Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_8_shrift.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
488.45 Кб
Скачать

40.Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.

Савецкая Расія так і не змагла абараніць Беларусь ад поўнай нямецкай акупацыі. У той жа дзень, 19 лютага, калі бальшавікі пакінулі Мінск, вызваленыя з турмы лідэры Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады сабраліся, каб узняць на сябе забеспячэнне парадку і бяспекі ў горадзе. Да канца дня 19 лютага бел. сілы кантралявалі асноўныя аб`екты Мінска. Але тут умяшаліся прадстаўнікі польскага падполля і некаторыя польскія вайскоўцы з корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага. Позна ўвечары таго ж дня яны пачалі раззбройваць атрады бел. камендатуры. У ход ледзь не пайшла зброя, але ўдалося дамовіцца аб стварэнні агульнай польска-беларускай ваеннай камендатуры і падзеле горада на 2 сектары. Бел. сілы кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды. З падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з`езда, ён абвясціў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы бел. урад – Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я. Варонкам – і паабяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Усё гэта дэкларавалася ў Першай ўстаўной грамаце да народаў Беларусі, апублікаванай 21 лютага. 25 лютага ў Мінску запанавалі немцы, якія з`явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага сакратарыята, сарвалі з яго будынк бела-чырвона-белы сцяг і выгналі службоўцаў. Бел. вайсковыя фарміраванні раззбройваліся. 3 сакавіка ў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпісаны трактат аб міры. Брэсцкі дагавор узаконьваў падзел бел. зямель паміж ваюючымі бакамі. Бел. лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупацыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагоднуюмагчымасць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэр-рыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаў, абвешчаных пасля 3 сакавіка, г. зн. і БНР. Яна лічылася часткай тэр-рыі савецкай Расіі і разглядалася, як своеасаблівы залог пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. Аднак у выніку перагавораў 28 лютага нямецкая ваен. адміністрацыя ў Мінску дазволіла дзейнасць Народнага сакратарыята БНР у якасці бел. прадстаўніцтва.

41. Утварэнне БССР і ЛітБелССР. Савецка-польская вайна і яе вынікі. Бальшавіцкім урадам у Петраградзе 31 студзеня быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам). “Камісарам беларусаў” прызначылі А. Чарвякова, сакратаром – З. Жалудовіча. У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад, які ўзначаліў З. Жалудовіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі(БССР). Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі часовай дыпламатычнай мерай. Масква прызнала БССР толькі праз месяц пасля яе абвяшчэння. Тады стала магчымым сабраць 2-3 лютага 1919 г. у Мінску і Усебеларускі з`езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З`езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй і прыняў канстытуцыю, спісаную з расійскай. Новым прэм`эрам Беларусі замест З. Жалудовіча стаў А. Мяснікоў. Ён згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней – Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. паводле пастаноў ЦВК абедзвюх савецкіх рэспублік. Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка(ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую і Гродзенскую губерні.

Польская дзяржава канчаткова адрадзілася пасля капітуляцыі Германіі ў лістападзе 1918 г. Новая Польша прытэндавала на ўсходнія межы старадаўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага больш тэрытарыяльна павялічыцца. 14 лютага 1919 г. адбылася першая польска-савецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая і паклала пачатак вайне. Знясіленая Грамадзянскай вайной Чырвоная Армія не магла аказаць добра ўзброенаму польскаму войску сур`ёзнага супраціўлення. Акрамя таго, бальшавікі адчувалі сябе ў Беларусі вельмі ненадзейна. Вясной і летам 1919 г. сялянскія выступленні супраць бальшавікоў адбыліся ў Нясвіжы, мястэчку Мір, Барыславе, у раёнах Полацка, Слуцка, Рагачова і інш. Пасля няўдач паўстанцы ішлі ў лясы, чакалі вызвалення ад бальшавікоў з дапамогай польскага войска. Таму ужо 19 красавіка 1919 г. польскія войскавыя злучэнні захапілі Вільню. Урад ЛітБела пераехаў у Мінск. Амаль адначасова(28 кастрычніка) палякі ўвайшлі ў Гродна і ліквідавалі там уладу ўрада БНР. У красавіку палякі занялі Кіеў. Занятымі бел. тэр-рыямі кіраваў Генеральны камісарыят усходніх зямель, створаны пры штабе Літ.-Бел. фронту. Яго узначальваў Е. Асмалоўскі. 14 мая 1920 г. Чырвоная армія перайшла ў наступленне, якое, аднак, хутка захліпнулася. Ужо ў ходзе наступлення на Варшаву савецкі ўрад пачаў дзяліць бел. землі. Улічваючы, што Літва варагуе з Польшчай, 12 ліпеня 1920 г. ён схіліў літ. кір-ва да падпісання мірнага дагавору ў Маскве. 12 ліпеня 1920 г. англійскі міністр замежных спраў Д. Керзан прапанаваў ваюючым бакам размежаванне па лініі Гродна-Ялаўка-Няміраў-Брэст. Аднак яно было адхілена савецкім і польскім урадамі. На мірных перагаворах у Рызе(верасень-кастрычнік 1920 г.). Расія згаджалася перадаць Польшчы Мінскую губерню ўзамен на прызнанне польскім бокам Украінскай ССР. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе савецкая Расія і Украіна, з аднаго боку, і Польшча – здругога заключылі перамір`е і папярэднія ўмовы міру. Такім чынам вайна падштурхнула распад царскай імперыі. На яе руінах адбылося ўзнаўленне бел. дзяржаўнасці(БНР, сакавік 1918 г.). Але бальшавіцкая Расія і буржуазная Польшча зрабілі ўсё, каб яе знішчыць. У ходзе савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. суседнія краіны раздзялілі не проста бел. землі, яны раздзялілі тэр-рыю беларускай дзяржавы. У студзені 1919 г. бальшавікі стварылі часовую БССР усяго на 2 месяцы для дыпламатычнага прыкрыцця свайго змагання з Польшчай, а ў 1920 г. проста вымушаны былі ўзнавіць савецкую Беларусь, каб супакоіць бел. камуністаў і ўтрымацца ва ўладзе.

42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў міжваенны час. НЭП у Беларусі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны карэнным чынам змянілася міжнароднае становішча еўрапейскіх краін і ЗША. Дзяржавамі-пераможцамі(галоўным чынам ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй) была створана Версальска-Вашынгтонская сістэма мірнага ўрэгулявання. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919 г. і звязаныя з ім дагаворы з былымі саюзнікамі Германіі. Версальскі мірны дагавор, галоўны дакумент мірнага ўрэгулявання пасля Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг., быў напісаны 28 чэрвеня 1919 г. у Версалі. Дагавор вырашаў тэрытарыяльныя, ваенныя, эканамічныя і іншыя пытанні. Паводле дагавора Германія вяртала Францыі Эльзас і Латарынгію, перадавала Бельгіі акругі Эйпен, Мальмеды і Марэнэ, Даніі – паўночны Шлезвіг, прызнавала незалежнасць Польшчы, Чэхаславакіі і Люксембурга, абавязвалася паважаць належнасць Аўстрыі. Да Чэхаславакіі адыходзіла частка сілезскай тэр-рыі, да Польшчы – асобныя раёны Памераніі, Пазнаншчыны, большая частка Зах. і частка Усх. Прусіі, частка Верхняй Сілезіі. Месца кайзераўскай Германіі заняла Германская рэспубліка. Не стала Аўстра-Венгерскай імперыі. На яе тэр-рыі ўзніклі новыя дзяржавы – Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Паўднёваславянскія землі Аўстра-Венгрыі аб`ядноўваліся з Сербіяй і Чарнагорыяй у Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў(з 1929 г. – Югаславія). На некаторых тэр-рыях Расійскай імперыі стварыліся дзяржавы з буржуазным ладам – Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча.

