Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

Мэтаю гэтага модуля з’яўляецца ацэнка якасці ведаў студэнтаў пасля

вывучэння курса «Сучасная беларуская літаратура». Модуль змяшчае ўсе

тэмы дысцыпліны, што вывучаліся ў папярэдніх модулях. Тут праду-

гледжаны паўтор, сістэматызацыя ведаў, атрыманых студэнтамі ў выніку

тэарэтычных і семінарскіх заняткаў. Пры выніковым кантролі ўлічваюцца

адзнакі (балы) бягучага кантролю, у які ўваходзяць:

– прысутнасць і ўдзел у лекцыйных занятках;

– адзнакі ведаў на семінарскіх занятках у вуснай і тэставай формах;

– выкананне творчых прац (навуковых даследаванняў, літаратурных

сачыненняў і г.д.);

– балы, атрыманыя на папярэднім (прамежкавым) заліку.

Выніковы кантроль адбываецца ў форме іспыту, разлічаны на 2

гадзіны працы ў аўдыторыі. Ён можа быць пісьмовым, вусным або

камбінаваным, у якім будуць спалучацца пісьмовая падрыхтоўка адказаў

на пытанне і індывідуальная бяседа з выкладчыкам.

У працэсе падрыхтоўкі да кантролю студэнты павінны ведаць, што

ад іх патрабуецца:

– засвоіць асноўныя паняцці курса;

– характарызаваць літаратурныя творы і працэс, творчую дзейнасць

вядучых беларускіх пісьменнікаў;

– дэманстраваць свае здольнасці пры аналізе і інтэрпрытацыі

канкрэтных мастацкіх тэкстаў.

2. ПРАПАНУЕМЫЯ ПЫТАННІ ДЛЯ ВЫНІКОВАГА КАНТРОЛЮ

1. Творчасць Андрэя Макаёнка і яе роля ў беларускай драматургіі

другой паловы ХХ ст.

2. Мастацкія набыткі і праблемы развіцця беларускай драматургіі ў

1970–1985 гг.

3. Мастацкія набыткі і праблемы развіцця беларускай драматургіі

на сучасным этапе (другая палова 1980–2000-ых гадоў).

4. Асноўныя тэмы і вобразы, жанравая разнастайнасць творчасці

Уладзіміра Караткевіча.

5. Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна.

6. Сучасная беларуская паэзія: дынаміка мастацкіх плыняў у 1970–

1985 гг.

187

7. Сучасная беларуская паэзія: дынаміка мастацкіх плыняў у 1985–

2000 гг.

8. Развіццё беларускай літаратуры ў 1970–1985 гг.: умовы,

асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця.

9. Сучасная літаратура Беларусі: умовы, асноўныя тэндэнцыі і

асаблівасці развіцця (з другой паловы 80-х гадоў).

10. Беларуская проза 1970–1985 гг.. Агульная характарыстыка.

11. Сучасная беларуская проза (1985–2000 гг.). Агульная

характарыстыка.

12. Беларуская ваенная проза 1960–90-х гадоў: эвалюцыя, гераічнае і

трагічнае, традыцыйнае і наватарскае.

13. Праблема маральнага выбару ў прозе Васіля Быкава. Новыя тэмы

і жанры творчасці пісьменніка.

14. Творчасць Ніла Гілевіча. Асаблівасці паэтыкі.

15. Творчасць Алеся Адамовіча, як пісьменніка і літаратурнага

крытыка.

16. Асаблівасці беларускай эпічнай прозы канца ХХ ст. Творчасць

І. Чыгрынава і В. Адамчыка.

17. Беларускамоўная літаратура замежжа.

18. Беларускамоўная літаратура Беласточчыны.

19. Чарнобыльская тэма ў сучаснай беларускай літаратуры.

20 Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры.

3. ПЫТАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

1. Творчасць Андрэя Макаёнка – выдатная з’ява ў беларускай

драматургіі другой паловы ХХ ст.

2. Мастацкія набыткі і праблемы развіцця беларускай драматургіі на

сучасным этапе (другая палова 1980–2000-ых гадоў).

3. Асноўныя тэмы і вобразы, жанравая разнастайнасць творчасці

Уладзіміра Караткевіча.

4. Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна.

5. Сучасная беларуская паэзія: дынаміка мастацкіх плыняў.

6. Сучасная літаратура Беларусі: умовы, асноўныя тэндэнцыі і

асаблівасці развіцця (з другой паловы 1980-х гадоў).

7. Сучасная беларуская проза. Агульная характарыстыка.

