Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

У модулі вызначаны асноўныя напрамкі развіцця беларускага

літаратуразнаўства і крытыкі гэтага перыяду, як традыцыйныя і нетрадыцый-

ныя. Да традыцыйных можна аднесці выданне акадэмічных выданняў,

манаграфій, падручнікаў, падрыхтоўку поўных збораў твораў. Да нетрады-

цыйных – новыя выдавецкія праекты, аб’яднанні, жанры крытычнай і літара-

туразнаўчай літаратуры (анкеты, зацемкі, эсэ і г.д.). У межах свайго развіцця

беларускія літаратуразнаўцы пераглядаюць гісторыю беларускай літаратуры,

рэабілітуюць многія літаратурныя імёны і з’явы, аналізуюць усё зробленае

беларускімі пісьменнікамі з вышыні ўсеагульных чалавечых каштоўнасцяў,

падымаюць новыя тэмы праблематыкі і стылістыкі сучаснай літаратуры.

На працягу вывучэння тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць паняцці:

– рэабілітацыя літаратурных імёнаў і з’яў;

– метадалагічныя падыходы.

2. Характарызаваць з’явы:

– тэндэнцыя да вузкай спецыялізацыі літаратуразнаўства;

– пашырэнне формаў выданняў, выдавецкіх праектаў;

– купалазнаўства на сучасным этапе;

– традыцыйны і нетрадыцыйны напрамкі развіцця літаратурнай

крытыкі;

– новыя формы крытыкі;

– новыя падручнікі, рознага тыпу вучэбныя дапаможнікі па гісторыі

і тэорыі літаратуры;

– літаратуразнаўчы прынцыповы падыход да аналізу літаратуры

беларускага замежжа.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– вывучэнне гісторыка-літаратурнай праблематыкі літаратура-

знаўчымі працамі;

– творчасць вядучых беларускіх навукоўцаў і інстытутаў у галіне

літаратуразнаўства.

4. Фармаваць уменні (мінімальна неабходныя):

– суадносіць працэсы развіцця беларускага літаратуразнаўства і

крытыкі ў папярэднія, 1960–1985-ыя гады і напрыканцы ХХ стагоддзя,

вызначаць змены, ідэалагічныя і фармальныя.

107

2. ПРАПАНУЕМАЯ СХЕМА ВЫВУЧЭННЯМАТЭРЫЯЛУ

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў

Від

заняткаў

Колькасць

гадзін

Беларускае літаратуразнаўства

і крытыка ў другой палове

1980–ых гадоў – на пачатку

2000-ых гадоў.

Засваенне новых ведаў

Кантроль

Лекцыя 3

1

Усяго: 4

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І КРЫТЫКА

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – НА ПАЧАТКУ 2000 ГГ.»

Да дасягненняў беларускага літаратуразнаўства гэтага перыяду трэба

залічыць стварэнне новай акадэмічнай версіі «Гісторыі беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя» ў 4 т. (1986–2003). Выданне з’явілася пера-

глядам літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя з пункту гледжання новай

сацыяльна-культурнай сітуацыі ў краіне, калі парушыліся ідэалагічныя

нормы, з’явілася магчымасць не толькі рэабілітаваць многія літаратурныя

імёны і з’явы, але і прааналізаваць усё зробленае беларускімі пісьмен-

нікамі з вышыні ўсеагульных чалавечых каштоўнасцяў.

Перагляд творчасці класікаў беларускай літаратуры выліўся ў

падрыхтоўку да друку першых Поўных збораў твораў М. Багдановіча (у 3 т.,

1992–1995) і Я. Купалы (у 1995 г. – Т. 1. Поўнага збору твораў Я. Купалы ў

9 т.). Новая дэмакратычная, нацыянальная сітуацыя ў краіне дазволіла

шырока пераглядзець творчасць Янкі Купалы, гісторыю яго пісьменніцкага

і чалавечага лёсу. Так, у кнізе Д. Санюка «Эстэтыка творчасці Янкі

Купалы» ў палемічным тоне было заяўлена непрыняцце ранейшых

метадалагічных падыходаў да творчасці песняра, манаграфія Г. Тычкі

«Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай

літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў» прысвечана ўплыву на творчасць

Купалы польскай літаратуры з яе ідэямі нацыянальнай краёвай асаблівасці, з

матывамі духоўнага «валенрадызму», а манаграфія П. Васючэнкі

«Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання»

(1994) вызначала як галоўную стылістычную характарыстыку творчасці

Купалы – сімвалізм.