НЭП. Першая сусветная вайна і грамадзянская прывялі да разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Валавая прад-цыя с/г складала толькі 50 % ад даваеннага ўзроўню(1913 г.). Аб`ём валавай прад-цыі прамысловасці складаў толькі 15-20 % ад узроўню 1913 г. Палітыка ваеннага камунізму, складанай часткай якога з`яўлялася харчразвёрстка, панізіла аўтарытэт бальшавікоў у вачах сялян. Пасля вайны сяляне патрабавалі ад бальшавікоў выканання свайго абяцання па аграрнаму пытанню, супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 21 г. па ўсёй савецкай краіне галадала каля 40 млн чал. Пачаліся сялянскія бунты, у выніку чаго Чырвоная армія вымушана была іх падаўляць ваен. сілай. Падаўленнем мецяжоў кіраваў Троцкі. Троцкі унёс прапанову на 10-ым з`ездзе РКП(б) абмежаваць харчразвёрстку і замяніць яе харчпадаткам. Натур. падатак быў менш развёрсткі, аб`яўляўся перад пасяўной і не мог быць павялічанына працягу года. Першапачаткова ён складаў 20 % ад чыстага прадукта, затым быў зменшаны да 10 %, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прад-цыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнагг кааператыўнага і дзярж. гандлю. У адрозненні ад іншых савецк. рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і грашовага землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з`яўл. найбольш c/г. У 20-30-я гг. тут налічвалася 89 % сельскю нас-ва. Асаблівасцю эканам. становішча Беларусі было і тое, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У кантэксце НЭПа была праведзена грашовая рэформа(1922 г.), была ўведзена першая грашовая адзінка – савецкі чырвонец(ён раўняўся 10 дарэвалюц. рублям, быў забяспечаны золатам(7, 74 г. чыст. золата або 5,14 долараў ЗША)). У снежні 21 г. у Мінску пачала працаваць усебелар. кантора дзярж. банку, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговым цэнтры. Была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. У выніку рост прадукцыйнасці працы ў 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень у 1,8 раза. Да 27 г. была поўнасцю адноўлена с/г, а прамысловасць Беларусі дасягнула даваен. узроўню. У 1928 г. НЭП згорнута па прычыне хлебанарыхтовак.

43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1920-я гг. Удзел БССР у стварэнні СССР. Ужо ў першай палове 1920-х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-паліт. сістэмы, якая праіснавала аж д пачатку 1990-х гг. Аснову яе складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі БССР і СССР. Кіруючая роля адводзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі(ВЛКСМ). “Прывадным пасам”, які злучаў партыю і масы, з`яўляліся прафсаюзы. Афіцыйна аб`яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходкахфактычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з`яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзярж. апарату. Савецкую паліт. сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, але выконвалі адну ф-цыю – выхаванне мас у духу камуністычнай ідыялогіі. А рашэнні 4 і 5 з`ездаў КП(б)Б палажылі пачатак ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі. Беларусізацыя – палітыка нацыян.-дзярж. і нацыян.-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 1920-я гг. Пачатак беларусізацыі пачынаецца з сакавіка 1923 г.(7 з`езд КПБ(б), даклад старшыні СНК БССР Чарвякова “Нацыян. моманты ў дзярж. і партыйным будаўніцтве.” Важным дакументам палітыкі беларусізацыі стала “Платформа па нацыян. пытанням”(ліпень 1923 г.)). У платформе ставіліся наступныя задачы: 1. правядзенне пад кантролем ЦКПБ(б) “чысткі” дзярж. і партыйнага апарату ад нацыяналістычных элементаў; 2. перавод дзярж. і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі(бел., яўрэйск., руск., польск.). У месцах кампактнага пражывання асобных нацыянальных меншасцей утвараліся нацыян. Саветы. Да пачатку 28 г. на бел. мову выкладання перайшло да 80 % агульнаадукацыйных школ. У гэтым жа годзе ў цэнтральных партыйных дзярж. прафсаюзных органах бел. мовай валодала 80 % служачых. У адміністрацыйн. органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3 %., гаспадарчых – 30 %. У Чырвонай арміі была сфарміравана 2-ая тэрытарыяльная дэвізія, створана аб`яднаная бел. школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы, у 27 г. 3 выходзілі на бел. мове, 4 – на рускай, па 2 на яўрэйскай і польскай мовах. Аднак у восень 29 г. палітыка беларусізацыі была згорнута па прычыне агульнай дэфармацыі грам.-паліт. і эканам. жыцця ў СССР фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы. У нацыян. палітыуы гэта праявілася разгортваннем кампартыі супраць інтэлегенцыі(барацьба за нацыянал-дэмакратызмам).

44.Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР. Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на X з`ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. У прынятых імі рашэннях адзначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асабліва ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР(1928-1932 гг.) прадугледжваў пашырэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Агульны аб`ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаё 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх дзесяці гадоў больш чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, ільняная і швейная. У Беларусі разгарнулася будашніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “Кім” у Віцебску, фабрыка штучнага валакнк і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДрэс і шэраг іншых. А у канцы 20-х гг. па ініцыятыве Сталіна адбываецца адыход ад НЭПа і пачынаецца палітыка калектывізацыі, асноўнай задачай якой вызначаецца барацьба супраць “непралетарскіх элементаў”. На вёсцы галоўным ворагам быў аб`яўлены “кулак”(заможны селянін). У 27 г. на Беларусі такіх налічвалася 4, 1 % ад усяго вясковага нас-ва. Летам 29 г. быў аб`яўлены курс на суцэльную калектывізацыю, яе прадугледжвалася завершыць да 32-33 гг. На Беларусі кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спец. групу рабочых агульнай колькасцю 612 чал. Пасля 2-х-тыднёвай падрыхтоўкі яны выехалі на месца прызначэння, дзе ажыццяўлялі кантроль за калектывізацыяй. У БССР “раскулачванню” падлягала 34 тыс. гаспадарак, да мая 30 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс сем`яў. Восенню 30 г. палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена. Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі атрымліваць машынна-трактарныя станцыі(МТС). Іх арганізацыя пачалася ў 29 г. і ўжо ў 32 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33 % калгасаў. У МТС былі створаны паліт. аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з`яўляліся органамі дыктатуры пралетарыяту ў вёсцы. На канец 1940 г. на Беларусі мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробна-таварная гаспадарка была разбурана, аднак ўзровень с/г вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкарыстаны. У 38 г. прысядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4 %, а давалі 45 % усёй с/г прадукцыі, у тым ліку 70 % мяса.

