Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

У модулі будуць разгледжаны асаблівасці тэматыкі сучаснай

беларускай прозы (тэма масавых рэпрэсій, засваенне «белых плямаў»

савецкай гісторыі, драматычныя канфліктныя сітуацыі перабудоўчага

жыцця), яе новыя эстэтычныя рысы (постмадэрнізм).

Асобна заняткі будуць прысвечаны найбольш папулярным тэматыч-

ным напрамкам беларускай прозы (гістарычнай прозе, інтэлектуальна-

метафізічнай прозе, постмадэрнісцкай прозе) і творчасці аднаго з

буйнейшых сучасных пісьменнікаў Віктару Казько.

1. Засвоіць паняцці:

– постмадэрнізм;

– раман-даследаванне, раман-дакумент;

– інтэлектуальна-метафізічная літаратура;

– творы гераізаванага зместу і рамантызаванай формы мастацкага

ўвасаблення;

– «лагерная літаратура»;

– калаж, цытаванне;

– метафара;

– фантасмагорыя;

– Эдэм;

– мізантрапічны;

– Апакаліпсіс;

– прыём «плыні свядомасці»;

– плюралістычнасць поглядаў;

– прыём раздваення персанажу;

– трансцэндэнтальныя вандроўкі;

– інавацыйныя працэсы;

– нарысістыка і эсэістыка;

– неалагізм.

2. Характарызаваць з’явы:

– адлюстраванне тэмы страчанага дзяцінства ў літаратуры;

– асэнсаванне Чарнобыльскай тэмы ў беларускай прозе;

– развіццё гарадской тэматыкі ў прозе;

118

– пашырэнне фантастычнай плыні ў сучаснай літаратуры;

– адраджэнне рэлігійнай тэматыкі ў беларускай прозе;

– творчасць Віктара Казько.

3. Аналізаваць працэсы:

– скіраванасць беларускай прозы да інтэлектуальна-метафізічнага

адлюстравання рэчаіснасці, спавядальна-біяграфічнага і суб’ектыўна-

аўтарскага стылю;

– заканчэнне эпічнай традыцыі беларускай прозы;

– рэабілітацыя раней забароненых імёнаў і кніг.

4. Фармаваць уменні (мінімальна неабходныя):

– арыентавацца ў тэматыцы і стылістыцы сучаснай беларускай

прозы;

– аналізаваць такія літаратурныя з’явы апошніх дзесяцігоддзяў, як

рэабілітаваная, замежная беларускамоўная літаратура, постмадэр-

нісцкая літаратура;

– аб’ядноўваць у адзінае працэсы зменаў у беларускім пісьменстве са

зменамі ў навуцы, палітыцы, эканоміцы, сусветным светаадчуванні – з

цывілізацыйнымі зменамі.

2. Схема вывучэння матэрыялу

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў

Від

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Асноўныя тэндэнцыі

развіцця сучаснай

беларускай прозы.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 4

2. Сучасная тэма ў

беларускай прозе.

Паглыбленне

і сістэматызацыя ведаў

Семінар 4

3. Творчасць Віктара Казько. Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

Лекцыя

Семінар

2

2

4. Постмадэрнізм у сучаснай

беларускай прозе.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 4

5.Творчасць Уладзіміра

Арлова

Паглыбленне

і сістэматызацыя ведаў

Семінар 2

Усяго: 18

119

3. «СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА (1985–2000 ГГ.)»

3.1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай прозы

Сучасная беларуская проза прадстаўлена творчасцю пісьменнікаў

розных пакаленняў, разнастайных ідэйна-тэматычных і стылістычных

напрамкаў. У час складаных гістарычных перыпітый выразна адчуваецца

пераход літаратуры да інтэлектуальна-метафізічнага адлюстравання

рэчаіснасці (апавяданні і аповесці Леаніда Дранько-Майсюка, Барыса

Пятровіча, Валянціна Акудовіча, Ігара Бабкова і інш.), да спавядальна-

біяграфічнага стылю апавядання (дзённікавыя запісы Барыса Сачанкі «З

запісак рэдактара. З пісьменніцкага дзённіка», Янкі Брыля «З лірычных

запісаў», аповесць «Муштук і папка» (сага), Адама Глобуса «Тата»,

Уладіміра Арлова «Мой радавод да пятага калена. Божая кароўка з пятай

авеню», Леаніда Галубовіча «Зацемкі з левай кішэні (Жыццё паэта ў мі-

ніяцюры)», Вячаслава Адамчыка «Крэскі з аўтабіяграфіі» і інш.). Сёння

можна казаць аб узнікненні «новага» пісьменніка, які мае новае мысленне.

У беларускай прозе ўзмацняецца суб’ектыўна-аўтарская прысутнасць у

творах. І традыцыя гэта была пракладзена старэйшымі пісьменнікамі, іх

шчырымі пісьменніцкімі развагамі аб зменлівым жыцці, аб ролі і месцы

творчасці, нацыі і чалавека. Старэйшы пісьменнік Беларусі Янка Брыль да

апошняга часу свайго жыцця быў адданы хранікальнаму запісу асабістай

духоўнай працы, менавіта так «хронікаю духоўнай працы» назваў крытык

А. Сідарэвіч яго апошнюю кнігу «Чаканае і нечаканае» (Сідаровіч, А. Янка

Брыль «Чаканае і нечаканае» / А. Сідаровіч // Дзеяслоў. – 2003. – № 5.–

с. 243–246).

Рэабілітацыя раней забароненых імёнаў і кніг зрабіла фактам

сучаснага літаратурнага працэсу наяўнасць так званай «лагернай

літаратуры» (Сяргей Грахоўскі «Такія сінія снягі» (1988), «Зона маўчання»

(1990), «З воўчым білетам» (1991), «Успаміны Платона Крэня» (1998),

«Унжлаг» (1999); Барыс Мікуліч «Аповесць для сябе» (1987–1988); Ларыса

Геніюш «Споведзь» (1991); Радзім Гарэцкі «Арышт другі. Дакументальная

аповесць», «Мой тата» і інш.). У час перабудовы новыя сацыяльна-

палітычныя ўмовы выклікаюць працэс перагляду савецкай мінуўшыны

(творчасць Васіля Быкава, Зінаіды Дудзюк, Міколы Купрэева, Івана

Пташнікава і інш.) і больш крытычнага падыходу да сучасных падзей

(сучасная тэма ў творчасці Івана Шамякіна, Іван Пташнікава, Васіля Быка-

ва і інш.).

120

Асабліва балюча загучала ў беларускай прозе чарнобыльская тэма

(Іван Шамякін – аповесць «Злая зорка», Іван Пташнікаў – апавяданне

«Львы», Віктар Казько – аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»,

кніга Святланы Аляксеевіч «Чарнобыльская малітва», Віктар Карамазаў –

аповесць «Краем белага шляху» і раман «Бежанцы», дакументальная

аповесць Васіля Гігевіча і Аляксандра Чарнова «Сталі воды горкія» і інш.).

Змена сацыяльна-эканамічных арыенціраў, развіццё новых форм

сувязі, актывізацыя інавацыйных працэсаў спрыяюць пашырэнню

гарадской тэматыкі, фантастычнай плыні ў літаратуры (Ю. Станкевіч,

У. Сцяпан, А. Глобус, Н. Бабіна, Ю. Пацюпа і інш.). Героямі прозы

становіцца тыповы малады носьбіт сучаснага мыслення, якое мазаічна

сабрана з процілеглых ідэалогій. Як прыклад, творчасць празаіка Андрэя

Федарэнкі, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, аўтара кніг

прозы «Гісторыя хваробы», «Сінія кветкі», «Шчарбаты талер», «Афганская

шкатулка». Адзін з герояў яго апавядання «Графіці» так разважае аб часе:

«Стаўшы дарослым, ён, падобна многім, прыняў як панацэю на ўсе

выпадкі жыцьця пару агульных ісьцінаў, кшталту: «Няма нічога тайнага,

што зрабілася б яўным» і «Рукапісы не гараць», і кіраваўся імі – гэтым, па

вялікім рахунку, жалезабетонным глупствам, бо, прыгледзеўшыся, убачым

адно тайнае вакол нас, без надзеі на разгадку, а рукапісы гараць,

патрэскваючы, часта яшчэ і разам з рукамі, што іх пісалі…» (Федарэнка,

Андрэй. Графіці. Апавяданьне / Андрэй Федарэнка // Дзеяслоў. – 2003. –

№ 5. – С. 128).

