- •Н.А.Ляйко, а.І.Фядорына каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Уводзіны
- •Раздзел 1. Індэксаванне дакументаў
- •1.1. Тэарэтычныя асновы індэксавання дакументаў
- •1.2. Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў
- •1.3. Тэхналагічныя працэсы і агульныя правілы індэксавання
- •Раздзел 2. Сістэматызацыя дакументаў
- •2.1. Класіфікацыйная іпм: тэарэтычныя асновы
- •2.1.1. Асноўныя тыпы класіфікацыйных сістэм
- •2.1.2. Састаўныя часткі і элементы класіфікацыйнай іпм
- •2.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця айчынных і замежных класіфікацыйных іпм
- •2.3. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ббк)
- •2.3.1. Стварэнне ббк і яе прынцыповыя асновы
- •2.3.2. Структура ббк
- •Асноўны рад ббк
- •Сістэма тыпавых дзяленняў
- •2.3.3. Індэксацыя ббк
- •2.3.4. Варыянты табліц ббк
- •2.3.5. Удасканаленне і выкарыстанне ббк
- •2.3.6. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк Паняцце аб агульнай і прыватнай методыках сістэматызацыі
- •Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў
- •Метады сістэматызацыі дакументаў
- •Асноўныя правілы сістэматызацыі дакументаў
- •Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў
- •2.3.7. Прыватная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк
- •Сістэматызацыя літаратуры па гісторыі, гістарычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па эканоміцы і эканамічных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па палітычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры аб праве і юрыдычных навуках
- •2.4. Універсальная дзесятковая класіфікацыя (удк)
- •2.4.1. Стварэнне і развіццё удк
- •2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк
- •2.4.3. Структура удк
- •Асноўныя дзяленні (класы) удк
- •Дапаможныя табліцы
- •Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •2.4.4. Удасканаленне удк
- •2.4.5. Індэксы і сінтаксічныя знакі удк
- •2.4.6.Асноўныя правілы індэксавання па удк
- •2.5. Спецыяльныя класіфікацыйныя сістэмы
- •2.5.1. Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі
- •2.5.2. Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў
- •2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя
- •2.5.4. Класіфікатар прававых актаў
- •Раздзел 3. Прадметызацыя дакументаў
- •3.1. Прадметызацыйныя іпм: тэарэтычныя асновы
- •3.1.1. Характарыстыка мовы прадметных рубрык
- •3.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў
- •3.3. Агульная методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.1.Методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.2. Прадметная рубрыка, яе функцыі
- •3.3.3. Структура прадметнай рубрыкі
- •3.3.4. Лексіка мовы прадметнай рубрыкі
- •3.4. Прыватная методыка прадметызацыі
- •3.4.1. Прадметызацыя сельскагаспадарчай літаратуры
- •Прадметызацыя літаратуры аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах
- •3.4.2. Прадметызацыя медыцынскай літаратуры
- •3.4.3. Прадметызацыя літаратуры аб асобах
- •3.4.4. Прадметызацыя літаратуры аб асобных установах і арганізацыях
- •3.4.5. Прадметызацыя дакументаў па вылічальнай тэхніцы
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Табліца знакаў удк
- •Знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння ўнесеных змяненняў
- •Каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў
На аснове прынцыпаў, метадаў і правілаў індэксавання ажыццяўляюцца наступныя ўзаемазвязаныя працэсы сістэматызацыі:
– аналіз дакумента як аб’екта сістэматызацыі;
– прыняцце класіфікацыйнага рашэння;
– састаўленне ПР для АПП да СК;
– рэдагаванне класіфікацыйных індэксаў і ПР АПП;
– афармленне класіфікацыйнага рашэння.
У выніку папярэдняга аналізу дакумента прымаецца класіфікацыйнае рашэнне. Класіфікацыйнае рашэнне – гэта рашэнне аб адлюстраванні дакумента ў пэўным дзяленні СК і размяшчэнні яго ў бібліятэчным фондзе. Пры прыняцці класіфікацыйнага рашэння індэксатар выкарыстоўвае метадычны і даведачны апарат.
