Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_8_shrift.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
488.45 Кб
Скачать

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.

Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасці. Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У працах першых гісторыкаў утрымліваліся першыя спробы не толькі апісваць, але і тлумачыць падзеі, выяўляць унутр. логіку і рабіць гісторыю павучальнай для сучаснікаў. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1. апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.

1. Фармацыйная(стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

На працягу часу ў гістар. навуцы панавалі ў асноуным 2 падыходы: 1.суб`ектывістскі(ўздзеянне вялікіх людзей); 2.аб`ектыўна-ідэялістычны(боская сіла, абсалютная ідэя) і толькі з сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход, заснаваны на матэрыялістычным талкаванні гісторыі. Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Грамадска-эканамічная фармацыя – спосаб вытворчасці, які характарызуецца ўзроунем развіцця вытворчых сіл і адпавядаючымі ім вытворчымі адносінамі. Іх сукупнасць стварае базіс, над якім узвышаецца надстройка.

Паводле матэрыялістычнага падыхода чалавецтва ў сваім развіцці праходзіць у асноўным 5 фармацый: 1. першабытна-абшчынная; 2. феадальная; 3. рабаўладальніцкая; 4. капіталістычная; 5. камуністычная(першая фаза сацыялізму). У падставу нов. цывіліз. падыхода пакладзены сам чалавек, у сукупнасці яго патрэбаў, здольнасцей, волі і ведаў. У дадзеным сэнсе чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нягледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пач. 20 ст.Заснавальники:Руссо, Вальтэр, Дзидро. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя. Такім чынам цывілізацыя – гэта пэуны этап гарамадскага развицця, звычайна больш высоки за папярэдни( па вертыкали).Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная. Лакальныя ц-цыі – гэта разнастайныя гіст. сістэмы, якія маюць адрозненні ад агульнасусветных і выяўляюць асаблівасці краіны ці групы краін. Перыядызацыя айчыннай и сусветнай гисторыи. Крыницы вывучэння ГБ.

2.Перыядызацыя Фармацыі: 1. першабытна-абшчынны лад(кам. век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт( 5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век( 7 ст. да н. э. – 8 ст. н.э.);феадалізм(9-19ст. 1861 г.);капіталізм: 1. даманапалістычны(1861-90-ег.19ст.);

2.Манапалістычны(пачатак20ст.–кастрычнік 1917г.);сацыялізм(1.перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна( кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленне народн. г-кі( 1921-1928 г.); пабудова сацыялізма(1928-1941); Вялікая Айчынная вайна(1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі(1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР(утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная(1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б) індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).Цывилизацыйны:

1)ГБ старажытнага свету (100 тыс г таму назад-5 ст н.э.), або першабытны перыяд

2)ГБ сярэдних вякоу(6 ст. н.э.- пер. пал. 16 ст.)

3)ГБ новага часу (др. пал. 16 ст-пач. 20 ст.)пасля Люблинскай унии(1569)-1917- перыяд, кали Беларусь у складзе РП- шляхецкай дзяржавы и Расийскай Имперыи.

4)ГБ навейшага часу (пач. 1917-да нашых дзён).

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства.Иснуе класификацыя Пушкарова па якому иснуе 7 тыпау гист. крыниц:

1)письмовая- самы вядучы. Яны бываюць апубликаваныя и неапубликаваныя. Апошния захоуваюцца у архивах,их больш за 150.У 1824 ураджэнец Гомеля Грыгарович выдай бел. архиу “Старажытны храм”. У Вильни з 1864-1915 дзейничала Виленская архэаграфичная камисия, якая апрацоувала и публикавала акты, працы, труды.

2)рэчавыя (архиалагичныя)

3)этнаграфичныя (звязаны з бытам)

4)моуныя

5)фальклорныя (вусная народная творчасць)

6)кина-фота-фонадакументы.

3. Даіндаеўрапейскі пер-яд у гісторыі Беларусі. Першыя людзі на тэр-рыі Беларусі з`яўляліся каля 100 тыс. год таму назад у пауночнай часткі. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва. Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад).Паликарпович.Даследчыки:Чарняуски,Калечыу,Дучыц). Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); у эпоху мезаліту з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. На першае месца выходзіць рыбалоўства, мяняюцца спосабы палявання. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі. Каля 6 тысячагоддзяў назад на тэр-рыі Беларусі пачынаецца эпоха неаліту. У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёну). У 4 тысячаг. да н.э. з усходу на тэр-рыю Беларусі прыйшлі плямёны фінаўгорскай моўнай групы. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

4. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэр-рыі Беларусі. У 3-ім тысячагоддзі да н.э. на тэр-рыі Еўропы з`яўляюцца носьбіты індаеўрапейскіх моў. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. На мяжы 3-2 тысячагоддзя да н.э. індаеўрапейцы прыходзяць на Беларусь. Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця чым іх папярэднікі. На тэр-рыю Беларусі яны прынеслі жывёлагадоўлю і земляробства. Балты на Беларусі з`явіліся на поўначы ўздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Больш за 2 тысячы гадоў балты адносна спакойна пражывалі на тэр-рыі Беларусі. У той час як больш маладыя народы(германцы і славяне) перажывалі так званы дэмаграфічны выбух і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. Першыя тут знойдзеныя металічныя рэчы пераважна закарпацкага і каўказкага паходжання. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Актывізуецца абмен найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем і бурштынам. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

5. Жалезны век на тэр-рыі Беларусі. Заключным этапам першабытнасці на тэр-рыі Беларусі стаў жалезны век, які хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалеза, прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялася з мясцовай сыравіны, балотнай руды. Для гэтага выкарыстоўваліся спецыяльныя печы-домніцы. Аснову гаспадаркі нас-ва складалі земляробства і жывёлагадоўля. Пераважала падсечнае земляробства: 1.-матыкавае, 2.-падсечнае, 3.-ворыўнае.

Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў сваю чаргу не толькі забяспечвала нас-ва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. На змену селішчаў прыходзіць гарадзішча. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 4-5 ст. н.э. і звязана з вандроўкай готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. На пачатку 5 ст. гуны замацаваліся ў Панямоніі. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Апошнім было заселена Панямонне. Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Кравічы занялі басейн Зах. Дзвіны. Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах нас-вам пры колькаснай перавазе славянЧС . У берасцейскім Пабужжы, Валыняне, у Панямонні – балцкія плямёны яцвягі, дайнова і інш. Рассяленне ўсх. Славян на тэр-рыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першаб. грам-ва і развіццём на бел. землях феад. адносін, а таксама фарміраваннем першапачатковых дзярж. утварэнняў – княжанняў.

6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму. У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць на тэр-рыі Беларусі характарызавалася нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сяр. 1 тысячаг. н.э. да сяр. 19 ст. і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа, развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна(арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты). Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя.

7. Утварэнне Кіеўскай русі. Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст. Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп

мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі.

Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала ўнутраны пратэст і фарміравала грамадскасцю думку на карысць яднання.Усходния славяне абъядналися дзеля абароны ад качэуникау. У сярэдзіне 9 ст. ва Усх. Еўропе з`яўляюцца варагі ці нарманы. Менавіта Рурык стаў раданачальнікам княжацкай дынастыі Руракаывічаў. Пераемнік Рурыка князь Алег ў 882 г. захапіў Кіеў і аб`яднаў Наўгародскае і Кіеўскае княствы. Дзейнасць наступных кіеўскіх князёў Ігара, удавы Ігара Вольгі і іх сына Святаслава была накіравана на пашырэнне тэр-рыі і ўмацаванне Кіеўскай Русі. Найбольшага росквіту Кіеўская Русь дасягнула ў канцы 10 – перш. палове 11 ст. падчас княжання Уладзіміра Святаслававіча(980-1015 гг.) і яго сына Яраслава Мудрага(1019-1054 гг.). Аднак ужо у 11 ст. пачаліся княскія міжусобіцы, якія прывялі да распаду Кіеўскай Русі. У 1097 г. адбылося юрыдычнае замацаванне феад. раздробленнасці(Люблінскі з`езд).

