- •Н.А.Ляйко, а.І.Фядорына каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Уводзіны
- •Раздзел 1. Індэксаванне дакументаў
- •1.1. Тэарэтычныя асновы індэксавання дакументаў
- •1.2. Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў
- •1.3. Тэхналагічныя працэсы і агульныя правілы індэксавання
- •Раздзел 2. Сістэматызацыя дакументаў
- •2.1. Класіфікацыйная іпм: тэарэтычныя асновы
- •2.1.1. Асноўныя тыпы класіфікацыйных сістэм
- •2.1.2. Састаўныя часткі і элементы класіфікацыйнай іпм
- •2.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця айчынных і замежных класіфікацыйных іпм
- •2.3. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ббк)
- •2.3.1. Стварэнне ббк і яе прынцыповыя асновы
- •2.3.2. Структура ббк
- •Асноўны рад ббк
- •Сістэма тыпавых дзяленняў
- •2.3.3. Індэксацыя ббк
- •2.3.4. Варыянты табліц ббк
- •2.3.5. Удасканаленне і выкарыстанне ббк
- •2.3.6. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк Паняцце аб агульнай і прыватнай методыках сістэматызацыі
- •Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў
- •Метады сістэматызацыі дакументаў
- •Асноўныя правілы сістэматызацыі дакументаў
- •Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў
- •2.3.7. Прыватная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк
- •Сістэматызацыя літаратуры па гісторыі, гістарычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па эканоміцы і эканамічных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па палітычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры аб праве і юрыдычных навуках
- •2.4. Універсальная дзесятковая класіфікацыя (удк)
- •2.4.1. Стварэнне і развіццё удк
- •2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк
- •2.4.3. Структура удк
- •Асноўныя дзяленні (класы) удк
- •Дапаможныя табліцы
- •Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •2.4.4. Удасканаленне удк
- •2.4.5. Індэксы і сінтаксічныя знакі удк
- •2.4.6.Асноўныя правілы індэксавання па удк
- •2.5. Спецыяльныя класіфікацыйныя сістэмы
- •2.5.1. Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі
- •2.5.2. Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў
- •2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя
- •2.5.4. Класіфікатар прававых актаў
- •Раздзел 3. Прадметызацыя дакументаў
- •3.1. Прадметызацыйныя іпм: тэарэтычныя асновы
- •3.1.1. Характарыстыка мовы прадметных рубрык
- •3.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў
- •3.3. Агульная методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.1.Методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.2. Прадметная рубрыка, яе функцыі
- •3.3.3. Структура прадметнай рубрыкі
- •3.3.4. Лексіка мовы прадметнай рубрыкі
- •3.4. Прыватная методыка прадметызацыі
- •3.4.1. Прадметызацыя сельскагаспадарчай літаратуры
- •Прадметызацыя літаратуры аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах
- •3.4.2. Прадметызацыя медыцынскай літаратуры
- •3.4.3. Прадметызацыя літаратуры аб асобах
- •3.4.4. Прадметызацыя літаратуры аб асобных установах і арганізацыях
- •3.4.5. Прадметызацыя дакументаў па вылічальнай тэхніцы
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Табліца знакаў удк
- •Знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння ўнесеных змяненняў
- •Каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
1.2. Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў
Інфармацыйна-пошукавыя мовы (ІПМ) могуць быць рэалізаваны ў наступных формах: машыначытальнай, карткавай, на мікраносьбітах, у форме кніжнага выдання. Агульныя патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў наступныя:
– поўна і дакладна перадаваць змест, а пры неабходнасці форму і назначэнне дакумента;
– забяспечваць адназначнае тлумачэнне тэрмінаў індэксавання;
– магчымасць многааспектнага індэксавання;
– магчымасць унясення змяненняў (дапаўненняў) і выпраўленняў;
– зручнасць індэксавання, інфармацыйнага пошуку і вядзення ІПС;
– адлюстроўваць сучасную тэрмінасістэму.
Калі пры індэксаванні дакументаў сустракаюцца складаныя выпадкі, неабходна прымаць метадычныя рашэнні. Такія метадычныя рашэнні, а таксама рашэнні, якія маюць тыпавы характар, павінны быць зафіксаваны ў адпаведнасці з правіламі, прынятымі ў канкрэтнай ІПС, і адлюстраваны ў картатэцы метадычных рашэнняў або рабочых табліцах класіфікацыі.
