Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

На лекцыях і семінарскім занятку студэнты знаёмяцца з асноўнымі

тэндэнцыямі развіцця беларускай драматургіі ў 1970–1985 гг., творчасцю

вядучых беларускіх драматургаў.

У працэсе засваення тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць паняцці:

– драматургія; – камедыя-рэпартаж;

– камедыя; – небяспечная камедыя;

– аднактная п’еса; – прыватная трагікамічная гісторыя;

– сцэнарый; – сентыментальны фельетон;

– трагікамедыя; – фарс.

– «народны лубок»;

2. Характарызаваць з’явы:

– творчасць А. Макаёнка; – творчасць А. Дударава.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– русіфікацыя і развіццё беларускай драматургіі;

– пашырэнне тэматыкі драматургіі;

– жанрава-стылёвае развіццё драматургіі.

4. Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя):

– класіфікаваць літаратурныя і культурныя падзеі і з’явы;

– аналізаваць беларускую драматургію ў кантэксце сусветнай

літаратуры і культуры.

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛУ

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў

Від

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Беларуская драматургія

1970–1985 гг.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў драматурга

Лекцыя 1

2. Творчасць Андрэя

Макаёнка.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў драматурга

Лекцыя

Семінар

0,5

1

3. Творчасць Алеся Дударава. Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў драматурга

Кантроль

Лекцыя

Семінар

0,5

1

Усяго: 4

84

3. АСНОВЫНАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫХ ВЕДАЎ.

«БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ 1970–1985 ГГ.»

3.1. Тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі ў перыяд 1970–

1985 гг.

Аўтар артыкула пра развіццё драматургіі ў перыяд 1970–1985 гг. у

акадэмічным выданні «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» С. Лаўшук

заўважае супярэчлівы характар працэсу. З аднаго боку, узмацняецца

цэнзура, і некаторыя п’есы так і не трапляюць на сцэну з-за цэнзурных

меркаванняў. Так, сатыры на тагачасную дзяржаўную бюракратыю –

трагікамедыі «З кірмашу» (1967) Андрэя Макаёнка не ўдалося прарвацца

на сцэну. З другога боку – новы ўзровень грамадзянскай свядомасці, на

якім апынулася грамадства ў 1970–1980-я гады, з’явіўся падставай для

стварэння некан’юнктурнай драматургіі, мастацкіх адкрыццяў, якія

праходзілі рагаткі цэнзуры. Гэта перыяд жанравых адкрыццяў. Накшталт,

наватарскай фантастычнай камедыі Кандрата Крапівы «Брама неўміру-

часці» (1972).

У 1970–1980-я гады пашыраюцца жанрава-тэматычныя абсягі

драматургіі (п’есы Кандрата Крапівы, Алеся Петрашкевіча, Мікалая

Матукоўскага, Анатоля Дзялендзіка, Яўгена Шабана, Аляксея Дударава і

інш.). Менавіта з гэтым звязваюць так званы прарыў драматургіі ў 1970-я

гады. З’яўленне сацыяльных, гістарычных, бытавых, фантастычных п’ес,

лірычных і сатырычных, вытворчых і палітычных.

Адначасова пашырае сваё ўздзеянне на гледача тэлебачанне. Тэатр

мала запаўняецца, ці запаўняецца пад прымусам (калектыўныя праф-

саюзныя паходы і т.п.). Але новыя сродкі масавай інфармацыі ўздейнічаюць

не толькі на гледача, але і на драматурга. Многія з іх працуюць цяпер як для

сцэны, так і для экраннай драматургіі. Асабліва новае пакаленне, якое

прыходзіць у літаратуру менавіта напрыканцы 1960-х гадоў. М. Матукоўскі

піша сцэнарыі мастацкага фільма «Сын старшыні» (1977), тэлефільма

«Мудрамер» (1985). А. Петрашкевіч засвойвае кіна- і тэледраматургію: піша

сцэнарыі фільма «Нядзельная ноч» (1977), пяцісерыйнага фільма «Час

выбраў нас» (1978). А. Дзялендзік працуе на кінастудыі, часта звяртаецца да

кінадраматургіі (сцэнарыі тэлефільмаў «Пазнай сябе» (1972), «Блакітны

карбункул» (па матывах твораў А. Конан-Дойля) (1979), мастацкага фільма

«Заўтра будзе позна» (разам зМ. Крно, 1972).

Асобнае месца займае тэатр Андрэя Макаёнка. У гэтыя гады ён шмат

працуе («Трыбунал» (1970), «Зацюканы апостал» (1969), «Святая прастата»

85

(апублікавана ў 1974 г., пастаўлена ў 1975 г., асобнае выданне пад назвай

«Кашмар» у 1979 г.), «Верачка» (1979). «Трыбунал» паставілі каля 200

тэатраў краін свету. Мастацкая выразнасць, фабульная змястоўнасць п’есы

выклікалі самыя розныя рэжысёрскія трактоўкі. Аўтар прапаноўваў

гледачу ў жанры трагікамедыі, народнага лубка асэнсоўваць падзеі

акупацыі. Такім чынам драматург пазбегнуў пэўнай аднастайнасці,

персанажы атрымалі сваё адметнае, непаўторнае аблічча. Іх непасрэдныя

перажыванні выклікалі ў гледача смех і адчай, узнёслыя пачуцці і горыч,

абразу і спачувавнне.

