Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
5.8 Mб
Скачать

5.5. Берагавыя працэсы і марфалогія азёрных катлавін

Схілы катлавін азёр увесь час знаходзяцца пад уздзеяннем ветравых хваляў і ўздоўжбярэжных цячэнняў, якія пры розных узроўнях вады перапрацоўваюць іх. Пад уплывам абразіённых і акумулятыўных працэсаў адбываецца змена элементаў берагоў, фармуюцца тыпы берагоў азёр. Тып берага возера – гэта комплекс генетычна ўзаемазвязанных элементаў рэльефа надводнай і падводнай частак берагавога схіла, развіццё якіх абумоўлена характарам і напрамкам геалагічнага развіцця рэльефа і напрамкам вядучага геамарфалагічнага працэса уў сучасных умовах.. Для выдзялення тыпа берага найбольш важным з’яўляецца выдзяленне вядучага берагавога працэсу. Сярод абразіённых тыпаў на схілах катлавін азёр сустракаюцца абвальны, асыпны і апаўзнявы тыпы.

Абразіённа абвальны тып берага найбольш распаўсюджаны тып берага на азёрах Беларусі і вадасховішчах, які фарміруецца пад уплывам ветравога хвалявання па схеме: падмыў броўкі берага у падэшвы з узнікненнем шэрагу хваляпрыбойных нішаў, іх павялічэнне і аб’яднанне, а затым абвал верхняй часткі берага з глебава-раслінным слоем. Преамяшчэнне броўкі берага адбываецца,як правіла, у шторм з нараджэннем водмелі з добра вызначанай акумулятыўнай часткай. На штучных вадаёмах на берагах, складзенымі суглінкамі і глінамі, нішы могуць захоўвацца даволі працягшлы час. Характэрнымі прызнакамі абразіённа-абвальнага берага з’яўляецца наяўнасць стромкага ўступа, нішаў, зоны вскаламучанай вады і вузкай прыбярэжнай водмелі каля прыглубага берага. На большасці азёр абразіённыя берагі выпрацавлі профіль раўнавагі. Размывы могуць назірацца на лакальных участках пры даволі значных разгонах ветравых хваляў (воз. Нарач).

Асыпны тып берага фарміруецца на участках, складзеных дробназярністымі пяскамі, часцей эолавага паходжання. Размыў берага адбываецца з паяўленнем осыпаў, матэрыялу у падэшвы берагвога уступа, пры актыўным удзеле ветравой і воднаструменевай эрозіі. Найбольш актыўна гэты працэс назіраецца на Вілейскім вадасховішчы.

Апаўзнявыя з’явы вызваны павышэннем узроўня вады возера ці вадасховішча і звязаны з выхадам на дзённую паверхню глін і суглінкаў у агаленнях іх берагоў.Апоўзень узнікае пры парушэнні раўнавагі, якое адбываецца пры павышэнні вільготнасці гліністых грунтоў па плоскасці слізгання. Апоўзні дзейнічаюць доўгі час і тыпічны для вадасховішчаў азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў, для якіх асновай паслужылі схілы азёрнай катлавіны.

Па акумулятыўнаму тыпу развіваюцца нізкія адмелыя берагі з невялікім ухілам схілаў, на якіх фарміруюцца класічныя акумулятыўныя формы: прыбярэжныя валы, перысыпы, косы, акумулятыўня водмелі і інш.

Найбольшая колькасць берагоў азёр прадстаўлена ўмоўна называемым нейтральным тыпам, на якіх пры адпаведных ўмовах могуць ўзнікаць абразіённыя працэсы.