Адраджэнне рэлігійнай дзейнасці паўплывала на стварэнне

рэлігійнай тэматыкі ў беларускай літаратуры (Таіса Бондар «Блаславенне

Марыі. Раман-містэрыя», творчасць Валянціны Коўтун – раман

«Пакліканыя», вершы, артыкулы, раман Зінаіды Дудзюк «Архірэевы

скарбы», творчасць Ірыны Жарнасек і інш.).

Гістарычная тэматыка ў сучаснай беларускай прозе набывае жанрава,

фармальна, разнастайны характар. У гэты перыяд завяршаюць свае

эпічныя творы В. Адамчык, І. Чыгрынаў, Г. Далідовіч. Апошнія кнігі

эпапей атрымліваюць сучаснае гучанне, таму што ў іх адкрыта заяўлены

новыя актуальныя ацэнкі рэчаіснасці. Трэба адзначыць, што асноўнай

ідэяй усіх эпапей крытыка вызначыла даследаванне трагедыі беларускай

вёскі, знішчэнне яе маральных, сацыяльных высноў. Канешне, трэба

зазначыць і паступовы адыход аўтараў ад аб’ектывізаванага эпічнага

апавядання да гісторыка-рамантычнага, драматычнага прадстаўлення

падзей. Апошняе асабліва характаразуе раманы Генрыха Далідовіча

121

(«Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», «Заходнікі», «Кліч

роднага звона»).

Асаблівай старонкай беларускай прозы гэтага перыяду з’яўляецца

тэма масавых рэпрэсій, засваенне «белых плямаў» савецкай гісторыі.

Адлюстраванне драматычных старонак нашай гсторыі ўзбагачае

тэматычныя і канфліктныя сітуацыі твораў, дадае новыя эстэтычныя

пачуцці ад успрымання трагічных старонак гісторыі.

Набыццё нацыянальнага суверэнітэту краінай выклікае пісьмен-

ніцкую ўвагу да нацыянальнай гісторыі і яе шырокай папулярызацыі дзеля

забеспячэння нацыянальнага аптымізму. У прозе з гістарычнай тэмай

адлюстраваны дыскусіі па праблемах развіцця беларускай нацыянальнай

культуры, канцэпцыя ідэй Адраджэння. Апошняя была ўведзена ў

навуковую терміналогію філосафам Уладзімірам Конанам, які асэнсаваў

развіццё Беларусі як суб’екта гісторыі, геапалітыкі, культуры праз пэўныя

перыяды адраджэння і заняпаду (культура Полацкага княства, культура

Вялікага княства Літоўскага, культура беларускага нацыянальнага руху

пачатку ХХ ст., культура перыяду беларусізацыі). Узнікае цікавасць да

фактычнага гістарычнага матэрыялу, з’яўляецца проза на мяжы з да-

кументальным апавяданнем (раманы-даследаванні Алега Лойкі «Францыск

Скарына, або Сонца маладзіковае», раман-дакумент Алеся Пашкевіча «Пляц

Волі»).

У жанравай разнастайнасці гістарычнай тэматыкі трэба адзначыць

творы гераізаванага зместу і рамантызаванай формы мастацкага

ўвасаблення (Леанід Дайнека – раманы «Меч князя Вячкі», «След

ваўкалака», «Жалезныя жалуды», раманы Вольгі Іпатавай «Залатая жрыца

Ашвінаў», «Альгердава дзіда», аповесці «За морам Хвалынскім», «Агонь у

жылах крэменю», «Вяшчун Гедзіміна»). З’яўляюцца такія формы прозы, як

гістарычная нарысістыка і эсэістыка (творчасць Вітаўта Чаропкі).

Гістарычная проза гэтага перыяду стылістычна раскаваная, у ёй

вельмі часта спалучаюцца сучасныя погляды, героі і вобразы мінуўшчыны,

прадстаўлены абагуленыя абстрактныя ўяўленні аб нацыянальным,

этнаграфічным матэрыяле (творы Уладзіміра Арлова «Дзень, калі ўпала

страла» (1988), «Рандэву на манеўрах» (1992), «Міласць князя Гераніма»

(1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (1994), «Сны імператара» (2001),

Людмілы Рублеўскай «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002),

«Шляхецкія апавяданні» (2003), раман Зінаіды Дудзюк «Кола Сварога»

(2003), аповесць-хранограф «Славянскія князі» (2005), апавяданні Янкі

122

Сіпакова «Жонкі Ягайлы, або У дні апошніх салаўіных спеваў» (2005),

«Поплеч з царамі» (2005), гістарычны раман Эрнеста Ялугіна «Ідзі і кажы»

(2006) і інш.).

Сучасная беларуская проза набывае і іншыя моўныя характарыстыкі:

класічны савецкі правапіс суседнічае з адраджэнскай «тарашкевіцай»,

шырока распаўсюджваюцца неалагізмы, створаныя на аснове ўплыву

замежнай мовы, з’яўляецца нацыянальная проза на рускай мове (творчасць

С. Аляксеевіч, А. Андрэева і інш.). Свае асаблівасці дыктуе новае

пакаленне пісьменнікаў, большасць з якіх, паводле трапнага выразу

В. Адамчыка, – «дзеці зрусіфікаваных бацькоў-гараджан, якія са слоўнікам

прабіваліся назад да мовы сваіх дзедаў» (Адамчык, Вячаслаў. Дзённік.

1998 / В. Адамчык // Дзеяслоў. – 2003. – № 3. – С. 156–172).

Новае пакаленне беларускіх празаікаў карыстаецца ў большасці

сваёй раскаванай стылістыкай пісьма, у якім няма кантрастна

намаляваных, станоўчых і адмоўных вобразаў, невыкрэсленая аўтарская

пазіцыя, скарыстаны прыёмы «плыні свядомасці». Яркім прыкладам новай

прозы з’яўляецца творчасць Альгерда Бахарэвіча, аўтара аповесцяў

«Прыватны пляж на ўзбярэжжы Леты», «Ацалелы», «Ніякай літасьці

Валянціне Г.», «Паразіт», рамана «Праклятыя госьці сталіцы» і іншых

твораў. Пісьменнік абазначае шматслойнасць грамадства, плюрарыстыч-

насць поглядаў. Ён шырока выкарыстоўвае ў сваіх творах такі прыём, як

раздваенне персанажу – уласна на суб’екта дзеяння і метафізічнага

суб’екта, плынь свядомасці персанажа. Сам пісьменнік гаворыць аб сваіх

прыярытэтах у літаратурнай стылістыкі так: «Прытрымліваюся думкі, што

рэалізм у літаратуры – фікцыя. Няма нейкай адной, аб’ектнай рэальнасці:

іх, здаецца, ужо больш за пяць мільярдаў. Пісьменнік можа распавесьці ў

кнізе сваю Гісторыю, прыдуманую ім ад пачатку й да канца, і гэтай

рэальнасьці для літаратуры дастаткова» (Бахарэвіч, А. Ліставаньне з

Ю. Барысевічам / А. Бахарэвіч // Дзеяслоў. – 2007. – № 1 (26). – С. 315).

Паводле анкетавання інтэрнет-часопісу «Новая Еўропа» А. Бахарэвіч

названы пісьменнікам 2008 году, не гледзячы на розныя погляды на такую

прозу. Так, Валянцін Акудовіч лічыць яго прозу мізантрапічна мужнай,

Віка Трэнас – інтэлектуальнай і займальнай, а Марыя Мартысевіч

параўноўвае прозу Альгерда Бахарэвіча з апакаліптычным раманам рускай

пісьменніцы Таццяны Талстой «Кысь». Проза Альгерда Бахарэвіча – проза

новай эстэтычнай традыцыі ў беларускай літаратуры, постмадэрнісцкай.

123

3.2. Творчасць Віктара Казько (1940 г. нар.)