45.Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Пад палітычнымі рэпрэсіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя(так званыя контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіраванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаткам паліт. рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый нас-ва падчас Грамадзянскай вайны і ў 1920-я гг. Каля вытокаў паліт. рэарэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў І. Сталін. Сваю ідэялогію і дакладна распрацаваны механізм паліт. рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэялагічным абгрунтаваннем з`явіўся крызіс І. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца. Галоўныя мэты паліт. рэформ – аслабіць супраціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць “ворагаў народа”, якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і паспяховаму руху па шляху пабудовы сацыялізма. Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контррэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіёнскай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават японскай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш. Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з`яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя “выбівалі” паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катанні, здзекі і інш. 29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Племум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за пабудову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці “ворагаў народа”. З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так званага “Аб`яднання антысавецкага падполля”(ААП). “Ворагамі народа” былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця “ворагаў народа” акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяўных прауіўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудасны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, даносаў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэння і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939-1940 гг. пасля ўваходжання Зах. Беларусі ў склад БССР. Колькасць усіх ахвяр рэпрэсій дакладна невядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек.

46. Культурнае жыццё БССР у 1930-я гады. Важнейшую ролю ў вырашэнні нацыянальных праблем у любой краіне адыгрывае нацыянальная сістэма адукацыі і развіццё культуры на мове карэннай нацыянальнасці з атрыманнем шырокіх магчымасцей развіцця культур усіх народаў, якія жывуць у межах адной дзяржавы. Ад гэтага ў вялікай меры залежыць стабільнасць яе паліт. і сацыяльнага развіцця. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Далой непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Ужо ў 1932 г. налічвалася 10 тыс. ячэек гэтага таварыства, якія аб`ядноўвалі 156 тыс. чалавек. З 1926 па 1932 г. праз школы і пункты ліквідацыі непісменства прайшлі больш за 800 тыс. чалавек, аднак большасць з іх засталіся малапісьменнымі, бо праца па ліквідацыі непісьменнасці не была падмацавана сур`ёзнай кадравай і матэрыяльнай базай.4 жніўня 1932 г. СНК БССР прыняў пастанову “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Беларуская мова стала асноўнай мовай нацыян. сістэмы адукацыі. У 1932 г. з 6984 школ 6269 былі беларускія. Разам з беларускімі школамі ў 1926 г. працавалі 146 школ на мове ідыш, 118 – на польскай і 118 – на рускай. З другой паловы 1932 г. у БССР пачала вырашацца задача поўнага ажыццяўлення ўсеагульнага абавязковага навучання за курс няпоўнай сярэдняй сямігадовай школы, у якой заканчвалася агульная падрыхтоўка вучняў, а таксама задача развіцця сістэмы сярэдняй(дзесяцігадовай) школы, якая рыхтавала кадры для паступлення ў ВНУ. У выніку радыкальных змен, якія адбыліся ў галіне адукацыі ў БССР, каля 85 % нас-ва ад 9 да 49 гадоў стала пісьменнымі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі развівалася і бел. навука. Побач з навукоўцамі, запрошанымі з Масквы, Ленінграда і іншых навуковых цэнтраў, пачалі працаваць і бел. даследчыкі. Інбелкульт працягваў паспяховую працу па ўдасканаленню бел. мовы. Асноўная ўвага ў 1930-я гг. была сканцэнтравана на даследаванні прыродных рэсурсаў Беларусі, вырашэнні праблем прыкладнога характару ў галіне прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, водных рэсурсаў, меліярацыі і інш. Рэпрэсіі 1930-х гг. нанеслі значны ўдар па бел. навуцы. Ад рэпрэсій пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў БАН(Беларускай акадэміі навук). Навука БССР, як і ў цэлым СССР, апынулася за “жалезнай заслонай” таталітарнага рэжыму, і ўсё больш аддалялася ад еўрапейскіх і сусветных навуковых дасягненняў. У гэты час таксама шырока развіваецца бел. літ-ра, музычнае, тэатральнае мастацтва, а таксама кінематаграфія(сярод яе здабыткаў варта назваць фільмы У. Корш-Сабліна “Першы ўзвод”(1933) пра пераход салдат царскай арміі на бок рэвалюцыі, “Залатыя агні”(1935 г.), прысвечаны рабочаму класу і будаўніцтву сацыялізму. Да ліку лепшых можна аднесці і фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны”(1935) і “Канцэрт Бетховена”(1937 г.) і многія іншыя).

47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы(1921-1939 гг.). Тэрмін “Заходняя Беларусь” разглядаецца беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі ў двух значэннях: па-першае, як геаграфічны і этнаграфічны – тэр-рыя, населеная бел. этнасам, што адышла да Расійскай імперыі пасля 3-цяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г.; па-другое, гэты тэрмін ужываўся як палітычны, як назва этнічнай тэр-рыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі бел. паліт. партыі і грамадскія арганізацыі. Заходняя Беларусь складала 24 % тэр-рыі і 13 % нас-ва ІІ Рэчы Паспалітай. Што датычыцца прамысловасці Зах. Беларуі, то яе ўдзельная вага была прыкладна 13 %, колькасць занятых рабочых – 5 %. У 1928 г. у Зах. Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80 % іх працавалі ад 5 да 20 рабочых, налічвалася амаль 50 тыс. рамеснікаў. Многія галіны прамысловасці не дасягнулі вытворчасці 1913 г. Ажыўленне прамысловай вытворчасці ў 1922-1923 гг., а затым пераход да адноснай стабілізацыі эканомікі змяніліся застоем, а ў 1929-1933 гг. – вострым эканамічным крызісам. У Зах. Беларусі часова спынілі работу або закрыліся зусім каля 230 прадпрыемстваў. Без працы засталіся больш за 25 тыс. чалавек. Такім чынам, прамысловасць Зах. Беларусі на працягу ўсяго пер-яду знаходжання яе ў складзе Польшчы мела рысы, характэрныя для тэхнічна адсталых паўкаланіяльных краін. Гэта вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей, кзмацнення палітычнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Таксама больш за 80 % нас-ва Зах. Беларусі займаліся сельскай гаспадаркай. Гэта быў самы высокі паказчык у Еўропе. Асобную групу складалі с/г рабочыя(батракі). У канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах іх налічвалася больш за 90 тыс. чалавек. Але беззямелле і малазямелле, паўфеадальныя адносіны тармазілі эканамічнае развіццё дзяржавы, стваралі высокую сацыяльную напружанасць у вёсцы. Рэальныя змены пачалі праводзіцца на аснове “Закона аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”, які быў прыняты сеймам 28 снежня 1925 г. і больш вядомы як “Закон аб парцэляцыі і асадніцтве”. Ажыццяўленне яго было разлічана на 10 гадоў. Парцэляцыя прадугледжвала продаж праз зямельны банк невялікімі ўчасткамі, ад 2 да 20 га, часткі памешчыцкіх, дзяржаўных, так званых пакінутых зямель, а таксама зямель праваслаўнай зямлі.Камасацыя прадугледжвала абяднанне некалькіх дробных надзелаў у адзін, што быў роўны тым, якімі гаспадар валодаў з улікам кошту зямлі, і, як правіла, суправаджалася высяленнем на хутар. Адной з традыцыйных форм існавання сялянскіх гаспадарак было карыстанне сервітутамі(права карыстання чужой уласнасцю, абмежаванае ў пэўных адносінах). У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад жыццёвы ўзровень, асабліва медыцынскае абслугоўванне, быў значна ніжэйшым, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Эканамічная палітыка польскіх улад аб`ектыўна падштурхала працоўных Зах. Беларусі да барацьбы за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.