Змяніліся праблемныя аспекты вывучэння літаратуры: тэматыка

саступіла месца стылістыцы. Асаблівай увагай карысталіся ў

108

літаратуразнаўцаў вывучэнне аспектаў міфалагічнасці і мадэрнісцкіх,

нерэалістычных спосабаў раскрыцця рэальнасці (манаграфіі Т. Шамякінай

«Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001), С. Даніленкі «Міф і

Радзіма», В. Максімовіча «Беларускі мадэрнізм: Эстэтычная самаідэн-

тыфікацыя літаратуры пачатку ХХ стагоддзя», С. Ханені «Амплітуда

мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ ст.» , І. Багдановіч

«Авангард і традыцыя» (арыгінальная канцэпцыя развіцця беларускай

літаратуры ад першай трэці ХІХ ст. да першай трэці ХХ ст.), Г. Кісліцынай

«Алесь Разанаў» (1997) і «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай

парадыгмы» (2006).

Пра сімвалізм і міфалагемы ў беларускай літаратуры ідзе гаворка ў

кнігах П. Васючэнкі «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» і

С. Даніленкі «Міф імперыі: хронікі зямнога раю. Спецыфіка сацыяльнай

міфатворчасці ў савецкай і постсавецкай беларускай літаратуры ў

кантэксце яе інфернальнай вобразнасці». Абодва аўтары сцвярджаюць

аднолькавыя, язычніцкія або хрысціянскія, карані гэтай літаратурнай

з’явы. Заўважым, што беларуская літаратура, і дакастрычніцкага, і

паслякастрычнікага перыядаў, аналізуецца не з пункту гледжання

рэалістычных традыцый і актуальнасці зместу, а як народжаная на глебе

міфалогіі і напоўненая ўніверсальнымі сімвалічнымі вобразамі. Айчыннае лі-

таратуразнаўства ўжо ў 1990-я гады гаворыць аб сімвалізме, мадэрнізме,

дэкадэнстве ці містычнасці класікаў беларускай літаратуры. Як піша

П. Васючэнка, такі новы погляд ужо быў абазначны ў няспешным удумлівым

аналізе папярэдніх год: «Але ж ён не ўпаў з неба, не прымроіўся некаму, гэты

новы Купала, а паўстаў у выніку няспешнага развітання з догмамі, пошуку

рацыянальнага зерня ў купалазнаўчай спадчыне і выношвання новых ідэй»

(Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: манаграфія /

П.В. Васючэнка. – Мн.: МДЛУ, 2004. – С. 51).

Сяргей Даніленка даследуе прынцыпы стварэння літаратурнага міфа

савецкай беларускай паэзіяй і прыходзіць да высновы, што яны сугучны

міфалогіі Першатвора, біблейскай і язычніцкай. Акрамя таго, паэтычная

міфалогія пачынае выцясняць рэальнасць, пераходзіць у квазіміфалогію ці

ідэалогію. Пятро Васючэнка даследуе сімвалізм беларускай літаратуры

пачатку ХХ стагоддзя і засяроджвае сваю ўвагу на сугучнасці яго

трансцендэнтальнай вобразнасці. Больш таго, паэтычная сімволіка

пераходзіць у сімвалічную прастору існавання паэта, якая, на думку аўтара,

становіцца першаснай: «Рэч ідзе аб тым, што жыццё счытваецца з матрыцаў

літаратуры» (Васючэнка, П. Адлюстраванні Першатвора. Літаратура ў

філалагемах і петрогліфах / П. Васючэнка. – Мн.: Логвінаў, 2004. – С. 6).