8. Полацкае и Тураускае княствы. Полацкае княства утв. У 9-10ст. Полацк ўпершыню ўзгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) у 862 г. Сваім раннім ўзнікненнем і інтэнсіўным развіццём полацкая зямля абавязана шляху з варагаў у грэкі, які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Ворхава поўдзень кантынента з поўначу. Гэта была важная магістраль, па якой ішоў міжнародны гандаль з Візантыяй. У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку правіў Рагвалод. Пачатак паліт. адраджэнню Полацкага княства на мяжы 10-11 ст. паклаў князь Усяслаў(Уладзіміравіч). Другая палова 11 ст. звязана з імем Усяслава(Чарадзея): 1044-1101. С пачатку 60-х гг. 11 ст. Усяслаў выходзіць на усходне-еурап. арэну. Падтрымаў Кіеў у барацьбе с качэўнікамі, падтрымаў незалежнасць Полацка шляхам пабудовы сафійскага свбора. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў. У 1066 г. здзяйсняе паход на Ноўгарад. Абураныя такімі паводзінамі сыны Яраслава Мудрага Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Перыяслаўскі вырашылі напасць на Полацк. 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на рацэ Нямізе. Палачане былі разбіты, але яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з`явіўся, вераломна яго схапілі і адвезлі ў Кіеў. Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці полацкай зямлі. Полацкае веча не раз выганяла князёў(1128 г., 1132 г., 1159 г. і г.д.). Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў ІХ – Х стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні

Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу. У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам,

стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім

усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

9. Феадальная раздробленасць у Зах. Еўропе і Беларусі. Барацьба бел. зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы 12-пачатку 13 ст. Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель, частка якіх знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княcтва. Крыжакі ўрываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203 і 1206 гг. полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку Полацк быў вымушаны ў 1210 г. падпісаць першы мірны дагавор з Рыгай. Праз шэсць гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь нечакана памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі. У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам. У другой палове 30-х гг. ХІІ ст. многія землі Усходняй Еўропы сталі ахвярай мангола-татарскага нашэсця. У 1238 г. мангола-татары разрабавалі і спустошылі Смаленскае княства. У 1239 г. іх атрады спустошылі значную частку паўднёва-ўсходняй Беларусі. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Аднак спроба Кайдана прасунуцца далей на поўнач скончылася яго паражэннем у бітве каля мястэчка Крутагор’е (зараз Дзяржынск). Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Батухан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда, якой выплачвалі даніну ўсходнія і паўднёвыя рускія землі. У 1275-1338 гг. залатаардынскія ханы рабілі паходы і на беларускія землі, але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.

10. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. зямель. Узнікненне хрысціянства значна паўплывала на вераванні і культуру Еўропы. Нягледзячы на праследаванні хрысціянскіх апосталаў, у Рымскай імперыі мелася дастаткова ўмоў для распаўсюджвання хрысціянства. Рашучы зварот адбыўся ў 6 ст. Пасля доўгай і беспаспяховай барацьбы з хрысціянствам імператары дазволілі спавядаць веру ў Ісуса Хрыста. Рымская імперыя стала хрысціянскай. Спачатку хрысціянства распаўсюдзілася ў гарадах. Першапачаткова хрысціянскія абшчыны ў гарадах узначальваліся епіскапамі, якія выбіраліся веруючымі. Епіскап становіцца першай асобай у горадзе, яго ўлада выходзіць за межы ўлады рэлігійнай. Рымскі епіскап мае вышэйшую духоўную ўладу, паколькі з`яўляецца “пераемнікам апостала Пятра”. Аднак толькі ў канцы 6 ст. ён атрымлівае асабістае права называцца Папам і становіцца галавой царквы. Вядома, што хрысціянізацыя насельніцтва Беларусі праходзіла значна больш павольнымі тэмпамі, чым гэта адбывалася ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пераважная большасць насельніцтва ў часы Полацкага княства і ранняга ВКЛ захоўвала паганскія вераванні, працягваючы выкарыстоўваць традыцыйныя славянскія і балцкія імёны, якія часта сустракаюцца ў помніках пісьменнасці ажно да 17 ст. Аднак пакрысе адбывалася распаўсюджванне хрысціянства, а разам з ім і прынесеных ім жа імёнаў. Хрысціянства прыняла адна з першых вядомых з гісторыі Беларусі асоб – полацкая княжна Рагнеда. Яна стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Анастасія. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Еўфрасінні. Пад уплывам Еўфрасінні Полацкай пастрыглася ў манаства яе цётка, жонка полацкага князя Рамана Усяславіча, а таксама яе родная сястра Гардзіслава (у манастве Еўдакія), стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), пляменніцы Вольга і Кірыана (у манастве Яўфімія і Агафія). Вядома, што адной з найбольш важных асаблівасцей хрысціянскай гісторыі Беларусі з’яўляецца ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў заходняй і ўсходняй традыцый хрысціянства. У выніку стварыўся адмысловы памежны тып хрысціянскай культуры, які ўвабраў у сябе асаблівасці як Усходу, так і Захаду. У 992 Изяслау заснавау у полацку епархию.

11. Прычыны ўтварэння і пачатак ВКЛ. На сённяшні дзень пытанне аб ўтварэнні ВКЛ і ўваходжанні ў яго склад бел. зямель застаецца даволі забытым. У сучаснай гіст. навуцы існуюць розныя пункты гледжання на гэту праблему.

Працэс уключэння бел зямель у склад ВКЛ быў паступовым і заняў амаль 100 гадоў. Ён ажыццяўляўся па-рознаму. У адных выпадках – ваен. сілы, у другіх – шляхам дынастычных шлюбаў, у 3-іх – на аснове пагадненняў паміж літ. і ўсходнеслав. князямі. Аб`яднанню ў складзе моцн. дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1. небяспека з боку нямецк. органа і татарскіх набегаў; 2. інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3. класавыя інтарэсы як літ., так і ўсходнеслав. феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над залежным нас-вам. Поспеху аб`яднання садзейнічала і тое, што літ. князі давалі абяцанне “не рухаць старадаўнасці і не ўводзіць навіны ў далучаныя землі”. Утварэнне з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў. У 1248 г. на княжанне ў Наваградак быў запрошаны Міндоўг. Да 1248 г. аб`яднаў Прынямонне. Амаль няспынная барацьба з крыжакамі прымусіла Міндоўга шукаць падтрымкі з захаду. Па гэтай прычыне ў 1251 г. ён прыняў хрысціянства па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. – каранаваўся ў Наваградку з дазволу папы Інакенція ІV. Міндоўг(1253-1263 – гады панав.) вёў барацьбу з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войска каля воз. Дурбе. Забіты падчас змовы князёў Даймонта і Траняты. З 1263 г. па 1264 г. князем ВКЛ з`яўляўся Траняты. У асобе полацкага князя Таўцвіла бачыў небяспечнага саперніка, таму і забіў яго, але неўзабаве і сам быў забіты. Вялікі князь Войшалк(1264-1267 гг., гады панав.) абапіраючыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёў заваяваў Нальшаны, Дзявоўтву, аб`яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну(1267-1270, гады панавання), які працягваў далейшае аб`яднанне.

12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў 14-16 ст. Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гэтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 ст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі. У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насел. Гарады мелі неаднародную сац-ую стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права.

13 Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Вялікую ролю ва ўмацаванні ВКЛ адыграла цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў Віценя (1295–1316), Гедыміна (1316–1341) і Альгерда (1345–1377).

Віцень змагаўся за ўнутранае адзінства Вялікага Княства. Пры ім у 1307 г. да ВКЛ было далучана Полацкае княства, а ў 1315 г. — Берасцейская зямля. Ён вёў актыўную знешнюю палітыку: выступаў супраць палякаў, змагаўся з крыжакамі.

З часоў Віценя (1296) бярэ пачатак і гістарычны герб Беларусі — Пагоня:. Пагоня стала гербам дынастыі вялікіх князёў літоўскіх і дзяржаўным гербам ВКЛ. Лёс Віценя, як і многіх іншых князёў ВКЛ, быў трагічны. Праўда, паводле летапісных звестак, загінуў ён не ад рук 4спалітычных супернікаў, а ад удару маланкі.

Такім чынам, сярэдзіна ХІІІ – пачатак ХІV ст. былі часам станаўлення і ўмацавання ВКЛ. Пры Віцені гэты працэс стаў незваротны. З пачатку ХVІ ст. адбываўся імклівы рост ВКЛ у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы. Вялікую ролю ў гэтым адыграў Гедымін.

Гедымін. У час княжання Гедыміна ў складзе ВКЛ былі аб’яднаны беларускія землі да Дняпра. Гедымін вырашыў перанесці сталіцу з Наваградка ў Вільню, што і было зроблена ў 1323 г.

Знешняя палітыка Гедыміна мела два асноўныя накірункі: пашырэнне межаў Вялікага Княства і барацьба з крыжацкай агрэсіяй. У адпаведнасці з першай задачай, Гедымін шляхам дынастычнага саюза далучыў да ВКЛ у 1320 г. Віцебскае княства, у 1326 г. – Менск, а пазней – Тураў і Пінск.

Разам з тым з мэтай умацавання дзяржавы і больш паспяховай барацьбы супраць крыжакоў ён у 1325 г. заключыў саюз з польскім каралём Уладзіславам І і загадаў распачаць будаўніцтва магутных умацаванняў у ВКЛ – замкаў па лініі Трокі – Вільня – Меднікі – Крэва – Ліда – Наваградак.