48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь напярэдадні вайны з`яўлялася савецкай рэспублікай з агульнай плошчай 225, 7 тыс. км квадр. з нас-вам 10,5 млн чалавек, у складзе якой было 10 абласцей: Брэсцкая, Баранавіцкая, Пінская, Беластоцкая, Вілейская, Мінская, Віцебская, Палеская, Магілёўская і Гомельская.

22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі атакавалі дзярж. граніцу СССР на працягу ад Чорнага да Баранцавага мораў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая з`явілася 2-гім этапам Другой сусветнай вайны. У ліку першых савецкіх рэспублік БССР атрымала моцны ўдар ворага. У выніку ў першыя тыдні вайны на тэр-рыі Беларусі разыгралася трагедыя савецкіх войскаў. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах байцы пагранічных застаў А. Кіжаватава, В. Усава і інш. З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Але ўжо ў канцы жніўня гітлераўцамі была акупіравана ўся тэр-рыя Беларусі. На акупіраванай тэр-рыі Беларусі гітлераўцы ўстанавілі акупацыйны рэжым – сістэму паліт., ідэалагічных, эканам. і ваен. мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага грамадскага і дзярж. ладу, рабаванне нацыян. багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне нас-ва. На захопленых землях фашысты ўводзілі так званы “новы парадак” – рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Галоўныя прынцыпы каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы былі прадстаўлены ў выглядзе агульнай праграмы, якая атрымала назву – план “Ост”. Згодна яму на бел. землях меркавалася пакінуць не больш за 25 % беларусаў, ды і то з мэтай анямечвання.У адносінах да грамадзянскага нас-ва акупацыйнымі ўладамі праводзілася палітыка генацыду – масавага планамернага знішчэння мірных жыхароў.У межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці. Пры стварэнні органаў акупацыйнай улады немцамі таксама выкарыстоўваліся і беларускія нацыянальныя дзеячы – калабрацыяністы, якія актыўна супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл стаў партызанскі рух. Адначасова на захопленай ворагам тэр-рыі ствараліся падпольныя арганізацыі і групы. Значны ўплыў на развіццё народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Контрнаступленне савецкіх войскаў, якое пачалося 5-6 снежня 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне па ўсім фронце і працягвалася да красавіка 1942 г. Значны ўплыў на далейшае развіццё партыз. руху аказалі перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам(лістапад-люты 1943 г.), якая палажыла пачатак карэннаму пералому ў ходзе ВАВ. Да восені 1943 г. часці Чырвонай Арміі шчыльна наблізіліся да бел. зямель. Восенню-зімою 1944 г. праходзіў першы этап вызвалення Беларусі. У пасатку кастрычніка 1943 г. пачалося савецкае наступленне на Віцебскім напрамку. 10 лістапада савецкія давізіі пачалі наступленне на поўдзень ад Гомеля і змаглі прарваць абарону ворага, перарэзаць чыгунку Гомель-Калінкавічы. У выніку 18 лістапада 1943 г. была вызвалена Рэчыца, 26 лістапада – Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад Беларусі і БШПР. 14 студзеня 1944 г. быў вызвалены Мазыр. У выніку восеньска-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 км у глыб варожай абароны, вызвалілі 36 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашызму. Ён стаў годам канчатковага вызвалення бел. зямель. У красавіку-маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі дэталёва распрацаваў Беларускую наступальную аперацыю па вызваленню рэспублікі, якая атрымала назву “Баграціён” і працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. У ходзе прадаўжэння наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 Ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. закончылася выгнаннем нямецка-фашысцкіх акупантаў з тэр-рыі Беларусі. 16 красавіка 1945 г. Чырвоная Армія пачала Берлінскую аперацыю, акружыла і завяршыла разгром ворага. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт ад безумоўнай капітуляцыі. 9 мая 1945 г. быў аб`яўлены Днём Перамогі.

49. Выхад БССР на міжнародную арэну. Знешнепаліт. становішча рэспублікі ў час “халоднай вайны”. Знешнепаліт. дзейнасць і міжнар. сувязі БССР у 1944-1900 гг. развівалася ў рэчышчы скаардынаванай знешняй палітыкі СССР, пазней і сацыялістычных краін – членаў Варшаўскага Дагавора і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі(СЭУ). Пер-яд 1944-1990 гг. можна раздзяліць на 3 этапы: 1. 1944-1953 гг. – выхад БССР на міжнар. арэну як суб`екта мижнароднага права, уваход у склад краін-заснавальніц ААН, фарміраванне асноўных кірункаў дыпламатычнай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі; 2. 1953-1985 гг. – пашырэнне ўдзелу Беларусі ў знешнепаліт., знешнеэканамічнай дзейнасці, пабраціскім руху і гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульнадзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН; 3. 1985-1990 гг. – дэмакратызацыя грамадскага жыцця і міждзяржаўных адносін, пашырэнне нефармальных чалавечых кантактаў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Дэлегацыі БССР выязджалі ў сацыялістычныя краіны, а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Велікабрытанію, Грэцыю, ЗША, Іспанію, Італію і інш. краіны. Асноўнай формай знешнеэканамічных сувязяў Беларусі з`яўляўся гандаль. У першае дзесяцігоддзе пасля ВАВ з Беларусі вывозіліся на экспарт у асноўным сыравінныя тавары, завозіліся машыны і абсталяванне. З 1953 г. сталі экспартавацца аўтамабілі, станкі і інструменты, прыборы. У 1960 г. прадукцыя 106 прадпрыемстваў пастаўлялася ў 47 краін свету.

50. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Аднаўленне эканомікі. Па меры вызвалення Беларусі паступова адбывалася аднаўленне эканомікі рэспублікі: ужо ўвосень 1943 г. першыя работы па адбудове гаспадаркі пачаліся на вызваленай частцы Гомельскай вобласці, а са жніўня 1944 г. − на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Пасля заканчэння вайны, у 1946 г., быў прыняты чарговы пяцігадовы план (1946−1950), галоўнай мэтай якога было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі ў межах усяго Савецкага Саюза і перавод эканомікі з ваенных рэек на мірныя. Цяжкасці гэтага перыяду на тэрыторыі Беларусі заключаліся ў тым, што большасць прамысловых цэнтраў была разбурана, у дрэнным стане знаходзілася чыгунка, назіраўся дэфіцыт сыравіны і электраэнергіі. У 1946 г. сваю прадукцыю выдавалi станкабудаўнiчы завод у Бабруйску, веласiпедны ў Мiнску, а да канца пяцігодкі працавалi Мiнскi трактарны завод, Гомсельмаш, Мiнскi аўтамабiльны завод. У 1947 г. у СССР былі адменены картачкі на прадукты харчавання.

У 1949 г. Беларусь ужо здолела дасягнуць даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысiць яго. Якiм жа коштам былi атрыманы гэтыя вынiкi? Паколькі страты, панесеныя БССР падчас вайны, былі вельмі вялікія, самастойна Беларусі аднавіць эканоміку не ўяўлялася магчымым. Урад СССР выдзеліў на адбудову народнай гаспадаркі Беларусі значныя грашовыя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, станкі. З індустрыяльных цэнтраў СССР у Беларусь накіроўваліся кваліфікаваныя спецыялісты. Акрамя таго, БССР атрымала частку германскіх рэпарацый. Важным сродкам, дзякуючы якому народная гаспадарка Беларусі ўздымалася з руін, заставаўся чалавечы фактар ― самаадданая праца і энтузіязм простых людзей.