Віктар Казько – з пакалення «дзяцей вайны», тых, хто вылучыўся

ўжо ў 1970-я гады. У творчасці пісьменніка тэма маральнага суда

становіцца галоўнай. Васючэнка П., літаратуразнаўца, што глыбока

даследаваў творчасць Казько (дысертацыйнае даследаванне, артыкулы),

падкрэсліваў ускладнёнасць жанравай, сюжэтнай, вобразнай структуры яго

твораў, набліжэнне пісьменніка да інтэлектуалізаванай літаратуры праз

выкарыстанне міфалагізацыі, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці

і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці».

Нарадзіўся Віктар Казько ў 1940 г. у мястэчку Калінкавічы. На вачах яго ў

гады вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла ля забітай маленькая

сястрычка. Пасля вайны яго домам зрабіліся дзіцячыя дамы на Палессі

(Вільчанскі, Хойніцкі). У 1956 г. Казко скончыў Кемераўскі горны індустры-

яльны тэхнікум, працаваў на шахце, у геолагаразведцы ў Сібіры. Тут ён і

пачынае сваю творчасць, спачатку на рускай мове. Выходзяць аповесці

«Высокосный год» (1972) «Тёмный лес – тайга густая» (1973), «Дзень

добры і бывай» (1974), «Аповесць пра беспрытульнае каханне» (1975).

Пра пачатак свайго пісьменства сам Казько гаварыў, як пра пачатак

псіхалагічнага працэсу, звязанага з актыўнай працай памяці. Галоўныя

героі яго першых аповесцяў з’яўляюцца вобразамі асабістага дзіцячага і

юнацкага вопыту пісьменніка. Ужо тады аўтар абірае складаную

кампазіцыю твораў. У аповесці «Высокосный год», напрыклад, спалу-

чаюцца два погляды (дзіцячы і дарослы), праз унутраныя маналогі, на

падзеі мінулага. Такім чынам, эффект так званага «падвойнага бачання»

адлюстроўвае канфліктны душэўны стан героя.

Героі В. Казько ўчыняюць маральны суд у дачыненні да самога сябе,

імі валодае комплекс віны. Ужо ў гэтых ранніх творах узнікае адчужанасць

герояў ад рэальнасці. Паколькі пісьменнік імкнецца адлюстроўваць

сутнасць мыслення, стылістыка яго твораў набліжаецца і да

ірацыянальнага аповеду. З’яўляюцца дзіўныя вобразы памяці (вобразы-

здані). Комплексы і афекты герояў матэрыялізуюцца ў фантастычныя

вобразы. Лейтматывам твораў гучыць настрой сіроцтва, пакінутасці,

цяжкіх псіхалагічных афектаў. Ачышчэннем для герояў можа быць толькі

«беспрытульнае каханне».

Этапным творам для В. Казько з’яўляецца яго першая беларуска-

моўная аповесць «Суд у Слабадзе» (1978). І таму, што яна была напісана

па-беларуску, і таму, што яна атрымала вельмі добрую крытыку, і таму,

што яна абагульніла папярэдні творчы вопыт. Сюжэтны лейтматыў твора –

вяртанне не толькі ў дзяцінства, але і дамоў. Паралельна адбылося

124

вяртанне і самога пісьменніка – на Радзіму, у Беларусь. Пасля

журналісцкай працы, заканчэння літаратурнага інстытута імя Горкага

(Масква), В. Казько з 1971 г. жыве на Беларусі, працуе журналістам,

рэдактарам у беларускіх СМІ.

Этапным уяўляецца «Суд у Слабадзе» і таму, што паказвае ваенныя

падзеі ў Беларусі з новага пункту гледжання, з пазіцыі ўспамінаў аб вайне

«дзяцей вайны». Сам Казько адмаўляе сваю прыналежнасць да аўтарства

«ваеннай прозы» на той падставе, што вайна паказваецца ў яго творах

рэтраспектыўна. У Лецечкі (героя аповесці) лёс адрозніваецца ад

аўтарскага. Ён спалучыў у ім старонкі жыцця і псіхалагічныя асаблівасці

некалькіх сяброў па дзіцячаму дому. Але Лецечка надзелены рысамі

«унутранага» біяграфізму: «комплексам віны», гранічнай шчырасцю,

маральнай чуйнасцю, болевым успрыняццем быцця. Лецечка не памятае

свайго дзяцінства. Перадумовай жа да яго адбываючыхся ўспамінаў аб

вайне з’яўляецца ўспышка памяці, памяць-выбух, успамін пра страшныя

дні ў «кіндэрхайме», гэтых спецыяльных установах на акупаваных землях,

дзе забіралі кроў для вайскоўцаў. Канцэнтрацыя жахаў у апошніх

старонках, эпізодах страшных успамінаў, выклікала папрокі крытыкі ў

перабольшванні, у антыэстэтызме. Адказваючы крытыкам, Казько гаварыў

пра дакументальную аснову гэтага факта, аўтар абапіраўся на судовы

працэс над ваеннымі злачынцамі. Але матыў маральнага суда пашыраны

тут да універсалізму і метафарычнасці. Вартаўнік Захарый, напрыклад,

прыходзіць на суд, трымаючы за пазухай камень, – сімвал пакарання. А

Лецечку ж не ўласціва жадаць смерці каму-небудзь. Смяротны прыгавор

карнікам не выклікае ў яго палёгкі. Твор насычаны біблейскімі рэмі-

нісцэнцыямі: суд, выкупленне, прароцтвы, характары-архетыпы (Захарый са

сваёй старазапаветнай пазіцыяй «вока за вока» і Лецечка як прадстаўнік

новай хрысціянскай маралі).

«Суд у Слабадзе» пранікнуты ідэяй выкуплення віны, якая зводзіць

галоўнага героя Лецечку на смерць, што перамагае крыўду і нянавісць да

мінулага герояў. Віктар Казько сваім творам ці не першы (разам з

В. Быкавым і А. Адамовічам) ставіць праблему антылюдскасці, амараль-

насці вайны ўвогуле, у якіх бы мэтах і з кім бы яна ні вялася. У 1980–1990-я

гады пісьменнікі і публіцысты будуць выказваць гэтую думку ўжо ўголас,

не баючыся абвінавачванняў ў «пацыфізме» і «абстрактным гуманізме».

Надалей тэмай творчасці В. Казько стала даследаванне ўзаемаадно-

сінаў чалавека і прыроды, чалавека і гісторыі, таму гэтыя гады атрымалі ў

крытыцы назву «экалагічны перыяд творчасці». Трэба заўважыць, што

125

экалагічныя пытанні не займаюць першае месца ў творах (назва перыяду

ўмоўная). Аўтара цікавяць пытанні агульнаэстэтычныя, маральныя і

філасофскія. Напрыканцы 1970-х ён пасяліўся ў сялянскай хаце ў адной з

вёсак Гомельскага Палесся. Прырода – той рай, Эдэм, гармонія, якая,

напэўна, атаясамлівалася з дзяцінствам і абсалютным дабром.

У 1978 г. з’яўляецца аповесць В. Казько «Цвіце на Палессі груша». У

творы дамінуюць яркія зрокавыя вобразы. Апавяданне вядзецца праз

унутраныя маналогі і бачанне нямка – Яўмена Ярыгі. Яўмен – нямы, але ён

надзелены маральнай відушчасцю. Яму характэрны недасведчанасць,

наіўнасць, свежасць успрыняцця. Аповесць мае складаную метафарычную

пабудову. Разам з Ярыгам у ёй прысутнічаюць яшчэ два галоўныя вобразы:

самотная, абпаленая пажарам груша-дзічка на ўскраіне вёскі і аграмадная

рыбіна – карп, які выбраўся на волю з калгаснай сажалкі. Яўмен

падпільноўвае рыбіну, ловіць яе, але выпускае назад, у водную стыхію. Як

пісаў П. Васючэнка, «гэты твор важны ў разуменні канцэпцыі пракаветнага

і зруйнаванага Эдэму, якая высноўваецца ў «экалагічнай» прозе В. Казько»

(Васючэнка, П. Віктар Казько / П. Васючэнка // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн., 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. –

С. 738). На наш погляд, такая стылістыка твора была абумоўлена накі-

раванасцю ў той час савецкай прозы на адлюстраванне міфалагічнага

вясковага светаўспрыняцця, як ідэалагізаванага, традыцыйнага. Напрыклад,

такі твор, як «Царь-рыба» В. Астаф’ева.