Гедымін загінуў пры аблозе нямецкай крэпасці Баербург у 1341г. Роля Гедыміна ва ўмацаванні ВКЛ вельмі вялікая: ён не толькі здолеў абараніць дзяржаву ад ворагаў, але і запрашаў рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей з еўрапейскіх краін на сталае месцажыхарства ў ВКЛ, што ў значнай ступені садзейнічала гаспадарчаму і культурнаму росквіту краіны.

Альгерд. Хаця вялікім князем быў абвешчаны Альгерд, па сутнасці ў краіне склалася двоеўладдзе. Альгерд кіраваў усходняй часткай Княства з цэнтрам у Вільні і забяспечваў бяспеку краіны з усходу. Пад кіраўніцтвам Кейстута знаходзілася заходняя частка ВКЛ з рэзідэнцыяй у Троках, і, адпаведна, на яго ўскладваўся абавязак барацьбы з крыжакамі. Браты працягвалі справу Гедыміна, павялічылі тэрыторыю дзяржавы ў два разы пераважна за кошт далучэння да Княства славянскіх зямель: Валыні (1352), Браншчыны (1355) і Смаленшчыны (1357). Пасля перамогі войска Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды (1362) да ВКЛ былі далучаны Кіеўшчына і Падолле, а таксама Чарнігаўска-Северская зямля. Пры Альгердзе завяршылася аб’яднанне ў складзе ВКЛ беларускіх зямель.

Такім чынам, дамінуючым у дзяржаве стаў усходнеславянскі элемент − 9/10 тэрыторыі і 4/5 насельніцтва былі «рускімі». «Рускімі» ў той час называліся ўсходнеславянскія землі ВКЛ (сённяшнія беларускія, украінскія, часткова рускія), а іх насельніцтва − «руссю», «русінамі». Суседнюю Маскоўскую дзяржаву называлі Масковіяй, а яе жыхароў − «маскалямі», або «маскавітамі».

У 1368, 1370 і 1372 гадах ён здзейсніў тры знакамітыя паходы на Маскву. Падчас першага паходу Альгерд з часткай сваіх рыцараў і знаці ўехаў на тэрыторыю Маскоўскага замака са словамі: «Княжа вялікі маскоўскі, памятай, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою». Маскоўская дзяржава тады не мела значнай ваеннай сілы, і справы былі вырашаны мірным шляхам. Усходняя мяжа ВКЛ была ўсталявана каля Каломны і Мажайска.

Але гэта быў толькі пачатак супрацьстаяння. Сутыкненне паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам было непазбежным, паколькі абодва бакі прэтэндавалі на адны і тыя ж тэрыторыі, населеныя праваслаўнымі жыхарамі.

Ягайла. Пасля смерці Альгерда ў ВКЛ пачалася дынастычная барацьба, прычынай якой стала прызначэнне Альгердам сваім спадкаемцам на вялікакняжацкім прастоле не старэйшага сына ад першай жонкі − Андрэя Полацкага, а сына ад другой жонкі − Ягайлы. З гэтым не пагадзіўся Кейстут, які меў вялікі аўтарытэт у Княстве. Па загаду Ягайлы ў 1382 г. Кейстут быў забіты, і да барацьбы за трон ВКЛ далучыўся яго сын і стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. Барацьба скончылася перамогай Ягайлы, а Вітаўт атрымаў ва ўладанне Берасце і Гародню і згадзіўся на мір.

Вялікае Княства па-ранейшаму знаходзілася перад пагрозай крыжацкай агрэсіі, і для стрымання захопніцкіх памкненняў ворага ішоў актыўны пошук саюзнікаў. Найлепшым спосабам было заключэнне выгаднага шлюбу. На гэтым шляху ў Ягайлы было два варыянты: або ажаніцца з польскай каралевай Ядзвігай, або ― з дачкой Дзмітрыя Данскога. Перспектыва парадніцца з маскоўскім князем выглядала зусім нядрэннай, асабліва пасля перамогі Дзмітрыя Данскога на Куліковым полі (1380). Аднак Масква запатрабавала, каб Ягайла прызнаў сябе васалам («малодшым братам») Дзмітрыя Данскога, а таксама ахрысціў у праваслаўе ўсю Літву. Гэта не ўваходзіла ў планы Ягайлы, ён адмовіўся ад ідэі саюза з Масквой і пачаў перамовы з польскімі пасламі.

У 80-я гады ХІV ст. унія Вялікага Княства і Кароны адпавядала інтарэсам абедзвюх дзяржаў, паколькі дазволіла б аб’яднаць сілы для барацьбы з самым галоўным агульным ворагам ― Тэўтонскім ордэнам.

Крэўская унія. 14 жніўня 1385 г. была заключана Крэўская унія, згодна з якой Ягайла атрымаў права ўзяць шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, але для гэтага павінен быў выканаць шэраг умоў:перайсці ў каталіцтва;ахрысціць паводле каталіцкага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў;стварыць унію (саюз) Вялікага Княства і Кароны.Крэўская унія была дынастычна-персанальнай, калі дзве дзяржавы аб’ядноўваліся праз асобу манарха, у дадзеным выпадку Ягайлы. Ягайла прыняў каталіцтва і стаў каралём Польшчы Уладзіславам ІІ. У 1387 г. ён выдаў прывілей, паводле якога феадалы ВКЛ каталіцкага веравызнання атрымлівалі неабмежаваныя правы па распараджэнню сваімі землямі і вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўную знаць ВКЛ, якая колькасна значна пераважала католікаў, дзеянне гэтага прывілея не распаўсюджвалася. Натуральна, што гэта выклікала незадаволенасць праваслаўных феадалаў, якія ўбачылі ва ўчынках караля не толькі наступленне на свае правы, але і пэўную пагрозу незалежнасці ВКЛ. Таму ў асяроддзі праваслаўнай (беларускай, украінскай, рускай) знаці ВКЛ пачалі распаўсюджвацца сепаратысцкія настроі, якія ў 1389 г. перараслі ў адкрытую ўзброеную барацьбу супраць Ягайлы. Узначаліў гэтае змаганне Вітаўт.

Вітаўт. Трохгадовае супрацьстаянне Вітаўта з Ягайлам скончылася падпісаннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення (ад маёнтка Вострава пад Лідай). Згодна з гэтай дамовай, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем ВКЛ, хоць намінальна яшчэ захоўваў свой вярхоўны сюзерэнітэт. Такім чынам, з падпісаннем Востраўскага пагаднення унія Кароны і Вялікага Княства стала саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржаў.

14.Барацьба з Тэутонским ордэнам. У ХІV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі крыжакі. У 1409 г. пачалася так званая “Вялікая вайна” (1409 – 1411 гг.) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, з другога. Менавіта антыкрыжацкі польска-літоўскі саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія землі.

На паўднёвым напрамку княства кантактавала з татарскімі ордамі. У 1362 г. у бітве на р.Сінія Воды (Падолле) вялікі князь Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Пасля гэтай бітвы была вызвалена і далучана да ВКЛ большая частка Украіны (Кіеўшчана, Падолле). Падлічана, што за перыяд з 1500 г. да 1569г. крымчакі наведаліся на беларускія землі 45 разоў. Інтэнсіўнасць нападаў некалькі аслабла пасля іх разгрому войскам ВКЛ на чале з князем Міхаілам Глінскім пад Клецкам у жніўні 1506 г. Наступнае буйнае паражэнне крымчакам было нанесена ў 1527 г. у бітве пад Каневам. Пазней іх набегі спыняліся наладжанай сістэма аховы паўднёвых рубяжоў дзяржавы, у т. л. стварэннем атрадаў казакаў на Украіне.

З канца ХV ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ стаў усходні, на якім разгортваліся падзеі, што склалі асноўны змест канфлікту з Вялікім княствам Маскоўкім. К канцу ХV ст. яно ўзмацнілася і, падбіраючы астатнія рускія землі, у сутык падышло да межаў ВКЛ. Пачала нарастаць канфрантацыя паміж Вільняй і Масквой як двума цэнтрамі

аб’яднання старажытнарускіх зямель. Масква прад’яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным насельніцтвам. Літоўская ж дыпламатыя імкнулася ўбіць клін у аб’яднаўчыя працэсы ў Маскоўскай дзяржаве і прадтрымлівала апошнія самастойныя княствы Русі. Акрамя таго, пачынаючы з канца ХV ст., маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ.