Па асобнай схеме развіваюцца некаторыя адмелыя берагі азёр. Упершыню паэтапнае стадыяльнае развіцце адмелых берагоў азёр Беларусі было адзначана П.С.Лопухам (1983). Па выніках даследавання берагавых працэсаў на некаторых азёрах (Нарач, Мястра і інш.) і малых рачных вадасховішчах былі выяўлены тры стадыі развіцця нізкіх нейтральных адмелых берагоў па экзарацыйна-акумулятыўнаму тыпу: залажэння абразіённай водмелі і хвалепрыбойнага вала, фарміравання экзарацыйна-акумулятівнага вала і стадыя замацавання берага і водмелей раслінамі. На першай стадыі хваляваннем і цячэннямі выпрацоўваецца водмель з глыбінямі у берага 0,3 – 0,5 м. Пры апрацоўцы водмелей частка матэрыяла фарміруе прыбярэжны вал. Энэргіі ветравых хваляў недастаткова для фарміравання валоў значнай вышыні. Пагэтаму дальнейшае нарастанне акумулятыўнага вала адбываецца пад уздзеяннем лёду. На другой стадыі фарміраванне берага адбываецца у дзве фазы, сінхронныя узроўневаму рэжыму і часу устанаўлення ледастава на азёрах. На першай фазе на ўрэзе у безледастаўны перыяд фарміруецца дапоўнены новым матэрыялам акумулятыўны вал. Інтенсіўнае нарошчванне лёду садзейнічае надвіганню наносаў на бераг. Адначасова адбываецца дэфармацыя вала і прылягаючай да яго палогай часткі ўзбярэжжа. Штогадовае паўтарэнне гэтых дзвюх фаз прыводзіць да росту берега у вышыню. У выніку паслядоўнае развіцее такога тыпа берага прыводзіць да узнікненя надурэзавага акумулятыўнага вала вышынёй да 1,0 – 1,5 м., які на апошняй стадыі замацоўваецца раслінамі і хмызняком. У агульным выглядзе развіццё берага можна апісаць ураўненнем:

ΣQак. = (Qак.бл. + Qак.л.) n,

дзе ΣQак. – аб’ём акамуляцыі на участку фарміравання берага; Qак.бл. – аб’ём акамуляцыі матэрыяла у безледастаўны перыяд; Qак.л – аб’ём акамуляцыі у выніку экзарацыённай дзейнасці лёду у ледастаў; n – колькасць год.

З пытаннямі фарміравання берагоў звязаны такія марфалагічныя элементы катлавін як азёрныя тэрасы. У адпаведнасці з геалагічным мінулым вадаёмаў схілы іх катлавін могуць быць рознай формы: увагнутымі, выпуклымі ці ступенькавыя. У сучасных умовах на большасці схілаў азёрных катлавін выдзяляецца некалькі старажытных азёрных тэрас, як вынік іх развіцця.

Ва ўсіх генетычных тыпах азёрных катлавін добра адлюстравана іх нізкая прыбярэжная частка, ці азёрная пойма, якая ўключае перыядычна затапляемае па порам года узбярэжжа. Яе шырыня вагаецца ад 2 – 3 м да нескалькі дзясяткаў метраў, а у асобных выпадках – сотні метраў. Шырокія азёрныя поймы характэрны для катлавін азёр астаткавага тыпу.

Над азёрнай поймай часта ўзвышаецца нізкая – першая надпойменная тэраса. Складзеная рыхлымі слаістымі азёрнымі адкладамі у выглядзе пяску, супесяў і глін. Яна добра адлюстравана ў нізкіх і адносна палогіх схілаў і атрымалася, як правіла, пры штучным зніжэнні ўзроўню вады возера або ў выніку ваганняў увільгатнення тэрыторыі. Першая надпойменная тэраса шырока распаўсюджана ва шсіх тыпах азёр Беларусі. Вышыні броўкі тэрасы 0,5 – 2,0 м, рэдка 3 4 м.

Высокія цокальныя тэрасы, абумоўленыя абразіённай дзейнасцю хваляў старажытных прыледавіковых вадаёмаў, сустракаюцца на вышыні 6 – 10 м, радзей 10 – 15 м над сучасным узроўнем азёр.

Добра выражаны тэрасы азёр Літвы, на якіх выдзяляецца да пяці азёрных тэрас. Шырыня першай і другой вагаецца ад 5 да 10м. Вышыня броўкі першай тэрасы 0,5 – 3,0 м, другой - 2,0 – 4,0 м. Падкрэсленыя асаблівасці азёр адлюстраваны ў марфалагічных паказчыках малых вадасховішчаў азёрнага тыпу (Лубана ў Латвіі, Дуся, Платэлю, Падісняй у Літве, Дрысвяты і Лепельскае на Беларусі.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