Экалагічная тэма развіваецца Віктарам Казько далей у рамане

«Неруш» (1981) у востра канфліктнай, экспрэсіўнай форме. Аўтар адзначае

канфліктнасць адносін чалавека і прыроды, недасканаласць маральных

адносін у грамадстве. У рамане ізноў Палессе набывае рысы гарманічнага

ландшафту, жывёльнага і расліннага свету, традыцыйнага побыту. Даўніну

мясцін падкрэсліваюць старажытныя назвы: вёска Княжбор, возера

Княжае – Князь-возера. Пісьменнік занатоўвае і псіхалагічныя асаблівасці

людзей, якія жывуць на Палессі: няўлоўнасць, зменлівасць паляшуцкай

душы, алагічныя часам паводзіны персанажаў – старой Ненене, Махахея і

Махахеіхі, Барздыкі, стогадовага дзеда Дзям’яна, маладзейшых Ваські

Брытана і Надзькі, цэнтральнга героя – Мацвея Роўды.

У рамане прысутнічае шырокі міфалагічны пласт вобразнасці:

Вадзяны Бык, Жалезны Чалаваек, Галоска-галасніца. Апавяданне нябачна

пераходзіць ад рэальнага да фантасмагарычнага. Канфлікт адбываецца

паміж адвечным і неспакойнай, мітуслівай чалавечай дзейнасцю цяпер.

Раманіст акцэнтуе ўвагу на антаганізме паміж чалавекам і прыродай. У

126

выніку няўмела праведзенай меліярацыі вёска знішчана паводкай. Казько

«паспрабаваў … пераасэнсаваць праявы і наступствы меліярацыі ў

філасофскім плане, перавесці «вытворчыя» эпізоды ў жанравы дыяпазон

прыпавесці», у аповесці адбываецца «...замах на Эдэм, парушэнне

маральнай забароны», або «неруш» – аналагу першароднага граху» (Ва-

сючэнка, П. Віктар Казько / П. Васючэнка // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн., 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. –

С. 740). Адсюль і шырокае выкарыстанне аўтарам біблейскіх архетыпаў:

паводка, спакуса, пакаранне чалавека стыхіямі прыроды. Таму апісаны ў

рамане вытворчы канфлікт дазваляе чытачу выходзіць на вялікія

абагульненні ў духоўным і маральным існаванні герояў, асабліва ў апісанні

галоўных антаганістычных герояў – старшыні княжборскага калгаса

Мацвея Роўды і міністэрскага функцыянера Шахрая. У метафарычным

загалоўку твора зашыфраваны біблейскі запавед – не руш. І канфлікт

герояў адбываецца менавіта ў адносінах да запаведу. Роўда надзелены

балючым сумленнем, рэфлексіяй. У яго свядомасці выспявае пакутлівы

працэс самаацэнкі, суд над сабою.

У рамане В. Казько выпісаны элементы новага светаадчування –

трывогі за будучыню, прадчуванне катастрофы, апакаліптычныя матывы.

Аўтар набліжаецца да жанру антыутопіі, надзеленага прагнастычнай і

папераджальнай функцыямі. І, адначасова, да свайго чарговага жанравага

творчага выпрабавання – філасофскага рамана «Хроніка дзетдомаўскага

сада» (1986).

У гэтым рамане злучыліся дзве ўлюбёныя аўтарам тэмы –

абяздоленае дзяцінства і стасункі чалавека з прыродай, але і з’явілася і

новая тэма – кантэкст гісторыі. Раманны час доўжыцца вакол падзей

ХХ стагоддзя (рэвалюцыя, грамадзянская вайна, час калектывізацыі і

рэпрэсій, другая сусветная вайна, пасляваенная разруха і адліга,

васьмідзесятыя гады). Але ў рамане прысутнічае і легендарная, і

міфалагічная мінуўшчына. Раман мае свой сінтэзаваны аўтарскі час – гэта

пакутлівы працэс творчасці, пошукі кампазіцыйнай цэласнасці. Нездарма,

часопісны варыянт назвы рамана – «Сад, або заблытаны след рамана».

Казько стварае эксперыментальную жанравую прыроду твора, ён дазваляе

сабе амаль эсэістычны лад пісьма. У рамане зноў адбываецца пераход з

рэальнай стылістыкі да сімвалічнай. Так, адзін персанаж рамана, юнак

Уладзік, аднойчы ўбірае ў сябе ўсё наваколле, атаясамлівае сябе з

прыродай, зліваецца з ёй. І наадварот, жывым істотам надаюцца ў рамане

ўласцівасці чалавечага розуму, што дае «магчымасць праз падключэнне

127

«звярынай» мудрасці, з элементамі інтуіцыі, інстынкту, даследаваць

цьмяныя праявы светабудовы, дайсці да патаемных вытокаў існавання

чалавека ў прасторы-часе» (Васючэнка, П. Віктар Казько / П. Васючэнка //

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн., 2004. – Т. 4,

кн. 1: 1966–1985. – С. 744). Зубр Сноўдала мае розум філосафа, ён вандруе

ў часе. Адметным з’яўляецца і вобраз паляўнічага Барталамеуса Шпа-

ковіча, які на пачатку стагоддзя забіў апошняга зубра ў Белавежы.

Раманная неўміручасць і Сноўдалы, і Шпаковіча, які праследуе зубра,

стварае архетып адвечнага палявання. Свет падзелены філосафам-

пісьменнікам на два бакі: будаўнікоў і разбуральнікаў, забойцаў і ахвяр.

Галоўная сюжэтная лінія рамана – лёс Мар’яна Знаўца і Сідара Місцюка,

летуценніка і прагматыка, альтруіста і эгаіста. Але лёс яднае гэтых

супрацьлеглых герояў. Бацька аднаго будзе раскулачаны, другога –

рэпрэсіраваны. Абодва сустрэнуцца ў адным лагеры. Пасля вайны абодва ў

дзіцячым доме будуць працаваць. Мар’ян – дырэктарам, Сідар –

намеснікам па гаспадарчай частцы.

Метафарычна выпісаны ў рамане вобраз Саду – яблыневага Саду,

былога памешчыцкага саду, які зноў адраджаецца пасля вайны. Але ў

рамане ідзе гаворка і пра чалавечы «сад» – сямейны. І заняпад будынку

дзетдому, саду адбываецца паралельна з драмамі чалавечага лёсу. Фінал

саду (як і фінал гісторыі раманнай) мае катастрафічны характар (пажар).

Сімволіка-метафарычная манера становіцца стрыжнявой у далейшай

творчасці пісьменніка. У нарысе «Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны»

менавіта ў метафарычнай манеры пераасэнсоўвае В. Казько канфліктную

сітуацыю (святкаванне і разгон удзельнікаў свята Дзядоў на Маскоўскіх

могілках і каля Курапатаў). Аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны

бусел», створаная на палескім матэрыяле пасля Чарнобыльскай трагедыі,

таксама не пазбегла сімвалічнага аповяду. Час дзеяння аповесці – пасля

Чарнобыля. Сюжэт будуецца вакол мікракатастрофы – высячэння ляснога

масіву ў зоне. Аўтар надае гэтай падзеі трагічныя характарыстыкі

Апакаліпсісу. Казько распавядае пра бунт палешукоў, пра існаванне ў

краіне бязладззя, сумбуру, хаосу. Апавяданне аповесці мае шмат

публіцыстычных адступленняў. Аповесць эмацыянальна «перагрэтая»,

перагружана метафорыкай, публіцыстычнасцю, фантасмагорыяй. Тыпажы

аповесці – героі са светапоглядам, не пазначаным пакаяннем і катарсісам,

маральна спустошаныя асобы. Яго палешукі носяць «партыйныя»

мянушкі: «Сталін», «Кагановіч», «Берыя». Тэма агульналюдскога граху

128

раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй

унучцы бабуля. Гэта таксама – тэма старачанага Эдэму.

У творчасці апошніх гадоў паўтараецца і тэма страчанага дзяцінства.

