- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Кантрольныя пытанні да тэмы№17
Як у Польскай дзяржаве называлі Заходнюю Беларусь?
Якія партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі?
Якія партыі ўваходзілі ў блок рэвалюцыйна-дэмакратычных?
У чым была сутнасць рэжыма санацыі? Калі ён быў устаноўлены?
Якія асаблівасці развіця прамысловасці ў Заходняй Беларусі вы ведаеце?
У чым сутнасць палітыкі фінансавай стабілізацыі?
Якія прычыны прамысловага крызісу 1924-1927 гг.?
Якія мерапрыемствы ўключала рэформа сельскай гаспадаркі?
Як паўплываў эканамічны крызіс 1929-1933 гг. на развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі?
Як паўплываў эканамічны крызіс 1929-1933 гг. на сацыяльную сферу жыцця беларусаў?
Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
Асноўныя паняцці:
Дагавор аб ненападзе з Германіяй; сакрэтныя пратаколы; другая сусветная вайна; “лініі Керзана”; Дагавор СССР і Германіі аб сяброўстве і мяжы; народны сход; група армій “Цэнтр”; Заходні фронт; мабілізацыя эканомікі; Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР; эвакуацыя; “новы парадак”; план “Ост”; план “Барбароса”; рэйхскаміссарыят “Остланд”; генеральная акруга “Беларусь”; калабарацыя; Беларуская народная самапомач; “Вольны корпус самааховы”; Саюз беларускай моладзі; Беларуская Цэнтральная Рада; абшчынная гаспадарка; партызанскі рух; падполле; “вугальныя міны”; “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”; партызанскія атрады; партызанская зона; “вялікая зямля”; “рэйкавая вайна”; Армія Краёва; план “Бура”; наступальная аперацыя “Багратыён”; мэты аднаўлення гаспадаркі; план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі; калектывізацыя ў Заходняй Беларусі; камерцыйны дзяржаўны гандаль; нарміраванае размеркаванне; дэнамінацыя.
Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць, а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія” дагаворы з Германіяй. Гульні ў “кошкі – мышкі” з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І.Сталіну, таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладвалісясакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І.Рыбентроп і В.Молатаў.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб’явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праздва тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР – да Заходняй Беларусі. 17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўваласяхутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі.
28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР. 7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.
22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы. Уз’яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.