З 1487 да 1492 г. на памежжы фактычна ішла неаб’яўленая вайна, якая суправаджалася ад’ездамі т. зв. “украінных” князёў на службу ў Маскву. А з 1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская вайна. У выніку яе да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г. была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская вайна, якая доўжылася да 1503 г., калі было абвешчана 6-гадовае перамір’е і вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыторыі ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д. Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. Вайна 1507 – 1508 гг. нікому не прынесла поспеху (ВКЛ вярнула толькі Любеч і пяць смаленскіх валасцей) і скончылася т. зв. “вечным мірам”, які доўжыўся толькі 4 гады. У 1512 г. вайна аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня 1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана 5-гадовае перамір’е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі “маскоўскі палон” – за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір’е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. У 1534 г. пачалася чарговая вайна, якая доўжылася да 1537 г., калі было падпісана 5-гадовае перамір’е, якое затым працягвалася ў 1542 і 1548 гг.

(да 1562 г.). У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыторый на поўначы. У сярэдзіне ХVІ ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана ІV ужо на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў

самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу.

15. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства ВКЛ. З самага пачатку свайго існавання ВКЛ складвалася як неабмежаваная феадальная манархія. На чале дзяржавы стаяў вялікі князь ― гаспадар. У яго кампетэнцыю ўваходзілі:камандаванне ўзброенымі сіламі;выданне заканадаўчых актаў;прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады;паўнамоцтвы вышэйшага суддзі;

абвяшчэнне вайны і заключэнне міра;вызначэнне накірункаў знешняй палітыкі;распараджэнне дзяржаўнымі фінансамі і інш.

У ХІІІ–ХІV ст. многія важныя дзяржаўныя пытанні ён вымушаны быў узгадняць з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі феадаламі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распарадчую і судовую ўладу на месцах. У выніку пры князі ўзнік дарадчы орган, які атрымаў назву Рада Вялікага княства Літоўскага (Паны-рада) (быў ужо пры Вітаўце). Першапачаткова яе склад вызначаўся гаспадаром па яго ўласным выбары. Але роля Рады паступова ўзрастала, а з увядзеннем практыкі займання князямі ВКЛ адначасова і трона Польскай Кароны, частымі сталі ад’езды манарха ў Польшчу. Па закону, знаходзячыся па-за межамі ВКЛ, гаспадар не меў права кіраваць дзяржаўнымі справамі Княства. Пры Казіміры атрымала значныя правы.

У такіх умовах у 1492 г. новаабраны князь Аляксандр (1492−1506), сын Казіміра Ягелончыка, выдаў прывілей, па якому абмяжоўваліся правы вялікага князя і пашыраліся правы Паноў-рады. Згодна з прывілеем, вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя разам з Радай. Больш за тое, яе пастановы, прынятыя большасцю галасоў, павінны былі выконвацца вялікім князем. Такім чынам, Рада паступова стала заканадаўчым, выканаўча-распарадчым, судовым і кантралюючым органам, які юрыдычна абмяжоўваў уладу вялікага князя. Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных справаў (выбары князя, пытанні вайны і міра, арганізацыя абароны, прызначэнне надзвычайных падаткаў і інш.) з ХV ст. пачаў збірацца вальны сойм. Ён з’яўляўся органам саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі ў ВКЛ. Першапачаткова сістэмы прадстаўніцтва не існавала, і на сойм, як правіла, запрашалася ўся шляхта. Але з 1512 г. было ўведзена ў практыку вылучэнне на вальны сойм па 2 дэпутаты (паслы) ад кожнага павета. Акрамя таго, на соймы асабіста запрашаліся вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання. Найчасцей соймы збіраліся ў Вільні, а таксама ў Гародні, Наваградку, Берасці, Менску. Яны праводзіліся як у закрытых памяшканнях (замках, гаспадарскіх дварах), так і на плошчах гарадоў. У пачатку ХVІ ст. вальны сойм набыў значэнне заканадаўчага і кантралюючага органа. Галоўнымі яго функцыямі былі:выбары вялікага князя;прызначэнне падаткаў на войска;абвяшчэнне вайны і заключэнне міра;разгляд крымінальных справаў вышэйшых дзяржаўных асобаў і знатных паноў.

16. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст. Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы ( У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

17. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства.Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы.

18.Фарміраванне бел. народнасці. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы.Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

19. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Значныя змены ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага ордэна пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска ў адказ спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца,і Жыгімонт пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. У 1525 г. была абвешчана Прусія з васальнай залежнасцю ад Польшчы. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Дастаткова сказаць, што ў першай палове 16 ст. налічваецца 45 набегаў крымскіх татараў. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Але Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі аб стварэнні Рэчы Паспалітай,“у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.

20. Сац-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

21. Асн. накірункі знешняй палітыкі РП у 17 ст. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый(1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Ваенныя дзеянні быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. была падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да РП адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак ён памёр. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза(1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сац. супярэчнвсцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычыны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча(1584-1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова(1598-1605). Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленнікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя(?) – забітага сына Івана IV. Ілжэдзмітрыю пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Ілжэдзмітрый ІІ не змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву(1609-1618 гг.). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

1618г. удэулинне перамиръя на 14 гадоу- Адышоу Смаленск . 1632г-спроба вернуть Смаленск( М.Раманау). 1634г.- Палянауски дагавор. Знешняя палітыка РП. Войны.

Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

22. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Пасля смерці Яна ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ з дынастыі Ветынаў. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляжты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. За некалькі месяцаў Карл XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. 1704г.- Варшаўская канфедэрацыя,дзе быў выбраны новы кароль ваявода С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Зах. і Цэнтр. Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, Слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разрабаваны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпа і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе заняпад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду РП з пасляваеннага крызісу. З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон РП свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны. Першы этап грамадска-паліт. рэформ у РП скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў, што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. РП здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКЛ за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.

Але Расія і Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. 1793г.- другі падзел РП. 1795г.- трэці падзел РП.

23. Культура бел. зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва. Што ж датычыцца духоўнага развіцця Беларусі ў дадзены час, то тут у першую чаргу неабходна адзначыць трывалыя кантакты мясцовага грамадства з культурным і навуковым асяроддзем тагачаснай Зах. Еўропы. Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўрапейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў 18т ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчакаў выпускнікоў вядучых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў адзначаны пер-яд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пакаленне наведвала разнастайныя еўрап. навучальныя установы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрап. культуры ў Беларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратурных выданняў, газет і часопісаў. Аднак падобныя ўчынкі ў большасці выпадкаў мелі даволі паказны хар-р, а сапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай было вельмі кансерватыўным і любыя праявы “вольнадумства” рашуча выкараняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі быў у 1689 г. па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісання трактата “Аб неіснаванні Бога”. Літаратар і перакладчык з-пад Мінска І. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Зах. Еўропу. Сябра Г. Лейбніца, ён у 1698-1706 гг. ва уласных друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагіне выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі К. Семяновіч, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракетабудаўніцтва.

24. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзі быў цесна звязаны лёс бел. народа, у выніку 3-х падзелаў паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй(1772, 1793, 1795) перастала існаваць. Бел. землі з нас-вам каля 3-х млн чалавек адышлі да Расіі. Этапы палітыкі рас. урада на тэр-рыі Беларусі: 1. канец 18 ст. – паўстанне 1830-31 гг.(палітыка “заспакойвання”); 2. паўстанне 1830-31-1917 гг. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расіі царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку, накіраваную на невіліроўку мясцовых асаблівасцей і мейшую мэтай збліжэнне з рускімі рэгіёнамі, у прыватнасці ўводзіўся агульнарас. адміністрацыйны падзел “органаў і ўстановы кіравання”. Бел. землі ўвайшлі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, якія ў сваю чаргу аб`ядноўваліся ў 3 генерал-губернатарствы: беларускае, літоўскае і мінскае. Мясцовая шляхта мела магчымасць займаць адміністрацыйныя пасты. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся статут ВКЛ. У саслоўнай палітыцы царызм імкнуўся забяспечыць інтарэсы шляхты, якая пры ўмове прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне ІІ атрымоўвала правы рас. дваранства. Разам з тым, для таго, каб стварыць сацыяльную апору на далучаных землях, рас. урад праводзіў палітыку “насаджэння” рускага землеўладання. Бел. сяляне спачатку атрымалі ільготы па ўплаце падаткаў, а ў далейшым усё мясцовае нас-ва было пастаўлена ў аднолькавыя адносіны з жыхарамі рас. губерняў. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права і ўводзіліся нормы рас. гарадскога самакіравання. Пры гэтым частка гарадскіх пасяленняў і такіх правоў не атрымоўвала, а іх нас-ва аўтаматычна пераводзілася ў сялянскае саслоўе. У 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэр-рыі 9 зах. губерняў. У гарадах гэтых геберняў дазвалялася сяліцца яўрэям і займацца рамяством і гандлем. Займацца земляробствам ці набываць зямлю ім не дазвалялася. Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай уплаты падаткаў у падвойным памеры. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку праводзілася асцярожная палітыка, маёмасць касцёлаў і манастыроў заставалася недатыкальнай. У 1774 г. былазаснавана бел. каталіцкая епархія, аднак каталіцкаму духавенству забаранялася хрысціць ў сваю веру праваслаўных хрысціян. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. пачаў ажыццяўляцца комплекс мер, накіраваных на хутчэйшае зліццё зах. губерняў з рускімі пад сцягам праваслаўя і рус народнасці: 1. скасавана дзеянне статута ВКЛ і ўведзена агульнарас. заканадаўства(1840 г.); 2. “разбор шляхты” – палітыка, паводле якой у 30-50-х гг. 18 ст. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецкага паходжання, пазбаўляліся дваранскага звання, а таксама права валодаць сваімі маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць; 3. у справаводства ўводзілася рус. мова, што вызначала скасаванне польск. мовы; 4. 1832 г. – за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў за паўстанне быў зачынены Віленскі універсітэт; 5. 1839 г. – была скасавана уніяцкая царква шляхам аб`яднання з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на бел. нас-ва; 6. на пачатку 40-х гг. царскі ўрад пазбавіў як каталіцкую, так і праваслаўную царкву права валодаць зямлёй з сялянамі, растлумачыў забарону тым, што клопад аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых дух. абавязкаў. Такім чынам палітыка рас. урада, якая праводзілася на другім этапе, поўнасцю ліквідавала юрысдыкцыю мясцовых улад на Беларусі. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук апоры ў сялян, чаму садзейнічаў шэраг эканамічных рэформ.

25. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст. Мадэрнізацыя – працэс паступовага пераўладкавання грамадства пры пераходзе ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі, пераходу ад феад. да буржуазнага грамадства. Прыкметы: індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне пазіцый царквы(секулярызацыя), фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, лібералізм(ідэйна-паліт. вучэнне, якое ўзнікла ў канцы 18-пачатку 19 ст., яго паліт. і эканам. мэты – скасаванне феад. парадкаў, абмежаванне манархіі, усталяванне парламентарнага ладу, павага да асобы, абарона прыватнай уласнасці). Для індустрыяльнага тыпу грамадства характэрна станаўленне капіталізму, які зараджаецца яшчэ ў феад. эпоху. Індустрыяльнае грамадства ахапіла пер-яд росквіту і упадка капіталізму. Капіталізм стварыў сістэму машын, а машынны хар-р вытворчасці вызначыў змены ва ўсіх сферах жыцця грамадства:эканамічных, сацыяльных і палітычных адносінах. Ужо на фазе ўпадка перадіндустрыяльнай цывілізацыі і пераходнага пер-яду да індустрыяльнай цывілізацыі павялічыліся тэмпы прыроста нас-ва і скараціліся магчымасці забяспечыць яго патрабаванні на абмежаванай базе мануфактурнай вытворчасці. Пагэтаму аб`ектыўнай неабходнасцю стаў пераварот у самім спосабе вытворчасці, і такі пераварот у выглядзе прамысловай рэвалюцыі адбыўся ў апошняй трэці 18-пачатку 19 ст. Такім чынам прамысловы пераварот – гэта пераход ад мануфактурнай да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнаёмнага рабочага класу. Дэатэхнічны пераварот адбыўся яшчэ ў 60-90-я гг. 18 ст. у тэксцільнай прамысловасці. Потым прамысловы пераварот перамяшчаецца ў іншыя краіны кантынентальнай Еўропы: ЗША і Расію. З сярэдзіны 19 ст. пачаўся тэхналагічны пераварот, чкі стаў працягам прамысловай рэвалюцыі. Асновай тэхналагічнага пераварота стала цяжкае машынабудаванне. Вялікае значэнне мела заснаванне электрычнасці і стварэнне электрарухавіка. З адкрыццём электрычнасці пачаўся пераварот у сродках сувязі(вынаходніцтва тэлеграфа(30-я гг. 19 ст., Расія, Шылінг), вынаходніцтва тэлефона(1876 г., Бэл, Англія), радыё(Папоў, Расія, 1895 г.), фатаграфія(1839 г., Францыя, Дайгер), кіно(брацья Люм`ер, Францыя, 1895 г.)). Прамысловая рэвалюцыя і тэхналагічны пераварот прывялі да стварэння і развіцця новай галіны эканомікі машынабудавання. Спачатку яно абмяжоўвалася вытворчасцю паравых рухавікоў, потым ўзнікла паравозабудаванне, с/г машынабудаванне і станкабудаўніцтва, а на рубяжэ 19-20 ст. – аўтамабілебудаванне і самалётабудаванне. Перамены ў эканоміцы тычыліся не толькі эканомікі, але і вялі да ўзнікнення канкурэнцыі. У гэтых умовах узнікаюць і ператвараюцца ў асноўную форму арганізацыі капіталу акцыянерныя кампаніі. Асобныя прадпрыемствы аб`ядноўваюцца ў прамысловыя групоўкі манапаліст. тыпу: картэлі, сіндыкаты, канцэрны і трэсты. Такім чынам у Еўропе і Паўн. Амерыцы 19 ст. – гэта час канчатковага ўсталявання заходняга тыпу цывілізацыі як тэхналагічнай цывілізацыі, заснаванай на прагрэсе навукі і тэхналогіі. На аснове тэхнагеннай цывілізацыі ў 19 ст. фарміруюцца індустрыяльныя, а ў 20-21 ст. постіндустрыяльныя грамадствы. Індустрыяльнае грамадства – грамадства, дзе машынная індустрыя займае вядучае становішча; галоўную ролю ў культуры такога грамадства займае навуковая рацыянальнасць, а прыярытэтнае значэнне надаецца развіццю тэхнічных навук.

26. Крызис прыгонницкай систэмы. Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці:

1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам.

2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.

3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле.

4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй.

5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. З-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі.

Крызіс феадальна-прыгонной сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. иніцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кісялёў - міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 - 1845 гг. ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Беларусі быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося.

Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 - 1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў. Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усёй феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права "зверху" - шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена "знізу" - рэвалюцыйным шляхам. Царскі ўрад вырашыў распачаць падрыхтоўку сялянскай рэформы 1861 г. з Беларусі і Літвы, зыходзячы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя памешчыкаў тлумачылася тым, што іх гаспадаркі былі ўжо даволі шырока ўцягнуты ў сферу таварна-грашовых адносін. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з "Маніфестам". Усе гэтыя дакументы можна падзяліць на тры групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з "Маніфестам" селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключать грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адчыняць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (4 - 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1 - 2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны ў разліку 6 % гадавых. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3 - 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна. Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы ў краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгодамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх перажыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіццё капіталізму.

27. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі, адставанне яе ад капіталістычнай Еўропы, масавая незадаволенасць сялянства сталі прычынамі правядзення шэрагу буржуазных рэформ, якія б садзейнічалі развіццю капіталістычных адносін у Расіі, першай і галоўнай з праведзеных рэформ была адмена прыгоннага права. 19 лютага 1891 г. Аляксандр ІІ падпісаў маніфест і зацвердзіў палажэнні аб сялянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці, у маніфесце рэформа аб`яўлялася актам найвялікшай справядлівасці і дабраахвотным самаахвяраваннем дваранства. У палажэннях вызначаліся прынцыпы і план рэфармавання. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеі сялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). Важнейшымі элементамі дзейнасці царскага ўрада ў сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ(Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).

28. Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала пас-туповы пераход ад ручной дамашыннай працы, фарміраеанне і колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага прале-тарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыра-віны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардон-на-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць. Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамыс-ловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі раз-мешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка. Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрика Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.

У пачатку XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман». Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску.

Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

2. Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву стпалыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра PaciiiZ Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам ста-ларазбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хуторам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя ў вёсцы. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны.

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864 гг. Прамысловы пераварот (шырокае выкарыстанне паравых рухавікоў) пачаўся на Беларусі ў дарэформенны час. На Беларусі ён пачаўся ў металаперапрацоўчай і вінакурнай прамысловасці. Крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлінгавым у домнах. Прадпрыемствы з домнамі і паравымі рухавікамі – гэта Старынкаўскі чыгуналіцейны завод, Барысаўшчынскі металургічны завод, Налібоцкі металургічны камбінат. На першых двух да 1861 г. вырабляліся паравыя машыны. Асаблівасці прамысловага перавароту на Беларусі: ён завяршыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі, толькі ў канцы 90-х гг. бо асноўная колькасць буйных прадпрыемстваў была пабудавана ў 80-90-я гг., на сродкі акцыянерных кампаніі і банкаў. У 1890 г. фабрыкі і заводы Беларусі давалі 47,8% усёй прамысловай прадукцыі з рэгіёну, але захоўваўся нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці, пераважалі малыя і сярэднія прадпрыемствы (да 50 рабочых). Прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 500 было толькі 1% (па Расіі 3,5%).

