Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Рэлігія і абрады жывёлаводаў і земляробаў (бронозавы век)

Узнікненне новых вераванняў з узнікненнем земляробства і жывёлагадоўлі

галоўны бог – гэта бог-сонца, бог-агонь

Сісітэма трох светаў

ідэалагічныя ўяўленні старажытных індаеўрапейцаў грунтаваліся на сістэме трох светаў, аб’яднаных “сусветным дрэвам” (звычайна дубам). Верхні свет насялялі багі, арлы, і крумкачы, сярэдні – людзі, коні, быкі, мядзведзі, рыбы, змеі, а ніжні – памерлыя, якія былі спалены

Сонечныя сімвалы

- рытуальныя выявы сонца: круг, крыж, зорачка і іншае. Такія знакі наносілі на розныя прадметы: посуд, фігуркі жывёл

Сімвал агню або сонца

кола, а чырвоная пасма або стужка на белай вопратцы лічылася прыкметай высакародства

Распаўсюджаныя сонечныя культы сярод земляробчых плямён:

1) культ “маці-зямлі”

2) шанаванне хатняга ачагу, як увасабленне бога-агню, бога-сонца

3) звычай прапальваць зямлю перад тым, як пакласці на яе цела нябожчыка і пахаваць яго

4) нярэдка нябожчыка шчодра пасыпалі чырвонай фарбай охрай

5) абрад спальвання нябожчыка

Арнамент на посудзе, характэрны для індаеўрапейцаў

адбіткі шнура, наматанага на палачку (шнуравы)

Курганы

самыя старажытныя з іх звязваюць з індаеўрапейцамі

Пахавальны абрад

З разавіццём вытворчых форм гаспадаркі змяніўся пахавальны абрад: з’явіліся пахаванні нябожчыкаў на бескуранных і курганных могільніках, распаўсюдзіўся звычай спалльвання памерлых. Археолагі знаходзяць багатыя і бедныя пахаванні, што сведчыць пра маёмасную і сацыяльную няроўнасць сярод насельніцтва

Культура старажытных продкаў жалезнага веку

У жылезным веку

рабілі фігуры жывёл з гліны (гліняныя статуэткі коней археолагі знайшлі на гарадзішчах у Гомельскай вобласці)

Фібулы

- гэта шпількі для зашпільвання верхняга адзення тыпу плашчоў, накідак

Лунніцы

- бронзавыя жаночыя падвескі, якія выраблялі старажытныя майстры, нагадвалі сярпок Месяца (Луны)

Міфы

- вусныя апавяданні з фантастычнымі (неверагоднымі) дзівоснымі вобразамі

Русалкі

- маладыя прыгожыя жанчыны з доўгімі, да пят, косамі, якія жывуць у лясах, балотах

Лесавікі

- валадаруюць лясамі

Дамавікі

- гаспадары ў хаце

Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VIII ст. Да н.Э. - V ст. Н.Э.)

Каля сярэдзіны ІІ тыс. годдзя да н.э.

у Малой Азіі быў адкрыты сакрэт вытворчасці жалеза

У пачтаку І тыс. годдзя да н.э.

жалезны век усталявўся ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі

Каля 700 г. да н.э.

жалезны век пачаўся на тэрыторыі Беларусі

VII cт. да н.э – VIII ст. н.э.

жалезны век

VII – VI да н.э.

археолагі ўстанавілі, што плямёны, якія жылі на поўдні Беларусі, навучыліся здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажэнні

Жалезны век

пачаўся з вынаходніцтвам чалавекам спосабаў атрымання жалеза. Ён завяршае сабой самы працяглы перыяд у гісторыі чалавецтва – гісторыю першабытнага грамадства

Перавагі жалеза перад бронзай:

1) яно было больш цвёрдым і трывалым

2) сустракалася амаль паўсюдна (на берагах рэк, азёр, на балотах

Балотная, ці дзірвановая руда

Жалезная руда, якую занходзілі на берагах рэк або азёр, на балоце, пад дзірваном лугу

