- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
Пераход краіны ад вайны да міру адбываўся ў цяжкай абстаноўцы. Асабліва пацярпела Беларусь. У пачатку 20-х гг. тэрыторыя БССР складалася з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі). Плошча яе складала 52,3 тыс. квадратных км з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек. Між тым бальшавікі праводзілі палітыку, накіраваную на стварэнне адзінай савецкай дзяржавы.
16 студзеня 1921 г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб'яднаных наркаматаў (ваенных і марскіх спраў, гандлю, знешняга гандлю, фінансаў і працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфаў).
У 1921–1922 гг. былі аформлены пагадненні па пытаннях фінансавых, зямельных і іншых сувязей, якія прадугледжвалі правядзенне адзінай палітыкі і аказанне непасрэднай дапамогі БССР з боку Савецкай Расіі. 22 лютага 1922 г. у Маскве адбылася нарада паўна-моцных прадстаўнікоў васьмі рэспублік, у тым ліку і БССР, РСФСР, Украінскай, Грузінскай, Азербайджанскай, Армянскай Савецкіх Рэс-публік, Бухарскай, Харэзмскай Народных Рэспублік, Далёкаўсходняй Рэспублікі.
На першым з'ездзе Саветаў Саюза ССР, які адбыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, была прынята пастанова аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Такім чынам, стварылася новая савецкая дзяржава. Урад БССР пачаў дабівацца ўзбуйнення рэспублікі.
Паміж ЦВК РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт па перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага. VI Надзвычайны Усебе-ларускі з’езд Саветаў (13–16 сакавіка 1924 г.) заканадаўча аформіў гэты акт. У выніку першага ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км., г.зн. больш чым у два разы, а насель-ніцтва да 4,2 млн. чалавек.
У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 649 тыс. чалавек. У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель. Такім чынам, пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала прыб-лізна 125 950 км 2 з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек.
Адначасова ў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністра-цыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Калінін-ская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раё-наў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны 8 акруг (Мінская, Гомельская, Віцебская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазыр-ская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. Змяненні адміністрацый па тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 г.
Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі сацыяльнымі пытаннямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбы знайсці заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву “беларусізацыі”.
У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася і час-тка дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У.М. Ігна-тоўскі, Зм. Жылуновіч, А.Л. Бурбіс і інш.
Працэс беларусізацыі пачаўся ў чэрвені 1924 г., калі была ўтво-рана спецыяльная камісія па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы.
Палітыка беларусізацыі прадугледжвала некалькі напрамкаў:
– вывучэнне супрацоўнікамі партыйных, дзяржаўных і прыват-ных устаноў беларускай мовы і перавод на яе справаводства;
– у 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Камплектаван-не Чырвонай Арміі пачало базіравацца па тэрытарыяльным прынцыпе ў спалучэнні з кадравай ваеннай рэформай і прадугледжванні фарміра-вання нацыянальных часцей і злучэнняў;
– нацыянальна-культурнае будаўніцтва.
Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі праходзіла ў два этапы: 1) з сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 гг., 2) лета 1924 г. і пры-кладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалізацыі вызначаных напрамкаў.
Поспехі і дасягненні палітыкі беларусізацыі відавочны: у 1927 г. беларускай мовай валодалі ў цэнтральных дзяржаўных установах 80% служачых, у акруговых і раённых установах – каля 70%. Асноўныя рэспубліканскія дакументы выдаваліся на беларускай мове, а таксама на адной з трох іншых моў: рускай, польскай ці яўрэйскай.
Паспяхова праходзіла беларусізацыя і ў навучальных установах. Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах суіснавалі беларуская і руская мовы (першая – як мова большасці насельніцтва, другая – як маючая агульнасаюзнае значэнне).
Беларускія школы ў 1931 г. складалі 83,5% (а ў 1921 – 21,5%). За гэты час колькасць яўрэйскіх школ павялічылася з 2,5 да 5,5%, польскіх з 0,3 да 4,5%. У 1930 г. 76,6% студэнтаў вышэйшай школы рэспублікі былі беларусамі, выкладанне больш 70% вучэбных дыс-цыплін вялося на беларускай мове. Сярод навуковых супрацоўнікаў у пачатку 30-х гг. колькасць беларусаў складала 45%.
У 1924 г. было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1931 г. выдадзена на беларускай мове 1069 назваў кніг агульным накладам 10,2 экзэмпляраў, выходзіла 13 рэспубліканскіх газет, з іх 6 на мовах нацыянальных меншасцей, 64 раённыя і гарадскія газеты, 30 часопісаў.
У выніку да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Перыяд 20-х гг. – гэта перыяд сапраўднага беларускага Рэнесансу.
У канцы 20-х гг. адміністрацыйна-камандная сістэма аб’явіла беларусізацыю заганай і пачалася барацьба з так званымі нацдэмамі, якая перарасла ў яжоўска-берыеўскія рэпрэсіі 30-х гг.
Такім чынам, 20-я гг. – гэта перыяд практычнай спробы савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.
Асноўныя тэрміны і паняцці
“Узбуйненне” БССР – вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР часткі тэрыторый РСФСР з большасцю беларускага насельніцтва.
Беларусізацыя – нацыянальная палітыка ў БССР у 20-я гг., якая спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Храналогія падзей
14–18 снежня 1922 г. – IV Усебеларускі з’езд Саветаў. Пры-няцце Дэкларацыі аб неабходнасці стварэння Саюза ССР і ўваходжан-ня ў яго склад Беларускай ССР.
30 снежня 1922 г. – Усесаюзны з’езд Саветаў. Прыняцце Дэкла-рацыі і Дагавору аб утварэнні СССР.
3 сакавіка 1924 г. – вяртанне БССР паветаў Віцебскай, Гомель-скай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.
13–16 сакавіка 1924 г. – VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў. Заканадаўчае афармленне ўзбуйнення БССР.
8 жніўня 1924 г. – па пастанове ЦВК БССР ад адміністацыйным падзеле БССР на 10 акруг, 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.
6 снежня 1926 г. – пастанова Прэзідыума ЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.
5–12 красавіка 1927 г. – VIII з’езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.
Ліпень 1924 г. – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.
Сярэдзіна 1923 – да сярэдзіны 1924 гг. – І этап беларусізацыі.
Лета 1924 – прыкладна да 1928 гг. – ІІ этап беларусізацыі.