Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якія законы вызначаюць сённяшнюю дзяржаўную палітыку Беларусі ў сферы культуры?

2. Ці можна сказаць, што сучаснае Адраджэнне з’яўляецца пра-цягам працэсу Адраджэння пачатку ХХ ст.? Адказ пацвердзіце гіста-рычнымі фактамі.

3. Ахарактарызуйце новыя з’явы ў развіцці беларускай куль-туры на сучасным этапе.

Спіс літаратуры Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  5. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.

  6. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

Дадатковая

  1. Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гг. на Беларусі. – Мн., 1994.

  2. Алпеев А.Н. Мы – народ… ХХ век. – Мн., 1998.

  3. Алпеев А.Н. …И не было завтра. – Мн., 2000.

  4. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. – Мн., 2003.

  5. Гуманистическая парадигма воспитательной работы в вузе: Сб. науч.ст. / Науч. рук. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

  6. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  7. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С.Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.

  8. Приоритеты интелектуальной элиты в развитии мировой цивилизации: Материалы международной науч.-теорет. конф., 2002 г. Междунар. гуманитар.-экон. ин-т; Редкол.: А.Н. Алпеев и др. – Мн., 2002.

  9. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

  10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў

па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання

Семінар 1. Развіццё беларускіх зямель (VI – сярэдзіна XIII ст.) – 2 гадзіны.

План

  1. Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу. Балты і славяне.

  2. Развіццё феадалізму: сельская гаспадарка і промыслы, узнікненне гарадоў.

  3. Полацкае княства – першая беларуская дзяржава.

  4. Рэлігія і культура на беларускіх землях у IX–XIII ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў).

  2. Старажытныя Полацк, Тураў, Менск, Гродна і інш.

  3. Полацкая княская дынастыя.

  4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

  5. Ефрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць.

Семінар 2. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (сярэдзіна XIII – 1596 г.) – 2 гадзіны.

План

  1. Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы.

  2. Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у сярэдзіне XIII – першай палове XVI ст.

  3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст.; аграрная рэформа, “валочная памера”, гарады.

  4. Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Арганізацыя ўлады і кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім.

  2. Леў Сапега – выдатны беларускі дзеяч сярэднявечнай Беларусі.

  3. Магдэбургскае права на Беларусі.

  4. Грунвальдская бітва.

  5. Саюз ВКЛ з Польшчай: яго плюсы і мінусы (Крэўская унія 1385 г.)

Семінар 3. Фрміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі XIV – першай паловы XVII ст. – 2 гадзіны.

План

  1. Прычыны і ўмовы складвання беларускай народнасці.

  2. Ідэі Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі.

  3. Ф. Скарына як вучоны, гуманіст, асветнік і першадрукар.

  4. Развіццё беларускага кнігадрукавання і літаратуры. Школа, праваслаўныя брацтвы.

Тэмы рэфератаў

  1. Ідэі гуманізма ў паэзіі М. Гусоўскага.

  2. Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

  3. Архітэктура Беларусі ў XIV – сярэдзіне XVII ст.

Семінар 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – сярэдзіна XVIII ст.). – 2 гадзіны.

План

  1. Люблінская унія, утварэнне Рэчы Паспалітай.

  2. Палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г. і яго значэнне.

  3. Войны на тэрыторыі Беларусі сярэдзіны XVII – першай паловы XVIII ст.

  4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Казацка-сялянская і антыфеадальная вайна (1648–1651 гг.).

  2. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.).

  3. Паўночная вайна на Беларусі.

  4. Бітва 1708 г. пад Лясной.

Семінар 5. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (1772–1795 гг.). – 2 гадзіны.

План

  1. Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай да пачатку 70-х гг. XVIII ст.

  2. Падзелы Рэчы Паспалітай.

  3. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самаўладдзя на Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Рэформы ў Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу і Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

  2. Т. Касцюшка – нацыянальны герой.

Семінар 6. Асаблівасці развіцця Беларусі ў XIX ст. – 2 гадзіны.

План

  1. Беларусь у вайне 1812 г.

  2. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

  3. Буржуазныя рэформы 60–90-х гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі.

  4. Класавая барацьба. Пачатак узнікнення палітычных партый і арганізацый.

Тэмы рэфератаў

  1. Паўстанне 1830–1831 гг.

  2. К. Каліноўскі – нацыянальны герой.

  3. Народніцтва ў Беларусі.

Семінар 7. Беларусь у пачатку XX ст. – 2 гадзіны.

План

  1. Фарміраванне беларускай нацыі.

  2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900–1913 гг. Ста-лыпінская аграрная рэформа.

  3. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі.

  4. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914–1916 гг.).

  5. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (люты–кастрычнік 1917 г.).

Тэмы рэфератаў

  1. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і Беларусь.

  2. Газета “Наша ніва” – цэнтр нацыянальнага адраджэнцкага руху.

  3. Бежанства на Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

Семінар 8. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі (1917–1929 гг.). – 2 гадзіны.

План

  1. Кастрычніцкая (1917 г.) рэвалюцыя і стварэнне сістэмы Савецкай улады на Беларусі.

  2. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці: БНР, ССРБ, ЛітБел, другое абвяшчэнне ССРБ.

  3. Палітыка “ваеннага камунізму” на Беларусі.

  4. Рыжскі мір 1921 г.

Тэмы рэфератаў

  1. Адносіны насельніцтва Беларусі да першых мерапры-емстваў Савецкай улады.

  2. Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

  3. Савецка-польская вайна 1919–1920 гг. на тэрыторыі Беларусі.

  4. Слуцкае паўстанне.