Макаёнак эксперыментаваў у жанры. Яго «Зацюканы апостал»

вырашаны ў форме палітычнага памфлета. Потым ён піша камедыю-

рэпартаж «Таблетку пад язык» (1972), «сатырычную камедыю

трагікамічнага кшталту» «Кашмар» (1974, «Святая прастата»), камедыйна-

сентыментальны фельетон «Верачка» (1979), антымілітарысцкую трагіка-

медыю «Дыхайце эканомна» (1982).

Час навукова-тэхнічнай рэвалюцыі авалодаў думкамі літаратараў.

Усё больш беларускія драматургі адыходзяць ад пабытовай сферы ў сферу

інтэлектуальную, духоўна-этычную. Старэйшы беларускі драматург

Кандрат Крапіва піша п’есу «Брама неўміручасці», дзе праецыруе

рэалізацыю адкрыццяў у геранталогіі. Праўда, – у сатырычна здзеклівай

форме. Сітуацыя неўміручасці мела прыцягальную сілу да ўсякага роду

прайдзісветаў – Дажывалавых, Застрамілавых, Караўкіных і г.д. Драматург

разважае аб такіх праблемах, як дэмаграфічны выбух, эканамічныя

цяжкасці. І, нарэшце, аб выніках жыцця чалавека, аб Смерці. Для Крапівы

п’еса стала і пераадоленнем ранейшай творчай манеры, і завяршэннем

творчасці, асабістым перажываннем надыходу вечнасці.

Алесь Петрашкевіч па-журналісцку актыўны. Ён піша фельетоны,

нарысы, памфлеты. У 1977 г. выходзіць яго зборнік «П’есы». Яму належыць

аднаактныя п’есы «Кары егіпецкія» (1966), «Адкуль грэх» (1969) – пра

няўмелае вядзенне антырэлігійнай прапаганды, «Злыдзень» (1973) –

сатырычна бязлітаснае асмяянне бюракратызму, «Укралі кодэкс» (1974),

драма «Трывога» (1976), сатырычная камедыя-фантасмагорыя «Куды ноч,

туды сон» (1978), публіцыстычная драма «Соль» (1980) – аб пагрозе

экалагічнай катастрофы ў Салігорску. Дыскусіі крытыкі ўзніклі вакол

п’есы «Трыбунал» А. Петрашкевіча (1974). П’еса закранула вельмі

балючыя праблемы барацьбы з п’янствам, яна расказвала аб трагедыі, што

адбываецца на вёске з-за п’янства. Некаторыя крытыкі палічылі, што п’еса

86

занадта публіцыстычная, нават з’яўляецца палымянай агіткай. Пет-

рашкевіч напісаў п’есу-дыспут, якая прымушала задумацца.

Сучасная праблематыка прысутнічала ў беларускай драматургіі і ў

вечным канфлікце бацькоў і дзяцей, як несупадзенне каштоўнасных

жыццёвых пазіцый герояў, у традыцыі псіхалагічнай драмы сутыкаліся

маральныя ўзаемаадносіны. Так, у п’есе І. Шамякіна «Экзамен на восень»

(1975) былая партызанка Ульяна Паўлаўна, сумленная жанчына, маці,

судзіць пошласць, мяшчанства сваіх суседзяў, калгаснікаў.

У савецкім тэатры таго часу асаблівай падтрымкай кіруючых

камітэтаў карысталіся так званыя вытворчыя п’есы, месцам дзеянням якіх

станавілася калгаснае поле ці рабочае месца. Сярод беларускіх

драматургаў такая п’еса не стала пашыранай, але Іван Шамякін і Мікалай

Матукоўскі, напрыклад, выходзяць у сваіх сучасных п’есах на вытворчыя

канфлікты (не толькі на маральныя).

Творчасць Мікалая Матукоўскага пачынаецца напрыканцы 1960-х

гадоў з камедыі-вадэвіля «Мужчына, будзь мужчынам! або Уваскрэсенне

Дон-Кіхота» (1966), гераічнай драмы «Тры дні і тры ночы» (1967). У 1970-

ыя гады ён піша лепшыя свае п’есы «Амністыя» (1970), «Апошняя

інстанцыя» (1975), «Наследны прынц» (1977), «Мошенник поневоле» (па

матывах рамана М. Ларні (1978). У п’есе «Апошняя інстанцыя» (1974),

якую пазначае драматург як «філасофскую драму», ён разважае над

надзённай праблемай адказнасці за дзеянне, за выхаванне. П’есу можна

назваць і публіцыстычнай драмай за наяўнасць дыялогаў-дыскусій.

У «Амністыі» Матукоўскага таксама прадстаўлены тыповыя вобразы

сучаснікаў. П’еса распавядае гісторыю на адной з фабрык дзіцячых цацак,

дзе адбываецца грамадзянскі суд над слесарам-самародкам Грышкам

Салавейчыкам. Але кіраўнікі прадпрыемства кіруюцца хутчэй пака-

зушнасцю, каб «адбяліць» фабрыку, што змагаецца за званне калектыву

камуністычнай працы, яны выкарыстоўваюць тактыку двайных стан-

дартаў. На прадпрыемстве ідзе працэс «разрабочвання», губляецца

пачуццё гаспадара роднага прадпрыемства, страчваецца гонар за сваю

прафесію, адчуванне адказнасці за вынікі сваёй працы і паводзін.

Прызнанне як драматурга прыйшло да Анатоля Дзялендзіка не пасля

стылёва невыразных камедый («Дзяўчына з камвольнга» (1962), «Апошняя

мера» (1963), «Абы ціха» (1964), а толькі тады, калі ён напісаў драму

«Чатыры крыжы на сонцы» (1965, «Выклік багам»). П’еса стала ў 1967 г.