Акцыянерныя кампаніі з’явіліся як вынік канцэнтрацыі вытворчасці. На Беларусі да 1900 г. дзейнічала каля 10 акцыянерных таварыстваў, якія адкрывалі буйныя прадпрыемствы. У стварэнні акцыянерных кампаній актыўны ўдзел прымалі банкі, якія валодалі значнымі капіталамі. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў – гандаль, пярвічная апрацоўка лесу і льну. Найбольш уплывовыя банкі: Мінскі камерцыйны банк (1873 г.) – вядучы ў рэгіёне; Азова-Данскі камерцыйны банк (з 1871 г. філіялы ў Мінску, Магілёве, Пінску); Пецярбургска-Азоўскі банк у 90-я гг. меў аддзяленне ў Мінску; Дзяржаўны банк меў 5 аддзяленняў у губернскіх гарадах; Віленскі прыватна-камерцыйны банк (філіялы ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме); Камерцыйны банк у Беластоку. Фабрычна-заводская прамысловасць садзейнічала росту гарадоў. Але буйныя прамысловыя цэнтры на Беларусі не сфарміраваліся. Беларуская прамысловасці спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў сельскай мясцовасці. Галоўныя галіны вытворчасці на Беларусі – гэта харчовая (пераважна вінакурная) прамысловасць; дрэваапрацоўчая (запалкавая і папярова-друкарская); тэкстыльная; металаапрацоўчая прамысловасць разам з чыгуначнымі майстэрнямі; сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная прамысловасць, выраб шкла; гарбарная; хімічная прамысловасць. Прамысловасць Беларусі знаходзілася ў залежнасці ад сусветных эканамічных крызісаў. Пад час крызісаў 1873-1875 і 1881-1882 гг. на Беларусі найбольшыя страты панеслі дробная вытворчасць і мануфактуры, але фабрычна-заводская прамысловасць не была закранута. Крызісы з’явіліся штуршком да замены дробнай і мануфактурнай прамысловасці фабрычнай. Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. Пад час яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8,2%. Асабліва хутка развівалася буйная прамысловасць (рост на 13,3%). З 1890 да 1900 г. узнікла 16 тыс. новых прадпрыемстваў; удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расіі склала каля 5%, колькасць рабочых 10%. У цэлым прамысловасць Беларусі ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.

29. Грамадска-паліт. рух у Беларусі ў першай палове 19 ст. Сведчаннем крызісу феадалізму з`яўляўся грамадска-паліт. рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Зах. Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй. Першымі праявамі грамадска-паліт. руху ў Беларусі былі таварыствы філаматаў(прыхільнікаў навукі), філарэтаў(прыхільнікаў дабрачыннасці), узнікшых у Віленскім універсітэце. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля(прыхільніка адраджэння Польскай дзяржавы). Іх члены на тайных сходках абмяркоўвалі набалелыя праблемы ў польскім духу, прапагандавалі сярод нас-ва ідэі роўнасці і свабоды. Але ў 1824 г. яны былі разгромлены царызмам. У Беларусі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў. Упачатку 1825 г. узнікла таварыства ваен. сяброў на чале з капітанам Ігельстрофам. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў сябры таварыства спрабавалі падняць мяцеж у літ. корпусе, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў таварыства аб`яднаных сялян у палтаўскім палку ў Бабруйску. Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, рас. урад разграміў іх арганізацыі. Многія ўдзельнікі былі арыштаваны, аднак гэта не спыніла грамадска-паліт. рух у зах. губернях; іх жыхары, асабліва шляхта, прынялі ўдзел у польскім паўстанні 1830-1831 гг., якое ў жніўні 1831 г. на тэр-рыі Беларусі і Літвы было падаўлена. У другой палове 30-х гг. 19 ст. на Беларусі-Літве зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40-50-я гг. на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйнай да ўлады, усё больш актыўную ролю пачалі адыгрываць рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ішло фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да іх належылі і Франц Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. на базе Віленскай Медыка-Хірургічнай акадэміі радыкальнай тайнай суполкі(дэмакратычнага таварыства). Яно працягвала традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. Дзейнасць тайных суполак, нацыян.-вызваленчы рух сведчылі пра крызісныя з`явы ў рас. грамадстве. . Паўстанне 1863 г. у Беларусі.

У пачатку 60-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху на тэр-рыі былой Рэчы Паспалітай аформіліся 2 паліт. групоўкі: чырвоныя і белыя. Чырвоныя падзяляліся на памяркоўную і радыкальную плынь. Чырвоныя меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, а найбольш радыкальная плынь выказвалася за рэспубліканскі і дэмакратычны лад самавызначэння народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюц. сіл з Расіі. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся недапусціць, каб паўстанне перарасло ў сял. рэвалюцыю. А спадзяванні незалежнасці Польшчы звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Белыя планавалі аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Для кіравання каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў 1862 г. быў створаны цэнтральны нацыянальны камітэт(ЦНК) на чале з чырвонымі Дамброўскім і Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей на тэр-рыі Беларусі(у Вільні) быў створаны літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК), фармальна падначалены ЦНК, на чале з Кастусём Каліноўскім. У ім былі прадстаўлены літ.-бел. чырвоныя. Паўстанне пачалося ў царстве Польскім у ноч з 22 па 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмн. дакументы, што дубліравалі праграмы польскіх паўстанцаў. Нас-ва заклікалася падняцца на ўзброен. барацьбу, жыхары аб`яўляліся раўнапраўнымі гражданамі, не залежна ад саслоўн. прынадлежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. На ўласнасць сялян бязвыплптна перадаваліся зям. надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельн. сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 маргі зямлі(1,72 га). Рэкруцтва адмянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю, аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма. Першыя атрады паўстанцаў з`явіліся ў зах. раёнах Беларусі з Польшчы у канцы студзеня 1863 г. Мясцовыя атрады сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку з ліку дробнай шляхты, навучэнцаў, моладзі, рамеснікаў, сялян, а таксама афіцэраў, якія пакінулі царскую армію. Калі першапачатковая ініцыятыва належыла чырвоным(радык. часткі), то з развіццём паўстання ініцыятыва пераходзіць да белых, якія імкнуліся пазбавіць паўстанне рэвалюцыйнай накіраванасці. Так у сакавіку 1863 г. яны ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі паўстання і быў утвораны аддзел кіраўніцтва правінцыямі на чале з памешчыкам Гейштарам. Прыход белых да кіраўніцтва кампраментаваў справу ў вачах сялянскіх мас, што вельмі актыўна выкарысталі царскія ўлады. У выніку асноўная маса сялянства на тэр-рыі Беларусі да паўстання так і не далучылася, іх доля складала толькі 18 %. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздоленасць белых кіраваць паўстаннем. У чэрвені 1863 г. пасля арышту многіх членаў аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны стварылі так званы літ.-бел. чырвоны жонд(падпольны ўрад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы, але час быў страчаны). Восенню 1863 г. узброеная барацьба спынілася на Беларусі, а да восені 1864 г. паўстанне было разгромлена і ў Польшчы. Каліноўскі доўгі час спрабаваў аднавіць дзейнасць паўстанцаў, але ў хуткім часе быў арыштаваны і 10 сакавіка 1864 г. быў публічна павешаны на Лукінскай плошчы у Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, 850 чал. асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чал. – сасланы і высланы. Пасля паўстання ў Беларусі і Літве быў усталяваны выключны рэжым, накіраваны на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі. Паўстанне 1863-64 гг. было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці былой Рэчы Паспалітай.