109

Новая крытычная думка, у асобах двух выкладчыкаў, літарату-

разнаўцаў, ужо не ставіць «во главу угла» рэалістычнасць, аб’ектыўнасць

літаратурнай творчасці. Беларуская літаратура разглядаецца ў рэчышчы

сімвалічна-міфалагічнай творчасці народа, сусветнай культуры. І пры тым,

літаратурная рэальнасць становіцца першаснай, яна будуе ўяўленні аб

жыцці, тым самым стварае само жыццё. Але кожны з крытыкаў ідзе сваім

шляхам. І ў выніку, у кожнага з аўтараў усё ж такі сваё разуменне шляху

беларускай літаратуры.

У цэнтры даследавання Васючэнкі фігуры класікаў беларускай

літаратуры, перш за ўсё, Янкі Купалы. Аўтар лічыць Купалу геніем, які

здолеў пераадолець эпоху ХХ стагоддзя. Аднак формула геніяльнасці

Купалы гучыць па-новаму: «Купалаўская эстэтыка, гэтаксама, як і

купалаўская сімволіка, уяўляюцца адкрытымі сістэмамі, дзе можна

адшукаць нечаканыя выхады да іншых сістэм, школ, кірункаў, у тым ліку

мадэрнізму, нават «тэатру абсурду», постмадэрнізму, экзістэнцыялізму»

(Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм:

манаграфія / П.В. Васючэнка. – Мн.: МДЛУ, 2004. – С. 56).

Гучаць па-новаму вызначэнні творчасці і другіх класікаў. Так, Гарэцкі

абазначаны, як аўтар «антыпатрыятычных» тэкстаў (як Рэмарк і Гашэк), бо

ў яго апісанні на вайне няма пераможцаў. Гарэцкі паўстае інтэлектуалам,

«зачараваным патаёмным» (раздзел манаграфіі так і называецца

«Зачараванасць патаёмным, Максім Гарэцкі і сімвалізм» (Васючэнка, П.

Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: Манаграфія /

П.В. Васючэнка. – Мн.: МДЛУ, 2004. – С. 137).

Пісьменнік-рэаліст разглядаецца ў набліжэнні да трансцэндэнтных

пытанняў, што адмыслова залічваецца да сімвалісцкай пісьменніцкай

працы, якая заснавана на разважанні аб сусветных, нацыянальных,

асабістых праблемах існавання чалавека і якой характэрна

«некатэгарычнасць і дыялагізм у развагах. …рэфлексійнасць і

дапытлівасць, пераўтваральны пачатак, зачараванасць «патаёмным»

(Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: ма-

награфія / П.В. Васючэнка. – Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 144).

Таксама сімвалісцкі характар (не ў сэнсе стылю, а ў сэнсе мастацкай

мовы) мае і філасофская лірыка Алеся Гаруна. Васючэнка заўважае, што ў

творчасці паэта: «Мастацкая канцэпцыя чалавечага існавання здабываецца

праз іншасказ, праз шэраг вобразаў-сімвалаў, прадугледжвае сферу

неабазнанага, трансцэндэнтальнага, адкуль бяруць вытокі анталагічнай

з’явы» (Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм:

манаграфія / П.В. Васючэнка. – Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 146).

110

П. Васючэнка з самага пачатку свайго даследавання сцвярджае

дыялектычныя сувязі паміж сімвалізмам-сродкам і напрамкам сімвалізмам (СІ

і СІІ). Першы з’яўляецца падрыхтоўкай творцы да другога, да «прарываў у

сферу неабазнанага, зону пакрыёмнага. …Каталізатарам такога

пранікнення дастаткова часта быў сімвалізм» (Васючэнка, П. Беларуская

літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: манаграфія / П.В. Васючэнка. –

Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 20). У манаграфіі праведзены грунтоўны аналіз

разумення паняцця сімвалізму ад антычных часоў, а таксама прагледжаны

яго варункі ў сусветнай культуры.

