Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1970–1985 гг.

«УВОДЗІНЫ У КУРС.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1970–1985 ГАДОЎ.

АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ»

1. УВОДЗІНЫ

На першай лекцыі студэнты знаёмяцца з культурным кантэкстам

беларускай літаратуры 1970–1985 гг., яе парадыгмамі існаванння,

галоўнымі напрамкамі развіцця. Акцэнтуецца ўвага студэнта на новую

эстэтычную (экзістэнцыялізм) і тэматычную (навукова-тэхнічная,

гарадская) скіраванасць творчасці. Таксама гаворыцца аб асаблівых

тэндэнцыях развіцця літаратуры, абумоўленых савецкім перыядам

існавання, нацыянальным зместам і новымі напрамкамі інфармацыйнай

культуры.

У працэсе засваення тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць тэрміны і паняцці:

– «застой»;

– «філалагічнае пакаленне»;

– эпоха НТР;

– «забітае пакаленне»;

– культурная стратыфікацыя;

– СМІ;

– «лірызацыя» прозы і «празаізацыя» паэзіі.

2. Характарызаваць з’явы:

– герметызацыя літаратуры камуністычнай ідэалогіяй;

– уключэнне беларускай літаратуры ў сусветны кантэкст.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– русіфікацыя і развіццё беларускай літаратуры;

– пашырэнне тэматыкі літаратуры;

– жанрава-стылёвае развіццё літаратуры;

4. Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя):

– класіфікаваць літаратурныя падзеі і з’явы;

– аналізаваць беларускі літаратурны працэс у кантэксце сусветнай

літаратуры і культуры.

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛУ

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Уводзіны ў курс.

Беларуская літаратура 1970–

1985 гг. Агульныя

тэндэнцыі развіцця.

Засваенне новых ведаў

3. АСНОВЫНАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫХ ВЕДАЎ.

«БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1970–1985 ГГ.

АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ»

Развіццё літаратуры ў перыяд «застою» абумоўлена прынцыпамі

ідэалагічнага (савецкага) існавання грамадскасці ў гэты час. Сама назва

«застой» (больш позняга, перабудоўчага часу) гаворыць аб тым, што былі

фактары стрымлівання ідэйнага развіцця мастацкай культуры, нягледзячы

на тое, што ў гэты час адбываецца развіццё навукі і тэхнікі, сродкаў

масавай інфармацыі, якое прывядзе да тэхнічнай рэвалюцыі ў 1980–

1990 гг. Творы беларускай літаратуры нараджаюцца на фоне сацыяльнай і

культурнай стратыфікацыі, адбываецца падзел творчасці на афіцыйную і

неафіцыйную, на літаратару і крытыку для ўсіх і для сябе, для свайго кола.

На творчую дзейнасць і сацыяльнае становішча літаратараў у гэтыя гады

па-ранейшаму ўплывае кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў, партыйных

органаў. Перш за ўсё, праз цэнзураванне твораў, вульгарную крытыку на

афіцыйных паседжаннях, патрабаванні перапрацоўкі твораў, недапу-

шчэнне іх да друку. Кіруючыя ідэалагічныя органы стрымлівалі развіццё

літаратурнага працэсу патрабаваннямі адлюстроўваць толькі станоўчыя

з’явы сацыялістычнага побыту, яны абмяжоўвалі літаратурныя творы

камуністычнай ідэалогіяй. Адмоўна на літаратурным працэсе адбіваўся і

працэс русіфікацыі, які быў выкліканы інтэрнацыянальнай інтэграцыяй

народаў Савецкага Саюза пад эгідай рускай мовы і культуры. Беларуская

мова сыходзіла са школьнага вывучэння, з масавага ўжытку. А гэта

значыць і губляла свайго чытача і літаратура на беларускай мове.

Але творчы працэс не можа быць штучна спынены. Пачатае ў гады

палітычнай «адлігі» адраджэнне літаратуры дваццатых гадоў працяг-

ваецца, разбураецца патроху мяжа паміж айчыннай і заходняй культурамі.

7

Творчыя мэты пісьменнікаў фарміруюцца ўжо не толькі ідэаламі рускай

класічнай літаратуры, але і мастацтвам слова Рэмарка, Хэмінгуэя, Камю,

Кафкі, Фолкнера і інш. Дзякуючы перакладніцкай дзейнасці, развіццю

інфармацыйных сродкаў пашыраецца сусветны кантэкст айчыннай

культуры. Ва ўмовах навукова-тэхнічных змен, набыцця новага культур-

нага аблічча, пашырэння сферы дасуга, расце колькасць і якасны стан

выдавецтваў. Гэта адна з умоў плённасці літаратурных выданняў.

