыі і выклікалі рэзкі выбух інфляцыі. Скараціліся даходы ад продажу нафты, зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ склала 2-3 разы. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер (дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі). Савецкія эканамісты былі няздольныя распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.
На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.)была пастаўлена задача правесцірадыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Павысіць самастойнасць прадпрыемстваў, стымуляваць іх да самастойнасці, самафінансавання, самакіравання, самаакупнасці, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны, увесці аптовы гандаль сродкамі вытворчасці.
Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Першы год радыкальнага рэфармавання адгукнуўся павелічэннем тэмпаў эканамічнага росту, паскарэннем дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова наглядаўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Быў правалены аптовы гандаль рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. Непаслядоўнасць наглядалася ў вінансавай палітыке. З чэрвеня 1988 г. адбыўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).
Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў дало магчымасць гаварыць аб “забалтыванні” рэформы. Прынятыя законы і рашэнні не выконваліся. Народная гаспадарка, як і раней, арыентавалася не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.
З 1990 г. пачалося разбурэнне адзінай эканамічнай прасторы СССР, якое суправаджалася некантралюемым падзеннем вытворчасці. Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў прывяло да правядзення рэгіёнамі асобнай гаспадарчай і цэнавай палітыкі. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, што адпавядае ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг. Аднак на Беларусі крызісныя з’явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.
Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – гэта рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склалася тры варыянты пераходу да рынкавых адносін, гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аўтары С.Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М.І.Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М.С.Гарбачоў).
Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай прыватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібералізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спажывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы і інш.Ліберальная і кансерватыўная праграмыпрадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.