Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Зараджэнне вераванняў і мастацтва людзей каменнага веку

Пачатак рэлігійных уяўленняў -

паступовае нараджэнне ў людзей уяўленняў аб звышнатуральных сілах, быццам бы здольных выклікаць з’явы прыроды, а таксама хваробы і смерць

Узнікненне мастацтва і вераванняў

Чалавек многа назіраў, набываў вопыт, заўважаў некаторыя заканамернасці ў прыродзе.

Чалавек спрабаваў пазнаць свет і сваё месца ў ім

Свае думкі аб навакольным асяроддзі ён адлюстроўваў ў мастацтве і вераваннях

Мастацтва і вераванні

- гэта духоўнае жыццё чалавека, яго духоўная культура

Рэлігія

- гэта своеасаблівае светаўспрыманне, сукупнасць чалавечых паводзін, уяўленняў і ідэй, якія заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл і істот

Прычынамі ўзнікнення ў людзей уяўленняў аб звышнатуральных сілах, пачаткаў рэлігійных уяўленняў былі:

1) чалавек не зразумець і првільна растлумачыць з’явы прыроды

2) трывога і жах нашых далёкіх продкаў перад хваробамі і смерцю

Галоўная прычына з’яўлення рэлігійнасці, веры ў звышнатуральныя сілы

- жах старажытнага чалавека перад сіламі прыроды

- няведанне яе законаў

Прычыны ўзнікнення рэлігіі

1) як вынік абмежаванасці ведаў чалавека пра навакольны свет

2) паступова ў людзей сфарміраваліся ўяўленні пра звышнатуральныя сілы, якія быццам бы здольны выклікаць гэтыя з’явы

Рэлігігійныя ўяўленні з’явіліся ў познім палеаліце ў форме

1) татэмізму

2) магіі

3) фетышызму

4) анімізму

Усю прыроду чалавек у сваім уяўленні адушаўляў

- насяляў духамі зямлі, сонца, грому, маланкі, расліннасці

Аб узнікненні веры ў загробнае жыццё, выхадам духа (душы) з цела пасля смерці сведчаць пахаванні:

разам з нябожчыкам у магілу клалі яго асабістыя рэчы – упрыгажэнні, зброю і запасы ежы

Феціш, ідал

вера чалавека ў магчымасць памясціць дух у нейкі прадмет, які потым будзе дапамагаць яму

Фетышызм

гэта вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленых чалавекам прадметаў (фетышаў) і пакланенне ім.

Фетышызм

папярэднічаў анімізму

Амулет

- прадмет (невялікая рэч), які людзі насілі на целе. Па іх уяўленнях ён засцерагаў старажытнага чалавека ад небяспекі, спрыяў поспеху ў яго гаспадарчай дзейнасці

Амулеты (абярэгі)

павінны былі абараніць, зберагчы чалавека ад злых сіл і дапамагчы яму

Культ (шанаванне)продкаў

людзі думалі, што душы памерлых маглі жыць сярод жывых і аказваць дапамогу.

Фігурка жынчыны (статуэтка)

роданачальніца, якую чалавек хацеў задобрыць

Татэм

свяшчэнная жывёла, якую чалавек лічыў сваім суродзічам. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу

чалавек думаў, што паміж ім, родам і якой-небудзь жывёлай ці раслінай існавала звышнатуральная сувязь

Татэмізм

адна з самых ранніх формаў рэлігіі

Татэмізм

гэта ввера ў звышнатуральнае паходжанне членаў аднаго роду ад пэўнай жывёлы або расліны (татэма). Татэм забаранялася знішчаць або забіваць. Пазней гэта дазвалялася пры ўмове выканання шэрагу рэлігійных абрадаў

Варажба

- састаўная частка рэлігійных вераванняў, вера ў здольнасць чалавека аказваць адметным чынам уплыў на жывёл, раслін ці што-небудзь іншае

Магія

(з лаціны – “вядзьмарства”) – гэта вера ў таямнічыя дзеянні або абрады, з дапамогай якіх можна паўплываць на прыроду і чалавека. Напр. перад паляванне выконвалі магічныя танцы, інсцэніроўка здабычы звера

Анімізм

гэта вера ў існаванне духаў ідуш у прыродных аб’ектаў. Гэта шанаванне сонца, зямлі, вады, агня

З анімізмам

звязана вера ў загробнае жыццё і культ продкаў. Сон, стан непрытомнасці, смерць тлумачыліся выхадам душы з цела