- •Н.А.Ляйко, а.І.Фядорына каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Уводзіны
- •Раздзел 1. Індэксаванне дакументаў
- •1.1. Тэарэтычныя асновы індэксавання дакументаў
- •1.2. Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавых моў
- •1.3. Тэхналагічныя працэсы і агульныя правілы індэксавання
- •Раздзел 2. Сістэматызацыя дакументаў
- •2.1. Класіфікацыйная іпм: тэарэтычныя асновы
- •2.1.1. Асноўныя тыпы класіфікацыйных сістэм
- •2.1.2. Састаўныя часткі і элементы класіфікацыйнай іпм
- •2.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця айчынных і замежных класіфікацыйных іпм
- •2.3. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ббк)
- •2.3.1. Стварэнне ббк і яе прынцыповыя асновы
- •2.3.2. Структура ббк
- •Асноўны рад ббк
- •Сістэма тыпавых дзяленняў
- •2.3.3. Індэксацыя ббк
- •2.3.4. Варыянты табліц ббк
- •2.3.5. Удасканаленне і выкарыстанне ббк
- •2.3.6. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк Паняцце аб агульнай і прыватнай методыках сістэматызацыі
- •Прынцыпы сістэматызацыі дакументаў
- •Метады сістэматызацыі дакументаў
- •Асноўныя правілы сістэматызацыі дакументаў
- •Тэхналагічныя працэсы сістэматызацыі дакументаў
- •2.3.7. Прыватная методыка сістэматызацыі дакументаў па ббк
- •Сістэматызацыя літаратуры па гісторыі, гістарычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па эканоміцы і эканамічных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры па палітычных навуках
- •Сістэматызацыя літаратуры аб праве і юрыдычных навуках
- •2.4. Універсальная дзесятковая класіфікацыя (удк)
- •2.4.1. Стварэнне і развіццё удк
- •2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк
- •2.4.3. Структура удк
- •Асноўныя дзяленні (класы) удк
- •Дапаможныя табліцы
- •Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •2.4.4. Удасканаленне удк
- •2.4.5. Індэксы і сінтаксічныя знакі удк
- •2.4.6.Асноўныя правілы індэксавання па удк
- •2.5. Спецыяльныя класіфікацыйныя сістэмы
- •2.5.1. Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі
- •2.5.2. Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў
- •2.5.3. Міжнародная патэнтная класіфікацыя
- •2.5.4. Класіфікатар прававых актаў
- •Раздзел 3. Прадметызацыя дакументаў
- •3.1. Прадметызацыйныя іпм: тэарэтычныя асновы
- •3.1.1. Характарыстыка мовы прадметных рубрык
- •3.2. Асноўныя этапы і напрамкі развіцця прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў
- •3.3. Агульная методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.1.Методыка прадметызацыі дакументаў
- •3.3.2. Прадметная рубрыка, яе функцыі
- •3.3.3. Структура прадметнай рубрыкі
- •3.3.4. Лексіка мовы прадметнай рубрыкі
- •3.4. Прыватная методыка прадметызацыі
- •3.4.1. Прадметызацыя сельскагаспадарчай літаратуры
- •Прадметызацыя літаратуры аб сельскагаспадарчых раслінах і жывёлах
- •3.4.2. Прадметызацыя медыцынскай літаратуры
- •3.4.3. Прадметызацыя літаратуры аб асобах
- •3.4.4. Прадметызацыя літаратуры аб асобных установах і арганізацыях
- •3.4.5. Прадметызацыя дакументаў па вылічальнай тэхніцы
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Табліца знакаў удк
- •Знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння ўнесеных змяненняў
- •Каталагізацыя дакументаў. Індэксаванне дакументаў
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
2.4.2. Уласцівасці і прынцыпы пабудовы удк. Сутнасць удк
УДК характарызуецца некалькімі ўласцівасцямі, сярод якіх асноўныя – універсальнасць, дзесятковасць, многааспектнасць. УДК ахоплівае ўвесь універсум ведаў, упарадкоўвае шэраг паняццяў па ўсіх галінах ведаў або дзейнасці, што сведчыць аб універсальнасці табліцы. Складаецца з дзевяці раздзелаў (класаў) першага ўзроўню (0–9). Нягледзячы на тое, што раздзелы класіфікацыі адпавядаюць асобным галінам і адрозніваюцца па сваёй унутранай структуры ў залежнасці ад спецыфікі галіны, класіфікацыйная сістэма ўспрымаецца як адзінае цэлае, дзякуючы існаванню адзінага іерархічнага кода, агульных правіл пабудовы індэксаў і паказу ўзаемасувязей дадзенага раздзела з іншымі пры дапамозе метадычных указанняў і спасылак. УДК з’яўляецца ўніверсальнай і ў прымяненні. Дзякуючы многім сродкам і прыёмам індэксавання, выкарыстанню дзяленняў рознай дробнасці, яна можа прымяняцца ў розных па аб’ёме і назначэнні фондах. Аб адной з асноўных уласцівасцей табліцы УДК – дзесятковасці – гаворыць яе назва.
УДК пабудавана па сістэматычнаму прынцыпу. У УДК адзін і той жа прадмет сустракаецца ў розных месцах у залежнасці ад галін ведаў і аспекту, у якім ён разглядаецца. Напрыклад, “нафта” сустракаецца ў некалькіх разделах (пятым і шостым):
547 Арганічная хімія. Хімія нафты
553 Радовішчы карысных выкапняў нафты
622 Горная справа. Здабыча нафты
662 Выбуховыя рэчывы. Паліва. Нафта ў якасці паліва.
Гэта паказвае на многааспектнасць УДК, закладзеную ў самой структуры класіфікацыі. Многааспектнае індэксаванне зместу дакументаў забяспечваецца выкарыстаннем разам з асноўнымі агульных і спецыяльных вызначальнікаў.
Адной з галоўных адметных асаблівасцей УДК з'яўляецца іерархічная будова большасці раздзелаў асноўнай і дапаможных табліц па прынцыпе дзялення ад агульнага да прыватнага.
Індэксы УДК пабудаваны так, што кожная лічба, якая далучаецца да асноўнай, не мяняе значэння папярэдніх, а толькі ўдакладняе паняцце. Напрыклад:
0 Агульны аддзел
00 Агульныя пытанні навукі і культуры
004 Інфармацыйныя тэхналогіі. Камп’ютарныя тэхналогіі. Вы-
лічальная тэхніка. Канструяванне, праграмаванне, прымя-
ненне вылічальнай тэхнікі для забеспячэння інфармацый-
ных і інтэлектуальных працэсаў
004.3 Вылічальная тэхніка. Вылічальныя машыны. Апаратныя
сродкі. Канструяванне, вытворчасць, тэхналогія, кампанен-
ты камп’ютараў, працэсары (Intel, Pentium). Блокі памяці.
Устройства ўводу-вываду. Сканеры. Устройства ўводу (мыш,
джойсцік). Дыскаводы. Прынтэры
004.35 Перыферыя. Устройства ўводу-вываду
004.352 Сканеры
004.356.2 Прынтэры.
УДК з’яўляецца сінтэтычнай класіфікацыяй, таму што пералічаныя ў табліцах класы абазначаюцца індэксамі, на аснове якіх пры дапамозе сінтэтычных знакаў у адпаведнасці з асноўнымі правіламі індэксавання могуць быць створаны састаўныя і складаныя індэксы. Такое камбінаванне індэксаў дае магчымасць падрабязна раскрыць змест дакумента, прадугледзець запыты карыстальнікаў інфармацыі.