8. Беларуская ваенная проза 1960-1990-х гадоў: эвалюцыя, гераічнае і

трагічнае, традыцыйнае і наватарскае.

9. Праблема маральнага выбару ў прозе Васіля Быкава. Новыя тэмы і

жанры творчасці пісьменніка.

188

СКАРОЧАНЫ ПЕРАЛІК ІМЁНАЎ І БІЯГРАФІЧНЫХ

СВЕДЧАННЯЎ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Адамовіч Алесь нарадзіўся ў 1927 г. у в. Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Прымаў удзел у партызанскай барацьбе (баец партызанскага атрада імя Кірава)

на Бабруйшчыне. У 1950 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага

дзяржаўнага універсітэта, у 1953 г. – аспірантуру пры ўніверсітэце, у 1966 г. –

Вышэйшыя сцэнарныя курсы (Масква). Працаваў у Інстытуце літаратуры імя

Я. Купалы АН БССР. У сяр. 1970–1980-х гадах узначальваў тут сектар

узаемасувязяў літаратур. Выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім

дзяржаўным універсітэце імя М.В. Ламаносава. Доктар філалагічных навук.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Удзельнічаў у рабоце

Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, міжнародных антываенных, антыядзер-

ных канферэнцыях (1980-я гады). З’яўляўся народным дэпутатам СССР,

абаронцам Белага Дома. Памёр у 1994 г.

Адамчык Вячаслаў нарадзіўся ў 1933 г. у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці. Займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага

факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у газетах «Знамя

юности», «За вяртанне на Радзіму», у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у

часопісах «Полымя», «Неман», «Маладосць». Скончыў Вышэйшыя

літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР (Масква). Працаваў

галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм».

Памёр у 2001 г.

Акудовіч Валянцін нарадзіўся ў 1950 г. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце (Масква).

Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Крыніцы», «Фрагменты». Філосаф,

пісьменнік, выкладае ў Беларускім калегіуме (Мінск).

Акулін Эдуард нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Вялікія Нямкі Веткаўскага раёна

Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага універсітэта.

Працаваў у музеі Максіма Багдановіча (Мінск). З’яўляецца галоўным рэдактарам

часопіса «Дзеяслоў». Жыве ў Мінску.

Аркуш (Козік) Алесь нарадзіўся ў 1960 г. у Жодзіне. Скончыў Беларускі інстытут

народнай гаспадаркі. Працаваў журналістам. Узначальвае «Таварыства вольных

літаратараў». Жыве ў Полацку.

Арлоў Уладзімір нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. Скончыў гістарычны факультэт

Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў карэспандэнтам газеты «Хімік»

(Наваполацк), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Жыве ў Мінску.

Арсеннева Наталля нарадзілася ў 1903 г. у Баку. У 1944 г. выехала ў Германію, у

1949 г. – у ЗША. Памерла ў 1997 г.

Бабкоў Ігар нарадзіўся ў Гомелі ў 1964 г. Скончыў філасофскі факультэт, аспірантуру

Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філасофскіх навук. Працуе

выкладычкам. Жыве ў Мінску.

Багдановіч Ірына нарадзілася ў 1956 г. у Лідзе. Скончыла філалагічны факультэт

БДУ, аспірантуру. Кандыдат філалагічных навук. Жыве ў Мінску.

Баравікова Раіса нарадзілася ў 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай

вобласці. У 1971 г. скончыла Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве.

189

Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газеты

«Літаратура і мастацтва» і іншых выданняў. Сёння з’яўляецца галоўным

рэдактарам літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса

«Маладосць».

Барадулін Рыгор нарадзіўся 24 лютага 1935 г. у вёсцы Гарадок Ушацкага раёна

Віцебскай вобласці. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газеты «Советская Белоруссия»,

часопісаў «Бярозка», «Беларусь», «Полымя», рэдактарам выдавецтва «Беларусь»,

старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Узнагароджаны

ордэнам «Знак Пашаны», мядалямі. Народны паэт Беларусі. За зборнік «Ксты»

(2005) быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію.

Бахарэвіч Альгерд нарадзіўся ў 1985 г. у Мінску. Скончыў філалагічны факультэт

Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. Цяпер жыве ў

Германіі. Стыпендыянт IHAG (Internacionalen Haus den Autoren Graz) у Грацы

(Аўстрыя).

