- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cicтэма адкрытага навучання
- •Курс лекцый Частка іi
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№9
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
- •Сялянская гаспадарка
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Развіццё капіталізму ў прамысловасці
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Культура беларусіуxix ст. Фарміраванне беларускай нацыі Лекцыя11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Тэма 14. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бнр. Утварэнне бсср Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№14
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-я гадах
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921-1927 гг.
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№15
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср (1928–1939 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№16
- •Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№17
- •Тэма 18. Бсср у гады другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.) Лекцыя18. Бсср у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- •Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
- •Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№18
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№19
- •Тэма 20. Культура беларусі ў другой палове xxстагоддзя Лекцыя20. Культура Беларусі ў другой палове хх стагоддзя
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№20
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№21
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. ПаводлеПершай Устаўной граматы (21.2.1918)абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”.
Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчанаБеларуская народная рэспубліка(БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі.
18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – іВіленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з’яўляеццаТрэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы 1772 года.
Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі.
Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата.
Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі).
У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР, бо сваіх узброеных сіл і нават структуры ўлады на месцах ён не меў – яму не было што супрацьпаставіць бальшавікам, прыйшоўшым на змену немцам.
Спроба падняць беларускае пытанне пад час мірных перамоў у Версалі і на іншых міжнародных канферэнцыях на рубяжы першага і другога дзесяцігоддзяў скончылася безвынікова. Версальскі мірны дагавор ад 28 чэрвеня 1919 года і дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў не ўтрымлівалі механізмаў вырашэння беларускага пытання – стварэння незалежнай Беларусі. Краіны Антанты былі зацікаўлены ў Польшчы, як буферы паміж імі і Савецкай Расіяй, таму выканалі яе патрабаванне не прызнаваць незалежнай Беларусі.
Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.