Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі перыядызацыя першабытнага грамадтсва

Археалагічная перыядызацыя

Сацыяльна-гістарычная перыядызацыя

Каменны век

Палеаліт

Сярэдні палеаліт

100 тыс. гадоў назад

Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы, Падлужжа

Мусцьерскі перыяд гісторыі Беларусі

40 тыс. гадоў назад

Неандэрталец

Грамадскі лад – праабшчына (чалавечы статак)

Сямейны лад - праміскуітэт

Позні палеаліт

35 тыс. гадоў назад

Юравічы – 26 тысяч гадоў назад

Бердыж – 24-23 тысячы гадоў назад

10 тысячагоддзе да н.э.

Краманьёнец

Грамадскі лад – раннеродавая абшчына (мацярынскі род)

Сямейны лад – парная сям’я (неўстойлівы тып сям’і)

Мезаліт

9 тысячагоддзе да н.э.

Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва – 7-8 тысяч гадоў таму

У плямён паўсюдна распаўсюдзіся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі

Першая прыручаная жывёла - сабака

канец 5 тысячагоддзя да н.э.

З’яўленне плямён

Неаліт

Канец 5 – 4 тысячагодзі да н.э.

З’яўленне керамічнай вытворчасці

З’яўленне ткацтва

Змены ў апрацоўцы камня – шліхтаванне, шліфаванне, свідраванне, пілаванне

Пачаўся пераход да здабычы крэмню шахтным спосабам (Краснае Сяло Ваўкавыскага р-на – пас. Краснасельскі)

Пачаўся прымітыўны абмен паміж плямёнамі – крэмень

“Неалітычная рэвалюцыя” – на змену прысвойваючай (спажывецкай) гаспадарцы прыходзіць вытворчая гаспадарка (жывёлагадоўля і земляробства забяспечваюць людзей прадуктамі харчавання)

Нарвенская група плямён – поўнач Беларусі

Нёманская група плямён – захад Беларусі

Верхне-дняпроўская група плямён – усход Беларусі

Днепра-данецкая група плямён – цэнтр. і паўдн. Бел

Канец 3 – пачатак 2 тысячагоддзя да н.э.

Росквіт раннеродавай абшчыны

З’яўленне груп плямён

Бронзавы век

Канец 3 – пачатак 2 тысячагоддзя да н.э.

З’ўленне медных і бронзавых вырабаў. З-за адсутнасці на Беларусі радовішчаў медных і алавяных руд – па-ранейшаму большасць прылад працы з крэмню, рога і косці

Паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства з выкарыстаннем каменных і рогавых матык

Культура шнуравой керамікі (культура баявых сякер) – гэта індаеўрапейцы

Плямёны сярэднедняпроўскай культуры (пачалі фарміравацца з Кіеўшчыны і распаўсюдзіліся амаль ва ўсім Падняпроўі

Пачаў развівацца абмен паміж плямёнамі

У некаторых плямён збіраліся багацці, пачаліся рабаўніцтвы і ваенныя напады

8 ст. дан.э.

На змену мацярынскаму роду прыходзіць бацькоўскі род (патрыярхат)

На працягу бронзавага і жалезнага вякоў – на змену парнай сям’і прыходзіць аднашлюбная (манагамная) сям’я. Становішча жонкі ў сям’і пагоршылася

Палонных пераўтваралі ў рабоў

На змену калектыўнай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем’яў.

З’явіліся багатыя і бедныя сем’і. Узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць

Жалезны век

Ранні жалезны век

7 – 6 ст. да н.э.

Мілаградская культура – сяр. і верх. Падняпроўе (в.Мілаград Рэчыцкага р-на) – Герадот пісаў пра неўраў (альбо старажыт. славяне, ці балты)

Зарубінецкая культура (пач. 2 ст. да н.э.) – на месцы мілаградскай к-ры. Найбольш вывучаны помнік каля в.Чаплін Лоўескага р-на на Гомельшч.