30. Вайна 1812 г. З першых дзён вайны Беларусь стала краінай супрацьстаяння дзвюх вялікіх дзяржаў і армій. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона пераправілася праз Нёман. 16 чэрвеня была занята Вільня. 24 чэрвеня – Мінск. У межах Літвы, Беларусі шляхта сустракала Напалеона як вызваліцеля. Напалеону супрацьстаялі 3 рускія арміі: 1-ая – генерала Барклая дэ Толі(штаб у Вільні), 2-ая – генерала Баграціёна(Ваўкавыск), 3-ая – генерала Тормасава(Луцк. Каля вёсак Салтанаўка і Навасёлкі(11 км ад Магілёва) 11-12 ліпеня адбываліся жорскія баі. 1-ая і 2-ая армія ў выніку злучылася пад Смаленскам. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны часовы ўрад ВКЛ на чале з Солтанам. Гэты ўрад не імкнуўся да аднаўлення ВКЛ як дзяржавы. 14 ліпеня 1812 г. ён выказаўся аб далучэнні да генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага. На Беларусі Напалеон пакінуў 100-тысячнае войска, большая яго частка(60 тыс. чалавек) знаходзілася пад Полацкам. 26 жніўня 1812 г. адбыўся Барадзінскі бой. У друг. палове 1812 г. у многіх месцах Беларусі разгарнулася партызанская барацьба. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, у раёне Полацка партыз. рух абапіраўся на падтрымку рус. арміі. 6-8 кастрычніка армія Відгенштэйна авалодала Полацкам. У лістападзе армія Напалеона быоа фактычна акружана. У гэты ж пер-яд адбылася пераправа праз Беразіну ля вёскі Студзёнка, у выніку якой загінула каля 20 тыс. французаў Праз Беразіну пераправілася не больш за 60 тыс. чалавек. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. У Смаргоні Напалеон пакінуў сваю армію і выехаў у Францыю. У выніку вайны 1812 г. загінула амаль чвэрць нас-ва Беларусі. Пасяўныя плошчы зменшыліся на палову, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя страты бел. губерні 1812-14 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх пабораў. Прыгон і самавольства памешчыкаў у бел. вёсцы рэзка ўзмацніліся.

31. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст. Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў

забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. У 70-80-я гг. 19 ст. адкрываюцца рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў выдадзены цыркуляр “аб кухаркіных дзецях”. Удзельная вага пісьмен. людзей на Беларусі ў канцы 19 ст. складала 25, 7 %, у вёсцы - да 16 %. У 19 ст. было зроблена шмат навук. даследаванняў у кантэксце палітыкі русіфікацыі, у прыватнасці была распрацавана ідэалогія заходнерусізму, аўтарам якой стаў прафесар Піцербургскай Духоўнай акадэміі Каяловіч. Выказваўся тэзіс аб неабходнасці поўнага нацыян. і культурнага зліцця Беларусі з Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічылася веравызнанне, і па гэтай падставе беларусаў-праваслаўных далучалі да рускіх, беларусаў-католікаў – да палякаў. У 1867 г. у Вільні быў створаны паўночна-заходні раздзел рускага геаграф. таварыства, які разгарнуў дзеўнасць па этнаграф. даследаванні краю(мовы, фальклору, абрадаў, матэр. культуры). Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з`яўляліся Шэйн(даследаванні па гісторыі Віцебшчыны), Еўдакім Раманаў(“Белар. зборнік”, “Энцыклапедыя Беларусі”), Насовіч(“Белар. слоўнік”, выйшаў у 1870 г. і ўтрымліваў 30 тыс. слоў), браты Тышкевічы(заснавальнікі бел. археалогіі і 2-х музеяў старажытнасці ў Вільні і Лагойску), Яўхім Карскі(“Беларусы”, склаў карту рассялення беларусаў на падставе ўжывання бел. мовы), Доўназ Запольскі(даследаванні па эканамічн. гісторыі Беларусі, бел. сялянства і г.д.).

32. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. нацыі. Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”. Мадэрн – стылявы накірунак у мастацтве канца 19-пач. 20 ст. Яго характэрнымі рысамі былі новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хвалістай лініі ў дэкоры з элементамі готыкі, класіцызму і інш.

У канцы 19 ст. у Віцебску заснавана мастацкая школа-майстэрня. Яе заснавальнік Юдаль Пэн(настаўнік Марка Шагала), працаваў у жанры пейзажа і тэматычнай карціны. Найбольш знакамітыя творы “Жабрак”, “Вуліца ў Віцебску” і інш.

Бел. літ-ра 19 ст. Літ-ра першай паловы 19 ст. развівалася пад уплывам польскай мовы. У гэтым кантэксце можна вызначыць дзейнасць некалькіх паэтаў: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі(паэма “Рабункі мужыкоў”), Тамаш Зан(вывучаў бел. фальклор, аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд” і балады “Свіцязь-возера”), Дунін-Марцінкевіч(паэт, драматург, тэатр. дзеяч, меў уплыў на развіццё бел. літар. мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм), Францішак Багушэвіч(бел. пісьменнік, публіцыстыка якога стала асновай распрацоўкі ідэялогіі бел. нацыянальна-вызваленчага руху; уступ да зборніка “Дудка беларуская”, пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок, удзельнік паўстання 1863-64 гг., аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, першы ў поўным сэнсе нацыян. бел. пісьменнік), Янка Купала(паэт, драматург, публіцыст, супрацоўнік газеты “Наша ніва”, яе рэдактар у 14-16 гг., у дакастрычніцкі час выдаў зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, Шляхам жыцця”, паэмы “Магіла льва”, “Курган”, драмат творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і інш., Якуб Колас( бел. паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, працаваў у газеце “Наша ніва”, у дакастрычніцкі пер-яд вышлі яго зборнікі паэзіі “Песні жальбы”, прозы, апавяданні “Родныя з`явы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон музыка” і інш.), Максім Багдановіч( бел. паэт-перакладчык, крытык і гісторык літ-ры, адзін з найбольш актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення бел. дэмакратычных пісьменнікаў, выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім Лебедзь”і інш.

33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст. Пачатак XX ст. увайшоў у гісторыю Беларусі як цацыяналь-на-культурнае адраджэнне беларусаў. У гэты час узнікае рух за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго культуры. Найболыы актыўнай сілай нацыянальна-культурнага руху з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая інтэлігенцыя. Памешчыкі і буржуазія не толькі не спрыялі бела-рускаму нацыянальнаму руху, але і змагаліся з ім у складзе расійскіх і польскіх нацыянальных груповак. Ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была нацыянальна-дэмакратычная партыя БСГ (Беларуская сацыялістычная Грамада), а з 1907 па 1915 г., за-снаваная ёю, легальная газета «Наша ніва». БСГ створана ў 1902 г. на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі - браты Іван і Антон Луц-кевічы,Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным пе-рыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша до-ля». Выдавалася яна кароткі срок з 1 верасня па 1 снежня 1906 г. у Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў. Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з шасці яе нумароў пяць было канфіскавана паліцыяй, а сама газета была забаронена. У лістападе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Гэта была навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая штотыднёвая газета. 3 са-кавіка 1914 г. і да канца яе існавання рэдактарам «Нашай нівы» быў Янка Купала. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў і грамадска-палітычных дзеячаў. Сярод іх - Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Вацлаў Лас-тоўскі і інш. Газета была разлічана перш за ўсё на вясковага чыта-ча і нацыянальную інтэлігенцыю. У сіі знайшлі шырокае адлюс-траванне матэрыялы пра народнае жы'ццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна выступала за права свабодна карьіртацца белару скай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру. Прапаганда-вала нацыянальна-культурную і тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі. Такім чынам беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст. заклаў падмурак духоўнага адраджэння беларускага народа.

34. Фарміраванне беларускай нацыі. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую ролю адыгрывалі канфесіянізмы – калі этнічная прыналежнасць вызначалася ад канфесійнай прыналежнасці (католік – значыць “паляк”, а праваслаўны – гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага” насельніцтва павялічылася ў 12 разоў і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі. Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі – дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах. Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай імперыі забаранялі ім пасяляцца ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі). Толькі сельская буржуазія была амаль выключна беларускай (але яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна сказалася на тэмпах і характары культурнага адраджэння беларускай нацыі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць паміж рознымі яе пакаленнямі – гэта было вынікам рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна праследзіць – ад “краёвага” патрыятызму прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы – П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Аднак рукапісы не былі надрукаваны. У 1862 годзе А.Аскерка, мінскі маршалак, выдаў у Варшаве беларускі буквар (лемантар). Тармазіла развіццё правіл пісьмовай мовы тое, што выкарыстоўвалася пісьменнікамі як кірылічны, так і лацінскі алфавіты. Толькі ў пачатку XX стагоддзя са з’яўленнем газеты “Наша ніва” і пашырэннем магчымасцяў для беларускага друку, выпрацоўка навуковай тэрміналогіі і вырміраванне літаратурнай мовы паскорылася.

Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія “заходнерусізму”. Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі.. Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася.

35. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст. З сярэдзіны 90-х гг. вядучае месца ў вызваленчым руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочы рух. У Вільні, Мінску, Брэсце, Гродне і інш. гарадах стварыліся дастаткова буйныя агульнагарадскія рабочыя арганізацыі сацыял-дэмакратычнага напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896 г.), Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з`ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб`яднанні і стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі(РСДРП). У канцы 19-пачатку 20 ст. Бунд стаў самай уплывовай арганізацыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Летам 1903 г. на ІІ з`ездзе РСДРП, падрыхтаваным рэдакцыяй газеты “Іскра”, дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нац. рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Барацьба на з`ездзе завяршылася расколам РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнню ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903-на працягу 1904 г., нягледзячы на моцнае супрацьстаянне Бунда, яны з`явіліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і некаторых іншых гарадах, аб`ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты – Палескі і Паўночна-Заходні. У 1902 г. была створана агульнарас. леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыентавалася ў асноўным на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г.д. У 1904 г. адбылося іх аб`яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР. Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве(1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне. Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыялістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з`ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нац. пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэр-рыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладдзя народа.

36. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. на тэр-рыі Беларусі. Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі: 1. незадаволенасць царызмам(манархічнай формай кіравання); 2. крызіс у аграрных адносінах; 3. імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў. Разлік царскага ўрада на тое, што вайна Расіі з Японіяй 1904 г. можа быць пераможнай і супакоіць грамадства, даў адваротны вынік. Жорсткае паражэнне расійскага войска толь абвастрыла эканамічны крызіс і прыспешыла рэвалюцыю. Растрэл шэсця пецярбургскіх рабочых з сем`ямі да цара 9 студзеня 1905 г. ускалыхнуў імперыю. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла ўсю краіну, у тым ліку і беларускія гарады. Так пачалася расійская рэвалюцыя, якая ў Беларусі ў сваім развіцці прайшла некалькі этапаў. 1-ы, пачатковы, этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. У выніку веснавых забастовак рабочыя Беларусі дамагаліся павышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзін. Актыўна ўдзельнічалі яны і ў паліт. выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі(мітынгаг, дэманстрацыях).Хваляванні перакінуліся і ў вёску. Сяляне ахвотна збіраліся на паліт. сходы і мітынгі. З пачаткам рэвалюцыі актывізавалася дзейнасць паліт. партый. Дзеячы БСГ разгортвалі працу найперш у вёсцы. Яны даводзілі вяскоўцам аб неабходнасці звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі і заклікалі па прыкладу замежных краін дамагацца дэмакрат. свабод. 2-гі этап, ці ўздым рэвалюцыі, прыпадаў на кастрычнік-снежань 1905 г. У кастрычніку краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першымі ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрычныя і рамесныя рабочыя. Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве стала кульмінацыяй падзей рэвалюцыйнага 1905 г. і суправаджалася Усерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі блізкім да паўстання было становішча ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. У жніўні 1905 г. быў створаны эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз. 3-ці этап, ці адступленне рэвалюцыі, працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Яго адметнасцю сталі 2 тэндэнцыі: затуханне рэвалюцыйных выступленняў і нарастанне парламенцкіх метадаў барацьбы за дэмакратызацыю Расіі. Што тычыцца рэвалюцыйнай плыні, то колькасць сял. выступленняў у Беларусі 1906 г. набліжалася да ўзроўню мінулага года. Асноўнай формай барацьбы зноў з`яўляліся забастоўкі. Яны праводзіліся больш накіравана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партый, якія ствараліся па бел. вёсках. Рэвалюцыя дала магчымасць сябрам БСГ прыступіць да выдання першай легальнай бел. газеты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Беларусі з 1 верасня да 18 лістапада 1906 г. На сюмым нумары была забаронена за рэвалюцыйную прапаганду. Але па даручэнню віленскіх кіраўнікоў БСГ(найперш братоў І і А. Луцкевічаў) А. Уласаў адразу ж у лістападзе пачаў выдаваць новую штотыднёвую легальную газету “Наша ніва”, якая ўжо заклікала не да рэвалюцыі, а да парламенцкай барацьбы. У выбарах ІІ Думы(1907 г.) левыя сілы, якія адмовіліся ад тактыкі байкоту, не правялі ад Беларусі ніводнага дэпутата. Сяляне дамагаліся не адмены, а карэннага пераразмеркавання прыватнага землеўладання. Перад ІІ Думай, якая адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад І Думай – знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Але ўрэшце Дума зайшла ў палітычны тупік і 3 чэрвеня, як і яе папярэдніца, была разагнана ўрадам. Спадзяванні на веснавы ўздым сялянства не спраўдзіліся. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Кансерватыўныя, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.

2.Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый

Уздым рэвалюцыйнага руху, скіраванага супраць самаўладдзя, прычыніўся да ўтварэння партый, якія ставілі на мэце заваёву палітычнай улады. Раней астатніх у агульнарасійскую партыю вылучыліся народнікі. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiцтвам Л. Клячко (Радзiёнавай), Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. Бонч-Асмалоўскага пачала дзейнiчаць «Рабочая партыя палiтычнага вызвалення Расii». Неўзабаве ў складзе РППВР налічвалася каля 200 удзельнікаў, аб’яднаных у амаль 40 гурткоў. У 1900 годзе арганiзацыя была разгромлена паліцыяй, а рэшткі яе ўвайшлі ў Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (ПС-Р), якая аформiлася ў 1902 г. з былых народнiкаў. Яе сацыяльнай базай з’яўляліся сялянства, рабочыя, народная інтэлігенцыя. Эсэры выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi, ураўняльнага землекарыстання і распаўсюджвання кааперацыi.

Эсэры ў многiм захавалі традыцыi «Народнай волi», у тым ліку тактыку індывідуальнага тэрору. Для гэтых мэтаў існавала «Баявая арганiзацыя» на чале з Р. Гершунi. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Беластоку, Вільні, Віцебску, Гомелі, Мiнску. На Беларусi у 1904 г. узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Абласная арганiзацыя ПС-Р.

Вялiкую ролю ў арганізацыі Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) адыграла газета «Искра», у якой публікаваліся Ў. Ленін, Ю. Мартаў, Г. Пляханаў, Л. Троцкі.

У ліпені-жніўні 1903 г. у Бруселі і Лондане адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Дэлегаты прынялі партыйную праграму, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i усталяванне дэмакратычнай рэспублікi і інш. Праграма-максімум лiчыла канчатковай мэтай усталяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудову сацыялiзму.

Пад час абмеркавання пункту Cтатута аб тым, хто можа быць членам партыi, была прынята фармулёўка Ю. Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяльная падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. У. Ленiн выказваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi. У рэдакцыю «Искры» абралі Ў. Ленiна, Ю. Мартава, і Г. Пляханава, а ў ЦК партыі ўвайшлі толькі прыхільнікі Ў. Леніна, якія склалі большасць (адсюль – «бальшавікі»). Прапанова «меншавіка» Г. Пляханава вярнуць у склад рэдакцыі «Искры» усіх супрацоўнікаў выклікала выхад з яе Ў. Леніна. У сярэдзiне 1905 гг. у РСДРП налiчвалася 14 тыс. бальшавiкоў i 12, 5 тыс. меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiзацыi узнiклi у Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарадкоўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам.

У пачатку 1900-х гг. на Беларусі адбывалася фарміраванне нацыянальных партый. Асобую актыўнасць выяўляла яўрэйскае насельніцтва. З яго асяроддзя вылучыліся чыста нацыянальная сіянісцкая партыя, сацыялістычныя яўрэйская рабочая партыя (нацыянальна-народніцкага кшталту), Паалей Цыён (нацыянальна-сацыял-дэмакратычна-га кшталту). З улікам Бунда, РСДРП, ПС-Р прысутнасць яўрэяў у палітычных партыях была самай масавай.

З 1900 г. у Вiльні, Мiнску, Смаргоні дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПіЛ, а з 1902 г. – ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да супрацоўнiцтва з РСДРП, ППС была прыхiльнiцай самастойнай дзейнасці. Частка партыйцаў вылучылiся ў асобную «ППС на Лiтве».

Вызначальную ролю ў кансалідацыі беларускага народа, абуджэнні яго палітычнай свядомасці адыграла нацыянальная дэмакратычная інтэлігенцыя. У канцы ХІХ ст. у Мiнску сярод навучэнцаў гімназій утварыўся гурток па вывучэнню беларускіх нацыянальных праблем. У 1902 г. яго заснавальнiкi – браты Антон i Iван Луцкевiчы працягвалі гэтую дзейнасць у Пецярбургу, у студэнцкiм «Гуртку беларускай народнай асветы».

Зiмою 1902/1903 гг. члены гуртка (у тым лiку браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi «Беларускую рэвалюцыйную грамаду». З’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г., пазіцыяніраваў сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Як вынікала з яе праграмы, канчатковай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i транспарту. Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Меркавалася дамагацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю.

Недзе памiж 1904 i 1905 гг. БРГ прыняла назву «Беларуская сацыялістычная грамада» (БСГ). З моманту свайго ўтварэння яна ўстала на рэвалюцыйны шлях барацьбы з самаўладдзем, за ўсталяванне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі і самавызначэнне беларускага народа. Роля БСГ сярод іншых партый, якія існавалі на Беларусі да 1905 г., у агульным рэвалюцыйным працэсе была невялікай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]