Што тычыцца сельскай гаспадаркі Беларусі, то нягледзячы на панесеныя страты, яна знаходзілася ў лепшым стане, чым прамысловасць. У ходзе вайны на большасці акупаванай тэрыторыі Беларусі былі разбураны калгасы, сяляне разабралi па хатах калгасную ўласнасць. Перад Савецкім урадам узнiкла дылема ― захаваць у Савецкім Саюзе разам з калгаснай сістэмай і прыватны сектар ці поўнасцю ліквідаваць яго. І хоць вытворчасць у прыватных гаспадарках была больш прадукцыйнай, чым у калектыўных, пасляваенная аграрная палітыка СССР у адносінах да беларускіх зямель не змянілася − калгасы былі адноўлены, а ў заходніх абласцях Беларусі паскоранымі тэмпамі праводзілася калектывізацыя.

Становішча сялян заставалася вельмі цяжкім. Закупачныя цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі былі вельмі нізкімі, а планы дзяржаўных паставак высокімі. У адносінах да калгаснікаў дзейнічалі нормы даваеннага часу: яны былі абмежаваны ў свабодзе перамяшчэння, паколькі не мелі пашпартоў; на іх не распаўсюджвалася аплата бальнічных лістоў і права атрымліваць пенсіі. Прымусовы характар правядзення калектывізацыі ў Заходняй Беларусі выклікаў масавыя пратэсты насельніцтва і, як следства, узмацненне рэпрэсій.

Грамадска-палiтычнае і культурнае жыццё. Пасля перамогі над фашызмам ніякіх дэмакратычных змен у краіне не адбылося. У БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, захавалася таталітарная сістэма, вядучую ролю ў якой адыгрывала камуністычная партыя. У 1947 г. адбылiся выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. ― у мясцовыя Саветы, але па-ранейшаму яны былi безальтэрнатыўнымi. У бюлетэнь уносілася толькі адно прозвішча загадзя праверанага, «патрэбнага» чалавека. Функцыя падбору і расстаноўкі кадраў ускладвалася на партыйныя камітэты. Асаблівая ўвага кіруючымі органамі надавалася Заходняй Беларусі, дзе фарсіраванымі тэмпамі праводзіліся мерапрыемствы з мэтай уніфікацыі грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця на гэтых землях з астатняй тэрыторыяй БССР. Гэты працэс атрымаў назву саветызацыі.

Нягледзячы на перамогу ў вайне, масавыя рэпрэсіі не спыніліся, а, наадварот, распачаліся з новай сілай. У лік рэпрэсіраваных трапілі:

1) рэпатрыянты (ваеннапалонныя і насельніцтва, прымусова вывезенае на работу ў Германiю);

2) насельнiцтва, якое знаходзiлася на акупіраваных тэрыторыях;

3) людзі, якія супрацоўнічалі з немцамі;

4) дзеячы культуры, навукі, якiя праўдзiва адлюстроўвалi ваенныя падзеi ці ролю партыі і кіраўніцтва ў перамозе і пасляваеннай адбудове, а не пераходзілі на пазіцыі так званага «сацыялістычнага рэалізму».

Такім чынам, пры пераходзе да мірнага жыцця БССР сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Яны былі абумоўлены панесенымі падчас вайны стратамі і ўзмацненнем таталітарнага рэжыму, якому былі падпарадкаваны эканоміка, культура, грамадска-палітычнае жыццё ў краіне. Аднаўленне гаспадаркі Беларусі адбывалася дзякуючы, у першую чаргу, працоўнаму подзвігу народа. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, да 1950 г. эканамічныя паказчыкі ў СССР перавысілі даваенны ўзровень. Аднак праблемы заставаліся. Першачарговая адбудова цяжкай прамысловасці прывяла да заняпаду традыцыйных для Беларусі галін лёгкай прамысловасці ― тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай. Няпростым было становішча і ў сельскай гаспадарцы. На пачатку 1950-х г. адбылося рэзкае зніжэнне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што стала вынікам прымусовай калектывізацыі і палітыкі пераразмеркавання сродкаў з аграрнага сектара ў прамысловы.

51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. ХХ ст. Эканамічнае становішча ў БССР. У 1965 − 1980 г. БССР узначальваў П.М. Машэраў. Пад яго кіраўніцтвам рэспубліка заняла адно з вядучых месцаў у СССР па развіцці гаспадаркі і ўзроўню дабрабыту насельніцтва.

У 1965 г. у СССР пачала ажыццяўляцца эканамічная рэформа, ініцыятарам якой быў старшыня Савета Міністраў СССР А.М. Касыгін. Асноўнай прычынай правядзення рэформы з’яўлялася адставанне тэхнічнага ўзроўню эканомікі ад дасягненняў навукі і тэхнікі. Сутнасць рэформы заключалася ў наступным:

• ліквідацыя саўнаргасаў і замена іх міністэрствамі;

• скарачэнне планавых паказчыкаў, якія даводзіліся да прадпрыемстваў;

• стварэнне на прадпрыемствах фондаў матэрыяльнага стымулявання;

• фінансаванне прамысловага будаўніцтва не за кошт датацый, а праз крэдытаванне;

• павышэнне закупачных цэн на прадукцыю сельскай гаспадаркі;

• забеспячэнне аграрнага сектара эканомікі сельскагаспадарчай тэхнікай;

• увядзенне гаспадарчага разліку.

Пры ажыццяўленні рэформы ў БССР па-ранейшаму перавага аддавалася цяжкай прамысловасці, якая ўсё больш пачынала працаваць на абслугоўванне ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Рэформа не ўлічвала мясцовых асаблівасцей. Для павелічэння плошчы ворыўных зямель у рэспубліцы актывізавалася меліярацыя, што абвастрыла экалагічныя праблемы беларускага Палесся.

Такім чынам, рэформа прадугледжвала толькі ўвядзенне некаторых элементаў рыначнай эканомікі, не закранаючы асноваў камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання. Таму рэформа не прынесла істотных вынікаў і была згорнута.

У 1970 − пачатку 1980-х г. прамысловасць БССР развівалася пераважна экстэнсіўным шляхам. За гэты перыяд у рэспубліцы былі пачалі працаваць 186 новых прадпрыемстваў, на шмат якіх заводах адбывалася мадэрнізацыя асноўных фондаў. Тэмпы развіцця прамысловай вытворчасці ў БССР былі дастаткова высокімі. Развіваліся машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, павялічылася вага тэкстыльнай вытворчасці. Аднак хуткі рост індустрыі, у першую чаргу хімічнай прамысловасці, вёў да значнага пагаршэння экалагічнай сітуацыі ў краіне.

Станоўчыя зрухі ў эканоміцы тлумачыліся, між іншым, высокімі коштамі на нафту, якія трымаліся на міжнародным рынку ў другой палове 1960-х – 1970-х г. У Беларусі былі адкрыты ўласныя радовішчы нафты ў Рэчыцкім басейне. Продаж «чорнага золата» за мяжу дазваляў савецкаму кіраўніцтву пераразмяркоўваць нафтадолары ў розныя галіны эканомікі. Беларусы прымалі актыўны ўдзел у «будоўлі стагоддзя» ― Байкала-Амурскай магістралі (БАМ).