Спосаб здабычы жалеза

- сырадутны

Сырадутны

спосаб атрымання жалеза, бо атрымаць жалеза з руды можна было толькі пры вельмі высокай тэмпературы, а для гэтага трэба было ўвесь час нагнятаць у печ сырое паветра

Домніцы

печы для выплаўкі жалеза

Печ-домніца

- гліняная печ для атрымання з балотнай руды порыстай масы (крыцы) і крычнага жалеза. З’явілася ў канцы бронзавага веку ў выніку ўдасканалення бронзаліцейнай справы

в. Лабеншчына непадалёку ад Заслаўя

Тут захаваліся рэшткі старажытнай домніцы

Крыца

- чорная порыстая масса, якую атрымлівалі пасля плаўкі балотнай руды ў печах-домніцах, якую потым грэлі і пракоўвалі, каб атрымаць жалезную загатоўку

Новыя інструменты, якія з’явіліся з пачаткам жалезнага веку:

кавальскія клешчы

зубілы для сячэння металу

напільнікі, - іх выраблялі са сталі

Жалеза

канчаткова выцесніла каменныя прылады працы, а каляровыя металы пачалі выкарыстоўвацца ў асноўным у ювелірнай справе

Вынікі адкрыцця жалеза

У падсечна-агнявым земляробстве з дапамогай жалезнай сякеры ачышчаліся значныя дзялянкі

Пры дапамозе жалезных сякер узводзілі больш трывалыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы

Жалеза было асноўным матэрыялам для вырабу зброі

З’явіўся новы спосаб здабывання агню з дапамогай металічнага крэсіва

Жалезныя прылады працы, асабліва сякеры, былі неабходнай перадумовай для канчатковага пераходу да земляробства

Асноўныя віды гаспадаркі ў жалезным веку

- земляробства

- жывёлагадоўля

Дадатковыя заняткі ў жалезным веку

- паляванне

- рыбная лоўля

- збіральніцтва

З павелічэннем выкарыстання жалезных прылад працы

Земляробства стала галоўным заняткам плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі

Земляробства

па-ранейшаму практыкавалася падсечна-агнявая сістэма земляробства

У жалезным веку

- пераважала лядная сістэма земляробства

Зямля апрацоўвалася

- жалезнымі матыкамі

- драўлянымі плугамі (рала)

На поўдні Беларусі

Пачалі карыстацца ворнымі прыладамі працы (драўляным ралам)

Драўлянае рала

- першая ворная прылада працы, якую выкарыстоўвалі на поўдні Беларусі

Цяглавая сіла

пачалі выкарыстоўваць каня

Пшаніца

асноўная зерневая культура

Вырошчвалі збожжавыя

пшаніцу

ячмень

авёс

проса

Вырошчвалі бабовыя культуры

гарох

боб

Агародныя культуры

цыбуля

рэпа

буракі

агуркі

Ураджай убіралі

невялікімі жалезнымі сярпамі

Размолвалі зерне

каменнымі зернацёркамі, якія складаліся з дзвюх частак – масіўнай каменнай асновы, на якую насыпалі невялікую попрцыю зерня, і круглага цёрачніка, якім гэтае зерне расціралі на муку

Жывёлагадоўля

насіла прысядзібны характар (гадавалі буйную рагатую жывёлу, коней, свіней і дробную рагатую жывёлу

У жывёлагадоўлі

найбольшае значэнне мела развядзенне буйной рагатай жывёлы і свіней

Гліняныя прасліцы

частая знаходка археолагаў, што сведчыла аб развіцці прадзення і ткацтва

Выраб жалезных прылад працы садзейнічаў развіццю:

1) хатняга рамяства

2) пабудове жылых і гаспадарчых памяшканняў зрубнай канструкцыі

Адкрыты ачаг

выкрыстоўваўся для прыгатавання ежы, размяшчаючыся на земляной падлозе

Печ

з’явілася ў канцы жалезнага веку

Натуральная гаспадарка

такая гаспадарка, калі амаль усё неабходнае для жыцця людзі выраблялі на месцы самі. У гаспадарчай дзейнасці ўдзельнічала ўсё дарослае насельніцтва, а таксама дзеці