Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История часть 2.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
1.2 Mб
Скачать

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова (уваходзілі З.Жылуновіч, І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і інш.). Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі зБеларускімі секцыямі РКП(б), якія ствараліся ў асяроддзі беларускіх бежанцаў з восені 1918 года і так сама былі арыентаваныя на стварэнне сацыялістычнай беларускай дзяржавы.

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве 21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз.Жылуновіч)і было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. 23 снежня адбылася сустрэчы кіраўнікоў Бюро з У.Леніным, які падтрымаў ідэю аб стварэнні БССР.

Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VIПаўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ўІ з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс – у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі.На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнніЛітБелССР.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай. Урад ЛітБел займаўся пытаннямі аднаўлення прамысловасці і падтрымкі ўстаноў культуры. На гэтую дзейнасць ён атрымаў значныя грашовыя крэдыты з Масквы. Аднак перадаць сялянам канфіскаваную ў памешчыкаў зямлю, як гэта прадугледжваў Дэкрэт аб зямлі, адмовіўся. Быў узяты курс на стварэнне ў былых памешчыцкіх маёнтках саўгасаў і калектыўных гаспадарак – камун. Палітыка “ваеннага камунізму” – харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года).

Ростам антысавецкіх настрояў скарысталіся ў Польшчы. Яшчэ ў 1918 годзе ў заходніх рэгіёнах Беларусі пасля адыходу нямецкіх войск стварыліся прапольскія атрады “мясцовай самаабароны”. У 1919 годзе ім на дапамогу прыйшла рэгулярная польская армія, якая выконвала памкненні польскага ўрада стварыць Польшчу ў межах 1772 года.