Становішча ў сельскай гаспадарцы ў адзначаны час вызначала стварэнне аграпрамысловага комплексу (АПК), задачай якога было аб’яднанне ў адзіную структуру галін народнай гаспадаркі, якія забяспечвалі вытворчасць прадуктаў харчавання і прамысловых вырабаў з сельскагаспадарчай сыравіны, а таксама рэалізацыю іх спажыўцам. Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў. Да пачатку 1980-х г. сельская гаспадарка Беларусі набыла дастаткова выразны накірунак спецыялізацыі па мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Аднак вельмі часта сродкі, якія выдаткоўвала дзяржава на развіццё сельскай гаспадаркі, ва ўмовах каманднай эканомікі размяркоўваліся ў стратныя калгасы, дзе і знікалі, не прыносячы прыбытку. Негатыўнымі момантамі ў арганізацыі працы ў калгасах па-ранейшаму заставаліся адчужэнне калгаснікаў ад зямлі і вынікаў сваёй працы і адсутнасць матэрыяльнага заахвочвання. Гэта прывяло да павелічэння сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі і абвастрэння крызісных з’яваў у сельскай гаспадарцы. Паменшылася вытворчасць прадуктаў харчавання, што прывяло да іх вострага недахопу і вымусіла ўрад СССР прыняць у 1982 г. «Харчовую праграму». Але яна не выратавала сітуацыю. Для забеспячэння насельніцтва СССР павялічыў імпарт прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў першай неабходнасці.

52. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у сярэдзіне 50- сярэдзіне 80-х гг. ХХ ст. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў краіне праходзіла пад дыктатам КПСС. Усё працоўнае насельніцтва было аб’яднана ў прафесійныя саюзы (школы камунізму), павялічылася колькасць членаў партыі. Асаблівая ўвага надавалася працы з моладдзю, якая са школьнага ўзросту праходзіла ідэалагічную школу. Дзеці паступова станавіліся акцябратамі, піянерамі і камсамольцамі.

Ужо ў канцы 1960-х г. стала відавочна, што праграма пабудовы камунізму, прынятая на ХХІІ з’ездзе КПСС, не можа быць выканана ў тэрмін. Л.І. Брэжнеў у 1967 г. абвясціў аб пабудове ў СССР развітога сацыялізму. У гэты перыяд у краіне набіралі моц працэсы, супрацьлеглыя адноснай лібералізацыі часоў «адлігі». У літаратуры і мастацтве ўзмацніўся прынцып партыйнасці. Насельніцтву ўнушалася вера ў бязгрэшнасць і беспамылковасць партыі і кіраўніцтва краіны. Тыя дзеячы культуры і навукі, якія не дагадзілі рэжыму, абвяшчаліся дысідэнтамі.

У 1971 г. на ХХІV з’ездзе КПСС Л.І. Брэжнеў заявіў аб узнікненні ў Савецкім Саюзе новай супольнасці людзей ¬― «савецкі народ». Пад гэтым тэрмінам разумеліся грамадзяне СССР, людзі, якія прытрымліваліся камуністычнага светапогляду і фактычна адмаўляліся ад сваіх нацыянальных адметнасцяў. Мовай міжнацыянальных адносін па Канстытуцыі 1977 г. аб’яўлялася руская. Найбольшую актыўнасць у «стварэнні» савецкага народа праявіла кіраўніцтва Беларускай ССР.

У другой палове 1970-х г. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, павялічылася колькасць сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установаў. Пры гэтым адукацыя, асабліва вышэйшая, была пераведзена ў асноўным на рускую мову.

Падагульняючы, неабходна падкрэсліць, што перыяд, названы «застоем», характарызаваўся шэрагам супярэчнасцяў у эканамічным, палітычным і культурным жыцці грамадства. Зліццё партыйнага апарату з дзяржаўным павялічыла колькасць бюракратыі і стварыла адарваную ад грамадства кіруючую партыйную эліту ― наменклатуру. Ажыццяўлялася партыйнае кiраўніцтва эканомiкай, калі пяцiгадовыя планы прымалiся на з’ездах КПСС, а выконваць іх павінны былі ўсе. На кожным заводзе iснавалi партыйныя групы, якiя сачылi за выкананнем лозунга «Планы партыі ― планы народа!».

У лістападзе 1982 г. памёр Л.І. Брэжнеў. Спробы Генеральных сакратароў ЦК КПСС Ю.У. Андропава (1982–1984) i К.У. Чарненкі (1984–1985) утрымаць СССР у былых рамках кантролю КДБ i КПСС не далi станоўчых вынiкаў. Было відавочна, што касметычнае рэфармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы не зможа палепшыць сітуацыю ў краіне, таму неабходны карэнныя рэформы.

53. Культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-сярэдзіне 80-х гг. 20 ст. За гады ВАВ у рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўнікаў, выкладчыкаў і вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці бел. навукі, асабліва яе флагмана – Акадэміі навук. Значных поспехаў бел. навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінісцэнцыя, квантавая электроніка, ядэрная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана “Гісторыя БССР” у 5 тамах і “Беларуская Савецкая энцыклапедыя” у 12 тамах. У бел. літ-ру прыйшлі маладыя пісьменнікі і паэты: празаікі І. Шамякін, Я. Брыль, І. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта “Глубокая плынь” І. Шамякіна, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Расстаёмся ненадоўга” А. Кулакоўскага і інш. Пачаў развівацца мемуарны жанр. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, чк В. Волкаў, Ф. Дарашкевіч, В. Стальмашонак, В. Цірко і інш. Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня” У. Алоўнікава, “Песня пра Нёман” М. Сакалоўскага і шмат інш. песень актыўна гучалі па радыё і тэлебачанні.

54. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.). Палітыка перабудовы і пачатак дэмакратызацыі грамадства (1985−1990). Крызiсныя з’явы, якія нарасталi ў эканомiцы ў сярэдзіне 1980-х г., сведчылi пра абвастрэнне крызiсу ўсёй сацыялiстычнай сiстэмы. Камандна-адміністрацыйная сістэма не адпавядала рэаліям эпохі. Відавочнай была неабходнасць мадэрнізацыі ўсіх бакоў грамадства: яго эканамічных асноваў, сацыяльнага жыцця, палітычнага ўладкавання, духоўнай сферы. Ва ўмовах існаваўшай палiтычнай сiстэмы iдэя пераўтварэнняў магла ўвасобiцца толькi па ініцыятыве кіруючай партыі. Разам з тым вывесцi краiну на шлях устойлiвага развiцця было немагчыма тымі метадамi, якія склалiся ў гады сталiнска-брэжнеўскага кiравання.

Курс на паскарэнне. На красавіцкім 1985 г. Пленуме ЦК КПСС Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.С. Гарбачовым (1985–1991) была дадзена ацэнка эканамічнага становішча, якое склалася ў краіне, падкрэслены супярэчнасці. Стратэгічным курсам ва ўнутранай палітыцы краіны быў абвешчаны курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Вельмі хутка праявіліся негатыўныя наступствы разгорнутай па ўсёй краіне кампаніі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. Уведзеная талонная сістэма жорстка абмяжоўвала магчымасць набыцця алкагольных вырабаў у крамах, у выніку прывяла да недапаступлення грошай у дзяржаўны бюджэт, знішчэння вінаграднікаў, закрыцця лікёра-гарэлачных прадпрыемстваў, звальнення людзей, спекуляцыі гарэлкай, самагонаварэння і «цукровага буму». Усё гэта адбывалася на фоне зніжэння цэн на нафту, скарачэння імпарту і вытворчасці ўласнай прадукцыі і вялікага дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. Стала відавочна, што прадэклараваны курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця без кардынальных зменаў асуджаны на правал.