абсалютным лідэрам па касе ў савецкім тэатры. П’еса – своеасаблівая

гісторыя пра каханне, пра сферу чалавечых узаемаадносінаў. Лірычная і

87

камерная па сутнасці, яна мела поспех з-за сваёй шчырасці ў выкладанні

пачуццяў і універсальнасці сюжэтна-кампазіцыйнай будовы. Творчасць

Анатоля Дзялендзіка складаюць драмы, камедыі, аднаактныя п’есы,

сцэнарыі, а таксама зборнік гумарэсак «Пагібель «Тытаніка» (1963).

Яркай і, на жаль, кароткай была творчасць Яўгена Шабана (1936–

1983). Ён пачынаў як паэт (зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969),

«Чырвоныя сумёты» (1977). Потым пісьменнік далучыўся да тэатру,

працаваў загадчыкам літаратурнай часткі ў тэатрах Віцебска і Мінска. Ён

напісаў п’есы «Прад’явіце пропуск» (1975), «Сіні снег» (1976), «Шрамы»

(1977), «Чалавек з легенды» (1978, разам з І. Ражковым), лібрэта тэлеоперы

«Ранак» (1968), сцэнарый тэлефільма «І смех, і бяда» (1973). Шабан

выводзіў на сцэну маладых рамантычных герояў з іх праблемамі

станаўлення. Так, у п’есе «Шрамы» (1977), прысвечанай праблеме эс-

калацыі злачыннасці ў асяроддзі моладзі, сцвярджаецца думка, што да

Ісціны можна дайсці толькі праз Дабро, а не праз Сілу. Яго п’есы

лірычныя, ім характэрна прыўзнятая раздумліва-ўрачыстая танальнасць.

Нездарма драматург Яўген Шабан пісаў і вершы. Ён быў паэтам на

старонках драматычных твораў таксама.

У 1970-ыя гады ў беларускую драматургію прыйшоў аўтар

незвычайны. Ён – акцёр, валодае веданнем сцэны, асаблівасцямі сцэнічнай

творчасці. Гэта – Алесь Дудараў. Пачынаў ён у літаратуры як празаік, у

галіне так званай «вясковай прозы». Але ўжо тут ён стварае незвычайныя

сітуацыі, амаль інтэрмедыі, дзе дзейнічаюць дзіўныя людзі, дзівакі, што

ставяцца да свету па-паэтычнаму, не прагматычна.

Драматургічную творчасць А. Дударава пэўнага перыяду складаюць

п’есы «Выбар» (1976), «Парог» (1981), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984).

Аўтару характэрна адчуванне сцэнічнасці, чуйнасць да глядацкай

кан’юнктуры. Апошняе стала ўмовай таго, што крытыка вызначала

другаснасць яго драматургіі. Драматург імкнуўся гаварыць аб

актуальным – аб п’янстве, аб выніках вялікай Айчыннай вайны, аб

неперспектыўных вёсках. Але вопыт яго разумення праблем абапіраўся на

літаратурныя рашэнні, на творы Ю. Бондарава, В. Шукшына і інш. Таму

алкаголік Андрэй Буслай рабіўся філосафам і ратаваўся цудам, пераможцы

вайны рабіліся ахвярамі, да мірнага жыцця не прыдатнымі, а састарэлыя

апошнія жыхары неперспектыўнай вёскі дзівакамі з мянушкамі.

Актыўна працуе ў галіне драматургіі Георгій Марчук («Выкраданне

Алены» (1971), «Спрынтэр з Нізоўкі», «Ці кормяць воўка ногі?» (1971),

«Параліч» (1973), «Люцікі-кветачкі» (1974), «Магіла Чынгісхана» (1976),

88

«Чаканне сабакі Тэафіла» (1978), «Дыскатэка» (1978), «Цяжкая ноч»

(1978), «Поўнач. Звоніць тэлефон» (1979), «Тушканчык і чароўны

чамаданчык» (1982), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (1984), «Альдона, Анета,

Анфіса» (1985), «Ясь, Яніна і каралева Аварыя» (1985), «Цвярозы дзень

Сцяпана Крываручкі» (1985). Марчук – прадстаўнік традыцыйнага кірунку

беларускай літаратуры. У яго п’есах дзейнічаюць жыхары палескай

правінцыі, актыўныя каларытныя персанажы, пазбаўленыя псіхалагічных

характарыстык, быццам героі фальклору.

Разам з набыццём у сатырычнай камедыі, сацыяльна-бытавой,

псіхалагічнай п’есе, развіваецца і гістарычная драма. Гэта звязана, перш за

ўсё з драматургіяй Уладзіміра Караткевіча («Кастусь Каліноўскі» (1963,

пастаўлена толькі ў 1978), «Званы Віцебска» (1973), «Калыска чатырох

чараўніц» (1981), «Маці ўрагану» (1982). Пісьменнік ажыўляе ў сцэнічных

вобразах паўстанне 1623–1624 гг., Крычаўскае паўстанне сярэдзіны

XVIII ст., нацыянальнае паўстанне 1863 г., першую рускую рэвалюцыю,

стварае каларытныя гістарычныя тыпы-характары. Гістарычная асоба ў

напісанні Караткевіча – чалавек неардынарны, горды, смелы, самаахвярна

аддадзены Айчыне. Драматург стварыў галерэю рамантычных вобразаў.