Другой умовай плённасці беларускай літаратуры ў гэты час

з’яўляецца наяўнасць у літаратурным працэсе пасляваеннага (мірнага)

пакалення, якое перажывае свой сталы перыяд творчасці. Галоўную частку

беларускіх пісьменнікаў складала тады так званае пакаленне

«шасцідзесятнікаў» ці «філалагічнае пакаленне». Першае вызначэнне

гаворыць аб прыходзе іх у літаратуру ў 1960-я гады, на хвалі адлігі, на змену

«забітаму пакаленню» (Быкаў), з імкненнем упісаць новую беларускую

літаратуру ў сусветны кантэкст. Другая назва гаворыць аб іх выхаванні,

адукацыі, культурных прыярытэтах. Кніга стала для іх падручнікам

жыцця, яна стварыла для іх маральныя, эстэтычныя, жыццёвыя ідэалы.

«Філалагічнае пакаленне» ў айчынным літаратурным працэсе – гэта

зарапад імёнаў, твораў, мастацкіх здабыткаў.

Трэба зазначыць, што гісторыя літаратурнага працэсу другой паловы

ХХ ст. мае не проста паскораны, але і штуршковападобны характар, таму

што пачынаюць хутка мяняцца эстэтычныя ідэалы кожнага новага

пакалення: «Штуршковападобнасць развіцця ХХ ст. вызначыла «выбухі»

эстэтычнай энергіі і яе размеркаванне паміж пакаленнямі, што ўступалі ў

літаратуру адно за адным праз дзесяць-пятнаццаць гадоў» (Мікола

Мішчанчук. Філалагічнае пакаленне. Анкета // Крыніца. – 2001. – №№ 11–

12 (71) – С. 196).

Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі пашыраецца тэматыка

літаратуры. Пісьменнікаў займаюць праблемы экалогіі, жыцця савецкай

інтэлегенцыі, пытанні гарадскога побыту. Канешне, беларускія

пісьменнікі, большасць якіх выйшла з вёскі, працягваюць захоўваць

традыцыі фальклорна-сялянскай прасторы літаратуры. На новы ўзровень

мастацкага асэнсавання ў святле сучаснага экзістэнцыяльнага

філасофскага погляду на жыццё выходзяць ваенная і гістарычная тэмы.

Жанрава-стылёвае развіццё літаратуры адбываецца праз новыя

сінтэзаваныя формы вобразнага адлюстравання. З’яўляюцца гістарычны

раман, раманная хроніка, раман-эсэ, адбываюцца працэсы выкарыстання

паэтычных сродкаў вобразнасці ў прозе і наадварот – «лірызацыя» прозы і

8

«празаізацыя» паэзіі. Стылёвыя пошукі пісьменнікаў у гэты час прыводзяць

да шырокага спектра эмацыянальнага, інтацыйнага аповеду: ад эпічнага

аповяду да ананімнай сатырычнай літаратурй, з выкарыстаннем гратэску,

бурлеску, травесційнасці (напрыклад, ананімная паэма «Сказ пра Лысую

гару», іранічныя проза «Бацька ў калаўроце» Р. Семашкевіча і раман у

вершах «Родныя дзеці» Н. Гілевіча).

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

«Застой» сацыяльна-палітычны перыяд развіцця СССР (1970–

1985 гг.), для якога характэрна ідэалагічнае, эканамічнае,

культурнае стрымліванне працэсаў утварэння новых форм

існавання.

НТР навукова-тэхнічная рэвалюцыя, характэрная для другой

паловы ХХ ст., калі адбываецца карэнная замена

тэхналагічнага фундаменту вытворчасці і камунікацыйных

сродкаў на падставе адкрыццяў новых навуковых

напрамкаў дзейнасці.

СМІ сродкі масавай інфармацыі (друк, радыё, тэлебачанне,

відэасістэмы), дзейнасць якіх скіравана на камунікацыйныя

зносіны вялікай колькасці людзей і ўздзеянне на іх

ідэалогію, густы, паводзіны.

Культурная

стратыфікацыя

дыферэнцыяцыя грамадства па сістэме пэўных

ідэалагічных, адукацыйных, мастацкіх і інш.схільнасцей.