Бічэль (Бічэль-Загнетава) Данута нарадзілася ў 1938 г. у вёсцы Біскупцы Лідскага

раёна Гродзенскай вобласці. У 1962 г. скончыла аддзяленне беларускай мовы і

літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. Выкладала ў

школе, працавала загадчыцай Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Гродне. У

1980-я гады з’яўлялася сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза

пісьменнікаў БССР.

Бондар Таіса нарадзілася ў 1945 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Мінскай вобласці. У

1967 г. скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага

педагагічнага інстытута замежных моў. Працавала ў бібліятэцы, у Доме

піянераў, у школе. Загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і

вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З’яўлялася

галоўным рэдактарам часопіса «Всемирная литература».

Брыль Янка нарадзіўся ў 1917 г. у горадзе Адэсе. У дзяцінстве пераехаў на радзіму

бацькоў у вёску Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (тады Заходняя

Беларусь). Скончыў польскую сямігодку. У час другой сусветнай вайны служыў

ў польскай арміі, трапіў у нямецкі палон, быў сувязным партызанскай брыгады

імя Жукава Баранавіцкага злучэння, разведчыкам брыгады «Камсамолец»,

рэдактарам падпольнай газеты «Сцяг свабоды» і сатырычнага антыфашысцкага

лістка «Партызанскае жыгала». Пасля вайны працаваў у рэдакцыях часопісаў

«Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве. У другой палове

1960-х гадоў быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дэпутат

Вярхоўнага Савета БССР, старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР–

Канада». Народны пісьменнік Беларусі (1981). Памёр у 2006 г.

Бураўкін Генадзь нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Шуляціна на Полаччыне. Жыве ў

Мінску. Скончыў БДУ імя Леніна (Мінск). Працаваў старшынёй Камітэта па

тэлебачанню і радыёвяшчанню (Мінск), у ААН.

Быкаў Васіль нарадзіўся ў 1924 г. у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Кубліцкую сярэднюю школу, вучыўся на скульптурным аддзяленні

Віцебскага мастацкага вучылішча. У гады Вялікай айчыннай вайны скончыў

Саратаўскае пяхотнае вучылішча, удзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх

франтах. Быў паранены. Дэмабілізаваны ў 1947 г. Працаваў стыль-рэдактарам,

190

літсупрацоўнікам у газеце «Гродзенская праўда». У 1970-я гады з’яўляўся

сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР,

дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Народны пісьменнік Беларусі (1980). Памёр у 2003 г.

Васючэнка Пятро нарадзіўся ў 1959 г. у Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі

Белдзяржуніверсітэта, аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Я. Купалы

Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.

Працаваў навуковым супрацоўнікам у НАН. Цяпер – загадчык кафедры

беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага

універсітэта.

Вішнёў Зміцер нарадзіўся ў 1973 г. у горадзе Дэбрэцэн (Венгрыя). Вывучаў філалогію і

журналістыку ў Мінску і ў Маскве. Галоўны рэдактар часопісу «Тэксты». Жыве

ў Мінску.

Вярцінскі Анатоль нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага

раёна Віцебскай вобласці. У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі

Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у рэдакцыях раёных газет,

штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», выдавецтве «Беларусь», таксама

літаратурным кансультантам, адказным сакратаром і сакратаром праўлення

Саюза пісьменнікаў БССР.

Геніюш Ларыса (Міклашэвіч) нарадзілася ў заможнай сялянскай сям’і ў 1910 г.

Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). Выехала ў Прагу ў 1937 г.

Арыштавана разам з мужам і вывезена пад прымусам у Мінск (1948).

Прыгавораная да 25 год папраўча-працоўных лагераў (Комі АССР, 1949).

Пераехала ў Зэльву (Гродзенская вобл.) пасля вызвалення ў 1956 г. Савецкага

грамадзянства не прыняла (лічыла сябе грамадзянкай БНР). Знаходзілася пад

пільным наглядам КДБ. Памерла ў 1983 г.

Гілевіч Ніл нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У

1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, у 1956 г. – філалагічны

факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на кафедры

беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Доктар філалагічных

навук, прафесар. У 1980-я гады працаваў сакратаром Саюза пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мяфодзія І ступені (Балгарыя). Народны

пісьменнік Беларусі. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Глобус Адам (Уладзімір Адамчык) нарадзіўся ў 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай

вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком,

рэдактарам. Заснавальнік выдавецтва. Жыве ў Мінску.

Гніламёдаў Уладзімір нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна

Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага

інстытута (1959), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

Працаваў настаўнікам, навуковым супрацоўнікам, інструктарам ЦК КПБ. З

1977 г. – намеснік дырэктара Інстытута літаратуры АН БССР. Доктар

філалагічных навук, прафесар.

