Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Міжплемянны абмен жалезнага веку

Міжплемянны абмен

- гэта такі абмен, калі прадметы выменьваліся ў суседніх плямёнаў, якія ў сваю чаргу таксама набывалі іх у сваіх суседзяў. Ён існаваў і раней

з Прыбалтыкі

прывозілі шыкоўныя бронзавыя ўпрыгажэнні, пакрытыя эмаллю

з Цэнтральнай Еўропы

прывозілі жалезныя і бронзавыя бранзалеты (скарб каля в. Гарошкаў Гомельскай вобл.)

з Антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я

прывозілі шкляныя каралі

Змены ў грамадскім жыцці ў жалезным веку

Змены ў грамадскім жыцці

- адпала неабходнасць працаваць вялікімі калектывамі, асноўнай гаспадарчай адзінкай стала вялікая патрыярхальная сям’я (50-80 чал.). Некалькі такіх сем’яў складалі род

Наяўнасць вялікай сям’і (бацькоўскай абшчыны)

тлумачылася тым, што падрыхтоўка дзялянак зямлі пад пасевы, высечка лясоў і сама апрацоўка зямлі (падсечнае земляробства) патрабавалі намаганняў вялікага калектыву людзей

Вялікая сям’я (бацькоўская абшчына)

скаладалася з блізкіх сваякоў (50-75 чалавек), што часам нелажалі да некалькіх пакаленняў, з’яўлялася асноўнай гаспадарчай і грамадскай ячэйкай

Усё большае распаўсюджанне плужнага земляробства

вяло да таго, што паступова вялікія сем’і ўсё больш адасабляліся адна ад адной. Колькасць сем’яў у родзе скарачалася, і нярэдка род абмяжоўваўся адной вялікай сям’ёй

Рысы сямейнай абшчына

1) калектыўная ўласнасць на жывёлу, прылады вытворчасці і прадуктаў сельскай гаспадаркі

2) у гаспадарчых работах былі заняты ўсе члены сям’і

3) глава сям’і быў распарадчыкам і арганізатарам усёй дзейнасці, меў неабмежаваную ўладу над суроддзічамі, і ўсе без пярэчанняў падпарадкоўваліся яму

4) глава сям’і быў сямейным жрацом

Вялікая патрыярхальная сям’я (50-80 чалавек)

стала асноўнай гаспадарчай адзінкай з пераходам да жалезнага веку. Некалькі такіх сем’яў складалі род

Паступова фарміруецца суседска-родавая абшчына

У склад роду ўваходзілі не толькі родзічы, але і значная колькасць суседзяў

Суседска-родавая абшчына

акрамя родзічаў у склад роду ўваходзіла значная колькасць суседзяў, так паступова фарміравалася суседска-родавая абшчына

У канцы жалезнага веку

на паселішчах селяцца асобныя сем’і, не звязаныя паміж сабой блізкімі сваяцкімі адносінамі. Яны склалі не родавую, а суседска-родавую абшчыну

На поўдні Беларусі

ўнутры вялікай абшчыны пачынаюць выдзяляцца невялікія сем’і, якія асобна вялі гаспадарку (прылады працы робяцца ўласнасцю не ўсёй вялікай абшчыны, а асобных малых сем’яў

З’яўленне малых сем’яў тлумачыцца тым, што:

1) праца такой сям’і была больш прадукцыйнай (зацікаўленасць)

2) багацці назапашваліся ў гэтых малых сем’ях

3) з’яўляюцца багатыя і бедныя сем’і

У канцы жалезнага веку

замест гарадзішчаў распаўсюджанне атрымаліваюць вялікія неўмацаваныя пасёлкі – селішчы, жыхары якіх складалі асобную сусудскую абшчыну

Рысы суседскай абшчыны

1) калектыўная (абшчынная) уласнасць на зямлю, пашы, лясы і вадаёмы

2) прыватная ўласнасць на прылады працы і на вынікі працы сям’і

З выдзяленнем патрыярхальных сем’яў

стварылася глеба для ўзнікнення маёмаснай і сацыяльнай няроўнасці, з’явіліся багатыя і бедныя сем’і – сведчыла аб распадзе родавых адносін і складванні адносін панавання і прыгнечання

Маёмасная і сацыяльная няроўнасць

з выдзяленнем патрыярхальных сем’яў стварылася глеба для ўзнікнення маёмаснай і сацыяльнай няроднасці. З’явіліся багатыя і бедныя сем’і, што сведчыла пра распад родавых адносін і складванне адносін панавання і прыгнечання

Войны

з мэтай рабавання накопленых запасаў і захопу людзей сталі звычайнай з’явай

Гарадзішча

- умацаванае паселішча, якое ў Беларусі ўзнікае ў канцы бронзавага і пачатку ранняга жалезнага веку

Прычыны з’яўлення гарадзішчаў

- людзі сваёй працай ужо маглі ствараць багацці і гэта прываблівала рабаўнікоў

- грабяжы робяцца адным са спосабаў узбагачэння

Гарадзішчы

умацаваныя паселішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішча жалезнага веку, сведчылі аб тым, што войны сталі звычайнай з’явай

На поўдні Беларусі

ўмацаваныя гарадзішчы з’явіліся крыху раней, чым у Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, што сведчыла пра больш хуткае развіццё паўднёвых абласцей

Хотамель Столінскага р-на

Зарубінецкае жытло

каля в. Чаплін Лоеўскага р-на

найбольш даследаваны комплекс помнікаў зарубінецкай культуры (гарадзішча, паселішча, могільнік)

Гарадзішча каля вёскі Малышкі Вілейскага р-на

- добра даследаванае гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі

Мужчына

адыгрываў вядучую ролю

Вярхоўная ўлада

ў родзе і племені (аб’яднанні некалькіх родаў) належала агульнаму сходу ўзброеных воінаў

агульны сход узброеных воінаў вырашаў пытанні:

1) вайны і міру

2) выбіраў старэйшыну роду і правадыра племені

Ваенная дэмакратыя

- такі грамадскі лад, які кіраваўся агульным сходам узброеных воінаў і быў формай пераходнага перыяду да ўтварэння дзяржавы

Рысы завяршэння жалезнага веку

1) сабранае багацце захоўвалася ў сям’і і перадавалася па спадчыне па бацькоўскай лініі

2) ствараліся ўмовы маёмаснай няроўнасці –узбагачэння асобных сем’яў, старэйшын, военаначальнікаў, жрацоў

3) узнікла родавая знаць, якая пачала захопліваць лепшыя землі

4) вылучаліся племянныя дружыны, якія рабілі грабежніцкія паходы, што яшчэ больш узбагачала родавую знаць

5) павелічэнне грамадскай няроўнасці разбурала першабытнае грамадства, на змену якому ішла новая эпоха – феадалізм