«Філалагічнае

пакаленне»

пакаленне пісьменнікаў, што прыйшлі ў літаратуру ў 1960-

ыя гады, і мелі, як правіла, філалагічную адукацыю і

кніжныя прыярытэты ў культуры.

«Забітае пакаленне» пакаленне савецкіх пісьменнікаў, што былі ўдзельнікамі

Вялікай Айчыннай вайны.

«Лірызацыя» прозы і

«празаізацыя» паэзіі

працэсы выкарыстання паэтычных сродкаў вобразнасці ў

прозе і наадварот.

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

1. Як праявілася культурная стратыфікацыя на калялітаратурным

асяроддзі?

2. Якую ролю адыгрываў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў развіцці

беларускай літаратуры?

3. Каго з пісьменнікаў Беларусі лічаць «філалагічным пакаленнем»

і чаму?

4. Як можна характарызаваць вынікі творчага літаратурнага працэсу

на Беларусі ў перыяд з 1970 па 1985 гг.?

9

6. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

Пытанні:

1. Якія змены ў літаратурным працэсе на Беларусі адбываюцца ў

1970–1985 гг. у параўнанні з папярэднім перыядам (1950–1960 гг.) ?

2. Чым адрозніваецца пасляваеннае пакаленне беларускіх

пісьменнікаў ад «філалагічнага пакалення»?

Заданні:

1. Зрабіце агляд дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі ў перыяд

1970–1985 гг.: мерапрыемствы, высновы, пастановы, сувязі і г.д.

7.МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

1. Для падрыхтоўкі пытанняў скарыстайце вучэбна-метадычныя

матэрыялы па гісторыі развіцця беларускай літаратуры ў 1945–1960 гг.,

таму што многія з прадстаўленых літаратараў пачынаюць свой шлях у

пісьменстве менавіта тады.

2. Для падрыхтоўкі пытанняў можна выкарыстаць і свае веды са

школьнай праграмы па беларускай літаратуры ХХ ст.

8. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЯ ВЫНІКАЎ НАВУЧАННЯ

1. Суаднясіце тэрмін «філалагічнае пакаленне» і яго значэнне:

1) Група пісьменнікаў па сістэме пэўных ідэалагічных, адукацыйных, мастацкіх і

іншых схільнасцей.

2) Пакаленне пісьменнікаў, што прыйшлі ў літаратуру ў 1960-я гады, і мелі, як

правіла, філалагічную адукацыю і кніжныя прыярытэты ў культуры.

3) Пакаленне савецкіх пісьменнікаў, што былі забіты ў гады вайны.

2. «Аднак жа хопіць. Больш ні слова.

Мне адпачыць даўно пара,

Бывай жа, брація, здарова,

Да стрэчы, Лысая гара!

А хто пісаў паэму гэту,

І дзе тварыў ён, і калі –

Навечна канула ў Лету

І толькі бурбалкі пайшлі.

Адкрыцця гэтага не зробіць

Хоць зад натрэ да мазалёў,

Ні крот Сцяпан Александровіч,

Ні кротус Генус Кісялёў».

10

Да якога мастацкага кірунку можна аднесці прыведзены твор? Чаму? Хто

аўтар гэтых радкоў?

3. У творчасці якіх беларускіх пісьменнікаў закранута тэма Вялікай

Айчыннай вайны?

4. Суаднясіце імёны беларускіх пісьменнікаў і іх творы.

1) І.Пташнікаў; а) аповесць «Сотнікаў»;

2) Я.Брыль; б) паэма «Брэсцкая крэпасць»;

3) Р.Барадулін; в) раман «Птушкі і гнёзды»;

4) В.Быкаў. г) раман «Алімпіада».

5. Выбярыце правільны адказ на пытанне, аб традыцыйным тэматычным

кірунку беларускай літаратуры:

1) Пісьменнікаў займаюць праблемы экалогіі, жыцця савецкай інтэлегенцыі,

пытанні гарадскога побыту.

2) Беларускія пісьменнікі алдюстроўваюць фальклорныя і пабытовыя прынцыпы

жыцця.

3) Беларускія пісьменнікі ўзвялі на новы ўзровень мастацкага асэнсавання

ваенную і гістарычную тэмы ў святле сучаснага экзістэнцыяльнага філасофскага

погляду на жыццё.

9. ЛІТАРАТУРА

1. Бельскі, А.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і

сучаснасць / А.І. Бельскі. – Мн., 2005.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 4, кн. 1.