Грахоўскі Сяргей нарадзіўся 24 верасня 1913 г. у мястэчку Нобель Пінскага павета

Мінскай губерні. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага

педагагічнага інстытута. Быў арыштаваны ў 1936 г. і ў 1949 г. (паўторна).

Адбываў пакаранне ў Горкаўскай і Новасібірскай абласцях. У 1955 г. быў

191

рэабілітаваны і вярнуўся ў Мінск. Працаваў на беларускім радыё, у рэдакцыі

часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Памёр у снежні 2002 г.

Дайнека Леанід нарадзіўся ў 1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёнаМагілёўскай

вобласці. Працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. Скончыў

тэхнічнае вучылішча (Ніжні Тагіл), аддзяленне журналістыкі Беларускага

дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на Віцебскай студыі тэлебачання, на

Беларускім тэлебачанні, у часопісе «Маладосць». Жыве ў Мінску.

Далідовіч Генрых нарадзіўся ў 1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай

вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага

універсітэта. Працаваў настаўнікам, супрацоўнікам часопісаў «Полымя»,

«Маладосць». Жыве ў Мінску.

Дзялендзік Анатоль нарадзіўся ў 1934 г. у вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай

вобласці. Скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута,

аддзяленне драматургіі Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (Масква).

Працаваў урачом у Рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы (Мінск),

рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». Скончыў Літаратурны інстытут імя

М. Горкага (Масква).

Дранько-Майсюк Леанід нарадзіўся ў 1957 г. у Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці.

Скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага (Масква). Працаваў у выдавецтве.

Жыве ўМінску.

Дубавец Сяргей нарадзіўся ў 1959 г. у Мазыры. Скончыў факультэт журналістыкі

БДУ. Працаваў рэдактарам новага выдання «Нашай Нівы» (1990-я гады). Цяпер

жыве ў Вільнюсе (Літва).

Дубянецкая Галіна нарадзілася ў 1962 г. у Мінску. Працуе ў выдавецтве. Жыве ў

Мінску.

Дудараў Аляксей нарадзіўся ў 1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай

вобласці. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў,

працаваў на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. У 1976 г. скончыў

Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспублікаснкім

тэатры юнага гледача, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм». З

1992 г. – старшыня Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў. З 2003 г. мастацкі

кіраўнік Драматычнага тэатра Беларускай Арміі.

Зуёнак Васіль нарадзіўся ў 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай

вобласці. Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, аддзяленне

журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў у рэдакцыях газет «Рабочае юнацтва» (Мінск), «Піянер Беларусі»,

часопісах «Бярозка», «Маладосць». Скончыў аспірантуру пры БДУ. Кандыдат

філалагічных навук.

Іпатава Вольга нарадзілася ў 1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна

Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт беларускага дзяржаўнага

універсітэта, аспірантуру Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (Масква).

Працавала ў гаркаме камсамола, на студыі тэлебачання (Гродна, Мінск), у газеце

«Літаратура і мастацтва», першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кавалёў Сяргей нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Скончыў філалагічны факультэт

Белдзяржуніверсітэта, аспірантуру. Доктар філалагічных навук. Працуе ў БДУ.

192

Казько Віктар нарадзіўся ў 1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Скончыў індустрыяльны тэхнікум, Літаратурны інстытут імя М. Горкага

(Масква). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы, карэспандэнтам,

літсупрацоўнікам.

Карамазаў Віктар нарадзіўся ў 1934 г. у горадзе Чэрыкаве Магілёўскай вобласці.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага

дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у газетах рэспублікі, у рэдакцыі аб’яднання

«Тэлефільм», у сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання.

Караткевіч Уладзімір нарадзіўся ў 1930 г. у горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта імя Т.Р. Шаўчэнкі,

Вышэйшыя літаратурныя і Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве. Настаўнічаў.

Памёр у 1984 г.

Каржанеўская Галіна нарадзілася ў 1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Мінскай

вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унвіер-

сітэта. Працавала настаўніцай, рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастац-

тва», літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.

Кісліцына Ганна нарадзілася ў 1967 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт

БДУ, аспірантуру. Кандыдат філалагічных навук. Працуе ў інстытуце

літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук.