Адносіны да класікаў С. Даніленкі іншыя. Ён знаходзіць у іх творах

традыцыі масавага рэлігійнага ўспрымання рэчаіснасці і пераймання

тагачасных ідэалагем. Здаецца, менавіта паэзія, з яе пачуццёвым

агітацыйным характарам, зрабілася «рупарам», з аднаго боку, партыйнага

кіраўніцтва, з другога, «цёмнага» народа. С. Даніленка сцвярджае ідэала-

гічную ўспрымальнасць пачуццёвага паэтычнага мыслення і яе менталь-

ную сувязь з народным язычніцкім светаўспрыманнем. П. Васючэнка,

наадварот, разбурае міфалагемы аб «сялянскасці» беларускіх паэтаў. У

прыватнасці, ён разбурае такую міфалагему купалазнаўства, як саманавука

пісьменніка, аўтар узгадвае і наведванне песняром Чарняўскіх курсаў у

Санкт-Пецярбурзе, і чытанне ім «Філасофіі польскай гісторыі» (Васючэн-

ка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: манаграфія /

П.В. Васючэнка. – Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 64).

У адрозненні ад аўтара «Міфу імперыі…» П. Васючэнка піша аб

асобным, асаблівым шляху беларускай літаратуры, пры гэтым аналізуе

мастацтва слова. Ён не адмаўляе айчыннай літаратуры ў сувязях з

народным, масавым, светаўяўленнем, але і фіксуе ўплыў на яе класічных

літаратурных традыцый. Галоўнымі рысамі беларускай літаратуры пачатку

стагоддзя, калі «этнаграфічны перыяд выспявання беларускай ідэі амаль

вычарпаў сябе» (Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і

сімвалізм: манаграфія / П.В. Васючэнка. – Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 58)

з’яўляюцца «кніжнасць і асветніцтва» (Васючэнка, П. Беларуская

літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм: манаграфія / П.В. Васючэнка. –

Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 41).

Таму і шлях беларускай рэчаіснасці бачыцца ў наступным шэрагу

універсальных сімвалаў: «Ідэалагема Беларускага Шляху, сфармуляваная ў

завершанай форме Ігнатам Абдзіраловічам, была сумай папярэдніх

інтэлектуальных шуканняў, звязаных з вобразамі-сімваламі Кнігі, Долі,

Дому, Волі» (Васючэнка, П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і

сімвалізм: манаграфія / П.В. Васючэнка. – Мінск: МДЛУ, 2004. – С. 4).

111

Сімвалічны рад беларускай літаратуры гэтага часу ў С. Даніленкі

іншы: карабель, вандроўка, святы востраў-скала, скрыжалі, галгофа і

прарокі, персанажы народнай дэманалогіі – упыры, начніцы і інш.

Вытокамі падобнай сімвалізацыі аўтар лічыць сакральныя тэксты і

сялянскую міфалогію. Пастаянны зварот да расійскай гісторыі дазваляе

нам дадаць да гэтых высноў і славянскі (рускі) менталітэт. Так, Даніленка

піша, што культ камуністычных правадыроў «у многім перадвызначаны з

асаблівасці ўшанавання рускіх князёў і цароў» (Даніленка, С. Міф імперыі:

хронікі зямнога раю. Спецыфіка сацыяльнай міфатворчасці ў савецкай і

постсавецкай беларускай літаратуры ў кантэксце яе інфернальнай

вобразнасці / С. Даніленка. – Мн., 2004. – С. 33), а параўнанне нямецкіх

агрэсараў з «дзікасцю» і «ардой» узнікае, як узнаўленне ў народнай памяці

«панавання іншаземцаў-іншаверцаў на рускіх землях, якое ледзь не

прывяло да знікнення самога ўсходнеславянскага этнасу як геапалітычнай

рэаліі» (Даніленка, С. Міф імперыі: хронікі зямнога раю. Спецыфіка

сацыяльнай міфатворчасці ў савецкай і постсавецкай беларускай

літаратуры ў кантэксце яе інфернальнай вобразнасці / С. Даніленка. – Мн.,

2004. – С. 91–92).