Палітыка перабудовы. На студзеньскім 1987 г. Пленуме ЦК КПСС была абвешчана палітыка перабудовы ўсіх сфер жыцця ў Савецкім Саюзе, а чэрвеньскі 1987 г. Пленум ЦК КПСС зацвердзіў яе накірункі. Асноўным зместам перабудовы абвяшчалася ўмацаванне сацыялістычнага ладу праз дэмакратызацыю грамадскага жыцця («дэмакратычны сацыялізм») і радыкальную эканамічную рэформу.

Дэмакратызацыя ў СССР ажыццяўлялася праз тры важныя мерапрыемствы:

1) увядзенне палітыкі галоснасці, пад якой разумелася права чалавека публічна выказваць свае погляды і меркаванні, свабода слова, плюралізм думак і поглядаў, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве.

2) фарміраванне ў краіне шматпартыйнасці праз рэалізацыю правоў грамадзян на аб’яднанне і ўтварэнне розных саюзаў, рухаў, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

3) правядзенне альтэрнатыўных выбараў, якія ўпершыню адбыліся ў 1989 г. падчас выбараў Вярхоўнага Савета СССР.

Больш складанае становішча было ў эканамічнай сферы. Усведамляючы неабходнасць выхаду з крызісу і пры гэтым не жадаючы кардынальна мяняць падыходы да спосабу арганізацыі кіравання эканомікай, улады хацелі знайсці трэці шлях паміж камандна-адміністрацыйнай сістэмай і рыначнай эканомікай. Выхад бачыўся ў структурнай перабудове эканомікі на прынцыпах гаспадарчага разліку і самафінансавання.

Беларусь у часы перабудовы. БССР у гэты перыяд лiчылася адной з самых кансерватыўных рэспублiк Савецкага Саюза. У той час як Масква выступала за рэфармаванне камуністычнай сістэмы, урад Беларусі рабіў усё, каб захаваць яе ў некранутым выглядзе.

Тым не менш спыніць працэс дэмакратызацыі было немагчыма. Вялікую папулярнасць у грамадстве пачала набываць першая ў краіне апазіцыйная антыкамуністычная арганізацыя Беларускі народны фронт «Адраджэньне» (БНФ), устаноўчы сход якой адбыўся ў кастрычніку 1988 г. і якая падтрымлівала палітыку дэмакратызацыі і эканамічных рэформ. У БССР пачалося станаўленне шматпартыйнай сістэмы. Пасля прыняцця закона «Аб грамадскiх аб’яднаннях» у краіне ўтварыліся палітычныя партыі: Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, Хрысцiянска-дэмакратычная партыя Беларусi i iнш.

У 1990 г. у рэспубліцы адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР i мясцовыя саветы. У адрозненне ад панаваўшай доўгі час манаполіі на ўладу КПБ, 37 месцаў у парламенце атрымалі і прадстаўнікі БНФ, якія склалі парламенцкую апазіцыю. Увогуле прыхільнікаў дэмакратыі ў парламенце было каля 100 чалавек з агульнай колькасці дэпутатаў 345. Яны ўтварылі так званы Дэмакратычны дэпутацкі клуб.

У адпаведнасці са зменай падыходаў да арганізацыі эканомікі на беларускіх прадпрыемствах актыўна пачалі ўкараняцца поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Да канца 1988 г. на гэтых прынцыпах працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт і гандаль у Беларусі, разглядалася пытанне аб магчымасці выхаду на агульнарэспубліканскі гаспадарчы разлік. Была таксама распрацавана агульнарэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя», якая прадугледжвала хуткае ўкараненне ў вытворчасць новых перадавых тэхналогій, выпуск прадукцыі, канкурэнтназдольнай на сусветным рынку, развіццё творчай ініцыятывы працоўных і інш.

Чарнобыльская праблема. Эканамічнае становішча ў Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (АЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. Нягледзячы на тое, што АЭС знаходзіцца на Украіне, больш за 70 % радыёактыўных ападкаў выпала на землях Беларусі. У выніку забруджанымі радыёнуклідамі аказаліся каля 23 % тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала 2 млн. 200 тыс. насельніцтва. З гаспадарчага абарачэння было выведзена 20 % сельскагаспадарчых і 15 % лясных угоддзяў краіны.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што ўлады спачатку замоўчвалі факт аварыі, а потым ― усю сур’ёзнасць яе наступстваў. Толькі 4 мая была вызначана 30-кіламетровая зона на мяжы з Украінай, насельніцтва якой падлягала адсяленню. Усяго з зоны забруджвання было выселена звыш за 135 тыс. чалавек, поўнасцю адселена 415 населеных пунктаў. Чарнобыльская аварыя абвастрыла і сацыяльную праблему ў Беларусі, паколькі неабходнасць першачарговага прадастаўлення жылля выселеным адсоўвала ў чэргах на атрыманне жылля іншыя сем’і.

На ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусі патрабавалася 235 млрд. долараў. Агульны эканамічны крызіс у СССР у канцы 1980-х г. прывёў да таго, што з саюзнага бюджэту сродкі на гэта фактычна не выдаткоўваліся. Чарнобыльская праблема стала ўласнай праблемай Беларусі.

Такім чынам, нягледзячы на першасныя станоўчыя змены эканамічнай сітуацыі ў выніку ўвядзення гаспадарчага разліку і самафінансавання, вельмі хутка выявіліся крызісныя з’явы: адбывала ся падзенне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, назіраліся паліўны, энергетычны, транспартны крызіс, дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Паказчыкамі краху камандна-бюракратычнай эканомікі сталі інфляцыя, рост унутранага і знешняга доўга, абясцэньванне грошай і рост натуральнага абмену (бартэра). Папулісцкія рашэнні, такія як павышэнне пенсій, сацыяльных выплат, зарплаты і інш., не суправаджаліся рэальнымі рэформамі і падарвалі эканамічнае жыццё краіны.

Крызіс таталітарнага палітычнага рэжыму непазбежна прывёў да крызісу каманднай эканамічнай сістэмы.

55. Абвяшчэнне і заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця РБ. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і эвалюцыя палітычнай сістэмы. На хвалі перабудовы і новага палітычнага мыслення ў СССР у канцы 1989 г. адбыліся змены ў краінах Усходняй Еўропы, якія ўваходзілі ў так званы «сацыялістычны лагер». У іх узняліся масавыя антытаталітарныя рухі за аднаўленне дэмакратычных правоў і свабод, якія прывялі да падзення кіруючых дзяржаўна-палітычных рэжымаў.