Семінар 9. БССР у міжваенны перыяд (1921–1939 гг.) – 2 га-дзіны.

План

  1. Фарміраванне тэрыторыі і дзяржаўнае будаўніцтва БССР. Палітыка беларусізацыі і яе сутнасць.

  2. Новая эканамічная палітыка (НЭП): сутнасць, асаблівасці і характар правядзення ў БССР.

  3. Ажыццяўленне палітыкі індустрыалізацыі і калектывізацыі і яе вынікі.

  4. Палітычныя рэпрэсіі 20–30-х гг.

Тэмы рэфератаў

  1. Сістэма савецкай улады на Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.

  2. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. XXст.

  3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Семінар 10. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны – 2 га-дзіны.

План

  1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

  2. Напад Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай арміі на тэрыторыіі Беларусі летам 1941 г.

  3. Акупацыйны рэжым: планы, мэты, дзеянні. Разгортванне партызанскага руху.

  4. Асноўныя вынікі Другой сусветнай вайны для Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Партызанскі рух і антыфашысцкае супраціўленне на Беларусі.

  2. Калабарацыянізм: яго сутнасць і праяўленні на Беларусі.

  3. Злачынствы нямецкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі.

  4. Аперацыя «Баграціён» і вызваленне Беларусі.

  5. Беларусы на франтах Другой сусветнай вайны.

Семінар 11. Беларусь у 1945–1980 гг. – 2 гадзіны.

План

  1. Змяненне геапалітычнага становішча БССР. «Халодная вайна» і «жалезны занавес».

  2. Беларусь у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

  3. БССР у сярэдзіне 50–80-х гг.

  4. Палітыка «перабудовы»: яе сутнасць, значэнне, вынікі.

Тэмы рэфератаў

  1. Рэпрэсіі 40–50-х гг. у БССР.

  2. Спробы рэформы кіравання прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у 60-я гг. XX ст.

  3. Сувязі БССР з замежнымі краінамі, абмежаванне між-народнага суверэнітэту рэспублікі.

  4. Здабыткі і пралікі ў вырашэнні сацыяльных праблем у БССР у 70–80-я гг.

  5. Першыя грамадскія арганізацыі і пашырэнне ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Семінары 12–13. Рэспубліка Беларусь (1990–2003 гг.). – 2 га-дзіны.

План

  1. Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы.

  2. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі і новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  3. Выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  4. Рэферэндумы (1995 і 1996 гг.). Дапаўненні і змяненні, унесеныя ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

  5. Прэзідэнцкія выбары 1994 і 2001 гг.

  6. Пошукі шляхоў выхаду з сацыяльна-эканамічнага крызісу.

  7. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці.

  8. Роля Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.

  9. Адносіны Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

  10. Асноўныя вынікі і галоўныя ўрокі гісторыі Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Чарнобыльская катастрофа, яе эканамічныя і сацыяльныя наступствы.

  2. Палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі ў Беларусі на сучасным этапе.

  3. Канфесійнае жыццё на Беларусі.

Тэмы і планы лекцый і семінарскіх заняткаў

для завочнай формы навучання

Лекцыя 1. Уводзіны. Ад Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага – 2 гадзіны.

План

  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка гісторыі сусветнай цывілізацыі.

  2. Этнагенез беларусаў.

  3. Першая дзяржаўныя аб'яднанні на тэрыторыі Беларусі.

  4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтва-рэння ВКЛ.

Лекцыя 2. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Лі-тоўскага (другая палова XIII ст. – 1569 г.) – 2 гадзіны.

План

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: аграрныя адносі-ны, рэформа 1557 г., феадальны горад, магдэбурскае права.

  2. Унутранае становішча ВКЛ.

  3. Знешняя палітыка ВКЛ.

  4. Фарміраванне беларускай народнасці.

Лекцыя 3. Беларусь ад Люблінскай уніі (1569 г.) да падзелаў Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – 90-я гг. XVIII ст.) – 2 гадзіны.

План

  1. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

  2. Палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё Рэчы Паспалітай.

  3. Падзелы Рэчы Паспалітай.

  4. Эпоха Асветы і яе уплыў на развіццё культуры Беларусі.

Лекцыя 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (1772–1917 гг.) – 2 гадзіны.

План

  1. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі.

  2. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства.

  3. Беларусь у перыяд расійскіх рэвалюцый і Першай сусветнай вайны.

  4. Фарміраванне беларускай нацыі.

Лекцыя 5. Беларусь паміж двумя сусветнымі войнамі (1917 – верасень 1939 гг.) – 2 гадзіны.

План

  1. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.

  2. Праблема станаўлення беларускай дзяржаўнасці: БНР–БССР – ЛітБел–БССР.

  3. Сацыялістычныя пераўтварэнні ў БССР: «ваенны камунізм», новая эканамічная палітыка, індустрыялізацыя, калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

  4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Лекцыя 6. Беларусь у гады Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай вайны ў пасляваенны перыяд (1939–1990 гг.) – 2 гадзіны.

План

  1. Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна і Беларусь.

  2. БССР 1945–1985 гг.

  3. Пачатак працэсу дэмакратызацыі і грамадскага жыцця ў БССР.

Лекцыя 7. Развіццё Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы (1990 г. – пачатак XXI ст.) – 2 гадзіны.

План

  1. Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Заканадаўчае афармленне суверынітэту.

  2. Канстытуцыя 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненямі).

  3. Пошукі выхаду з эканамічнага і сацыяльнага крызісу.

  4. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Адносіны Беларусі з СНД і Расіяй.