У аналізе Даніленкі існуюць розныя плыні паэтычнай вобразнасці:

тая, дзе паэты выконваюць сацыяльны заказ, і тая, дзе ідзе «свядомая

карнавалізацыя найбольш знакавых праяў савецкай і постсавецкай

рэчаіснасці» (Даніленка, С. Міф імперыі: хронікі зямнога раю. Спецыфіка

сацыяльнай міфатворчасці ў савецкай і постсавецкай беларускай

літаратуры ў кантэксце яе інфернальнай вобразнасці / С. Даніленка. – Мн.,

2004. – С. 150). Апошняя з’яўляецца праявай крызісу камуністычнай

ідэалогіі. Суадносна будуецца і змест кнігі, дзе аналізуецца «савецкая

беларуская дэманамахія» і «новая беларуская дэманалогія» (Даніленка, С.

Міф імперыі: хронікі зямнога раю. Спецыфіка сацыяльнай міфатворчасці ў

савецкай і постсавецкай беларускай літаратуры ў кантэксце яе ін-

фернальнай вобразнасці / С. Даніленка. – Мн., 2004. – С. 67).

Адбываецца перагляд савецкай культуры з пункту гледжання

існавання афіцыйнага і маргінальнага (ананімнага) яе характару, дзе

абодва бакі культуры будуюцца на хрысціянскіх сімвалах і ўяўляюць

сабою сакралізаваны «верх» і «пераапрануты» «ніз». Аўтар робіць вывад

аб падабенстве камуністычнай і хрысціянскай ідэалогій: «…камунізм

ніколькі не адрозніваўся ад хрысціянства, якое імкнулася прывесці народы

свету да брам Царства Божага пад правадырствам Хрыста» (Даніленка, С.

Міф імперыі: хронікі зямнога раю. Спецыфіка сацыяльнай міфатворчасці ў

савецкай і постсавецкай беларускай літаратуры ў кантэксце яе

112

інфернальнай вобразнасці / С. Даніленка. – Мн., 2004. – С. 73). Такім

чынам, савецкая беларуская рэальнасць тоесна Сярэднявеччу.

У аналізе Васючэнкі таксама ёсць дэшыфроўка падвойных сэнсаў

сімвалу. Калі першы сэнс азначае тую самую дэманалогію, то другі носіць

не маргінальны, а містычны характар. Гэта спроба паэта зазірнуць у

іншасвет, у недасяжнае. Для беларускай літаратуры вобразам-сімвалам

такой містыфікацыі можа стаць Лесунова люстэрка Максіма Багдановіча з

цыклу «У зачарованым царстве», якое так падрабязна і філасафічна

аналізуе П. Васючэнка.

Багдановічава «краіна-самнабула» (Васючэнка, П. Беларуская літара-

тура ХХ стагоддзя і сімвалізм: манаграфія / П.В. Васючэнка. – Мінск:

МДЛУ, 2004. – С. 135) і сярэднявечная рэальнасць, створаная савецкімі

беларускімі паэтамі, – гэта і ёсць розніца паміж беларускім літаратурным

працэсам да рэвалюцыі і пасля яе. Такое разуменне прыходзіць пасля

прачытання кніг. Але, напэўна, гэта яшчэ адна міфалагема, створаная, на

гэты раз, з дапамогай літаратурнай крытыкі. Ці карнавалізацыя сакральных

тэкстаў, што адбываецца на падставе гульні са Словам, ці Першатворам.

Канешне, у сучасны перыяд даследуюцца новыя аспекты

літаратурнай праблематыкі (манаграфія І. Афанасьева «Чарнобыльскае

светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры»), «TERRA ALBAHomo

venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры» (2001)

(даследаванне эратычных матываў у фальклоры і літаратуры, публікацыя

фальклорных тэкстаў). Шырока распаўсюджваецца гісторыка-дакументальны

метад даследавання, таму што сталі даступнымі новыя матэрыялы. Так, у

кнігах Р. Платонава «Палітыкі. Ідэі. Лёсы» (1996), «Лёсы» (1998) падрабязна

распавядалася пра трагічна вядомую акадэмічную канферэнцыю 1926 г., пра

«тэатральную дыскусію», «Ліст 3-х», забарону п’есы Я. Купалы «Тутэйшыя»,

перыпетыі лёсу В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча, Я. Нёманскага, М. Зарэцкага,

Х. Дунца, А. Смоліча, У. Пічэты і інш., «Ліст 15-ці». Выйшлі з друку зборнікі

дакументаў па гісторыі беларускай літаратуры «На крутым павароце» (1999) і

«Перад крутым паваротам» (2001).

