- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмысацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.
Праграма «аптымальнага спалучэння»М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас; рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы; больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі; павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара; аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці; аптымальнае спалучэнне ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У межах выканання праграмы прадугледжвалася захаванне асабістай уласнай гаспадаркі ў сельскай гаспадарцы; пераадоленне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн; пераадоленне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства; павышэнне пакупной здольнасці чырвонца; прыцягненне дробных зберажэнняў грамадзян для ўнутраных інвестыцый (да індустрыялізацыі); устанаўленне сувязі эмісіі грошай з ростам тавараабароту; распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнагапрагнозаасноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.
Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадоленнем дыспрапорцый развіцця эканамічнымі метадамі. Праграма прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з’яўлення новых палітычных аб’яднанняў.
Праграма “вялікага скачка”І.Сталіна (В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г.Арджанікідзе і інш.) мела крыху іншыямэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад’ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася напрынцыпахадмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі; адмены плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.
У студзені 1928 г., прынятае рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовымі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.Таталітарызм– гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідэалогіі ролю.
Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі – максімальныімінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы), рост вытворчасці сродкаў вытворчас- ці – 230%, рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі – 110%, рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы – 55%, рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу. Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне гэтых паказчыкаў максімальнага на 20%. Гэта былі збалансаваныя планы, нягледзячы на высокія тэмпы развіцця. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І.Сталіна, абавязковым для выканання застаўся толькі максімальны варыянт, у які ўнеслі карэктывы ў бок павелічэння паказчыкаў.
У маі 1929 г. IX Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць настаноўчыя(да фарсіравання індустрыялізацыі) іадмоўныя(з абвяшчэннем “вялікага скачка” – на XII з’ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.).
Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб., гэта ў 5,3 разы болей чым за папярэднія 10 гадоў. Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. У 3,8 раза павялічыўся аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, але больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай, а не металаапрацоўчай прамысловасці. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну і інш.
Адбыліся змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах выраблялася 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых. У 1931 г. аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай.
Аднак, адначасова эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы, выкарыстоўваюцца валюнтарысцкія метады кіраўніцтва эканомікай. Увогуле выкананне пяцігадовага плана было правалена нават па мінімальным паказчыкам, але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы. Пачаліся чысткі сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадрах, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.
Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг.быў зацверджаны ў студзені 1934 г.
Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла – Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.
Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.
Валавая прадукцыя гаспадаркі павелічалася ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 разы). Адбыліся змены ў структуры рабочага кла- са – 2/3 ад яго колькасці – гэта былыя сяляне, якіе не мелі дастатковай кваліфікацыі. Адначасова атрымалі шырокае распаўсюджанне судовыя працэсы над шкоднікамі, яны былі “знойдзены” ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д. Атрымала шырокае развіццё “лагерная эканоміка”. У 30-40-я гг. 600 тыс. беларусаў працавалі ў рамках лагернай сістэмы НКУС, але на тэрыторыі БССР вялікіх лагераў не было.
Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг.быў зацверджаны XVII з’ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; рост узроўню народнага спажывання ў 1,5-2 разы; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.
Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі Камунар-Орша, Орша-Лепель, Гомель-Чарнігаў, Асіповічы-Магілёў. У аўтамабільным транспарце на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 разоў ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. Адкрыўся рачны пасажырскі маршрут Гомель-Кіеў. У 1940 г. адноўлены Днепра-Бугскі канал, рачны флот папоўніўся новымі судамі. З’явіўся авіятранспарт.У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква.
У 1940 г. ужо 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% – запалак, 30% – штучнай аліфы, 25% – дражджэй, 11% – маргарыну, 10% – торфу, 10% – металарэзных станкоў. Аднак, наглядалася адставанне ў развіцці энергетыкі, папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, павялічылася колькасць незавершаных аб’ектаў будаўніцтва.
У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.
Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.