Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

На ўступнай лекцыі новага семестра студэнты знаёмяцца са зменай

асноўных напрамкаў развіцця беларускай літаратуры ў 1985–2000 гг., якія

былі абумоўлены новымі палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі

ўмовамі жыцця беларускага народа.

У працэсе засваення тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць паняцці:

– перыяд перабудовы;

– камерцыйныя выдавецтвы;

– адраджэнне нацыянальнай культуры;

– маргіналізацыя літаратуры;

– «тарашкевіца»;

– тэалагізацыя літаратуры.

– перакладная літаратура;

2. Характарызаваць з’явы:

– літаратура Беларускага замежжа;.

– колькаснае павелічэнне выданняў беларускай літаратуры;

– дзейнасць нефармальных літаратурных аб’яднанняў і грамадска-

дзяржаўных арганізацый.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– развіццё беларускай літаратуры ў глабальным кантэксце

(сусветным, еўрапейскім і амерыканска-усходнім);

– тэалагізацыя беларускай літаратуры;

– змяненне эстэтычнай стылістычнай сутнасці беларускай

літаратуры.

4. Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя):

– класіфікаваць літаратурныя і культурныя падзеі і з’явы;

– аналізаваць беларускі літаратурны працэс у кантэксце сусветнай

літаратуры і культуры.

100

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛУ

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Беларуская літаратура

перыяду 1985-2000-ых

гадоў. Новая літаратурная

сітуацыя

Засваенне новых ведаў

Кантроль ведаў

Лекцыя

Семінар

1

1

Усяго: 2

3. АСНОВЫНАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫХ ВЕДАЎ.

«БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1985-2000 ГГ.

НОВАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ СІТУАЦЫЯ»

У перыяд перабудовы адбываюцца значныя сацыяльна-палітычныя

змены, якія прывялі да перамены літаратурнага ландшафту. Цяпер

беларуская літаратура мае глабальны кантэкст (сусветны, еўрапейскі і

амерыканска-усходні), яна прадстаўляе нацыянальную еўрапейскую

дзяржаву. У гэты час размежавання палітычных партый, плюралістычнасці

ідэалогій, у літаратурных дыскусіях пашыраецца цікавасць да

нацыянальнай гісторыі, адраджэння нацыянальнай самабытнай культуры.

У літаратурным працэсе з’яўляюцца новыя імёны-прыклады, творы-

сімвалы, выдаюцца забытыя і некалі забароненыя тэксты (І. Абдзіраловіч

(І. Канчэўскі) «Адвечным шляхам», Суліма (У. Самойла) «Гэткім выстаім»

і інш.). Рэабілітуецца польскамоўная і беларускамоўная краёвая літаратура

ХІХ ст. (Я. Баршчэўскі «Беларусь у фантастычных апавяданнях», запіскі і

дыярыуш Я.У. Пачобута-Адляніцкага, Г. Жавускі «Князь Радзівіл Пане

Каханку», З. Тшашчкоўская «Песні дарагавіцкія» і інш.).

Набывае іншы статус літаратура Беларускага замежжа. У 1992 г. быў

выдадзены зборнік «Туга па Радзіме», з якім звязаны працэс вяртання

імёнаў беларускамоўных пісьменнікаў. Іх творы сталі не толькі

колькасным, але і якасным дадаткам да беларускага літаратурнага працэсу.

Не гледзячы на пэўны антысавецкі ідэалагічны напрамак літаратуры

замежжа, яны захоўвалі традыцыйны вяскова-побытавы тэматычны

кірунак, беларускія моўныя асаблівасці. Менавіта пад уплывам

распаўсюджвання літаратуры замежжа, у сучаснай беларускай літаратуры

пачынаецца працэс «вяртання» былога правапісу, так званай «та-

рашкевіцы».

101

Пашырэнне кантэксту існавання беларускай літаратуры паўплывала і

на развіццё перакладной літаратуры. У гэты час абвяшчаюцца конкурсы на

лепшыя пераклады, з’яўляюцца спецыяльныя зборнікі, рубрыкі-раздзелы ў

часопісах, пашыраецца колькасць імёнаў, тэм і стылістыкі. У беларускую

літаратуру прыходзіць пакаленне пісьменнікаў, якія шырока валодаюць

замежнай мовай і смела ўводзяць яе ў кантэкст нацыянальнай літаратуры.