Сістэматызатары ў сваёй рабоце выкарыстоўваюць цэнтралізаванае індэксаванне. У стандарце 7.59-2003 “Индексирование документов. Общие требования к систематизации и предметизации” яму даецца такое азначэнне: “Цэнтралізаванае індэксаванне – гэта індэксаванне, якое праводзіцца ў метадычных цэнтрах або пад іх кіраўніцтвам для выкарыстання ў розных арганізацыях”.
1.3. Тэхналагічныя працэсы і агульныя правілы індэксавання
Агульныя правілы індэксавання ахопліваюць наступныя ўзаемазвязаныя працэсы:
– аналіз зместу дакумента як аб’екта індэксавання;
– выяўленне і адбор сэнсавых кампанентаў у змесце дакумента;
– прыняцце рашэння аб складзе ПВД;
– афармленне адабраных сэнсавых кампанентаў як паняццяў у тэрмінах індэксавання адпаведнымі сродкамі дадзенай ІПМ;
– рэдагаванне тэрмінаў індэксавання ў ПВД.
Пры індэксаванні неабходна прытрымлівацца аднаго з галоўных яго правілаў – усе працэсы павінны быць узаемазвязаны.
Першапачаткова змест дакумента фармулюецца ў адвольнай славеснай форме. Увага звяртаецца на ўсе элементы, каб лепш уявіць змест, форму і назначэнне дакумента. У сувязі з гэтым вельмі важна непасрэднае азнаямленне з дакументам.
Самым адказным у індэксаванні з'яўляецца прыняцце рашэння аб ПВД і афармленне тэрмінаў індэксавання, якія прыводзяцца ў адпаведнасці з правіламі ІПМ з неабходнай для дадзенай ІПС глыбінёй, дакладнасцю і многааспектнасцю.
Раздзел 2. Сістэматызацыя дакументаў
2.1. Класіфікацыйная іпм: тэарэтычныя асновы
Класіфікацыяй (ад лат. Classis – разрад, клас і facere – рабіць, ствараць) называецца спецыфічны від інтэлектуальнай дзейнасці, у працэсе якой прадметы, з’явы, працэсы, паняцці размяркоўваюцца па класах адпаведна іх падабенству па пэўнай прымеце.
Аб’ектамі класіфікацыі з’яўляюцца прадметы ці з’явы рэчаіснасці, прыродныя і штучныя – створаныя чалавекам або пры яго ўдзеле, – на якія накіравана дзеянне чалавечага інтэлекту.
Прыроднымі аб’ектамі класіфікацыі могуць быць жывыя істоты, расліны, мінералы, хімічныя элементы, атмасферныя і кліматычныя з’явы, рух фізічных цел і інш. Штучнымі аб’ектамі класіфікацыі могуць быць чалавечыя веды, мова зносін, дзейнасць чалавека, сацыяльныя інстытуты, сам чалавек, прадметы быта, упрыгожванні і г.д.
Класіфікацыі падзяляюцца на два асноўныя тыпы: непасрэдныя і апасродкаваныя.
Калі аб’екты ў выніку класіфікацыі становяцца элементамі створанага класіфікацыйнага класа, такая класіфікацыя называецца непасрэднай.
Калі ў выніку класіфікацыі элементамі створанага класа становяцца не самі аб’екты класіфікацыі, а іх адлюстраванне, такая класіфікацыя называецца апасродкаванай. Прыкладам апасродкаванай класіфікацыі можа быць класіфікацыя нябесных цел, а элементамі – іх паняційнае адлюстраванне; віды бібліяграфічнага запісу з’яўляюцца элементамі, а дакументы – аб’ектамі апасродкаванай класіфікацыі.
У залежнасці ад мэты ствараюцца класіфікацыі: пазнавальныя, дапаможныя і змешаныя.
Па структуры класіфікацыі могуць быць сістэмныя і простыя. Сістэмныя класіфікацыі складаюцца з некалькіх класіфікацый. Аб’ектам класіфікацыі ў бібліятэчна-бібліяграфічнай тэорыі з’яўляецца дакумент.
У залежнасці ад прынятай асновы дзялення распазнаюць тры асноўныя віды дакументных класіфікацый.
Фармальная класіфікацыя – гэта класіфікацыя, у выніку якой ствараюцца групы дакументаў, аб’яднаныя не зместам, а чыста фармальнымі прыметамі.
Прадметная класіфікацыя – класіфікацыя, у выніку якой ствараюцца групы дакументаў, аб’яднаныя прадметным словам (або словазлучэннем), – асновай іх прадметнага зместу.
Сістэматычная класіфікацыя – класіфікацыя, у выніку якой ствараюцца групы дакументаў, аб’яднаныя адпаведна іх зместу класіфікацыйнай рубрыкай.