Славяне , ці паміж славянскай мовай і заходнебалцкага дыялекту

Штрыхаваная кераміка – 7 ст. да н.э. 4 ст. н.э. знач. частка Сяр. Бел. і Усх. Літва. Добра вывучана гарадзішча каля в. Малышкі Вілейскага р-на Мін.в.

Усходнелітоўскія плямёны

Днепра-дзвінская культура – Поўная Беларусі (Віцебская вобл. і сусед. р-ны Магілёўскай вобл.). Гэта было балтамоўнае нас-ва

Фіна-угры (уральскай моўнай сям’і) – пражывалі на поўначы Беларусі

Кіеўская к-ра (3-5 стст. н.э.). Верхняе Падняпроўе. Пакінулі гарадзішчы і перасяляліся ў адкрытыя неўмацаваныя паселішчы. в.Адаменка Быхаўскага р-на Магілёшчыны

Грунтавы могільнік даследаваны каля в. Тайманава Быхаўскага раён

5 ст. н.э.

Узнікаюць саюзы плямён

Распад патрыярхальна-родавых адносін, што выяўлялася ў будаўніцтве аднапакаёвага жылля, для пражывання адной парнай сям’і. Харктэрна для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур

Распад родавага ладу і фарміраванне суседскай (тэрытарыяльнай абшчыны)

Позні жалезны век

5 ст. н.э.

Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі

Банцараўская культура – Большая частка Беларусі

Калочынская культура – паўднёва-усходняя Беларусь

8 ст. н.э.

Табліцы распрацаваны кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М.Машэрава Акуневічам Віктарам Уладзіміравічам

Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў

Археалогія

- навука, якая вывучае жыццё старажытных людзей па знаходках слядоў іх дзейнасці

Дата

- гэта час, калі адбылася падзея

Тысячагоддзе

- складаюць дзесяць стагоддзяў

год нараджэння Ісуса Хрыста

- лічыцца пунктам адліку, момант з якога вядзецца летазлічэнне і які мае назву эра

Эра

Дастаткова працяглы прамежак часу, пункт адліку, момант з якога вядзецца летазлічэнне, а таксама само летазлічэнне.

“Сістэма трох вякоў”

- гістарычная паслядоўнасць, калі гісторыя першабытнага грамадства падзяляецца на тры вякі – каменны, бронзавы і жалезны

Назвы трох вякоў першабытнага грамадства звязваюць з:

матэрыялам, што служыў нашым продкам для вытворчасці прылад працы

Каменным векам

называюць перыяд тыя далёкія часы, калі людзі яшчэ не ведалі металу і асноўным матэрыялам, з якога яны выраблялі прылады працы, быў камень

2,5 млн.гадоў назад – канец 3тысячагоддзя да н.э.

  • час, калі адбывўся каменны век

палеаліт (старажытнакаменны век)

2,5 млн. – 100 тыс. гадоў назад – ніжні (ранні)

100 – 35 тыс. гадоў назад - сярэдні

35 – 10 тыс. гадоў назад - верхні (позні)

Ледавік

- На працягу існавання Зямлі перыядычна адбываліся пахаладанні, лёд таўшчынёй да 2 км пакрываў зямную паверхню

Ледавіковымі

называюць такія перыяды ў гісторыі Зямлі, калі былі перыяды моцнага і працяглага пахаладання. Снег не паспяваў растаць у цёплы час года. Ён назапашваўся і ператвараўся ў велізарны ледавік таўшчынёй у 1-2 км.