Караткевіч – майстра масавых сцэн. Чытаючы яго п’есы, мы адчуваем

рэакцыю на падзеі натоўпу, які гарланіць, рагоча, лаецца, плюецца, жартуе

ці маўчыць. Аўтар, напрыклад, умела сюжэтна-кампазіцыйна будуе

пераўтварэнне натоўпу ў народ, віцебскіх мяшчан – у грамадзян у п’есе

«Званы Віцебска». Гістарычныя п’есы Караткевіча выхоўвалі патрыятыч-

ныя пачуцці, абуджалі пачуццё годнасці, свабодалюбства.

Да гістарычснай тэматыкі далучаецца і Алесь Петрашкевіч. Ён піша

п’есу пра беларускіх асветнікаў, рэнесансавых дзеячоў «Напісанае

застаецца» (1978), трагедыю «Злавеснае рэха» (1983) пра выкрыццё

генацыду злачынстваў фашысцкіх захопнікаў на акупаванай Беларусі,

драму-рэквіем «У спадчыну – жыццё» (1985) – аб трагічных перыпетыях

станаўлення юнакоў-падлеткаў усходняй Беларусі, толькі што вызваленай

ад нямецкіх захопнікаў, а ў 1990-ыя гады звяртаецца да падзей Полацкага

княства ў драме «Русь Кіеўская» («Гора і слава»).

На пачатку 1980-х гадоў у беларускай літаратуры з’яўляецца новае

імя – Алесь Асташонак. Ён засяроджвае сваю пісьменніцкую ўвагу на

нацыянальнай гісторыі, на мадэрнісцкіх формах сцэнічнага ўвасаблення

драматургіі («Іскры ўначы» (1982), «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай

надзеі» (1984). Апошняя п’еса падымаецца ад асабістай гісторыі

89

пісьменніка Дуніна-Марцінкевіча да абагульненняў пра стан нацыяналь-

нага, патрыятычнага пачуцця інтэлегенцыі ХІХ ст.

Асаблівасці развіцця сцэнічнага майстэрства (пашырэнне аўтарскага

рэжысёрскага майстэрства, пазбаўленне драматургічнасці на карысць

апавядальнасці, рэфлексійнасці) спрыялі актыўнаму пераходу прадстаў-

нікоў прозы і паэзіі ў драматургію (В. Быкаў «Рашэнне» (1972), «Апошні

шанц» (1974), А. Карпюк «Бацька і сын» (1982), «Гультаі» (1985),

І. Навуменка «Птушкі між маланак» (1982), В. Адамчык «Раіна

Грамычына» (1989) і інш.

Напрыканцы, трэба зазначыць развіццё ў гэты час дзіцячай драма-

тургіі, чаму садзейнічала ўтварэнне ў сярэдзіне 1950–1970-ыя гады шэрагу

тэатраў лялек, юнага гледача, тэатраў імя Ленінскага камсамола. Рэпертуар

гэтых тэатраў, як правіла, складаўся з казачных п’ес, адаптацый

фальклорных і класічных дзіцячых твораў (А. Вольскі «Граф Глінскі-

Папялінскі, П. Макаль «Дапей вады, калодзеж», У. Ягоўдзік «Залатое

зярнятка», Г. Каржанеўская «Іван Світаннік», Р. Баравікова «Цётка

Малання з Асаўца», З. Дудзюк «Канёк-гарбунёк», В. Іпатава «Памяць па

сходнай цане» і інш.).

3.2. Творчасць Андрэя Макаёнка (1920–1983)

Амаль трыццаць год беларускі тэатр развіваўся на падставе

драматургіі Андрэя Макаёнка. Ён належаў да так званага «забітага

пакалення», удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Свае жыццёвыя

універсітэты Макаёнак прайшоў і на фронце, і ў шпіталях, і як настаўнік, і

як сакратар райкама і гаркама камсамола, і як памочнік першага сакратара

райкама партыі, і як журналіст. Яго драматургія звязана з савецкім часам, з

яго праблематыкай, з яго тыпамі характараў. Але ён здолеў распавесці пра

свой час з пункту гледжання ўсеагульных усечасовых каштоўнасцяў.

Макаёнак вывучаў натуру чалавека ў сацыяльных абставінах з маральнай

пазіцыі, таму яго п’есы набылі сцэнічнае ўвасабленне шырока за межамі

Савецкага Саюза.

У 1990-ыя гады выходзіць збор твораў Андрэя Макаёнка ў 5 тамах.

Спадчына драматурга храналагічна пачынаецца з канца 1940-х гадоў і

завяршаецца на пачатку 1980-х гадоў (аданаактавая п’еса «Добра, калі добра

канчаецца» (1946), п’есы «Ворагі» (1947), «Выйгрыш» (1948), «Узыходы

шчасця» (1948), «На досвітку» (1951), сатырычныя камедыя «Выбачайце,

калі ласка! » (1953), «Каб людзі не журыліся» (1957), «Лявоніха на арбіце»

(1961), палітычны памфлет «Зацюканы апостал» (1969), «трагікамедыя-

90

народны лубок» «Трыбунал» (1970), камедыя «Кашмар» (1979), трагі-

камедыя «З кірмашу» (другі варыянт «Пагарэльцы», (1980), сентыментальны

фельетон «Верачка» (1979).

У час тэорыі бесканфліктнасці (канфлікт добрага з лепшым)

Макаёнак спрабаваў змагацца з сацыяльнымі недахопамі тагачаснага

жыцця. У п’есы ўваходзілі факты асабістых сустрэч, працы. Ён выводзіў ў

п’есах вобразы цынічных кіраўнікоў, мяшчанаў, высмейваў практыку

прыпісак, паказухі, махінатарства ў гаспадарках, «павернутую да сябе»

мараль і пасіўнасць, нявольнае пасобніцтва ашуканцам, махінатарам і

эгаістам. Усіх тых, каго так трапна характарызуе адзін з яго герояў –

старшыня калгаса «Партызан» Ягор Гарошка з камедыі, якая прынесла

аўтару саюзную славу, «Выбачайце, калі ласка!» – «хоць круць-верць, хоць

верць-круць…».