1966-1985. – Мн., 2004.

3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941–1980 / пад агул.

рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча. – Мн., 1983.

4. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч. / пад рэд.

І.Я. Навуменкі, П.К. Дэюбайлы, Д.Я. Бугаёва. – Мн., 1981–1982.

5. Каваленка, В. Веліч праўды / В. Каваленка. Выбранае. – Мн., 1989.

6. Сямёнава А. Слова сапраўднага лад / А. Сямёнава. – Мн., 1987.

11

Модуль 1

«БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА

Ў 1970–1985 ГГ.»

1. Уводзіны

У наступным модулі студэнты павінны засвоіць веды па

літаратуразнаўчым працэсе 1970-х – першай палове 1980-х гадоў.

Плануецца вывучэнне акадэмічных выданняў, манаграфій, дзе дасле-

даваліся творчасць асобных пісьменнікаў і відавых ды жанравых форм.

Студэнт павінен таксама ведаць, якія вучэбныя дапаможнікі выходзілі ў

гэты час, як ішоў крытычны працэс, якія разгортваліся дыскусіі, што

выклікала асаблівую ўвагу з боку крытыкаў і чытачоў.

У працэсе вывучэння тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць паняцці:

– літаратуразнаўства; – вучэбная літаратура;

– крытыка; – акадэмічнае выданне;

– манаграфія; – зборы твораў.

2. Характэрызаваць з’явы:

– «сакратарская», «кампліментарная», «юбілейная» крытыка.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– уплыў ідэалогіі на развіццё літаратуразнаўчай і крытычнай думкі.

4. Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя):

– адрозніваць розныя напрамкі літаратуразнаўчага працэсу;

– характарызаваць колькасны і якасны (імёны, манера, дыскусіі)

характар крытычнай літаратуры.

2. ПРАПАНУЕМАЯ СХЕМА ВЫВУЧЭННЯМАТЭРЫЯЛА

(вучэбна-інфармацыйны блок

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Беларускае

літаратуразнаўства і крытыка

ў 1970–1985 гг.

Засваенне новых

ведаў

Лекцыя 1

2. Беларускае

літаратуразнаўства і крытыка

ў 1970–1985 гг.

Выніковы кантроль Пісьмовае

апытанне

1

Усяго: 2

12

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА Ў 1970–1985 ГГ.»

У 1970-ыя гады ідзе праца над акадэмічнымі выданнямі па гісторыі

беларускай літаратуры («История белорусской дооктябрьской литературы»

(1977), «История белорусской советской литературы» (1977). У адрозненне

ад папярэдніх акадэмічных выданняў гэтыя кнігі па гісторыі беларускай

літаратуры былі тэматычна дапоўнены літаратурнымі партрэтамі

В. Быкава, А. Макаёнка, тут упершыню ішла размова пра літаратурныя

імёны і з’явы, што былі забаронены раней (пра творчасць А. Гаруна,

літаратуру Заходняй Беларусі), рабіўся аналіз крытычнай і навуковай

думкі.

Гісторыя беларускай літаратуры прынцыпова выкладалася ў акадэ-

мічных выданнях з аглядкай на літаратуру народаў Савецкага Саюза (перш

за ўсё, рускую класічную літаратуру). Акрамя таго, літаратуразнаўцы

імкнуліся абмежаваць і класічнымі, ужо зацверджанымі адзнакамі,

сучасную, пасляваенную літаратуру. Адпаведна савецкай ідэалогіі, увесь

перыяд існавання беларускай літаратуры падзяляўся на дакастрычніцкі і

паслякастрычніцкі.

У перыяд з 1970 па першую палову 1980-х гадоў былі выдадзены

навукова-каментаваныя Зборы твораў Івана Мележа (1979–1985, тт. 1–10),

Міхася Лынькова (1981–1985, тт. 1– 8), Максіма Гарэцкага (1984–1986,

тт. 1–4), Піліпа Пестрака (1984–1986, тт. 1–5). Вялікая падрыхтоўчая праца

была праведзена па збору матэрыялу, каментарыяў да гэтых пасмяротных,

найбольш поўных выданняў вялікіх пісьменнікаў.