У аповесці «Но Пасаран» аўтар вяртаецца да апошніх гадоў сталінскай

эпохі. Героі аповесці – дзеці, у якіх наіўная вера ва утапічныя ідэалы,

стасуецца з паранаідальнай нянавісцю да «Захаду», са спрошчанымі

ацэнкамі рэчаіснасці. «Но Пасаран» – так клічуць галоўнага героя. Разам з

сябрамі ён збірае зброю, рыхтуецца стварыць «сусветную рэвалюцыю».

Гэбісты абвінавачваюць бацьку галоўнага героя ў захаванні зброі і

арганізацыі банды.

У наступнай аповесці «Прахожы» (1995) Казько спрабуе пашырыць

эстэтычную прастору праз падключэнне незямных, касмічных рэалій. У

аповесці «Да сустрэчы…» (1997), прысвечанай смерці Майстра (жыццёвая

паралель – смерць вядомага беларускага кінарэжысёра, сцэнарыста і

педагога Віктара Турава) разважанні героя пра недасканаласць, заганнасць

жыцця суседнічаюць са шматлікімі рэаліямі сённяшняга жыцця. Апошнія

высновы Майстра – жорсткі прысуд часу, чалавецтву. Адзінае, што

супрацьстаіць татальнаму бязладдзю, – мастацтва, але яно таксама

асуджана на смерць.

У апошнім творы В. Казько – рамане «Бунт незапатрабаванага

праху» чалавечая душа паказваецца як разгорнуты Сусвет. Герман (Юры,

Георгі) Говар вядзе падвойнае жыццё: рэальнае і фантастычнае, жыццё

таямнічай істоты, здольнай да пераўвасабленняў, трансцэндэнтальных

вандровак. Тэма непахавальнага праху – рэмінісцэнцыя з праблемай

маўзалея – раскрываецца як роздум пра жыццё пасля смерці. У «Эпілогу»

рамана распавядаецца пра жыццё людзей, якія наноў засялілі атручаныя

Чарнобылем раёны. Матыў Саду, які трэба даглядаць, негледзячы ні на

што, зноў гучыць у творы Казько. Абагульняючы аповед пра творчасць

Віктара Казько можна ўзгадаць словы крытыка: «Агульны вектар

творчасці В. Казько праглядаецца ў кантэксце беларускай прозы як рух або

тэндэнцыя да стварэнння рамана новага кшталту, у якім наспявае пераход

сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і

філасафічнасць» (Васючэнка, П. Віктар Казько / П. Васючэнка // Гісторыя

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн., 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–

1985. – С. 749).

3.3. Постмадэрнізм у сучаснай беларускай прозе

Ужо ў сваіх праграмах некаторыя пісьменніцкія арганізацыі

сучаснасці абвяшчалі постмадэрнізм напрамкам сваёй творчасці.

129

Напрыклад, ідэолагі «Таварыства вольных літаратараў» (ТВЛ) і «Бум-Бам-

Літу» не аднойчы гаварылі аб тым, што іх творчасць адлюстроўвае

сучасны стан літаратурнага працэсу, у тым ліку і яго постмадэрнісцкі

эстэтычны напрамак. Адзін з «бум-бам-літаўцаў» Юрась Барысевіч пісаў:

«...Нас казкі Фрэйда ўжо не забаўлялі. Мы імкнуліся вызваліць не

індывідуальнае бессэнсоўнае, а інтэрсуб’ектыўнае, інтэрстылістычнае або

інтэрлінгвістычнае мысленне... Ды і не шукалі мы любым шляхам новае:

мы шукалі актуальнае (магчыма, гэтым і адрозніваюцца постмадэрністы ад

мадэрністаў)» (Барысевіч, Ю. На руінах Бум-Бам-Літа / Ю. Барысевіч //

Крыніца. – 2001. – № 10. – С. 24).

Неабходна падкрэсліць і некаторае аб’ектыўнае імкненне беларускай

літаратуры да постмадэрнісцкага дыскурсу. З-за асаблівасцей развіцця

беларускай культуры, тут не былі закладзены эпічныя прынцыпы

творчасці, паняцце «гераізацыі ў беларускай ментальнасці адсутнічае.

Таму замест чужога для нашага літаратуразнаўства слова «герой» лепш

гаварыць «вобраз – тып – тыпаж» (Палёт філасофскага голуба. За гарбатай

у Шніпаў // Літаратура і мастацтва. 1997 – 3 студзеня. – С. 6–7). Адсюль і

выказванні крытыкі аб адсутнасці ў нас літаратуры, але наяўнасці

літаратурнага працэсу, аб невыкрэсленасці беларускай культуры, але

вызначэнні беларускага шляху. Пры гэтым беларуская літаратура

аб’ектыўна больш інтэнсіўна ўспрымае постмадэрнісцкую традыцыю

тэкстаў без «класічнага» героя.

Там, дзе няма эпасу, гаспадарыць анекдот, іронія – відавочныя

постмадэрнісцкія стылёвыя характарыстыкі. Там узнікае эфемернае

паняцце «Цэнтральная Еўропа» (Фрагмэнты. Сярэднеэўрапейскі культур-

ны агляд. 1996, № 1.). Там існуе імкненне да працягу працэсу станаўлення,

да дабудовы, да сатворчасці, а ў выніку – да новага. Такія, не аднойчы

паўтораныя, характарыстыкі беларускай культуры, як поліканфесійнасць,

напластаванасць розных нацыянальна арыентаваных культур, міфала-

гічнасць, цікавасць да традыцыі, гісторыі, нарэшце, правінцыйнасць, ніяк

не пацверджаная ўпэўненасць у самакаштоўнасці, – усе гэтыя рысы

абумоўліваюць шырокае распаўсюджванне менавіта постмадэрнісцкіх

тэкстаў у нашай літаратуры.

Тэматычна нацыянальныя постмадэрнісцкія тэксты асацыіруюцца з

лацінаамерыканскім і постсавецкім («чарнушным») вопытам. Так, агуль-

ная тэма дыктатара, напрыклад, у айчыннай літаратуры і па-амерыканску

фантасмагарычна і эксцэнтрычна, і па-савецку трагічна і апакаліптычна. У

аповесці Альгерда Бахарэвіча «Паразіт» (2001) герой, які абвяшчае сябе

130

дыктатарам і жыве ў надуманым фантасмагарычным свеце, на самой

справе ён – бомж або маргінал, што верыць у тое, што лепшая ахова сябе –

гэта рэвалюцыя. Дыктатар Бахарэвіча жадае быць «празрыстым, амаль

нябачным», гэта значыць простым і зразумелым, але толькі для сябе, а не

для ўсіх. Ён піша кнігу без слоў, на яе «пакладзены суворы нямы камень».

Аўтар аповесці пераварочвае звычайныя адносіны не толькі да

постаці дыктатара, але і да самой літаратуры. І звычайнае «На пачатку

было Слова» падменьваецца пачатковым Логасам – думкаю і дзеяннем. Не

выпадкова Бахарэвіч характарызуе мову як «паразітычную»: яна

паразіціруе на зацікаўленасці сацыяльных груповак – карасаў. Пагэтаму

новы Дыктатар не мае праграмы, ён яе «піша», стварае і захоўвае ў

свядомасці.

Да тэмы дыктатара звяртаецца і Алесь Аркуш у апавяданні

«Прыгавор Гаспадара» (1999). Абагулены вобраз дыктатара прысутнічае ў

трох іпастасях: гаспадара города, антычнага Тантала і кар’ерыста

Булановіча. Па задуме аўтара ўсе тры «твары» дыктатара пазбягаюць

пакарання. Булановіч хаваецца за пакаянным лістом, Тантал – за

прытворнай ілжой, а гаспадар творыць забойства. Правасуддзе маўчыць.

Мы ізноў вяртаемся да Нямога слова, або забароненага, таемнага,

замежнага. У апавяданні Аркуша рэфрэнам «гучаць» лацінскія (мёртвыя)

выразы з вобласці юрыспрудэнцыі.