Кудравец Анатоль нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Аколіца Клічаўскага раёна

Магілёўскай вобласці. Скончыў педагагічнае вучылішча, аддзяленне

журналістыкі БДУ. Працаваў настаўнікам, літсупрацоўнікам у газеце,

рэдактарам у выдавецтве, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ,

галоўным рэдактарам часопіса «Неман». Жыве ў Мінску.

Лойка Алег нарадзіўся ў 1931 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці. Скончыў

філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры

універсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар. Выкладаў на філалагічным

факультэце БДУ. Кіраваў літаратурным універсітэцкім аб’яднаннем «Узлёт».

Жыве ў Слоніме.

Макаёнак Андрэй нарадзіўся ў 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай

вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую

партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў у гаркаме камсамола, райкаме партыі,

узначальваў часопіс «Неман». Народны пісьменнік Беларусі (1977). Памёр у

1983 г.

Мушынскі Міхась нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай

вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага

універсітэта. Працаваў рэдактарам выдавецтва БДУ, навуковым супрацоўнікам

Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук. Доктар

філалагічных навук.

Навуменка Іван нарадзіўся ў 1925 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай

вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічны факультэт

БДУ і аспірантуру пры універсітэце. Выкладаў беларускую літаратуру, загадваў

кафедрай беларускай літаратуры БДУ. З’яўляўся дырэктарам Інстытута

літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук. Доктар філалагічных

навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН РБ. Заслужаны дзеяч навукі.

193

Някляеў Уладзімір нарадзіўся ў 1946 г. у горадзе Смаргоні Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі тэхнікум сувязі, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Працаваў у тэлевізійным атэлье, рэдакцыях газет, на Беларускім тэлебачанні.

Узначальваў рэдакцыю часопіса «Крыніцы», Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Папова Алена нарадзілася ў 1947 г. у горадзе Легніцы (ПНР). Скончыла Літаратурны

інстытут імя М. Горкага. Працавала рэдактарам-кінадраматургам, асістэнтам

рэжысёра на кінастудыі «Беларусьфільм», памочнікам па літаратурнай частцы

Беларускага тэатра імя Янкі Купалы.

Пацюпа Юрась нарадзіўся ў 1965 г. у Полацку. Скончыў філалагічны факультэт БДУ.

Працаваў выкладчыкам. Жыве ў Мінску.

Пашкевіч Алесь нарадзіўся ў 1972 г. у в. Набушава на Случчыне. Скончыў БДУ

(Мінск). Кандыдат філалагічных навук. Заснавальнік літаратурнага часопіса

«Дзеяслоў».

Петрашкевіч Алесь нарадзіўся ў 1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна

Віцебскай вобласці. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у

ЦК ВЛКСМ Беларусі інструктарам, лектарам, у ЦК КПБ – загадчыкам аддзела

культуры, намеснікам галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Кандыдат гістарычных навук. Заслужаны работнік культуры БССР.

Пташнікаў Іван нарадзіўся ў 1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай

вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ.

Працаваў рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве, у часопісе «Маладосць», у

часопісе «Полымя».

Пятровіч (Сачанка) Барыс нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна

Магілёўскай вобласці. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Дзяслоў».

Жыве ў Мінску.

Разанаў Алесь нарадзіўся ў 1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай

вобласці. Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. Быў прымусова

пераведзены са сталічнага вну. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут.

Працаваў літсупрацоўнікам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», бюлетэня

«Родная прырода», рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопіса

«Крыніцы». Узначальваў фонд імя Рэрыха.

Рублеўская Людміла нарадзілася ў 1965 г. у Мінску. Скончыла Мінскі архітэктурна-

будаўнічы тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага

(Масква), скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, аспірантуру.

Працавала ў газеце «Наша слова», «Народнай газеце», у часопісе «Першацвет» і

штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Цяпер – літаратурны аглядальнік

«Советской Белоруссии».

Сільнова Людка (Людміла) нарадзілася ў 1957 г. у горадзе Маладзечна Мінскай

вобласці. Працуе ў бібліятэцы. Жыве ў Мінску.

Сіпакоў Янка нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Скончыў

аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у

«Вожыку», загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць».

Сіўко Франц нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Жыве ў Віцебску.

Скобла Міхась нарадзіўся ў 1966 г. у вёсцы Паляжын Зэльвецкага раёна Гродзенскай

вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працуе ў выдавецтве. Жыве ў Мінску.

194

Сом Лера (Алена) нарадзілася ў Полацку у 1966 г. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагіч-

ны універсітэт імя П.М. Машэрава. Працуе настаўніцай. Жыве ў Полацку.