Прыблізна 150 тыс. гадоў таму

уся тэрыторыя Беларусі надоўга пакрылася суцэльным ледавіком (Дняпроўскае аледзяненне)

каля 100 тыс. гадоў назад (эпоха сярэдняга палеаліта)

прадстаўнікі палеантрапаў (неандэртальцы) праніклі на тэрыторыю Беларусі

вёскі Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў

каля гэтых вёсак археолагі знайшлі некалькі прымітыўных крамянёвых прылад, якія сведчаць аб спарадычным (непастаянным) знаходжанні неандэртальцаў на Беларусі. Доўгачасовых паселішчаў не выяўлена (суровыя кліматычныя ўмовы)

40 – 35 тыс. гадоў назад

- на тэрыторыі Еўропы з’явіліся новыя людзі сучаснага тыпу, або краманьёнец, якіх вучоныя называюць “чалавек разумны сучасны”, гэта нашы непасрэдныя продкі

“чалавек разумны”

- з’явіўся першапачаткова на поўдні Беларусі

Стаянка

- месца пасялення першабытнага чалавека каменнага веку

26 тыс. гадоў таму, альбо 24 тыс. гадоў да н.э.

самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку, якая знаходзіцца на Прыпяці каля вёскі Юравічы

У час раскопак Юравіцкай стаянкі былі выяўлены рэшткі жылых будынкаў, пры пабудове якіх быў выкрыстаны камень

23 тыс. гадоў таму, альбо 21 тыс. гадоў да н.э.

людзі жылі на Бердыжскай стаянцы, на беразе Сожа каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна

Прылады працы

рабіліся пераважна з крэменю і былі прызначаны для пэўнага віда работ

Крэмень

Камень, які належыць да карысных выкапняў, а ў Беларусі ёсць яго радовішчы, які найстарыжытнейшыя людзі выкарыстоўвалі для вырабу прылад працы

Востраканечнікі

- звычайныя прылады працы старажытных людзей у канцы ледавіковага перыяду, якія рабілі з кавалкаў крэмню

Скрабкі

выкарыстоўвалі для ачысткі шкуры і вырабу з яе скуры

Скрабкі

- прылады працы для апрацоўкі скур

Разцы

гэтымі прыладамі з вострымі рэжучымі канцамі апрацоўвалі косць і рог

Дзіды і дроцікі

тады служылі зброяй

Дзіды

- прымітыўныя коп’і, калі востраканечнікі прымацоўваліся да палкі з дапамогай сухажылляў і смалы

Дзіда (кап’ё)

- колючая або кідальная зброя ў выглядзе доўгай палкі з вострым наканечнікам, якую ўжывалі старажытныя людзі

Дроцік

- невялікае кап’ё, зброя з якой паляванне было магчымым пры непасрэдным сутыкненні са зверам, яго можна было кінуць на значна большую адлегласць

Дубіны (даўбешкі)

  • палкі з патаўшчэннем на канцы

Будан (шалаш)

- жыллё старажытнага чалавека ніжняя частка якога ўмацоўвалася чарапамі і іншымі буйнымі косткамі жывёл, пакрывалася шкурамі жывёл

Хуткае свідраванне

- адзін са спосабаў здабычы чалавекам агню з дапамогай трэння сухога дрэва

Спажывецкі, або прысвойваючы

- від гаспадаркі які панаваў у каменным веку і быў заснаваны на тым, што чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе

Віды гаспадарчай дзейнасці старажытных жыхароў Беларусі ў ледавіковы перыяд

  • паляванне

  • збіральніцтва

Паляванне

- гэта пошук і праследаванне дзікіх звяроў і птушак з мэтай іх здабычы, асноўная крыніца існавання першабытных людзей Беларусі ва ўмовах холоднага клімату

Мамант

- галоўная паляўнічая жывёліна ва ўмовах аледзянення

Спосабы палявання старажытных жыхароў Беларусі ў ледавіковы перыяд

  • высочванне

  • аблава

  • загон

Аблава з загонам

- найбольш пашыраны спосаб палявання ў час аледзянення, калі загоншычкі гналі жывёл ў дрыгву, у глыбокія яры са стромкімі схіламі. Паляванне вялося вялікімі групамі людзей. Ужываўся агоно для запалозвання звяроў.

У ледавіковую эпоху нашы продкі былі ўжо здольнымі паляваць на

шарсцістых мамантаў і насарогаў, аленяў, мядзведзяў і інш.

