- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанні для самаправеркі
1. Якімі былі прычыны стварэння БССР?
2. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?
3. У чым была прычына стварэння ЛітБелу?
4. Ці страціла БССР сваю дзяржаўнасць і незалежнасць у лютым 1919 г.?
Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
У ліку першых дэкрэтаў Савецкай улады быў Дэкрэт пра зямлю. У Беларусі работа па выкананню Дэкрэта пра зямлю праводзілася на аснове інструкцыі Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэту Заходняй вобласці і фронту. У адпаведнасці з інструкцыяй на месцы накіроўваліся ўпаў-наважаныя ВРК, якія павінны былі арганізаваць новыя зямельныя камітэты. Праводзіліся перавыбары складу зямельных камітэтаў, у якіх бальшавікі не мелі большасці.
З утварэннем новых губернскіх і павятовых і паравыбраннем валасных зямельных камітэтаў былі створаны зямельныя аддзелы Вы-канаўчых камітэтаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, абавязкам якіх быў кантроль за дзейнасцю зямельных камітэтаў па выкарыстанню лясоў, нетраў, водных багаццяў, а таксама кіраўніцтва і нагляд за вядзеннем на іх гаспадаркі.
У лістападзе – снежні 1917 г. на месцах разгарнулася практыч-ная работа па выкананню дэкрэта пра зямлю. Праводзілася канфіска-цыя памешчыцкіх маёнткаў. Канфіскаваная зямля размяркоўвалася паміж працоўнымі сялянамі, а таксама пачалі арганізоўвацца камуны і саўгасы.
З’езд зямельных камітэтаў Заходняй вобласці, які адбыўся 11 студзеня 1918 г., адзначыў, што пераважнае права на зямлю мелі батракі і малазямельныя сяляне. Вызначалася таксама працоўная нор-ма зямлі. Да сярэдзіны лютага 1918 г. у Магілёўскай і Віцебскай губер-нях канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў практычна была завершана. Да канца 1918 г. на неакупіраванай тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў органамі Савецкай улады былі размеркаваны паміж сялянамі 434 259 дзесяцін зямлі, паміж саўгасамі – 24 279 і паміж камунамі і арцелямі – 11 505 дзесяцін.
Савецкі ўрад прыняў таксама шэраг рашэнняў, якія датычыліся развіцця прамысловасці і становішча рабочых. 30 кастрычніка 1917 г. СНК выдаў дэкрэт, у якім вызначалася працягласць рабочага дня – 8 гадзін, забаранялася начная праца дзяўчат і падлеткаў да 16 гадоў. 14 лістапада 1917 г. было апублікавана прынятае УЦВК “Палажэнне пра рабочы кантроль”. З мэтаю планамернага рэгулявання народнай гаспадаркі на ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх, сельскагас-падарчых, транспартных, кааператыўных і іншых прадпрыемствах, дзе працавалі наёмныя рабочыя, уводзіўся рабочы кантроль за выт-ворчасцю, збытам прадуктаў, набыццём сыравіны, а таксама за фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.
У кожным горадзе губерні ці прамысловым раёне ствараўся мясцовы Савет рабочага кантролю – орган Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, рашэнні якога былі абавязковымі для ўладаль-нікаў прадпрыемстваў.
9 снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту ўстанавіў кантроль за выданнем грошаў з казначэйства. 5 студзеня 1918 г. камісарыят фінансаў СНК Заходняй вобласці і фронту для вядзення пастаяннага кантролю камандзіраваў сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя канторы Руска-Азіяцкага і Міжнароднага банкаў.
Пастановай Мінскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў распушчаны гарадскі харчовы камітэт. СНК Заходняй вобласці і фронту нацыяналізаваў тыпаграфію былога Мінскага губернскага кіравання і перадаў яе маёмасць у распараджэнне Камісарыяту ўнутраных спраў Заходняй вобласці і фронта.
Рабочы кантроль быў перахадным этапам да абагульнення сродкаў вытворчасці і фінансавага капіталу.
На Беларусі былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Нава-Беліцы, 2 лесапільных заводы, шэраг млыноў і іншых прадпрыемстваў. Нацыяналізацыя праводзілася ў асноўным у неакупіраваных паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Была разгорнута барацьба супраць заможных і багатых людзей. 23 студзеня 1918 г. Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі. Гэты падатак павінны былі плаціць крэдытныя ўстановы і таварыствы, на рахунку якіх было больш 20 тысяч рублёў; рэстараны і кафэ першага і другога разрадаў, клубы, уладальнікі фабрык і заводаў з колькасцю рабочых не менш 15 чалавек, уладальні гандлёвых устаноў і банкаў.