Станкевіч Юры (Хрытановіч Георгій) нарадзіўся ў 1945 г. у горадзе Барысаве

Мінскай вобласці. Працуе журналістам. Жыве ў Барысаве.

Сцяпан Уладзімір нарадзіўся ў 1958 г. у мястэчку Касцюкоўка Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў на Беларускім

тэлебачанні. Жыве ў Мінску.

Сыс Анатоль нарадзіўся ў 1959 г. у Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны

факультэт Гомельскага універсітэта. Працаваў на Беларускім тэлебачанні. Памёр

у 2005 г.

Тарасаў Канстанцін нарадзіўся ў 1940 г. у Мінску. Скончыў БДУ. Працаваў ў часопісе

«Неман».

Тычко Галіна нарадзілася ў 1955 г. у вёсцы Сташулі на Міёршчыне. Літаратуразнаўца,

крытык, доктар філалагічных навук. Жыве ў Мінску.

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна

Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум, бібліятэчны

факультэт Мінскага інстытута культуры. Працаваў мулярам, на чыгунцы,

старшым бібліятэкарам, карэктарам, загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя»,

на кінастудыі «Беларусьфільм». Цяпер працуе ў часопісе «Маладосць».

Хадановіч Андрэй нарадзіўся ў 1973 г. у Мінску. Скончыў філалагічны факультэт

БДУ, аспірантуру. Працуе выкладчыкам замежнай літаратуры. Жыве ў Мінску.

Чыгрынаў Іван нарадзіўся ў 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна

Магілёўскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага

факультэта БДУ. Працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і

мастацтва ў Акадэміі навук БССР, рэдактарам у часопісе «Полымя», на пасадзе

намесніка старшыні і сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узначальваў фонд культуры Рэспублікі Беларусь. Памёр у 1996 г.

Шабан Яўген нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Калодзіна Мядзельскага раёна Мінскай

вобласці. Скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага

інстытута. Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага

дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа (Віцебск) і Беларускага дзяржаўнага тэатра імя

Я. Купалы (Мінск), рэжысёрам студыі Беларускага тэлебачання. Памёр у 1983 г.

Шамякін Іван нарадзіўся ў 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай

вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў тэхнікум будаўнічых

матэрыялаў, Гомельскі педагагічны інстытут, Рэспубліканскую партыйную

школу пры ЦК КПБ. Настаўнічаў, працаваў галоўным рэдактарам альманаха

«Советская Отчизна», намеснікам старшыні і першым сакратаром праўлення

Саюза пісьменнікаў Беларусі. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Памёр у

2004 г.

Шніп Віктар нарадзіўся ў 1960 г. у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна Віцебскай

вобласці. Скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага (Масква). Працуе

рэдактарам у выдавецтве. Жыве ў Мінску.

Янішчыц Яўгенія нарадзілася ў 1948 г. у вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай

вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала літкансультантам.

Памёрла ў 1988 г.

Яновіч Сакрат нарадзіўся ў 1936 г. у мястэчку Крынкі на Беласточчыне. Жыве ў Крынках.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ................................................................................................................................... 3

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1970–1985 ГГ. ................................................................. 5

Модуль 0. «УВОДЗІНЫ Ў КУРС. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ

1970–1985 ГГ. АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ» ............................................................ 5

Модуль 1. «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА Ў 1970–1985 ГГ.»............ 11

Модуль 2. «БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 1970–1985 ГГ.»............................................................ 17

Модуль 3. «БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 1970–1985 ГГ.»........................................................... 59

Модуль 4. «БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ 1970–1985 ГГ.»................................................ 83

Модуль 5. «КАНТРОЛЬ» ................................................................................................... 98

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1985–2000 ГГ................................................................. 99

Модуль 0. «УВОДЗІНЫ Ў КУРС. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ

1985–2000 ГГ. НОВАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ СІТУАЦЫЯ» .......................................................... 99

Модуль 1. «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – НА ПАЧАТКУ 2000 ГГ.».......................................................... 106

Модуль 2. «СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 1985–2000 ГГ.» ....................................... 117

Модуль 3. «СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 1985–2000 ГГ.» ...................................... 140

Модуль 4. «АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – НА ПАЧАТКУ 2000 ГГ.».......................................................... 177

Модуль 5. «КАНТРОЛЬ» ................................................................................................. 186

СКАРОЧАНЫ ПЕРАЛІК ІМЁНАЎ І БІЯГРАФІЧНЫХ СВЕДЧАННЯЎ

БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ...................................................................................................