Так, напрыклад, Галіна Дубянецкая і Андрэй Хадановіч перакладаюць на

беларускую мову творы з англійскай, французскай, гішпанскай, украінскай

літаратуры (пераклады вершаў Бёрнса, Лоркі, Верлена, Каратынскага,

Франко і інш.), а такі аўтар як Алена Таболіч, напрыклад, займаецца

перастварэннем вершаў брытанскіх, амерыканскіх, ірландскіх, шат-

ландскіх і валійскіх аўтараў на беларускай мове (зборнікі «Ліхтарык

глогу», «Срэбны дождж»). Шырока распаўсюджваецца і адваротны працэс:

творы беларускіх аўтараў перакладаюцца на замежныя мовы. З’яўляюцца

двухмоўныя літаратурныя праекты. Накшталт, «Беларуска-нямецкай

анталёгіі» (Мн., 2007).

У сувязі з гэтым рэзка змянілася і эстэтычная стылістычная сутнасць

беларускай літаратуры, разам з рэалізмам актыўна ўваходзіць у творчасць

постмадэрнізм (творы Ю. Станкевіча, герметычныя апавяданні А. Глобуса

і інш.). У сучаснай літаратуры адбываюцца інтэнсіўныя фармальныя пошукі

ў выглядзе адмаўлення ад традыцыйных (класічных) сістэм светабачання,

прачытання быцця як адкрытага нелінейнага (пазасістэмнага) тэксту,

актуалізацыі фенаменальнага, арыгінальнага жыцця ў яго канкрэтных

праявах. Трэба адзначыць, што палітычны кантэкст існавання літаратуры

стварае асаблівую рысу беларускага літаратурнага постмадэрнізма: у ім

выразна адлюстравана сацыяльная, адраджэнская тэма.

Актывізацыя духоўнага жыцця, у сувязі з рэабілітацыяй дзейнасці

царквы і рэлігійных аб’яднанняў, спрыяла тэалагізацыі літаратуры: на

беларускую мову перакладаюцца помнікі рэлігійнай літаратуры (кнігі

«Бібліі»), перавыдаецца «Біблія» Ф. Скарыны, выдаецца міжканфесійны

часопіс «Унія», пашыраюцца рэлігійныя тэмы, вобразы, метафары (творчасць

Т. Бондар, А. Бембеля (Зніч), В. Коўтун, З. Дудзюк, А. Сыса і інш.).

Новыя эканамічныя адносіны ўплываюць на з’яўленне камерцыйных

выдавецкіх форм, на працэс маргіналізацыі літаратуры, адыход яе ў

праблематыку масавага густу, на ўтварэнне спецыялізаваных, вузка

тэматычных выданняў. У літаратуры ўзнікаюць і новыя тэматычныя

кірункі. Напрыклад, эратычная ці брутальная літаратура («вызвольная

102

літаратура», «літаратура суіцыдальнага аптымізму» С. Адамовіча,

Ю. Гумянюка, А. Глобуса і інш.).

Пераход выдавецкай справы на камерцыйныя адносіны выліўся ў

колькаснае павелічэнне выданняў (не па накладу, а па назвах). Асабліва

трэба адзначыць выдавецкі акадэмічны праект «Беларускі кнігазбор», у

якім за гэты час надрукаваны творы многіх пісьменнікаў, забытых з-за

цэнзурных «рагатак» («Уладзімір Дубоўка. Палеская рапсодыя», «Язэп

Пушча. Сады Вятроў», «Уладзімір Жылка. Выбраныя творы», «Сяргей

Грахоўскі. Выбраныя творы» і інш.).

Адноўлены (выдаваўся на пачатку ХХ стагоддзя) штотыднёвік

«Наша Ніва» змяніў былую стылістыку, цяпер ён існуе на стыку

«неамадэрнага» і «постмадэрнага» дыскурсаў. У ім няма «вяскова-

сказальных» тэкстаў, некалі народжаных пад уплывам фальклору ў

сялянскім асяроддзі. Сёння з’яўляюцца выданні, што адрасаваны

інтэлектуальнай чытацкай аўдыторыі або аўдыторыі пэўных густавых

інтарэсаў («Фрагмэнты», «ЗНО», «Калосьсе», «ARCHE» і інш.). У новых

выданнях часта галоўнымі тэматычнымі кірункамі з’яўляюцца тэндэнцый-

ныя праблемы цяперашняга сацыяльна-культурнага кантэксту. Так,

асобныя тэматычныя нумары часопіса «ARCHE» былі прысвечаны тэмам

«паталёгій грамадзтва» (1999, № 4), «расейскаму пытаньню» (2003, № 1),

гораду Вільні ў гісторыі Беларусі (2003, № 5). Прыкладам выданняў для

моладзі можа быць часопіс «Паміж», які з’яўляецца выдавецкім праектам

слухачоў Беларускага Калегіюму. У час інфармацыйнай рэвалюцыі

з’яўляюцца і інтэрнет-выданні, што маюць літаратурны напрамак.