На працягу 1918 г. на неакупіраванай немцамі тэтыторыі Беларусі органамі Савецкай улады працягваліся сацыяльна-экана-мічныя пераўтварэнні. У красавіку 1918 г. быў створаны Савет народ-най гаспадаркі Заходняй вобласці. Да кастрычніка 1918 г. у 12 неаку-піраваных паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпры-емства, у тым ліку ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску.
Сутнасць і накіраванасць сацыяльна-эканамічных мерапры-емстваў, якія праводзіліся на Беларусі, фактычна не змяніліся з абвяш-чэннем ССРБ, а потым і ЛітБелу.
Мерапрыемствы ўраду Літоўска-Беларускай ССР у сацыяльна-эканамічнай сферы праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага каму-нізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульна-дзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 г. СНК выдаў пастанову пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. толькі на тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны 182 прадпрыем-ствы, а таксама сродкі зносін і банкі. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Прыватны гандаль нарміраванымі таварамі (хлеб і хлебапрадукты, алей, цукар, тытунь) забараняўся.
Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі харчатрадамі і камітэ-тамі беднякоў. Дзейнасцю харчатрадаў кіраваў аддзел харчова-рэквізіцыйнай арміі, утвораны 4 красавіка 1919 г. пры Наркамхарчы ЛітБелу. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі ў сялян насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі. 11 красавіка 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Пасля завяршэння Савецка-польскай вайны сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі Савецкай улады істотна не змянілася.
На вызваленай ад палякаў тэрыторыі Беларусі нацыяналізацыя пачалася ў адпаведнасці з пастановай ВСНГ ад 29 лістапада 1920 г., якая абвяшчала нацыяналізаванымі ўсе прадпрыемствы, што з’яў-ляліся ўласнасцю прыватных асоб ці грамадскіх аб’яднанняў і мелі больш за 5 рабочых пры механічным рухавіку, або больш за 10 без яго. У крайніх формах ажыццяўлялася палітыка “ваеннага камунізму” у галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ў адказ на гэта адбыліся сялянскія выступленні. Да канца 1920 г. было нацыяналізавана 730 прамысловых прадпрыемстваў.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на Беларусі дзяржаўнымі і партыйнымі органамі Заходняй вобласці, ССРБ, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі, з’яўляліся, па сутнасці, палітыкай “ваеннага камунізму”. Асаблівасці палітыкі “ваеннага камунізму” на Беларусі вызначаліся тым, што яна з’яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. Масавыя выступленні сялянства сталі асноўнай прычынай пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі ў 1921 г.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Ваенны камунізм – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918–1920 гг., сістэма надзвычайных мер, якія павінны былі ўста-ляваць дыктатуру пралетарыяту. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю, увядзенні ўсеагульнай працоўнай па-віннасці і г.д.
Харчразвёрстка – метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў, сутнасць якой заключаецца ў абавязковай здачы сялянамі лішкаў, а часцей неабходных ім самім прадуктаў харчавання, у фонд дзяржавы фактычна бясплатна і праводзілася спецыяльнымі харчатрадамі і камбедамі.
ВСНГ – Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.
Храналогія падзей
9 снежня 1917 г. – пастанова СНК Заходняй вобласці і фронту пра ўстанаўленне кантролю за выданнем грошай з казначэйства.
14 лістапада 1917 г. – прынята рашэнне УЦВК пра ўвядзенне рабочага кантролю.
23 студзеня 1918 г. – Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвя-дзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі.
4 красавіка 1919 г. – стварэнне пры Наркамхарчы ЛітБелу ад-дзелаў харчова-рэквізацыйнай арміі.
11 красавіка 1919 г. – урадам ЛітБелу ўведзена ўсеагульная пра-цоўная павіннасць.
29 лістапада 1920 г. – прынята пастанова ВСНГ пра нацыяна-лізацыю прадпрыемстваў.
Пытанні для самаправеркі
1. Што такое “ваенны камунізм”?
2. У чым асаблівасці “ваеннага камунізму” на Беларусі?