Рух за набыццё дзяржаўнага суверэнітэту ў канцы 1980 пачатку 1990- х г. актывізаваўся і ў рэспубліках СССР. Дэмакратызацыя перыяду перабудовы нечакана абвастрыла нацыянальныя праблемы, якія лічыліся кіраўніцтвам Савецкага Саюза вырашанымі. У 1990 г. адбыўся сапраўдны «парад суверэнітэтаў». Першымі запатрабавалі ажыццяўлення свайго канстытуцыйнага права на выхад са складу СССР рэспублікі Прыбалтыкі: у сакавіку 1990 г. аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці абвясціў урад Літвы, а пазней  Латвіі і Эстоніі. У той жа час у Маскве стала відавочнай канфрантацыя паміж саюзным урадам М.С.Гарбачова, прызначанага ў сакавіку 1990 г. прэзідэнтам СССР, і кіраўніцтвам РСФСР на чале з Б.М.Ельцыным. 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, а 16 ліпеня 1990 г. Украіны.

Пад уплывам падзей, якія адбываліся ў суседніх рэспубліках, рух за набыццё дзяржаўнага суверэнітэту актывізаваўся і ў Беларусі. Гэтаму спрыялі таксама праведзеныя ў 1990 г. у БССР першыя альтэрнатыўныя выбары і абранне ў беларускі парламент значнай колькасці прыхільнікаў дэмакратычнага развіцця. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Першы артыкул гэтага дакумента дэклараваў, што Беларусь з’яўляецца суверэннай дзяржавай, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Пры гэтым ажыццяўленне пералічаных прынцыпаў планавалася ў рамках Савецкага Саюза, ператворанага ў дэмакратычную прававую дзяржаву.

Між тым, палітычная сітуацыя ў СССР абвастралася, паўстала пытанне аб магчымасці існавання Саюза ўвогуле. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 саюзных рэспублік (акрамя Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі і Малдовы). І хоць 3/4 удзельнікаў галасавання выказаліся станоўча на карысць СССР, але гэта не магло адбыцца пры адначасовым жаданні рэспублік ажыццяўляць дзяржаўны суверэнітэт.

Палітычная сітуацыя ўскладнялася пагаршэннем эканамічнага становішча. 2 красавіка 1991 г. урад СССР павялічыў цэны на прадукты харчавання, што выклікала ў Беларусі шматтысячныя забастоўкі, адным з галоўных патрабаванняў якіх было ўсталяванне дзяржаўнай незалежнасці.

Путч ГКЧП. Падчас падрыхтоўкі новага саюзнага дагавора актывізаваліся рэакцыйныя сілы ў Маскве, якія выступалі супраць змен ва ўсіх сферах жыцця грамадства і за захаванне Савецкага Саюза як унітарнай дзяржавы. У перыяд з 19 па 21 жніўня 1991 г. група вышэйшых дзяржаўных асоб, карыстаючыся адсутнасцю ў Маскве М.С.Гарбачова, здзейсніла спробу дзяржаўнага перавароту. Прадстаўнікі партыйна-дзяржаўнай наменклатуры звярнуліся да грамадзян СССР з заявай аб тым, што палітыка перабудовы зайшла ў тупік, прэзідэнт «у сувязі з хваробай" не можа выконваць свае функцыі, і абвясцілі, што ўлада пераходзіць да створанага імі Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як путч ГКЧП (ад расійскага ― Государственный комитет по чрезвычайному положению).

Аднак дэмакратычныя сілы на чале з Б.М. Ельцыным арганізавалі сапраўдную акцыю грамадзянскага непадпарадкавання ГКЧП, паколькі відавочнымі былі сапраўдныя мэты змоўшчыкаў: пры дапамозе войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР. На тэрыторыі Беларусі партыйнае кіраўніцтва падтрымала путч, але дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы і па прыкладу Масквы арганізавалі мітынгі пратэсту.

Путч з самага пачатку быў асуджаны на няўдачу, паколькі немагчыма атрымаць прыхільнасць насельніцтва, вяртаючы яго ў лона таталітарнага рэжыму.

Шлях да незалежнасці. Правал путча значна паскорыў працэсы дэзінтэграцыі ў Савецкім Саюзе і спрычыніўся да хутчэйшага набыцця Беларуссю сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. На тэрыторыі Беларусі, як і ўсяго Савецкага Саюза, была прыпынена дзейнасць КПСС. Законам «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», прынятым 26 жніўня 1991 г., усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на тэрыторыі БССР, пераводзіліся ва ўласнасць рэспублікі.

А 19 верасня 1991 г. вышэйшы заканадаўчы орган краіны зрабіў наступны крок насустрач дзяржаўнаму суверэнітэту – у гэты дзень была зацверджана новая назва дзяржавы – «Рэспубліка Беларусь», а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Разам з тым саюзнае кіраўніцтва рабіла апошнія спробы стрымаць канчатковы развал СССР. На пачатку верасня 1991 г. у Маскве працаваў V з’езд народных дэпутатаў СССР, які так і не здолеў стварыць новы Вярхоўны Савет СССР, паколькі некаторыя рэспублікі накіравалі туды сваіх прадстаўнікоў толькі з правам назірання.

Кіраўнікамі Беларусі (С. Шушкевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) 8 снежня 1991 г. былі падпісаны Белавежскія або Віскулёўскія пагадненні (ад назвы ўрадавай рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы) аб утварэнні новай саюзнай супольнасці – Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) са штаб-кватэрай у Мінску.

Сітуацыя, звязаная з узнікненнем СНД, ацэньваецца неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да парушэння эканамічных сувязяў, якімі былі звязаны прадпрыемствы ў адзіны эканамічны арганізм. Гэта прывяло да скарачэння вытворчасці, паглыблення крызісу і, як следства, да рэзкага падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва. З другога боку, распад Савецкага Саюза садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік, якія атрымалі рэальную магчымасць будаваць сваю дзяржаўнасць.

Перад Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь стаялі задачы па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання, стварэнню Узброеных Сіл, мытнай службы, банкаўскай сістэмы Беларусі і інш.

Для замацавання суверэнітэту важнае значэнне мела прыняцце Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. у якасці асноўнага закона Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з яе артыкуламі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. Канстытуцыя ўвяла пасаду прэзідэнта і замацавала прынцып падзелу ўлады. Выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся 10 ліпеня 1994 г. У другім туры перамогу атрымаў А.Р. Лукашэнка.

Эвалюцыя палітычнай сістэмы суверэннай Беларусі звязана і з правядзеннем агульнарэспубліканскіх рэферэндумаў:

• рэферэндум 14 мая 1995 г., паводле якога адбылася замена дзяржаўнай сімволікі; рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы; былі адобраны дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на інтэграцыю з Расіяй; унесены змены ў Канстытуцыю;

• рэферэндум 24 лістапада 1996 г. праводзіўся па пытаннях аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня, за якія прагаласавала большасць выбаршчыкаў. Але пры гэтым народ выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванн яў, куплі і продажу зямлі і супраць адмены смяротнай кары ў Беларусі. Умовы правядзення і вынікі гэтага рэферэндуму неадназначна былі ацэнены сусветнай супольнасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі значна пашырылася кола правоў і абавязкаў Прэзідэнта: ён не з’яўляецца кіраўніком урада, прызначае ўсіх вышэйшых службовых асоб, фарміруе ўрад, падпісвае законы і выдае дэкрэты, якія маюць сілу закона, валодае правам распускаць абедзве палаты Нацыянальнага сходу. У Нацыянальны сход быў перайменаваны парламент Беларусі. Ён з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады і складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

19 сакавіка 2006 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь трэці раз абраны А.Р. Лукашэнка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]