Постсавецкі постмадэрнізм публіцыстычны, сваімі літаратурнымі

вобразамі прадстаўнік «Бум-Бам-Літа» А. Бахарэвіч і арганізатар

«Таварыства вольных літаратараў» А. Аркуш адгукаюцца на актуальныя

нацыянальныя дыскусіі аб уладзе і мове.

Ненадрукаванай кнізе з аповесці А. Бахарэвіча сугучны і новыя

варыянты беларускай мовы, што прапануюцца сучаснымі аўтарамі:

«рычанка» і «скуголіца» (З. Сарабракоў), «маўчанка» (С. Мінскевіч).

У сучасных літаратурных тэкстах можна назіраць гульню са словам,

якую крытык Л. Рублеўская трактуе як асаблівасць айчыннага

постмадэрнізма: не герой і не аўтар, а слова застаецца адзінай рэальнасцю

(Палёт філасофскага голуба. За гарбатай у Шніпаў // Літаратура і

мастацтва. – 1997. – 3 студзеня. – С. 6–7). Заўважым, што большасць сучас-

ных беларускіх літаратараў, арыентаваных на авангардную творчасць,

пішуць на ненармаванай літаратурнай мове («тарашкевіцы»), яны арыен-

таваны на моўныя традыцыі пачатку ХХ ст. або «новую» мову,

характэрныя калькі рускай мовы. Пісьменнікі выкарыстоўваюць замежныя

131

словы і выразы, гавораць на слэнгу і ненармаванай зніжанай лексіцы

(СтанкевічЮ., Глобус А., Бахарэвіч А. і інш.).

Нацыянальная, сацыяльная тэматыка, традыцыйна ўласцівая бела-

рускаму пісьменству, у постмадэрнісцкай літаратуры становіцца прадме-

там іранічнага пераасэнсавання, пародыі. Нават з улікам агульнага

посмадэрнісцкага «нізкага» тону, раман «Удог» (2001) Франца Сіўко

(празаіка і публіцыста, аўтара кніг «З чым прыйдзеш…», «Удог», «Ягня

ахвярнае», «Асіметрыя» і інш.) успрымаецца амаль фарсава. Нацыянальнае

мінулае (ад нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХІХ ст. да сённяшніх

дзён) прадстае ў рамане як гісторыя вёскі, дзе мужыкоў загубілі жанчыны:

чужынкі, каханкі. Гэту амаль фарсавую ідэю аўтар занатоўвае сур’ёзна,

стварае псіхалагічныя партэты герояў, драматычныя калізіі дзеяння,

уводзіць у тэкст дыктафонныя запісы мясцовых легенд і паданняў,

зробленыя быццам бы вучоным-фалькларыстам. Структура рамана

Ф. Сіўко падобна да хранатопу традыцыйнай беларускай прозы. Але гэта

ўжо – гіпертэкст, сваеасаблівая пародыя на традыцыйную вясковую прозу,

нацыянальных герояў і нацыянальнае мінулае (самапародыя). Сімвалам жа

гэтай ужо постмадэрнісцкай вёскі з’яўляецца не балота (раман-сімвал

традыцыйнай беларускай прозы – «Людзі на балоце» Івана Мележа, 1962),

а дзіўная прыгожая расліна з ядавітымі ягадамі – удог (анты-сімвал

нацынальнага постмадэрнізма).

Парадыйнай прадстаўлена айчынная гісторыя і ў раманцы

(вызначэнне самога аўтара) Вітаўта Чаропкі «Поўны керкешоз» (1999). У

творы няма абазначэнняў канткрэтнага месца і часу дзеяння. Але

выкарыстанне назваў, сюжэтаў са шматлікіх рускіх і беларускіх

праграмных літаратурных твораў (Гогаля, Салтыкова-Шчадрына,

Дастаеўскага, Пушкіна, Коласа, Мрыя і інш.), паданне класічных

літаратурных фраз і сітуацый у сучасным выглядзе дазваляе гаварыць аб

айчыннай гісторыі як аб’екце пародыі і яскрава назіраемай метатэксту-

альнасці твора (суадноснасці тэксту і кантэксту).

Чаропка абірае самыя знакавыя для нацыянальнай гісторыі вобразы

для літаратурнай пародыі. Так, вядомы пачатак коласаўскай паэмы «Мой

родны кут, як ты мне мілы...» робіцца гімнам горада Глупава і злёгку

мяняецца – «Мой родны Глупаў, як ты мне мілы». А купалаўскі персанаж

шляхціча, псеўдапаляка, што чураецца беларускасці, Адольфа Быкоўскага,

з праграмнай п’есы «Паўлінка», робіцца ў раманцы Чаропкі беларусам, які

сасланы ў Глупаў за польскі нацыяналізм. Апошні прыклад мае і іранічны

падтэкст, бо для нацыянальнай дыскусіі пытанне аб нацынальнай

132

прыналежнасці асабліва важнае, таму што многае з беларускай гісторыі

«запазычана» суседнімі (польскай, літоўскай, рускай) культурамі.

Сімвалічным з’яўляецца фінал «Поўнага керкешоза». Галоўны герой

раманца Хлестачонак (заўважым, этнічна-беларускі канчатак класічнага

літаратурнага прозвішча) напаўняецца рашучасцю самавызначэння, але на

заклік – «Прозфішча!» І ўсе іншыя атрыбуты!», адказвае: «Не ведаю, не

памятаю, запамятаў і не памятаю». Напэўна, асноўнай тэндэнцыяй

пародый нацыянальнага пытання і агульнай рысай постмадэрнісцкага

чытання сацыяльна-нацыянальнай тэмы з’яўляецца незавершанасць

нацыянальнага самавызначэння ў палітычным, эканамічным і нават

філалагічным сэнсах («Літва» або «Русь», беларусы або тутэйшыя і г.д.).

Айчынная літаратура ангажавана нацыянальнай тэматыкай, ідэяй

Адраджэння, а постмадэрнісцкая проза прынцыпова скіравана на кас-

мапалітызм, або геапалітычны «ацэнтрызм», што складае дыскусію ў

сучасным працэсе, змену кантэксту новай беларускай літаратуры.

Беларускі постмадэрнізм народжаны рэальнай сітуацыяй невызна-

чанасці. Аўтары постмадэрнісцкай прозы пераасэнсоўваюць і нацыяналь-

ны, і асабісты вопыт. Цікава ў гэтым сэнсе творчасць Вінцэся Мудрова. У

адным са сваіх апавяданняў «Нячысцік у фраке» (1999), пісьменнік

выпісвае літаратурны анекдот з жыцця фабрыканта Лапахіна на фоне

рэвалюцыйных падзей і ў атмасферы сучаснага айчыннага «двухмоўя» і

каштоўнасцей масавай культуры (крык-жальба п’янага Лапахіна аб

сапсаванай навіной аб рэвалюцыі песні, тычыцца «папсовага» шлягера

1990-х гадоў «Чё те нада?!». Мудроў выкарыстоўвае для свайго

постмадэрнісцкага апавядання алюзіі з горкаўскай і чэхаўскай рускай

літаратуры пачатку стагоддзя.

Мудроў, празаік з выразным уменнем ствараць тыповыя сучасныя

характары, звяртаецца ў гэтым творы да постмадэрнісцкай стылістыкі, на

наш погляд, таму што яго ўжо не задавальняе асабістая манера

пісьменства, стылістыка рэалізму, нават калі гэта сатырычна-юмарыс-

тычныя апавяданні.

Яшчэ адной характэрнай тэмай постмадэрнісцкіх тэкстаў становіцца

тэма адзіноты. Ёю, напрыклад, пранізаны творы Юры Станкевіча і Барыса

Пятровіча. Нават такія паняцці, як каханне, сяброўства, кроўнае адзінства

існуюць асобна ад герояў, самотных прывідаў на фоне хаатычнай

зменлівай рэальнасці. Каханне ў інтэрпрытацыі Барыса Пятровіча,

напрыклад, – гэта нешта асобнае, што залезла ў кватэру героя ў адчыненае

акно (апавяданне «Адзінота») і шукае абароны ў выпадковага чалавека. А

133

тралейбус – гэта сімвал натоўпу (апавяданне «Рой») або нараджэння

ўсялякіх непатрэбных жаданняў (асацыяцыя з амерыканскім літаратурным

вобразам «Трамвая жаданняў»), яго можна проста спаліць з дапамогай

запалак або скамячыць у руках, як гэта робіць герой, бо чалавечы рой

раздражняе, перашкаджае яго адзіноце.