Новымі тэмамі для беларускіх літаратуразнаўцаў стала ацэнка

творчых набыткаў, стану і тэндэнцый развіцця літаратуры беларускага

замежжа (кнігі М. Мішчанчука «Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-

эмігрантаў» (1993) і «Літаратура беларускага замежжа» (1996), Л. Савік

«Пакліканыя», А. Пашкевіча «Зваротныя дарогі», зборнікі «Культура

беларускага замежжа». Беларуская літаратура замежжа адчынялася для

шырокага кола навукоўцаў, ёй былі прысвечаны міжнародныя

канферэнцыі «Культура беларускага замежжа» (арганізатары Згуртаванне

113

беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Навукова-асветны цэнтр імя

Ф. Скарыны). Трэба заўважыць, што на іх была замацавана тэндэнцыя раз-

глядаць літаратуру эміграцыі і Беласточчыны як часткі нацыянальнага

мастацтва, якія маюць агульны канцэптуальны змест (патрыятызм,

паэтызацыя мінулага Радзімы, апяванне беларускага краю).

Канферэнцыі ў перыяд перабудовы атрымалі шырокае распаўсю-

джанне. Яны мелі значную ролю, таму што на іх распрацоўваліся новыя

метадалагічныя падыходы. Асобныя зборнікі матэрыялаў навуковых

сустрэч былі «падручнікамі» новых напрамкаў аналізу беларускай

літаратуры («Купалаўскія чытанні», «Каласавіны», «Гарэцкія чытанні»,

«Ракаўскія чытанні», «Куляшоўскія чытанні» і інш.). На міжнародных

канферэнцыях усталёўваліся новыя сувязі, кірункі супастаўляльнага,

кантэкстуальнага аналізу літаратур («Славянскія культуры пасля другой

сусветнай вайны» (НАН Беларусі, 1995), «Славянскія літаратуры ў

кантэксце сусветнай культуры» (БДУ, 1999), «Узаемадзеянне літаратур у

сусветным літаратурным працэсе (Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай

паэтыкі)» (ГрДУ, 1999) і інш.).

Літаратуразнаўчая праца (як і пісьменніцкая) цяпер разгортваецца не

толькі ў акадэмічных навуковых інстытутах (інстытут літаратуры імя

Я. Купалы НАН Беларусі, БДУ, ГрДУ, ГГУ і інш.), але ўзнікаюць новыя

літаратуразнаўчыя цэнтры: Цэнтр імя Скарыны (кіраўнік – Адам Маль-

здіс), літаратурна-мемуарныя музеі (музей Максіма Багдановіча), навуко-

выя таварыствы, асацыяцыі, фонды, камітэты.

Ужо ў папярэдні перыяд праявілася тэндэнцыя да вузкай

спецыялізацыі літаратуразнаўства. Тэндэнцыя гэтая – вынік прафесіяна-

лізму, што ўзнікае дзякуючы арганізвацыі навукова-даследчай працы. Так,

менавіта даследаваннем старажытнай літаратуры займаюцца Вячаслаў

Чамярыцкі, Алена Яскевіч, Іван Саверчанка, даследаваннем драматур-

гічнай творчасці – Сцяпан Лаўшук а польска-беларускіх літаратурных

узаемасувязяў – Уладзімір Мархель. З’явіліся літаратуразнаўцы-архівісты

(Генадзь Кісялёў), купалазнаўцы (Іван Навуменка, Ірына Багдановіч, Пятро

Васючэнка).