Прыкладам апошняга можа быць інтэрнэт-рэсурс «Літара. Net».

У гэты час былі створаны нефармальныя літаратурныя аб’яднанні і

новыя грамадска-дзяржаўныя арганізацыі («Талака», «Тутэйшыя»,

«Паходня», «Майстроўня», «Світанак», «Маладзік», ТБМ (Таварыства

беларускай мовы) і фонд культуры, Саюзы пісьменнікаў (Саюз

пісьменнікаў Беларусі, Саюз беларускіх пісьменнікаў) і інш.). Дзейнасць

гэтых арганізацый цяпер будуецца вакол розных, іншы раз і

супрацьлеглых, мастацкіх напрамкаў. Так, «Тутэйшыя» выступаюць

супраць сацыялістычнага рэалізму, як метаду літаратурнай творчасці,

супраць афіцыйнай дзейнасці Саюза пісьменнікаў, прапагандуюць

беларускую нацыянальную ідэю творчасці, як галоўную ідэю творчасці,

выступаюць за рашучае абнаўленне беларускай літаратуры, займаюцца

грамадска-палітычнай дзейнасцю (святкаванне Дзядоў, аднаўленне

выдання штомесячніка «Наша Ніва» (1991) як ідэалагічны праект

103

адраджэння беларушчыны і г.д.). Членамі аб’яднання былі маладыя

літаратары, прадстаўнікі новага пакалення 1980-х гадоў (Анатоль Сыс,

Адам Глобус, Сяргей Дубавец, Алесь Бяляцкі і інш.).

У перыяд перабудовы ідзе працэс дэцэнтралізацыі літаратурнай

дзейнасці, актывізуецца дзейнасць літаратурных суполак, аб’яднанняў не

толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах, асабліва на Полаччыне і Гродзеншчыне.

У 1993 г. у Полацку адбыўся з’езд «Таварыства вольных літаратараў».

Удзельнікамі Таварыства сталі Алесь Аркуш (арганізатар), Вінцэсь Мудроў,

Юры Гумянюк, Юрась Пацюпа, Славамір Адамовіч, Лера Сом і інш.

Таварыства выдае альманах «Ксэракс беларускі», часопіс «Калосьсе»,

серыю «Бібліятэка часопіса «Калосьсе», узанагароджвае сваёй

літаратурнай прэміяй «Гліняны Вялес».

Пакаленне літаратараў 1990-х гадоў увайшлі ў літаратурны працэс

асобным аб’яднаннем Бум-Бам-Літ (1995–1998). Маладыя літаратары

абвясцілі постмадэрнізм галоўным прынцыпам згуртавання (маніфест у

літаратурна-філасофскім сшытку «ЗНО»). Быў выдадзены адзіны супольны

зборнік «Тазік Беларускі», прайшоў шэраг літаратурна-мастацкіх практык,

праектаў, перформансаў, акцый і г.д.. Членамі згуртавання былі Зміцер

Вішнёў, Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Ілля Сін,

Сяржук Мінскевіч і інш. Праз пэўны час бум-бам-літаўцы аб’явілі свой

творчы крызіс (уласныя хаўтуры). Творчасць членаў аб’яднання

працягвалася ў розных стылістычных напрамках: сюррэалістычныя

апавяданні Іллі Сіна, «абсурдэлькі» Сяржука Мінскевіча, «старая капірка»

Алеся Туровіча, «правакацыйныя тэксты» Альгерда Бахарэвіча і г.д.

Усе пералічаныя вышэй змены літаратурнага працэсу прымушаюць

сёння гаварыць не проста аб далейшым развіцці беларускай літаратуры,

але аб новай літаратурнаяй сітуацыі, што абумоўлена новымі палітычнымі,

сацыяльнымі і культурнымі ўмовамі існавання краіны.

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Перыяд перабудовы працэс рэфармацыі палітычнай і сацыяльна-эканамічнай

сістэмы СССР у перыяд з 1985 г. па пачатак 1990-ых гадоў, які

быў выкліканы крызісам сацыялістычнага, аданапартыйнага

ладу жыцця і завяршыўся распадам Савецкага Саюза на

асобныя незалежныя нацыянальныя краіны.

Адраджэнне

нацыянальнай

культуры

у беларусістыцы прынятае абазначэнне развіцця беларускай

культуры ў межах нацыянальнай дзяржаўнасці праз пэўныя

перыяды Адраджэння (перыяд княстваў, перыяд Вялікага

княства Літоўскага, перыяд БНР, перыяд беларусізацыі).