Сучасная беларуская проза ўсё часцей набывае рысы постмадэр-

нісцкіх тэкстаў, з іх іранічнай эстэтычнай вобразнасцю, стылістыкай

цытавання і іншых фармальных рысаў.

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Постмадэрнізм стылістычнае вызначэнне мастацтва ХХ ст., якое звязана з

апазіцыйным стаўленнем да мінулага вопыту, як

авангарднага, так і традыцыйнага, самаіроніяй,

плюралістычнасцю выкарыстання выразных сродкаў.

Раман-даследаванне,

раман-дакумент

апавядальны жанр літаратуры, у якім спалучаюцца

раманны, шырокі мастацкі паказ падзей і герояў у іх

сацыяльных і грамадскіх сувязях, і навуковы, аналітычны,

дакументалізаваны, прынцыпы даследавання рэчаіснасці.

Інтэлектуальна-мета-

фізічная літаратура

літаратура, у якой у мастацкай вобразнай форме

ўздымаюцца філасофскія праблемы быцця, пытанні

пазнання прыроды, чалавека, грамадства.

Творы гераізаванага

зместу і рамантызава-

най формы мастацкага

ўвасаблення

творы, у якіх аўтар арыентаваны не на дакладнае

ўвасабленне рэальных падзей, а засяроджвае сваю ўваугу

на асобе героя, яго адносінах да асяроддзя.

«Лагерная літаратура» літаратура рэпрэсіраваных пісьменнікаў на тэму жыцця ў

савецкім лагеры або ў турме ці на пасяленні.

Калаж, цытаванне прыёмы ўвядзення ў асабісты твор фрагментаў, або назваў,

сюжэтаў, вобразаў з твораў іншых аўтараў.

Метафара перанос аднаго значэння слова на іншае па прынцыпах

падабенства, пры якім узнікае другі свет герояў, падзей, з’яў.

Фантасмагорыя вобраз, заснаваны на ўвасабленні нечага нерэальнага,

фантастычнага.

Эдэм краіна, дзе, згодна з біблейскім казаннем, да

грахападзення жылі першыя людзі Адам і Ева.

Мізантрапічны той, хто не любіць чалавека ці бачыць у чалавеку толькі

адмоўныя, «жывёльныя», якасці.

Апакаліпсіс біблейскі аповед Іаана пра «канец свету», барацьбу з

антыхрыстам, «страшны суд».

Прыём «плыні

свядомасці»

форма апавядання, пры якой усе думкі, пачуцці, уражанні,

успаміны герояў перадаюцца ў сваёй непасрэднасці, у

нелагічным чаргаванні аднаго з другім.

Плюралістычнасць

поглядаў

шматлікасць поглядаў на сацыяльна-эканамічнае,

палітычнае і культурнае развіццё грамадства.

134

Прыём раздваення

персанажу

прыём, заснаваны на наяўнасці ў нездаровага псіхічна

чалавека ўяўлення сябе адразу як некалькіх суб’ектаў

дзеяння і мыслення.

Трансцэндэнтальныя

вандроўкі

вандроўкі за межы рэальнасці, вызначанай чалавечым

разуменнем і акаляючай яго прыродай.

Інавацыйныя працэсы новаўвядзенні.

Нарысістыка і

эсэістыка

літаратура празаічнага дакументальнага жанру.

Неалагізм новае створанае слова, што ўзнікае ў выніку новых з’яў

рэчаіснасці.

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ ДА ЛЕКЦЫЙ

1. Хто з беларускіх празаікаў у разглядаемы перыяд стварае прозу у

новай постмадэрнісцкай стылістыцы?

2. Назавіце беларускага пісьменніка, творчасць якога займае

«экалагічны перыяд», у творах якога ў метафарычнай форме ўздымаюцца

праблемы беларускага Палесся.

3. Хто з беларускіх аўтараў працаваў над тэмай Чарнобыльскай

трагедыі?

4. Назавіце сучасныя беларускія творы, прысвечаныя гісторыі

Беларусі.

6.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

6.1. Тэматыка курсавых прац

1. Прынцыпы і формы стварэння кампазіцыі дакументальнай прозы

С. Аляксеевіч.

2. Міфалогія твораў Віктара Казько.

3. Аўтабіяграфічная проза беларускіх літаратараў перыяду перабудовы:

асаблівасці тэматыкі, вобразнасці і стылістыкі.

4. «Новыя» жанры сучаснай беларускай прозы: прытча, зацемкі,

вершаваны раман.

5. Героі прозы Альгерда Бахарэвіча: тыпалогія сучаснасці.

6.2. Заданні

1. Напішыце аналітычнае даследаванне колькасці і якасці выданняў

сучаснай беларускай прозы адным з беларускамоўных часопісаў (або

выдавецтваў) за мінулы год (або за 2000, за 2005...).

2. Зрабіце агляд беларускамоўных літаратурных праектаў у

Інтэрнэце.

135

7.МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ.

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

7.1. Сучасная тэма ў беларускай прозе

Пытанні:

1. Праблемы сучаснасці ў творчасці беларускіх празаікаў 1985–2000-

ых гадоў.

2. Стылёвая і жанравая разнастайнасць сучаснай беларускай прозы.

Мастацкія тэксты для прачытання:

3–4 аўтары і творы на выбар:

Іван Пташнікаў – апавяданні «Арчыбал», «Львы», «Францужанкі» і

інш.

Алесь Жук – аповесць «Праклятая любоў».

Адам Глобус – зборнікі «Адзінота на стадыёне», «Латвійскі

дэтэктыў».

Андрэй Федарэнка – зборнік «Смута», аповесць «Вёска».

Барыс Пятровіч – зборнік «Сон між пачвар», «Жыць не страшна».

Юры Станкевіч – зборнік «Рыфма».

Міраслаў Адамчык – «Забойства на Каляды».

Валянцін Акудовіч – зборнік «Дыялогі з Богам» і інш.

Літаратура:

1. Андраюк, Серафім. Проза / С. Андраюк // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – Т. 4,

кн. 2: 1985–2000. – С. 8–38.

2. Тычына, М. Сучасная беларуская проза: традыцыі і наватарства /

М. Тычына. – Мн., 2006.

7.2. Творчасць Віктара Казько

Пытанні:

1. «Ваенная» проза Віктара Казько: трагічнае і натуралістычнае.

2. Сучасная тэматыка прозы Віктара Казкько: экалогія Зямлі і

чалавека.

3. Асаблівасці паэтыкі твораў Віктара Казько: міфалагічныя і

фантастычныя вобразы, асаблівасці прасторава-часавай арганізацыі тэксту.

Мастацкія тэксты для прачытання:

«Суд у Слабадзе», «Хроніка дзетдомаўскага саду», «Выратуй і памілуй

нас, чорны бусел», «Да сустрэчы» і інш. (два творы на выбар).

136

Літаратура:

1. Васючэнка, П. Віктар Казько / П. Васючэнка // Гісторыя

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.: Беларуская навука,

2004. – Т. 4, кн. 1: 1965–1985. – С. 729–749.

7.3. Творчасць Уладзіміра Арлова

Пытанні:

1. Дакументальна-спавядальная проза Уладзіміра Арлова.

2. Гістарычныя творы У. Арлова: тэмы, героі, фабулы.

3. Паэзія Уладзіміра Арлова.

Мастацкія тэксты для прачытання:

«Дзень, калі ўпала страла», «Міласць князя Гераніма», «Сны

імператара», «Рандэву на манеўрах», «Пяць мужчын у леснічоўцы»,

«Рэквіем для бензапілы» і інш. (два творы на выбар).

«Фаўна сноў», «Паром праз Ля-Манш» (адна з паэтычных кніжак на

выбар).

Літаратура:

1. Уладзімір Арлоў // Крыніца. – 2004. – №2. – С. 729–749.

8. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЯ

8.1. Тэсты па тэме «Сучасная беларуская проза»

Варыянт 1

1. Растлумачце паняцце – пісьменнікі пакалення «дзяцей вайны». Прывя-

дзіце прыклады.