Выступаючы ў сваіх п’есах супраць сацыяльнай кан’юнктуры,

Макаёнак адначасова паэтызуе разняволены сялянскі побыт. Сам

драматург знаходзіў сучаснікаў такімі рознымі, і імкнуўся перадаць гэтую

складанасць новага характару, аб чым сам, прызнаваўся на прыкладзе

аднаго з герояў камедыі «Лявоніха на арбіце»: «Не ведаю, ці правамерны ў

адносінах да Лявона безапеляцыйны прыгавор: адмоўны, станоўчы. Адно

магу сказаць: пісаў яго са сваёй маці, а яна жыццё ведала і многія сельскія

праблемы разумела надзіва глыбока» (Макаёнак, А. Зб. тв.: у 5 т. /

А. Макаёнак. – Мн., 1990. – Т. 5. – С. 358).

Пасля драматычнага лёсу камедый «Каб людзі не журыліся» і «З

кірмашу» (адна была знята з тэатральнага паказу пасля публікацыі ў

замежным друку, другая не дайшла да сцэны), напрыканцы 1960-х гадоў у

творчасці А. Макаёнка назіраецца паварот да жанравага эксперыменту. Ён

пераходзіць да камедыі гратэскавай, ад паслядоўна вытрыманай

праўдападобнасці да фантазіі, сцэнічнай умоўнасці. Драматург адмаў-

ляецца ад рэалізму ў паказе адмоўных і станоўчых рысаў у характары

герояў. Ён ідзе да рэзкага сатырычнага асмяяння, гратэску. У «Зацюканым

апостале», напрыклад, вызначаным як палітычны памфлет, няма

канкрэтнага аб’екта выкрыцця, прадстаўлены надзвычай абагулены

характар вобразаў адной з «капіталістычных» краін. Але ёсць адзнакі

трагікамедыі. Змяняецца і тэматычная сацыяльная скіраванасць драматурга

Макаёнка. У п’есе дзейнічае сям’я, у цэнтры якой – Малыш, сын. П’еса

мае псіхалагічны і фаласофскі характар. Сюжэт п’есы – дэфармацыі ў

свядомасці Малыша пад уплывам асяроддзя. Адначасова дзіця выконвае ў

п’есе традыцыйную функцыю справядлівага суддзі, апостала справяд-

91

лівасці. Макаёнак стварыў зусім новы вобраз. З аднаго боку, псіхалагічна

вывераны, але нервовы, гарачы, калючы, схільны да прытворства. З друго-

га боку, не па ўзросце разумны, вундэркінд, кніжнік, яго духоўным

бацькам стаў палітычны каментатар. Вобраз атрымаўся супярэчлівы,

унікальны. І. Вішнеўская (аўтар першай манаграфіі пра Макаёнка)

вызначыла Малыша як агромністы ўсечалавечы сімвал, з біблейскімі

асацыяцыямі.

П’еса «Трыбунал» Андрэя Макаёнка ў жанравым плане стала

таксама наватарскім творам. Драматург напісаў гісторыю з акупацыйнага

жыцця ў сінтэзе бытавой камедыі, гераічнай камедыі, паэтычнай камедыі,

бурлеску, трагедыі. Ён быццам адлюстроўваў гісторыю ва ўсіх адценнях

настрою – ад лірычнага праз іронію і гумар да трагічнага перажывання.

Аўтарскае вызначэнне твора было як «трагікамедыя-народны лубок».

Такое вызначэнне невыпадкова, яно звязана з галоўным героем п’есы –

Цярэшкам, быццам спісаным вобразам з народных казак. Аўтар гаворыць,

што гэта быў невялікага расточку, вяртлявы, шустры крыкун, на галаве –

шапка, з заячай шкурашынкі, адно вуха якой абвісла, а другое – тырчком

стаіць, за поясам – рукавіцы, на нагах – валёнкі ў бахілах. Цярэшку

крытыка параўноўвала і з раланаўскім Кала Бруньёнам, і з фальклорным

калабком.

Драматург працягваў пошукі ўсё новых жанравых разнавіднасцяў:

камедыя-рэпартаж, небяспечная камедыя, прыватная трагікамічная

гісторыя («Пагарэльцы», 1980), сентыментальны фельетон («Верачка»,

1979), фарс («Дыхайце эканомна», 1982). Макаёнак зноў падымае

праблемы сучаснага сацыяльнага жыцця на вёсцы і ў горадзе. Ён не баіцца

выступіць супраць трывалага, ідэалагічна выверанага. Так, у камедыі-

рэпартажы «Таблетку пад язык» (1972) ён закрануў праблему міграцыі

насельніцтва ў горад. Аўтар бачыць карані праблемы ў адносінах сучаснага

селяніна да зямлі, часта – дэмагагічных, і ў негаспадарчых паводзінах таго

ж селяніна. Нездарма ў маналог станоўчага героя п’есы дзеда Цыбулькі ён

укладвае словы аб тым, што не любіць зямлю трэба, а даглядаць па

перадавых правілах. А ў п’есе «Кашмар» (1979), быццам прадказальнік,

Макаёнак укладае ў вусны аднаго з герояў фразу: «Гэта ж кашмар. З вамі

ніякі прэзідэнт нічога не зладзіць. Тут сістэму ламаць трэба. «Аўрору» на

вас трэба! Не, пара прачнуцца! Настаў час!».