Пасля перыяду адлігі літаратуразнаўцы пачынаюць адраджаць для

чытачоў новага часу творчасць забытых пісьменнікаў. Кніга «Беларускія

пісьменнікі і літаратурны працэс 20–30-х гадоў» (1985) – гэта, па сутнасці,

літаратуразнаўчая рэабілітацыя А. Александровіча, А. Дудара, Я. Пушчы,

П. Труса, У. Хадыкі, С. Баранавых, В. Каваля, Б. Мікуліча, Р. Мурашкі і

іншых пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры.

Сярод праблем, якія ўздымала беларускае літаратуразнаўства ў

дадзены перыяд у калектыўных працах і манаграфіях асаблівай увагай

карысталася даследаванне літаратуры пра вайну. Асаблівасцямі паказу

вайны беларускімі пісьменнікамі былі вызначаны паказ партызанскай

вайны, народнага жыцця пад акупацыяй, увага да радавых удзельнікаў

ваенных падзей, ліра-эпічная стылістыка ваеннага апавядання, выка-

рыстанне архіўных матэрыялаў, дакументальных звестак, мемуарных

13

крыніц («Магчымасці рэалізму» (1983, В. Жураўлёў, М. Тычына),

«Философские искания в белорусской литературе» (1984, Л. Гаранін), «На-

род и война» (1985, М. Тычына), «Общность судеб и сердец» (1985,

В. Коваленко), «Боль и тревоги наши» (1986, Э. Гуревич), «Поэзия и война»

(1987, М. Арочка).

Беларускія літаратуразнаўцы даследавалі і асаблівасці стылістыкі

сучаснай літаратуры. Асобныя кнігі былі прысвечаны новым формам і

сродкам адлюстравання рэчаіснасці, тэматычным і жанравым асаблівасцям

твораў: «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, Л. Гаранін, А. Яскевіч,

А. Матрунёнак), «Паэзія абноўленага свету» (1981, Н. Шукліна,

А. Кабаковіч, І. Шпакоўскі) і інш.

Сярод вучэбнай літаратуры трэба адзначыць падручнікі А. Лойкі

(Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. (1977,

1980) і С. Майхровіча (Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры

XIV–XVIII стст. (1980).

Літаратурныя праблемы вырашаліся і на старонках перыядычнага

друку крытыкамі. Абмяркоўваўся занядбалы стан навуковай фантастыкі

(С. Саладоўнікаў), праблемы выхавання пісьменніцкага таленту

(Я. Брыль), недахопы самой крытыкі (А. Станюта, У. Калеснік), праблема

выкладання беларускай літаратуры ў школе. На старонках штотыднёвіка

«Літаратура і мастацтва» былі разгорнуты дыскусіі вакол праблем

сучаснай беларускай паэзіі («Ці трэба баяцца чужых класікаў?»

(А. Адамовіч, Г. Далідовіч, 1980), практыкі мастацкага перакладу

(А. Зарыцкі, П. Садоўскі, 1982), ролі і мастацкай дакладнасці экранізацый

(У. Караткевіча, І. Мележа, 1983).

Крытыкамі выступалі і літаратуразнаўцы, і пісьменнікі, і журналісты, і

мастацтвазнаўцы. Лепшыя з крытычных прац былі потым выдадзены ў

зборніках крытычных матэрыялаў (М. Тычына «Змена квадры» (1983),

П. Дзюбайла «У вялікай дарозе» (1981), «Панарама сучаснай беларускай

прозы» (1986), С. Андраюк «Жыць чалавекам» (1983), Р. Семашкевіч

«Выпрабаванне любоўю» (1983), Ю. Канэ «Плынь» (фрагменты «з

крытычнага дзённіка», 1983), М. Стральцоў «Пячатка майстра» (прырода

мастацкага вобразнага слова, 1984) і інш.

Трэба адзначыць, што ідэалагічныя ўмовы адмоўна адбіваліся на

стылістыцы крытычных прац. Савецкую крытыку называлі «сакра-

тарскай», «кампліментарнай», «юбілейнай» крытыкай, бо большасць

рэцэнзій пісалася як патрабаванні адпаведных арганізацый, да юбілейных

дат, узнагароджання.

14

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Літаратуразнаўства навука аб мастацкай літаратуры, якая вывучае, аналізуе,

дае характарыстыкі асобным творам, творчасці пісьмен-

нікаў і агульным кірункам развіцця мастацтва слова.

Літаратуразнаўства складецца з тэорыі літаратуры,

гісторыі літаратуры і літаратурнай крытыкі.