Метадычны апарат – гэта сукупнасць дапаможнікаў, картатэк і паказальнікаў, якія забяспечваюць аднолькавасць метадаў сістэматызацыі, якасць класіфікацыйнага рашэння.
Даведачны апарат каталагізацыі – гэта сукупнасць даведачных выданняў і картатэк, прызначаных для атрымання інфармацыі ў працэсе каталагізацыі. У яго ўваходзяць: універсальныя энцыклапедычныя выданні, слоўнікі (тлумачальныя, замежных моў, атласы свету, даведнікі галіновыя) і г.д.
Спасылачна-даведачны апарат табліц класіфікацыі, які знаходзіцца ў тэксце табліц, уключае сукупнасць указанняў, што фіксуюць сувязі і размежаванні паміж класіфікацыйнымі дзяленнямі.
Пошук неабходных класіфікацыйных індэксаў ажыццяўляецца па рабочых табліцах класіфікацыі, якія адлюстроўваюць асаблівасці структуры і ступень дэталізацыі канкрэтнага СК і сістэматычнай расстаноўкі пэўных фондаў. Рабочыя табліцы ўтвараюцца ў выніку ўдакладнення і дапрацоўкі тыпавых выданняў табліц ББК. У рабочых табліцах класіфікацыі робяцца адсылкі да картатэкі метадычных рашэнняў і інш. У прыватнасці, выкарыстоўваючы аднолькавую тыпавую табліцу класіфікацыі, Салігорская, Баранавіцкая і Лагойская ЦБС маюць розныя рабочыя табліцы класіфікацыі.
Пасля выкарыстання рабочых табліц, метадычнага і даведачнага апарату прымаецца класіфікацыйнае рашэнне, якое можа быць выражана адным або некалькімі класіфікацыйнымі індэксамі, якія складаюць поўны індэкс.
На аснове прынятага класіфікацыйнага рашэння афармляюцца таксама ПР для АПП да СК. Класіфікацыйныя індэксы і ПР рэдагуюцца.
Афармляць класіфікацыйныя рашэнні, г.зн. прастаўляць класіфікацыйныя індэксы ў бібліяграфічным запісе дакумента неабходна па правілах або па існуючай методыцы пастаноўкі індэксаў. На асноўнай картцы СК прастаўляюцца поўны, палічны і каталожны індэксы.
Поўны індэкс СК – гэта класіфікацыйны індэкс, які ўказвае ўсе дзяленні каталога, у якіх адлюстраваны дадзены дакумент. У састаў поўнага індэкса ўваходзяць асноўны і адзін або некалькі дадатковых індэксаў. Ён прастаўляецца ў правым ніжнім вугле асноўнай карткі сістэматычнага і алфавітнага каталогаў.
Асноўны індэкс – першы класіфікацыйны індэкс, які ўваходзіць у састаў поўнага індэкса пры мнагакратным адлюстраванні, указвае першае дзяленне СК, у якім дакумент адлюстраваны па змесце.
Дадатковы індэкс – другі і кожны наступны з класіфікацыйных індэксаў; уваходзіць у састаў поўнага індэкса пры мнагакратным адлюстраванні, указвае дзяленне СК, у якім адлюстраваны дакумент дадаткова.
Каталожны індэкс – класіфікацыйны індэкс, які ўказвае дзяленне СК, дзе павінна быць змешчана дадзеная картка. Ён прастаўляецца злева ў ніжняй частцы кожнай карткі СК.
Палічны індэкс – класіфікацыйны індэкс, які ўказвае месца захоўвання дакумента пры сістэматычнай расстаноўцы фонду. Прастаўляецца разам з іншымі элементамі шыфра захоўвання дакумента, звычайна ў левым верхнім вугле на першым радку карткі СК.