Разам з тым Макаёнак стварыў у сваіх творах беларускія характары,

з асаблівым менталітэтам, з адпаведнымі думкамі і прынцыпамі жыцця –

Ганна Чыхнюк і Ягор Гарошка («Выбачайце, калі ласка»), Раман («Каб

92

людзі не журыліся»), Лявон і Максім («Лявоніха на арбіце»), Цярэшка

(«Трыбунал»), Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Кашмар»).

Андрэй Макаёнак пры жыцці пазнаў поспех у гледача і прызнанне

калег і ўлад. Ён не аднаразова атрымліваў прэміі рэспубліканскага

конкурсу, у 1962 г. Макаёнку была прысуджана Літаратурная прэмія імя

Янкі Купалы, у 1974 г. – Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа, а ў

1977 г. Андрэй Макаёнак атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.

3.3. Творчасць Алеся Дударава (1950 г. нар.)

У 1970-ыя гады ў беларускай драматургіі з’яўляецца новае імя. Па

сцэнах былога СССР праходзяць п’есы тады яшчэ акцёра, загадчыка

літаратурнай часткі Беларускага Рэспубліканскага Тэатра юнага гледача

(1976–1979) Алеся Дударава. А пачынаў сваю літаратурную дзейнасць

Дудараў як празаік, са зборніка прозы «Святая птушка». Героямі

дудараўскіх апавяданняў сталі вясковыя людзі, што надзелены нату-

ральным чулым стаўленнем да прыроды, людзей, што імкнуцца да

духоўнай гармоніі са светам. Назва зборніка – гэта і назва аднайменнага

апавядання пра калгасніка, які аплаквае старую ліпу, бо яе спілавалі і ў ёй

так і не паспелі зрабіць гняздо буслы. Дудараўскія героі надзелены «святой

прастатой», якую большасць сучаснікаў страчвае. Таму яны здаваліся

дзівакамі.

Проза Дударава адпавядала ідэйнай тэндэнцыі савецкай вясковай

прозы таго часу, дзе акцэнтавалася ўвага менавіта на захаванні сапраўднай

духоўнасці і святасці на вёсцы, а не ў горадзе. Але ў адрозненні ад іншых

аўтараў «вясковай» прозы, дудараўскія персанажы «самі свядома

правакуюць канфліктную сітуацыю, імкнуцца звярнуць на сябе ўвагу,

дзеля чаго наважваюцца на розыгрышы, рызыкоўныя жарты, інакш

кажучы, ствараюць эксперыментальную сітуацыю» (Лаўшук, С.С. Алесь

Дудараў / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У

4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2006. – Т. 4, кн. 2: 1985–2000. – С. 651).

Пісьменнік умела паказваў сацыяльныя і маральнаыя недахопы свайго

часу праз дзівацкі пратэст, анекдот, эксперыментальную сітуацыю.

Здаецца, ужо тады выяўляўся драматургічны талент Дударава,

уменне стварыць канфлікт. Нездарма героі яго апавяданняў сталі потым,

калі Дудараў працуе членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільма» (з

1973 г.), і героямі сцэнарыяў тэлевізійных караткаметражных фільмаў, што

падабаліся гледачу («Кола» (1977), «Дэбют» (1978), «Суседзі» (1980) і

інш.). Трэба зазначыць, што некаторыя сцэны і дыялогі з апавяданняў

потым будуць выкарыстаны ў п’есах.

93

Драматургам Алесем Дударавым створана больш за дваццаць п’ес:

«Выбар» (1976), «Узлёт» (1978), «Парог» (1981), «Вечар» (1983), «Злом»

(1989), «Радавыя» (1984), «Адцуранне» (1994), «Палачанка» (1998), «Прынц

Мамабук» (1999), «Чорная панна Нясвіжа» (1999), «Крыж» (2000) і інш.

Першыя п’есы Дударава былі прысвечаны ваеннай тэматыцы

(«Выбар», «Радавыя», «Узлёт»). Пісьменнік належыць да пасляваеннага

пакалення, на асэнсаванне вайны ў яго п’есах уплывае літаратура аб вайне

(Б. Васільеў, В. Быкаў і інш.). Яго п’есам характэрна пэўная тэатралізацыя,

кніжнасць сюжэта. Але аўтара займае тэма маральнага подзвігу салдата,

які сугучны кожнаму часу.

Неўзабаве Дудараў прыходзіць да сучаснай тэмы. У яго п’есах зноў

узнікае вясковая рэальнасць, героі-дзівакі («Парог», «Вечар»). Драматург

уздымае праблемы неперспектыўных вёсак, алкагалізму, адзіноты, бацькоў

і дзяцей і інш. праз незвычайныя, «эксперыментальныя» сітуацыі. Яго

п’есы з цікавасцю прымаюць рэжысёры тэатраў, гледачы. Напэўна таму,

што Дудараў быў тым аўтарам, што здолеў шчыра перажываць свой час, ён

закрануў пытанне адказнасці, віны сучаснікаў за тое, як мы жывем.

Гэтыя п’есы мелі дыскусійны характар. Аўтар праз лёсы і характары

сваіх персанажаў паказваў псіхалагічныя вынікі калектывізацыі, вырашаў

пытанні веры, адказнасці. У гледача ўзнікала натуральнае рытарычнае

пытанне, напрыклад, пры праглядзе «Вечара»: ці ні ахвярамі сацыяльных

падзей сталі старыя героі п’есы? Дудараўскія персанажы не былі

станоўчымі і ідэальнымі, але яны былі шчырымі, давалі сабе крытычную

самаацэнку («жыў напалову»), таму і заставаліся не такімі як усе,

дзівакамі. Напрыклад, Васіль з п’есы «Вечар» пакланяецца сонцу.