104

«Тарашкевіца» абазначэнне правапісу пачатку ХХ ст., адным з

распрацоўшчыкаў якога быў Б. Тарашкевіч. У сучаснай

беларускай культуры пачынаецца нефармальны працэс

«вяртання» былога правапісу.

Перакладная

літаратура

адна з разнавіднасцяў літаратурнай творчасці, якая

скіравана на стварэнне, на аснове ўжо існуючага

літаратурнага вобраза, адпаведнага літаратурнага твора на

іншай мове.

Камерцыйныя

выдавецтвы

выдавецтвы, якія вядуць самастойную фінансавую

дзейнасць, мэта якой набыццё прыбылі.

Маргіналізацыя

літаратуры

пранікненне ў літаратурную творчасць другасортных тэм,

асацыяльных персанажаў.

Тэалагізацыя

літаратуры

пранікненне ў літаратурную творчасць рэлігійных

дактрынаў аб існаванні і адзінстве Боскай сутнасці ў

выглядзе сюжэтаў, вобразных сродкаў.

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

1. Чаму сучасны перыяд развіцця беларускай літаратуры называюць

«новай літаратурнай сітуацыяй»?

2. Назавіце існуючыя арганізацыі Беларусі, якія займаюцца

літаратурным працэсам. Чым яны адрозніваюцца ад Саюза пісьменнікаў

БССР?

3. Якія стылістычныя змены адбываюцца з беларускай літаратурай у

гэты перыяд?

4. Што характэрна для развіцця перакладной літаратуры ў гэты час?

6.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДА САМАСТОЙНАЙ

ПАДРЫХТОЎКІ СУДЭНТАЎ

Пытанні:

1. Якія змены ў літаратурным працэсе на Беларусі адбываюцца ў

1985–2000 гг. у параўнанні з папярэднім перыядам (1966–1985 гг.)?

2. Чым адрозніваецца «філалагічнае» пакаленне беларускіх пісьмен-

нікаў ад пакалення, якое ўвайшло ў літаратурны працэс пасля 1985 г.?

Заданні:

1. Зрабіце агляд дзейнасці Таварыства вольных літаратараў (Полацк):

мерапрыемствы, выдавецкая дзейнасць і г.д.

105

7. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЯ

1. Якія выдавецкія беларускамоўныя праекты адбываюцца менавіта ў

перыяд з 1985 па 2000-ыя гады:

1) Штотыднёвік «Наша Ніва»;

2) Часопіс «Маладосць»;

3) Часопіс «Крыніца».

2. Да якога мастацкага стылістычнага кірунку былі схільны заснавальнікі

літаратурнага аб’яднання «Бум-Бам-Літ»?

3. У творчасці якіх беларускіх пісьменнікаў закранута тэма жыцця ў

перыяд перабудовы?

4. Суаднясіце імёны беларускіх пісьменнікаў і іх творы.

1) І. Пташнікаў; а) аповесць «Аблава»;

2) В. Адамчык; б) «Біблейскія балады»;

3) Р. Барадулін; в) аповесць «Падарожжа на Буцафале;

4) В. Быкаў. г) аповесць «Ірга каласістая».

5. Выберыце правільны адказ на пытанне аб тэндэнцыях развіцця сучаснай

беларускай літаратуры.

1) Пісьменнікаў займаюць маргінальныя праблемы жыцця, змены ў псіхалогіі і

побыце сучасніка.

2) Пісьменнікі адлюстроўваюць традыцыйныя пабытовыя асаблівасці жыцця

беларусаў.

3) Беларускія пісьменнікі ўзнялі на новы ўзровень мастацкага асэнсавання, у

святле сучаснага экзістэнцыянальнага філасофскага погляду на жыццё, ваенную і

гістарычную тэмы.

8. ЛІТАРАТУРА

1. Бельскі, А.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучас-

насць / А.І. Бельскі. – Мн., 2005.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Бела-

руская навука, 2004–2006. – Т. 4, кн. 1 і кн. 2.

3. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай

парадыгмы / Г. Кісліцына. – Мн., 2006.

4. Ламека, Л. Сучасная беларуская літаратура / Л. Ламека, Н. Ламека. –

Мн., 2003.

5. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэб. дапам. /

М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мн., 2001.

6. Станюта, А. Плошча Свабоды / А. Станюта. – Мн., 1991.

106

Модуль 1

«БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – НАПАЧАТКУ 2000 ГГ.»