- •Н.А.Ляйко, а.І.Фядорына каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Уводзіны
- •Раздзел 1. Індэксаванне дакументаў
- •1.1. Тэарэтычныя асновы індэксавання дакументаў
- •1.2. Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў
- •1.3. Тэхналагічныя працэсы і агульныя правілы індэксавання
- •Раздзел 2. Сістэматызацыя дакументаў
- •2.1. Класіфікацыйная іпм: тэарэтычныя асновы
- •2.1.1. Асноўныя тыпы класіфікацыйных сістэм
- •2.1.2. Састаўныя часткі і элементы класіфікацыйнай іпм
- •2.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця айчынных і замежных класіфікацыйных іпм
- •2.3. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ббк)
- •2.3.1. Стварэнне ббк і яе прынцыповыя асновы
- •2.3.2. Структура ббк
- •Асноўны рад ббк
- •Сістэма тыпавых дзяленняў
- •2.3.3. Індэксацыя ббк
- •2.3.4. Варыянты табліц ббк
- •2.3.5. Удасканаленне і выкарыстанне ббк
- •2.3.6. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк Паняцце аб агульнай і прыватнай методыках сістэматызацыі
- •Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў
- •Метады сістэматызацыі дакументаў
- •Асноўныя правілы сістэматызацыі дакументаў
- •Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў
- •2.3.7. Прыватная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк
- •Сістэматызацыя літаратуры па гісторыі, гістарычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па эканоміцы і эканамічных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па палітычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры аб праве і юрыдычных навуках
- •2.4. Універсальная дзесятковая класіфікацыя (удк)
- •2.4.1. Стварэнне і развіццё удк
- •2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк
- •2.4.3. Структура удк
- •Асноўныя дзяленні (класы) удк
- •Дапаможныя табліцы
- •Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •2.4.4. Удасканаленне удк
- •2.4.5. Індэксы і сінтаксічныя знакі удк
- •2.4.6.Асноўныя правілы індэксавання па удк
- •2.5. Спецыяльныя класіфікацыйныя сістэмы
- •2.5.1. Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі
- •2.5.2. Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў
- •2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя
- •2.5.4. Класіфікатар прававых актаў
- •Раздзел 3. Прадметызацыя дакументаў
- •3.1. Прадметызацыйныя іпм: тэарэтычныя асновы
- •3.1.1. Характарыстыка мовы прадметных рубрык
- •3.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў
- •3.3. Агульная методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.1.Методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.2. Прадметная рубрыка, яе функцыі
- •3.3.3. Структура прадметнай рубрыкі
- •3.3.4. Лексіка мовы прадметнай рубрыкі
- •3.4. Прыватная методыка прадметызацыі
- •3.4.1. Прадметызацыя сельскагаспадарчай літаратуры
- •Прадметызацыя літаратуры аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах
- •3.4.2. Прадметызацыя медыцынскай літаратуры
- •3.4.3. Прадметызацыя літаратуры аб асобах
- •3.4.4. Прадметызацыя літаратуры аб асобных установах і арганізацыях
- •3.4.5. Прадметызацыя дакументаў па вылічальнай тэхніцы
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Табліца знакаў удк
- •Знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння ўнесеных змяненняў
- •Каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя
“Международная патентная классификация” (МПК) з’яўляецца інструментам аднолькавага індэксавання патэнтных дакументаў у міжнародным масштабе, эфектыўным сродкам патэнтнага пошуку. МПК ужываецца ў сферы аховы аб’ектаў прамысловай уласнасці. Яна пабудана па функцыянальна-галіновай прымеце. Таксанамічныя ўзроўні ў МПК называюцца раздзел, клас, падклас, група, падгрупа. Індэксацыя змешаная, літарна-лічбавая. Назвы дзяленняў вельмі падрабязныя, яны дакладна вызначаюць аб’ект індэксавання. МПК служыць для ўпарадкаванага захавання фонду патэнтных дакументаў, забяспечвае доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў патэнтных дакументах. На базе МПК арганізуецца сістэма выбіральнага распаўсюджання сярод зацікаўленых карыстальнікаў.
У навуковых мэтах МПК дазваляе атрымаць статыстычныя даныя, якія даюць магчымасць ацаніць дынаміку развіцця асобных галін. У кожным з раздзелаў табліцы прадугледжана дзяленне “Іншыя”, куды накіроўваюцца патэнтныя дакументы па тэмах і кірунках, якія раней не былі прадугледжаны ў класіфікацыі. Змяненні ў класіфікацыю ўносяцца сістэматычна, як правіла, адзін раз у 5 гадоў. На патэнтных дакументах індэксы МПК маюць наступны выгляд: абрэвіатура МПК, нумар рэдакцыі – арабская лічба ў выглядзе паказчыка ступені да абрэвіатуры, напрыклад МПК8. Інфармацыю аб МПК можна атрымаць у сетцы Internet на рускай мове па адрасу: http: // www/ fips.ru/rus-site/classificators.
Ужыванне дадзенай класіфікацыі абмяжоўваецца фондам патэнтных дакументаў у асобных арганізацыях і бібліятэках. Айчынныя і замежныя патэнтна-тэхнічныя дакументы паступаюць у бібліятэкі з індэксамі МПК.
2.5.4. Класіфікатар прававых актаў
“Классификатор правовых актов” (КПА) адносіцца да ўніверсальных пералічальных класіфікацыйных сістэм спецыяльнага назначэння. КПА рэкамендаваны для выкарыстання пры фарміраванні БД прававой інфармацыі ў дзяржаўных і камерцыйных службах. Яго выкарыстоўваюць бібліятэчныя цэнтры прававой інфармацыі, таму гэтую сістэму класіфікацыі павінны ведаць спецыялісты.
КПА з’яўляецца сістэмай, якая ўключае дзяленні трох узроўняў. Напрыклад:
1 узровень – 130.000.000 Адукацыя. Навука. Культура.
2 узровень – 130.030.000 Культура
3 узровень – 130.030.010 Агульныя палажэнні
130.030.020 Кіраванне ў сферы культуры
130.030.070 Прававое рэгуляванне асобных
кірункаў дзейнасці.
КПА пакуль адносіцца да класа пералічальных сістэм. Па меркаванні спецыялістаў, пры далейшым удасканаленні сістэмы ў ёй з’явяцца тыпавыя дзяленні для вызначэння формы дакумента, органа ўлады і г.д. Гэта будзе спрыяць многааспектнаму пошуку, а КПА пераўтворыцца ў камбінацыйную сістэму класіфікацыі. Шмат чаго неабходна будзе зрабіць у метадычным плане. Пакуль у сістэму ўведзены толькі спасылкі “гл. таксама”, якія звязваюць сумежныя дзяленні. Класіфікацыйныя індэксы дазваляюць весці пошук па ўсім масіве дакументаў, незалежна ад становішча органа ў сістэме дзяржаўнай улады, назвы дакумента. Вызначана месца для прававых дакументаў, тэматычныя сувязі якіх іншы раз устанавіць немагчыма. Многія фармулёўкі прыведзены ў форме, якая часта сустракаецца ў запытах. Напрыклад:
070.060.110 Налічэнне пенсій. Надбаўкі. Пераразлік пенсій.