Па-ранейшаму, у драмах Дударава крытыка заўважала кніжныя

рэмінісцэнцыі, уплывы класічнай і сучаснай літаратуры. Так, у «Парозе»

быў прапісаны і талстоўскі матыў «несапраўднага нябожчыка» («жывы

нябожчык» Андрэй Буслай), і бачылася здань горкаўскага Лукі, і гучалі

казачныя архетыповыя матывы.

Створаны ў 1984 г. па сцэнарыю Алеся Дударава кінафільм «Белыя

росы» быццам бы ўвабраў у сябе масавыя стэрэатыпы беларускага

ўяўлення сябе ў свеце, таму напэўна і стаў людэрам праката і знакавай

стужкай «Беларусьфільма».

Трэба зазначыць, што Дудараў усё больш звяртаў увагу на

паэтызацыю драматычнай прасторы. У п’есах з’яўляліся сімвалічныя рэчы,

імёны, дыялогі і маналогі-споведзі, яркія сцэнічныя дэталі, што, канешне,

уплывала на паспяховае сцэнічнае ўвасабленне п’ес.

94

У перыяд постсавецкай гісторыі Алесь Дудараў заняў актыўную

пазіцыю ў справе перабудовы тэатральнай культуры (старшыня Саюза

тэатральных дзеячаў Беларусі (1992–2004), у адраджэнні нацыянальных

гістарычных каштоўнасцяў. Яго драматургічная творчасць стала

развівацца па прынцыпе эвалюцыі асабістага асэнсавання айчыннай

гісторыі. Ён спачатку палітызуе гістарычны матэрыял у «Песні пра зубра»

(1994), потым падае яго фальклорную, міфалагічную версію ў «Купале»

(1994) і, нарэшце, дазваляе сабе вольную, аўтарскую інтэрпрэтацыю

гісторыі ў «Чорнай панне Нясвіжа» (1999).

3. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Драматургія сукупнасць драматычных твораў, а таксама сюжэтна-

кампазіцыйная аснова тэатральнага і экраннага твора.

Камедыя асноўны жанр драмы, які арыентаваны на камічную

рэакцыю чытача.

Аднактная п’еса п’еса, у якой вызначаецца толькі адна сцэнічная дзея.

Звычайна, пры пастаноўцы ідзе без перапынку.

Сцэнарый літаратурная аснова для сцэнічнага і экраннага пераўва-

саблення.

Трагікамедыя жанр драмы, у якім спалучаюцца трагічныя і камічныя

літаратурныя прыёмы.

«Народны лубок» прымітыўныя карцінкі з тэкстам, з пэўным фальклорным і

маральна-дыдактычным зместам.

Камедыя-рэпартаж жанр драмы, у якім спалучаюцца камічныя літаратурныя

прыёмы з публіцыстычнасцю, адлюстраваннем-фіксацыяй

падзей, якія адбываюцца цяпер, у гэты час.

«Небяспечная

камедыя»

аўтарская назва жанру п’есы, якая накіроўвае чытача на

сатырычную адметнасць п’есы

«Прыватная трагіка-

мічная гісторыя»

аўтарская назва жанру драмы, якая не прэтэндуе на

абагульненне камічных і трагічных выяў, што паказаны ў ёй.

Сентыментальны

фельетон

жанр публіцыстыкі, які мае сатырычную накіраванасць,

эмацыянальна-вобразную насычанасць і ўздымае пачуццё-

выя надзённыя праблемы жыцця.

Фарс камедыйны жанр драматургіі, у якім камічнае выяўляецца

праз экспрэсіўныя, грубаватыя сродкі выразнасці.

4. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ ДА ЛЕКЦЫЙ

1. Хто з беларускіх драматургаў у разглядаемы перыяд (у 1977 г.)

атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі?

2. Назавіце беларускіх драматургаў, што працавалі ў жанры камедыі.

3. Хто з беларускіх драматургаў працаваў над сучаснай тэмай?

4. Назавіце беларускія п’есы 1970–1985 гг., прысвечаныя Вялікай

Айчыннай вайне.

95

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

5.1. Тэматыка курсавых прац

1. Жанравыя знаходкі Андрэя Макаёнка праз прызму гісторыі

драматургіі.

2. Літаратурныя рэмінісцэнцыі ў драматургіі Алеся Дударава.

5.2. Заданні

1. Напішыце рэцэнзію на тэатральную пастаноўку (ці экранізацыю)

адной з п’ес Алеся Дударава з пункту гледжання захавання ў сцэнічным ці

экранным варыянце сюжэтнай літаратурнай першаасновы, дакладнасці

персанажаў п’есы.

2. Зрабіце слоўнік імёнаў герояў твораў Андрэя Макаёнка, з

тлумачэннем іх этымалагічнага, сімвалічнага паходжання.

6. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ.

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

6.1. Творчасць Андрэя Макаёнка

Пытанні:

1. Старонкі жыцця Андрэя Макаёнка ў адбітку тэматыкі творчасці.

2. Характары і канфлікты ў п’есах А. Макаёнка.

3. Жанравыя асаблівасці драматургіі Андрэя Макаёнка.

Мастацкія тэксты для прачытання:

3–4 п’есы на выбар: «Трыбунал», «Святая прастата», «Верачка»,

«Зацюканы апостал» і інш.