2. Якім гістарычным падзеям прысвечаны раман Вольгі Іпатавай «Залатая

жрыца Ашвінаў»?

1) Барацьбе язычнікаў з праваслаўнымі.

2) Рэлігійнаму супрацьстаянню уніятаў на Беларусі.

3) Адносінам палякаў да праваслаўных у першай палове ХІХ ст.

3. Які з гэтых твораў прысвечаны падзеям пасля Чарнобыльскай

катастрофы?

1) «Львы»;

2) «Сатанінскі тур»;

3) «Голас крыві брата твайго».

Варыянт 2

1. Каго з беларускіх пісьменнікаў сучаснасці адносяць да аўтараў

«дакументальнай прозы»? Што гэта за проза?

137

2. Суаднясіце творы і іх аўтараў.

1) «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»; а) С. Аляксеевіч;

2) «Палесская мадонна»; б) В. Адамчык;

3) «Развітальная аповесць»; в) В. Казько;

4) «Чарнобыльская малітва». г) І. Шамякін.

3. Якаму гістарычнаму перыяду Беларусі прысвечана аповесць Уладзіміра

Арлова «Дзень, калі ўпала страла»?

1) Існаванне Полацкага княства.

2) Існаванне Вялікага княста Літоўскага.

3) Знаходжанне тэрыторыі Беларусі ў межах Расійскай імперыі.

Варыянт 3

1. Назавіце беларускага аўтара твораў жанру «прыпавесці». Прывядзіце

прыклады назваў твораў.

2. Суаднясіце стылістычныя вызначэнні і пісьменнікаў, творчасць якіх

вызначаецца.

1) сюррэалістычныя апавяданні; а) Юры Станкевіч;

2) правакацыйныя тэксты; б) Адам Глобус;

3) постмадэрнісцкія творы; в) Альгерд Бахарэвіч;

4) герметычныя апавяданні. г) Ілля Сін.

3. Раманы Генрыха Далідовіча «Свой дом», «Заходнікі», «Кліч роднага

звона» прысвечаны:

1) Канфесійным (рэлігійным) праблемам беларусаў.

2) Гісторыі беларускай вёскі.

3) Гісторыі замежных беларускіх арганізацый.

Варыянт 4

1. Хто з беларускіх празаікаў піша ў стылістыцы постмадэрнізму?

Прывядзіце прыклады твораў.

2. Суаднясіце творы і іх аўтараў.

1) раман «Бунт незапатрабаванага праху»; а) В. Адамчык;

2) аповесць «Любіць ноч – права павукоў»; б) А. Бахарэвіч;

3) аповесць «Падарожжа на Буцафале»; в) В. Казько;

4) аповесць «Ніякай літасці да Веранікі Г.». г) Ю. Станкевіч.

3. Хто з сучасных беларускіх празаікаў напісаў кнігу страшных шэрых

казак?

Варыянт 5

1. Хто з сучасных беларускіх празаікаў мае твор «Актава пазнання», які

структурна падзяляецца на «ноты» (до, рэ, мі...)?

138

2. Суаднясіце сучасныя казкі і іх аўтараў.

1) «Нахаў, ці Сучасная падарожная казка»; а) Адам Глобус;

2) «Мае казкі»; б) Пятро Васючэнка;

3) «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»; в) Віктар Казько.

3. Хто аўтар аповесцяў «Сатанінскі тур», «Пошукі прытулку», «Палесская

мадонна» і інш., прысвечаных драматычным чалавечым лёсам у перыяд

перабудовы?

1) Віктар Казько; 3) Іван Шамякін;

2) Іван Пташнікаў; 4) Андрэй Федарэнка.

8.2. Кантрольная работа пасля самастойнага праслухоўвання

аудыёверсіі аповесці Уладзіміра Арлова «Час чумы»

Варыянт 1

1. Як складваецца лёс літаратуры на час падзей твора У. Арлова? Ад чаго ён

залежыць?

2. Хто з’яўляецца асноўнымі героямі аповесці?

3. Якія эпіграфы да свайго гістарычнага твора абірае У. Арлоў і чаму?

4. Як ставіцца тагачасная рымская арыстакратыя да Радзімы галоўнага героя?

Адкуль слухач даведваецца аб гэтым?

Варыянт 2

1. Якой прадстаўляецца хада гісторыі героям аповесці?

2. Як характарызуецца паэтычная творчасць Міколы Гусоўскага ў «Часе чумы”?

3. Якія характарыстыкі і назвы нашай Радзіме абірае аўтар у аповесці?

4. Як Вы ахарактарызуеце асаблівасці мовы, стылістыкі твора У. Арлова?

Варыянт 3

1. Як заканчваецца «Час Чумы»? Якое значэнне мае такі канчатак твора?

2. Якія класічныя літаратурныя імёны ўзгадваюцца ў аповесці і ў якой сувязі?

3. Чаму пісьменнік называе свой твор «Час чумы»?

4. Што новага Вы дазналіся аб Міколе Гусоўскім з аповесці У. Арлова?

Варыянт 4

1. Якія рэлігійныя працэсы таго часу апісаны У. Арловым у «Часе чумы»?

2. Якія гістарычныя асобы і іх ацэнкі сучаснікамі трапілі ў «Час чумы»?

3. Якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў «Часе чумы»?

4. Якая літаратурная сцэна (эпізод, тэма) апісаны і ў творы М. Гусоўскага, і ў

творы У. Арлова?

8.3. Мастацкая проза для абавязковага чытання:

В. Быкаў: «Жоўты пясочак», «Труба», «Палітрук Каламіец»,

«Зенітчыца», «Сцяна»; аповесці «У тумане», «Сцюжа», «Пакахай мяне,

салдацік»; прыпавесці са зб. «Пахаджане».

139

І. Шамякін: раман «Злая зорка», «Сатанінскі тур», «Палеская

мадонна», «Пошукі прытулку», «Зона павышанай радыяцыі», «Крывінка»,

«Слаўся, Марыя!» і інш.

В. Адамчык: «Развітальная аповесць», «Раяль з адламаным вечкам»,

«Урок арыфметыкі».

І. Пташнікаў: «Арчыбал», «Львы», «Францужанкі».

В. Казько: «Суд у Слабадзе», «Хроніка дзетдомаўскага саду»,

«Выратуй і памілуй нас, чорны бусел», «Да сустрэчы...».

Г. Далідовіч: «Заходнікі».

А. Жук: «Праклятая любоў».

В. Карамазаў: «Бежанцы».

Л. Дайнека: «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака».

В. Іпатава: «За морам Хвалынскім», «Залатая жрыца Ашвінаў».

У. Арлоў «Дзень, калі ўпала страла», «Сны імператара»;

А. Кудравец: «Смерць нацыяналіста».

У. Рубанаў: «Літоўскі воўк».

А. Глобус: зб. «Адзінота на стадыёне».

А. Федарэнка: зб. «Смута», аповесць «Вёска».

Б. Пятровіч : Зб. «Сон між пачвар», «Жыць не страшна».

9. ЛІТАРАТУРА

1. Андраюк, С. Проза / С. Андраюк // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – Т. 4,

кн. 2: 1986–2000. – С. 8–38.

2. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай

беларускай літаратуры / І. Афанасьеў. – Мн., 2001.

3. Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская

проза сёння / Т. Грамадчанка – Мн., 1991.

4. Козіч, В.І. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе /

В.І. Козіч. – Мн., 1998.

5. Савік, Л. Адна між замкаў: Літаратурны партрэт В. Іпатавай /

Л. Савік. – Мн., 2003.

6. Станюта, А. Плошча Свабоды / А. Станюта. – Мн., 1991.

7. Тычына, М. Сучасная беларуская проза: Традыцыі і наватарства /

М. Тычына – Мн., 2006.

8. Ханеня, С.І. Амплітуда смеласці: Умоўнасць у беларускай прозе

канца ХХ ст / С.І. Ханеня. – Гомель, 2001.

9. Шынкарэнка, В.К. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі

сучаснай беларускай гістарычнай прозы / В.К. Шынкарэнка. – Мн., 2002.

140

Модуль 3

«СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 1985–2000 ГГ.»