Мамант

- гэта выкапнёвы слон, рэшткі якога цяпер знаходзяць у глыбокіх пластах зямлі, які быў вышынёй да трох метраў і меў закругленыя іклы-біўні

агонь

найважнейшае адкрыццё чалавека ў палеаліце

Збіральніцтва

- занятак людзей пасля адыходу ледавіка, калі палкамі і вострымі камянямі яны выкопвалі карані і клубні, якія былі прыгодны да ежы

Асноўны від збіральніцтва на Беларусі

- нарыхтоўка лясных пладоў: ягад, грыбоў, лясных яблыкаў і груш, арэхаў, бярозавага соку

Прыродны падзел працы – гэта:

падзел працы паводле полу (паміж мужчынамі і жанчынамі) і паводле ўзросту (паміж дарослымі, дзецьмі і старымі)

Каля 18 тыс. гадоў таму

моцна пахаладала. З поўначы зноў наступіў ледавік, і людзі вымушаны былі адысці на поўдзень. На некалькі тысяч гадоў тэрыторыя Беларусрі абязлюдзела

15 – 13 тыс. гадоў назад

з тэрыторыі Беларусі адступіў апошні ледавік

Прыблізна 10 тыс. гадоў таму

ледавік растаяў, закончылася апошняе зледзяненне

Пасля адыходу апошняга ледавіка

чалавек зрабіў чарговую спробу рассяліцца па далінах Дняпра, Прыпяці, Сожа, іх даліны былі заселены плямёнамі паляўнічых,рыбалоўваў і збіральнікаў, якія будавалі жыллё – буданы конусападобнай формы

Сярэдні каменны век

9 – 5 тыс. гг. да н.э.

- новая эпоха, што наступіла пасля заканчэння ледавіковага перыяду

Мезаліт

- клімат наблізіўся да сучаснага

- рэльеф мясцовасці прыняў сённяшні выгляд

- сучасная лясная зона

- склалася сетка рэк і азёр (з’явілася шмат рыбы і водаплаўнай птушкі)

Даліна

- роўная прасотора ўздоўж ложа, па якім цячэ рака

Паўзямлянка

- новы тып жылля людзей, якія зясялялі даліны рэк Беларусі пасля адыходу апошняга ледавіка, будуючы яго на ўзвышаным беразе ракі або возера

Паўночны алень

у канцы сярэдняга каменнага веку вымер мамант і паўночны алень на доўгі час становіцца галоўнай жывёлай, на якую паляваў чалавек

Плямёны паляўнічых

прыйшлі ўслед за з’яўленнем на тэрыторыі Беларусі паўночных аленяў

Лук са стрэламі

для палявання чалавек вынайшаў першы механізм у гісторыі чалавецтва

12 тыс. гадоў назад

старажытныя жыхары Беларусі вынайшлі лук і стрэлы, з дапамогай новай зброі можна было паляваць дробнымі групамі і нават аднаму

120 мезалітычных стаянак

сведчыць пра складванне пастаяннага (аўтахтоннага) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

Прысвойвальная гаспадарка

форма гаспадаранння, якая была характэрна для палеаліту і мезаліту

7 тыс. гадоў таму

каменны век уступіў у свій заключны перыяд, новы каменны век

Канец 5 – 3 тыс. гадоў да н.э.

- новы каменны век

Канец V – III тыс. годдзе да н.э.

новы каменны век

4-е – канец 3-га тысячагоддзя да н.э.

новы каменны век

Заняткі чалавека ў новым каменным веку

- паляванне

- рыбалоўства

- збіральніцтва

Новы каменны век

1) у паляванні сталі шырока выкарыстоўвацца пасткі і іншыя хітрамудрыя прыстасаванні

2) з’явіліся лыжы (неабходныя для палявання зімой)

3) усё большае значэнне пачало набываць рыбалоўства

Звыш 6 тыс. гадоў назад

на Беларусі пачаўся выраб гліняных пасудзін, да гэтага жыхары карысталіся драўлянымі пасудзінамі, якія былі абмазаны глінай