Літаратура:

1. Лаўшук, С.С. Андрэй Макаёнак / С.С. Лаўшук // Гісторыя белару-

скай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4,

кн. 1: 1966–1985. – С. 237–269.

6.2. Творчасць Алеся Дударава

Пытанні:

1. Вобразы герояў-дзівакоў у творах Алеся Дударава. Іх сувязь з

традыцыйнымі героямі беларускай і сусветнай літаратуры.

2. Актуальная маральна-этычная праблематыка п’ес Алеся Дударава.

96

3. Асаблівасці гістарычнай драматургіі А. Дударава:

сюжэтабудаванне, характары, асэнсаванне гістарычных фактаў,

міфалагізацыя гісторыі.

Мастацкія тэксты для прачытання:

1. 2–3 творы са зборніка «Святая птушка».

2. 2–3 п’есы на выбар: «Вечар», «Парог», «Радавыя», «Купала»,

«Чорная панна Нясвіжа», «Палачанка», «Кім», «Уладзімір і Рагнеда» і інш.

Літаратура:

1. Лаўшук, С.С. Алесь Дудараў / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2006. – Т. 4,

кн. 2: 1985–2000. – С. 649–675.

7. ЛІТАРАТУРА

1. Лаўшук, С.С. Драматургія / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4,

кн. 1: 1966–1985. – С. 55–72.

2. Васючэнка, П.В. Драматургія і час / П.В. Васючэнка. – Мн.: Навука

і тэхніка, 1989.

8. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЯ НАД ВЫНІКАМІ НАВУЧАННЯ

8.1. Кантрольная работа

Варыянт 1

1. Вылучыце гістарычныя п’есы А. Дударава:

1) «Злом»; 4) «Гефест – друг Праметэя»;

2) «Палачанка»; 5) «Крыж».

3) «Прынц Мамабук»;

2. Хто з беларускіх драматургаў у 1970-ыя гады напісаў «фантастычную»

камедыю?

Варыянт 2

1. Як называецца драматургічны «палітычны памфлет» А. Макаёнка?

1) «Зацюканы апостал»;

2) «Кашмар»;

3) «Дыхайце эканомна».

2. Хто з беларускіх драматургаў скончыў тэатральна-мастацкі інстытут і

працаваў акцёрам тэатра юнага гледача?

97

Варыянт 3

1. Назавіце месца дзеяння п’есы А. Макаёнка «Зацюканы апостал»?

1) капіталістычнай краіна;

2) беларуская вёска;

3) партыйная школа.

2. Хто з беларускіх драматургаў скончыў медыцынскі інстытут і адну са

сваіх п’ес прысвяціў барацьбе чалавека з хваробай?

Варыянт 4

1. Які з твораў А. Макаёнка прысвечаны падзеям вайны?

1) «Трыбунал»;

2) «Кашмар»;

3) «Верачка».

2. Якой гістарычнай асобе прысвечана п’еса А. Асташонка «Камедыянт, ці

Узнёсласць сумнай падзеі»?

Варыянт 5

1. Дзе адбываецца суд у камедыі М. Матукоўскага «Амністыя»?

1) у войску;

2) на працоўным сходзе;

3) у турме.

2. Назавіце драматурга, які стварыў дыскусійную п’есу на тэму п’янства?

8.2. Мастацкія тэксты для абавязковага чытання:

1. Андэрэй Макаёнак: «Трыбунал», «Зацюканы апостал», «Святая

прастата», «Таблетку пад язык», «Верачка».

2. Алесь Дудараў: «Выбар», «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Чорная

панна Нясвіжа».

3. Мікола Матукоўскі: «Мудрамер», «Бездань», «Калізей».

4. Алесь Петрашкевіч: «Напісанае застаецца», «Дагарэла свечачка»,

«Прарок для Айчыны», «Меч Рагвалода».

5. Анатоль Дзялендзік: «Чатыры крыжы на сонцы», «Гіпапатам»,

«Султан Брунэя», «Паўночны аўкцыён».

6. Георгій Марчук: «Пеўчыя сорак першага года», «Калі заспявае

певень».

7. Уладзімір Караткевіч: «Званы Віцебска», «Маці Урагану»,

«Калыска чатырох чараўніц».

98

Модуль 5. «КАНТРОЛЬ»

Кантрольны модуль па «Гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі

1970–1985 гг.» адбываецца напрыканцы першага семестра навучання і

выглядае, як заліковы занятак. Ён пабудаваны, як семінарскі занятак, дзе

абагульняюцца ўсе пройдзеныя тэмы.

1. ПРАПАНУЕМЫЯ ПЫТАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

1. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

В. Быкава.

2. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

У. Караткевіча.

3. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

А. Адамовіча.

4. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

В. Адамчыка.

5. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

І. Чыгрынава.

6. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

І. Навуменкі.

7. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

Н. Гілевіча.

8. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

Р. Барадуліна.

9. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

А. Разанава.

10. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

А. Вярцінскага.

11. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

У. Някляева.

12. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

А. Макаёнка.

13. Тэматычныя, жанравыя і стылёвыя асаблівасці творчасці

А. Дударава.

14. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай крытыкі ў перыяд 1970–

1985 гг.

15. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай прозы ў перыяд 1970–

1985 гг.

16. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі ў перыяд 1970–

1985 гг.

17. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі ў перыяд

1970–1985 гг.

99

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1985–2000 гг.

Модуль 0

«УВОДЗІНЫ У КУРС. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

ПЕРЫЯДУ 1985–2000 ГГ. НОВАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ СІТУАЦЫЯ»