Літаратурная

крытыка

адна з частак літаратуразнаўства, што аналізуе сучасны

літаратурны працэс, вызначае новыя тэматычныя і фар-

мальныя бакі літаратуры.

Манаграфія навуковая праца, прысвечаная распрацоўцы пэўнай

навуковай праблемы.

Вучэбная літаратура літаратура, якая скіравана на вувычэнне той ці іншай

галіны ведаў і змяшчае пэўны аб’ём ведаў, уменняў і

навыкаў для засваення гэтага кірунку ведаў. Да вучэбнай

літаратуры адносяць падручнікі, дапаможнікі, даведачныя

матэрыялы.

Акадэмічнае выданне выданне, што друкуецца Акадэміяй навук. Звычайна, у

акадэмічных выданнях змешчаны навукова дакладныя

тэксты з каментарыямі.

Зборы твораў усе мастацкія творы пісьменніка, выдадзеныя ў адным

выданні з захаваннем аўтарскіх варыянтаў, пэўнымі

каментарыямі і тлумачэннямі.

5.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

1. Чым адрозніваліся акадэмічныя выданні па гісторыі беларускай

літаратуры («История белорусской дооктябрьской литературы» (1977),

«История белорусской советской литературы» (1977), «История

белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «История белорусской

советской литературы» (1977) ад папярэдніх акадэмічных выданняў?

2. Зборы твораў якіх пісьменнікаў былі выдадзены ў перыяд з 1970 –

па першую палову 1980-х гадоў.

3. Якая кніга беларускіх навукоўцаў стала ў 1985 г., па сутнасці,

літаратуразнаўчай рэабілітацыяй А. Александровіча, А. Дудара, Я. Пушчы,

П. Труса, У. Хадыкі, С. Баранавых, В. Каваля, Б. Мікуліча, Р. Мурашкі і

іншых пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры?

4. Які тэматычны кірунак беларускай літаратуры займае ў гэты час

асабліва значнае месца ў літаратурзнаўстве?

15

5. Назавіце літаратурнае выданне, што стала ў гэты перыяд

зачынальнікам літаратурна-крытычных дыскусій і выступленняў. Якія

праблемы беларускай літаратуры ўздымаліся на старонках гэтага выдання?

6. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

Пытанні:

1. Як уплывалі ідэалагічныя ўмовы тагачаснага савецкага жыцця на

развіццё літаратуразнаўства?

Заданні:

1. Прааналізуйце наступныя падручнікі па беларускай літаратуры:

1) Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд. У

2 ч. (1977, 1980).

2) Майхровіч С. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры

XIV–XVIII стст. (1980).

7.МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

1. Пры вывучэнні гэтага раздзела нагадайце веды па тэорыі літара-

тры, што дапаможа Вам арыентавацца ў кірунках літаратуразнаўчых

прац.

2. Знаёмства з працамі літаратуразнаўцаў дае ўяўленне аб усім масіве

літаратуры. Паспрабуйце з дапамогай крытыкаў класіфіцыраваць твор-

часць беларускіх пісьменнікаў па відавым, тэматычным, стылістычным

кірунках.

8. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

1. Калі быў выдадзены збор твораў Максіма Гарэцкага ў 4-х т.? Вызначце

правільны адказ:

1) 1970–1972 гг.;

2) 1980–1982 гг.;

3) 1984–1986 гг.

2. Назавіце беларускіх літаратуразнаўцаў, якія даследавалі праблемы

стылістыкі беларускай літаратуры.

16

3. Якія акадэмічныя выданні былі выдадзены ў 1970-ыя гады. Вызначце

правільны адказ:

1) «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры»;

2) «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»;

3) «История белорусской советской литературы».

4. Хто з беларускіх пісьменнікаў актыўна займаўся літаратурзнаўчай

працай? Вызначце правільны адказ:

1) Я. Брыль;

2) У. Калеснік;

3) А. Адамовіч.

5. Кніга літаратуразнаўцы, прафесара П. Дзюбайлы «У вялікай дарозе»

(1981) прысвечана праблемам:

1) беларускай прозы;

2) беларуская паэзіі;

3) беларускай драматургіі.

9. ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 4, кн. 1 /

Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мн., 2003.

2. Адамовіч, А. Здалёк і зблізку / А. Адамовіч. – Мн., 1976.

3. Калеснік, У. Усё чалавечае: літ-крытыч. артыкулы / У. Калеснік. –

Мн., 1993.

17

Модуль 2

«БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 1970–1985 ГГ.»