Новае бачанне літаратурнага працэсу адбывалася на фоне перабудовы

адукацыйнага арганізма краіны, што спрыяла актывізацыі напісання

падручнікаў, рознага тыпу вучэбных дапаможнікаў па гісторыі і тэорыі

літаратуры, распрацоўцы спецкурсаў па пэўных перыядах, кірунках, родах,

жанравых формах літаратуры (Таццяна Шамякіна, Алесь Бельскі, Іван

Чарота і інш.).

114

У новых сацыяльна-палітычных умовах з’явіліся новыя формы

выданняў, выдавецкія праекты, якія стваралі дыскусійнасць, шматфар-

матнасць літаратурна-крытычнага працэсу. Так, быў адноўлены ў 1991 г.

штомесячнік «Наша Ніва», у якім абвяшчалася пераемнасць традыцыям

літаратурна-сацыяльнага публіцыстычнага выдання пачатку ХХ ст.,

літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО» (дадатак да тыднёвіка «Культура»,

з 1993 г. па 1997 г.) меў характар дайджэсту з сусветнай літаратуры,

часопіс «Крыніца» выходзіў у двух варыянтах (рускамоўны і

беларускамоўны) і прапагандаваў новае авангарднае і мадэрнісцкае

мастацтва. З’явіліся і літаратурна-культуралагічныя часопісы для вузкага

кола чытачоў (філасофска-культуралагічны часопіс «Фрагменты»,

рэлігійны часопіс «Унія», літаратурна-публіцыстычны часопіс «АRHE»,

літаратурны часопіс «Дзеяслоў» і інш.), камерцыйныя выдавецтвы

(«Полацкае ляда», бібліятэка «Фрагменты», «Логвінаў» і інш.).

Сучасная літаратурная крытыка развіваецца як у традыцыйным

напрамку (Алесь Бельскі, Галіна Тычка, Алесь Марціновіч), так і ў

нетрадыцыйным, «эпатажным» (Валянцін Акудовіч, Ганна Кісліцына,

Сяргей Дубавец, Людка Сільнова, Віктар Жыбуль і інш.). З’віліся новыя

формы крытыкі (анкеты, запісы (зацемкі), пародыі).

Прыкладам нетрадыцыйнай крытыкі можа быць прадстаўлена

творчасць Валянціна Акудовіча. Яго крытычная пазіцыя звязана з

асаблівай філасофскай сістэмай бачання мастацтва, чалавека, у якую ён

упісвае беларускія літаратурныя з’явы. Для Акудовіча перамены

літаратурнага працэсу звязаны з утварэннем глабальнага кантэксту

беларускай літаратуры і змяненнем падставовых эстэтычных сутнасцяў

(постмадэрнізм). Крытык мае падкрэслена песімістычны погляд на

далейшае развіццё літаратурнага працэсу ўвогуле (кніга эсэ «Разбурыць

Парыж» (2004). Другі «новы» крытык Сяргей Дубавец (кнгі артыкулаў і

апавяданняў «Практыкаванні», «Дзённік прыватнага чалавека», «Вершы»)

правакуе літаратурную грамадскасць сваімі выразнымі нігілістычнымі

адносінамі ў дачыненні да так званай «беларускай савецкай літаратуры».

Сучасны стан адносін паміж чытачом і літаратурай асаблівы, таму

што паміж імі ўзніклі новыя формы камунікацыі (перш за ўсё, інтэрнет).

Крызіс жанру крытыкі абумоўлены стратаю цікавасці да літаратуры, да

мастацкай кнігі ў шырокім чытацкім асяроддзі. Адсюль і адсутнасць

аддзелаў крытыкі ў часопісах і імкненне крытычнай думкі ў новай

культурнай сітуацыі змяніць эстэтычную форму, стаць самакаштоўнай

літаратурнай з’явай, якая не выконвае ідэалагічных функцый, а кіруецца

асабістымі мастацкімі густамі, якая не залежыць ад усяго літаратурнага

115

працэсу, не павінна займацца папулярызацыяй твораў, а абмяжоўваецца

асабістай выбаркай твораў, пісьменнікаў. Засталася ў мінулым ці выглядае

маргінальнай практыка пераліку імёнаў і творцаў у крытычных артыкулах.