Жанчыны

займаліся вырабам глінянага посуду

Адна з асаблівасцяў посуду каменнага веку ў тым, што

посуд звычайна меў акруглае, а часам проста завостранае дно

Гліняны посуд аздабляўся арнаментамі

ямкамі, адбіткамі вызубленага штампіка, наразнымі лініямі

Арнамент

- ўзор, якім старажытныя людзі пакрывалі паверхню гліняных пасудзін

Вынаходніцтвы старажытных людзей у каменным веку:

- лук і стрэлы

- каменная сякера

- зернацёрка

- гліняны посуд

Промыслы

- гэта заняткі, здабыванне сродкаў існавання

Віды промыслаў старажытных жыхароў Беларусі

- рыбалоўства

- бортніцтва

- лоўля птушак

Рыбалоўства

пасля раставання ледавіка зрабілася новай крыніцай існавання для людзей

Спосабы лоўлі рыбы – пры дапамозе

1) гарпуна

2) касцянога кручка

3) розных плеценых з галінак канструкцый (буча)

4) сеткамі (найбольш здабычлівы спосаб)

5) шырока выкарыстоўвалі лодкі, выдзеўбаныя з вялікага ствала дрэва

Бортніцтва

- гэта здабыванне мёду дзікіх пчол

Чаўны

- лодкі, якія выдзёўбваліся з суцэльнага ствала дубу ці хвоі і выкарыстоўваліся для рыбалоўства

Човен

- лодка, выдзеўбаная з суцэльнага ствала дрэва

Гарпун

- кідальная зброя, аснашчаная наканечнікам з шыпамі для палявання на звяроў і рыб

Сілкі (пятля) і сеткі (перавесы)

выкарыстоўвалі для лоўлі птушак. Сеткі плялі з суканых нітак. Ніткі рабілі з лыка

Лыка

- маладая кара ліпы ці лазы, садраная доўгай вузкай паласой

Пляценне сетак

навучыла людзей вырабляць ніткі з валакністых раслін – лёну, канапель, крапівы

Наступны крок

з’явілася ткацтва, быў вынайдзены ткацкі станок

Сякера

для высечкі і апрацоўкі дрэва

У канцы каменнага веку

часцей ужывалася каменная сякера

Цясла і долата

для таго, каб выдзеўбаць у дрэве пазы і адтуліны

Кайло

зробленая з рога лася або аленя ручная капалка, якая выкарыстоўвалася для работы ў крамянёвых шахтах

4 тыс. Гадоў назад

ля Ваўкавыска, дзе знаходзіцца пасёлак Краснасельскі, на беразе ракі Рось вялася здабыча крэменю старажытнымі шахцёрамі

У канцы каменнага веку

людзі перайшлі да здабычы крэменю ў крэйдавай тоўшчы, што нагадвала прымітыўныя шахты

У канцы неаліту

пахаладанне клімату і змяншэнне прыродных рэсурсаў выклікала недахоп ежы, таму людз пачалі шукаць альтэрнатыву прысвойвальнай гаспадаркі і на змену прыйшлі вытворчыя формы гаспадарання – жывёлагадоўля і земляробства

Земляробства

узнікла на Блізкім Усходзе каля 8 – 7-га тысячагоддзя да н.э. і ў канцы неаліту дасягнула тэрыторыі Беларусі

Матычнае земляробства

ажыццяўлялася ў поймах рэк з дапамогай матык

Падсечна-агнявое (ляднае) земляробства

развівалася паралельна з матычным

Зернацёрка

- вялікі плоскі камень, на якім жанчыны меншым каменем расціралі цвёрдыя карані і зерне, расколвалі арэхі, драбілі косці жывёл

Падсечна-агнявое земляробства

падштурхнула паляпшэнне прылад працы, найперш сякер, небходнасць вырабу высакаякасных прылад працы падштурхнула павелічэнне здабычы крэмню. Пачынаецца здабыча шахтавым спосабам. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі

У неаліце

быў здзейснены пераход ад прысвойвальных да вытворчых формаў гаспадаркі