Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. На якой мове вялося выкладанне ў навучальных установах на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

2. Што такое беларусазнаўства і з чым было звязана яго ўзнік-ненне?

3. Які характар мела адукацыя ў першай палове ХІХ ст.?

4. Як развіваліся тэатральнае мастацтва і музыка?

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX ст. – ЛЮТЫ 1917 г.). БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ

І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ

Пытанне 21. Станаўленне буржуазнага грамадства ў Беларусі. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі

У пачатку другой паловы XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой знаходзілася і Беларусь, была амаль адзінай дзяржавай, дзе панавала феадальная гаспадарка. Гэта абумовіла яе адсталасць у параўнанні з краінамі Захаду. Аб чым яскрава сведчыла Крымская вайна (1853–1856 гг.), у якой Расія не змагла супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам – Англіі і Францыі і іх саюзнікам.

Відавочнасць неэфектыўнасці прыгонніцкай сістэмы гаспа-дарання ў параўнанні з рыначнай, капіталістычнай, хвалявала ўрадавыя колы Расіі на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. У канцы 50-х гадоў пад уздзеяннем феадальнага руху, яны зразумелі, што лепш адмяніць прыгоннае права “зверху”, чым яно будзе адменена “знізу”.

Імператар Аляксандр II (1818–1881 гг.) забяспечыў эвалюцыйны пераход да капіталістычнай гаспадаркі, стаўшы вялікім рэфарматарам Расіі. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмерка-вання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян”. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Значную ролю ў яе правядзенні адыграў генерел-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У.І. Назімаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў, што тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з Маніфестам. На Беларусі рэформа праводзілася на падставе “Агульна-га палажэння” і двух “мясцовых палажэнняў”. На Магілёўскую і восем паветаў Віцебскай губерні, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, пашыралася “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, наварасійскіх і беларускіх губерняў”. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні, дзе існавала падворнае землека-рыстанне, землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобым “Мясцо-вым палажэнні”.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх спра-вах установы. Сяляне выбіралі старастаў, валасное праўленне, валасно-га старшыню і суддзю, якія адыгрывалі ролю мясцовага самакіравання на аснове кругавой парукі.

У адпаведнасці з маніфестам сяляне адразу атрымлівалі асабіс-тую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў – заключаць грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпры-емствы, пераходзіць у іншыя саслоўі і др.

Сяляне, якія на момант рэформы апрацоўвалі памешчыцкую зямлю, надзяляліся ёю. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устанаў-ліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзеся-цін) нормы падзельнай зямлі на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях сялянам даваўся ў якасці надзельнай зямлі іх дарэформены надзел. Пры гэтым прадугледжвалі-ся адрэзкі зямлі на карысць памешчыка.

Свой надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. 20–25% гэтай сумы сяляне павінны былі заплаціць непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку (80–75%) памешчыкі атры-млівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне ж на працягу 49 гадоў разлічваліся з дзяржавай за 80–75% кошту надзель-най зямлі ў выглядзе выкупных плацяжоў, у якія ўключаліся яшчэ 6% гадавых за крэдыт.

Рэформа была разлічана на тры перыяды:

першы (2 гады) – складанне і падпісанне ўстаўных грамат, у якіх пералічваліся ўсе сялянскія надзельныя землі і іх кошт;

другі (9 гадоў) – выплата памешчыкам 20–25% кошту надзель-най зямлі. У гэты перыяд сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне зямлёй павінны былі выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў;

трэці (49 гадоў) – разлік з дзяржавай за 80–75% кошту надзель-най зямлі.

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, адным з кіраўніком якога быў К. Каліноўскі, прымусіла царскі ўрад унесці істот-ныя змены ў правядзенне рэформы на Беларусі. Каб сялян прывабіць на бок урада, тут быў скасаваны часоваабавязаны перыяд, і ўказам ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў і сяляне станавіліся ўласнікамі зямлі. Выкупныя плацяжы спачатку зніжаліся на 20%, а пасля яшчэ на 64–75%, у Магілёўскай губерні – на 23,8%. На Беларусі надзяляліся зямлёю і сяляне, абеззямеленыя ў перыяд з 1846 г. да пачатку рэформы. Дзяржаўныя сяляне з 1867 г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Такім чынам, рэформа 1861 г. дала сялянам асабістую свабоду, надзяліла іх зямлёю за выкуп, стварыла ўмовы для выплаты кошту за зямлю. Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі ўмовы жыцця сялян Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Увогуле, рэформа забяспечыла пераход Расіі ад феадальнай да рынкавай, капіталістычнай гаспадаркі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Устаўныя граматы – дзяржаўныя акты, якія вызначалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне, якія па-водле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але засталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў, пакуль не заплацяць 20–25% кошту надель-най зямлі.

Выкуп – крэдытная аперацыя царскага ўрада, паводле якой сяляне павінны былі вярнуць пазыку дзяржаве ў памеры 75–80% кошту надзельнай зямлі на працягу 49 гадоў. Спагнанне выкупных плацяжоў спынена 1 студзеня 1907 г.

Адрэзкі – землі, адрэзаныя памешчыкамі ад сялянскіх надзелаў у час рэформы 1861г.

Абшчына з кругавой парукай – адна з форм сельскага гаспада-рання ў Расіі, якая выкарыстоўвалася для ўзмацнення прыгону і збору падаткаў, калі ўсе абшчыннікі разлічваліся за бедных і нямоглых.

Адработкі – кабальная форма найму сялян да памешчыка. Аплата працы пры адработках значна ніжэйшая, чым пры вольным найму. Практыкавалася пасля рэформы 1861 г. у Віцебскай і Магілёўс-

кай губернях.

Храналогія падзей

18551881 г.г. – гады праўлення Аляксандра II.

18531856 гг. – Крымская вайна – вайна Расіі з кааліцыяй Вялікабрытаніі, Францыі, Сардзініі і Асманскай імперыі.

1857 г. – Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі адмены прыгонна-га ладу.

1858 г. – Сакрэтны камітэт ператвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе.

1857 г. – рэскрыпт Аляксандра II генерал-губернатару У.І. На-зімаву аб заснаванні камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праек-таў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян.

19 лютага 1861 г. – Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам.

1863 г. – указы аб абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, зніжэнне выкупных плацяжоў на 20%, далейшае зніжэнне плацяжоў на 64–75,4%.

1867 г. – закон аб пераводзе з аброка на выкуп дзяржаўных сялян, якія станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.