Канешне, застаецца яшчэ адзін заканадаўца крытыкі. Гэта – мода. Так,

напрыклад, у 1990-я гады аддавалася перавага гісторыка-літаратурнай

праблематыцы, а ў 2000-я гады – стылістычнай. Аб праблемах самой

крытыкі гаворыцца ў кнізе Т. Грамадчанкі, А. Гурскай, Л. Гарэлік

«Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996).

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Рэабілітацыя літара-

турных імёнаў і з’яў

комплекс мер (выданне твораў, напісанне артыкулаў пра

творчасць і г.д.), скіраваных на адраджэнне правоў,

пераасэнсаванне літаратурнай творчасці і дзейнасці

пісьменніка, літаратурнай арганізацыі і інш.

Метадалагічныя

падыходы

навуковыя прынцыпы падыходу да аналізу літаратурнага

твора, дзейнасці, заснаваныя на пэўных формах навуковага

пазнання.

5.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

1. Чаму сучасны перыяд развіцця крытыкі называюць крызісным?

2. Назавіце існуючыя арганізацыі Беларусі, якія займаюцца

літаратуразнаўчай працай?

3. Якія літаратуразнаўчыя і крытычныя працы можна сёння назваць

традыцыйным напрамкам развіцця вывучэння літаратуры?

4. Якія літаратуразнаўчыя і крытычныя працы можна сёння назваць

нетрадыцыйным напрамкам развіцця вывучэння літаратуры?

5. Назавіце вядучых сучасных даследчыкаў беларускай літаратуры.

6. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

Пытанні:

1. Як арганізавана сёння крытычнае даследаванне сучаснай

беларускай літаратуры ў друку, сродках масавай інфармацыі і прапаганды?

2. Як змяніліся (фармальна, ідэалагічна) сённяшнія падручнікі па

беларускай літаратуры?

116

Заданні:

1. Зрабіце агляд літаратуразнаўчай дзейнасці Міхася Тычыны.

7. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЯ НАД ВЫНІКАМІ НАВУЧАННЯ

1. Поўныя зборы твораў якіх пісьменнікаў выходзяць у 1990-я гады ХХ ст.?

1) М. Багдановіча; 3) Я. Коласа;

2) Я. Купалы; 4) М. Гарэцкага.

2. Якая перыядызацыя развіцця беларускай літаратуры прынята ў новай

акадэмічнай версіі «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» ў 4 т. (1986–

2003)?

3. Якія аспекты творчасці Янкі Купалы вывучаліся ў літаратуразнаўчым

працэсе 1985–2000-х гадах?

4. Суаднясіце імёны беларускіх літаратуразнаўцаў і іх творы.

1) П. Васючэнка; а) «Разбурыць Парыж»;

2) У. Гніламёдаў; б) «Беларуская класічная літаратура і міфалогія»;

3) В. Акудовіч; в) «Класікі і сучаснасць»;

4) Т. Шамякіна. г) «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм».

5. Выберыце правільны адказ на пытанне аб тэндэнцыях развіцця сучаснай

беларускай крытыкі:

1) Крытыкі аналізуюць творчасць тых пісьменнікаў, якія адзначаюць свой

юбілей або ўзнагароджаны пэўнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

2) Крытыкі алдюстроўваюць асаблівасці сучаснага развіцця беларускай

літаратуры.

3) Крытычная думка падпарадкоўваецца функцыям таго ці іншага масавага,

сацыяльна-палітычнага выдання, выконвае інфармацыйны заказ выдавецтва і чытачоў.

8. ЛІТАРАТУРА

1. Грамадчанка, Т. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі /

Т. Грамадчанка, А. Гурская, Л. Гарэлік. – Мн., 1996.

2. Мушынскі, М.І. Крытыка і літаратуразнаўства / М.І. Мушынскі //

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн.: Беларуская

навука, 2006. – Т. 4, кн. 2: 1985–2000. – С. 73–110.

3. Мушынскі, М.І. І нічога, апроч праўды: якой быць «Гісторыі

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» / М.І. Мушынскі. – Мн., 1990.

117

Модуль 2

«СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 1985–2000 ГГ.»