- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы.
Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі ў гэтай галіне вытворчасці. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі надавалася несенняводству.
Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсьці з крызіса, так у 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. У выніку памяньшалася дваранскае землеўладанне і павялічвалася сялянскае – за 1877-1905 гг. імі куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякі – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі (у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцін).
Яшчэ больш выразнай стала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асноўныя галіны для Беларусі – малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Ільнаводствабыло пашырана ў Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Лён прадаваўся на ўнутраным рынку і за мяжой у Германіі, Аўстра-Венгрыі.Канапляводствабыло пашырана ў Магілёўскай губерні. Рынак збыту пянькі – Англія (праз Рыгу) і Германія (праз Польшчу і Лібаву).Бульбаводствапашыралася па ўсіх беларускіх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці.Гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва існавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян і адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўні.
Пасля рэформы 1861 г. поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусі здолела выйсці з ціскоў крызісу, знайсці сваё месца як ў расійскай, так і сусветнай гаспадарцы.
Развіццё капіталізму ў прамысловасці
Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскай вытворчасці (буйной машыннай індустрыi). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.
Рамесная вытворчасцьна Беларусi мела свае асаблівасці развіцця. Вырасла прыкладна ў тры разы колькасць прадпрыемстваў (58,1 тыс.), рабочых (110 тыс.) і сумы вытворчасці (14,1 млн. руб.); адбывалася спецыялізацыя рамяства; побач з рамеснікам дзейнічаў пасрэднік – скупшчык.
Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы(без паравых рухавікоў і з колькасцю наёмных рабочых ад 5 да 16 чалавек) пераважалі ў харчовай, гарбарнай і тэкстыльнай вытворчасці; вырасла iх колькасць да 17,1 тыс.; колькасць рабочых і сума вытворчасці (44 млн. руб.) Да 90-х гг. Дробнакапiталiстычныя прадпрыемствы выраблялі палову прамысловай прадукцыі Беларусі.
Перавага дробнакапіталістычных прадпрыемстваў на Беларусі мела свае падставы. Гэта iснаванне “мяжы аседласці яўрэйскага народа”. Яўрэі не мелі права валодаць зямлёй і пражываць на вёсцы, таму асноўнае іх заняцце – рамяство і дробны гандаль. Іншыя прычыны – адсутнасць на Беларусі буйных радовішчаў сыравіны для развiцця цяжкай прамысловасці; большая мабільнасць дробных прадпрыемстваў, што працавалі па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны; суседства Беларусі з буйнымі прамысловымі раёнамі царскай Расіі: Цэнтральным, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім, Польскім, у якіх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй і дробнай.
Капіталістычная мануфактура– гэта прадпрыемствы з больш чым 16 рабочымі, дакладным падзелам працы, без паравых рухавікоў. На працягу разглядаемага перыяду вырасла іх колькасць – з 140 да 760. На канец стагоддзя мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасці. Колькасць рабочых склала 28,8 тыс.
Фабрычна-завадская прамысловасць. Трэба выдзяліць два перыяды ў развіцці фабрычна-заводскай вытворчасці. 60-70-я гг. вызначаліся павольным ростам вытворчасці, панаваннем дробнатаварнай вытворчасці. 80-90-я гг. вызначаліся прамысловым пад’ёмам, ростам колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.
Прамысловы пераварот (шырокае выкарыстанне паравых рухавікоў) пачаўся на Беларусі ў дарэформенны час. На Беларусі ён пачаўся ў металаперапрацоўчай і вінакурнай прамысловасці. Крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлінгавым у домнах. Прадпрыемствы з домнамі і паравымі рухавікамі – гэта Старынкаўскі чыгуналіцейны завод, Барысаўшчынскі металургічны завод, Налібоцкі металургічны камбінат. На першых двух да 1861 г. вырабляліся паравыя машыны. Асаблівасці прамысловага перавароту на Беларусі: ён завяршыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі, толькі ў канцы 90-х гг. бо асноўная колькасць буйных прадпрыемстваў была пабудавана ў 80-90-я гг., на сродкі акцыянерных кампаніі і банкаў. У 1890 г. фабрыкі і заводы Беларусі давалі 47,8% усёй прамысловай прадукцыі з рэгіёну, але захоўваўся нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці, пераважалі малыя і сярэднія прадпрыемствы (да 50 рабочых). Прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 500 было толькі 1% (па Расіі 3,5%).
Акцыянерныя кампанііз’явіліся як вынік канцэнтрацыі вытворчасці. На Беларусі да 1900 г. дзейнічала каля 10 акцыянерных таварыстваў, якія адкрывалі буйныя прадпрыемствы. У стварэнні акцыянерных кампаній актыўны ўдзел прымалібанкі, якія валодалі значнымі капіталамі. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў – гандаль, пярвічная апрацоўка лесу і льну. Найбольш уплывовыя банкі: Мінскі камерцыйны банк (1873 г.) – вядучы ў рэгіёне; Азова-Данскі камерцыйны банк (з 1871 г. філіялы ў Мінску, Магілёве, Пінску); Пецярбургска-Азоўскі банк у 90-я гг. меў аддзяленне ў Мінску; Дзяржаўны банк меў 5 аддзяленняў у губернскіх гарадах; Віленскі прыватна-камерцыйны банк (філіялы ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме); Камерцыйны банк у Беластоку.
Фабрычна-заводская прамысловасць садзейнічала росту гарадоў. Але буйныя прамысловыя цэнтры на Беларусі не сфарміраваліся. Беларуская прамысловасці спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў сельскай мясцовасці.
Галоўныя галіны вытворчасціна Беларусі – гэта харчовая (пераважна вінакурная) прамысловасць; дрэваапрацоўчая (запалкавая і папярова-друкарская); тэкстыльная; металаапрацоўчая прамысловасць разам з чыгуначнымі майстэрнямі; сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная прамысловасць, выраб шкла; гарбарная; хімічная прамысловасць.
Прамысловасць Беларусі знаходзілася ў залежнасці ад сусветных эканамічных крызісаў. Пад час крызісаў 1873-1875і1881-1882 гг.на Беларусі найбольшыя страты панеслі дробная вытворчасць і мануфактуры, але фабрычна-заводская прамысловасць не была закранута. Крызісы з’явіліся штуршком да замены дробнай і мануфактурнай прамысловасці фабрычнай. Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. Пад час яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8,2%. Асабліва хутка развівалася буйная прамысловасць (рост на 13,3%). З 1890 да 1900 г. узнікла 16 тыс. новых прадпрыемстваў; удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расіі склала каля 5%, колькасць рабочых 10%. У цэлым прамысловасць Беларусі ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.