Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

12. Стан праваслаўнай і каталіцкай царквы перад рэфармацыяй.

Гісторыя праваслаўнай царквы ВКЛ у канцы XV - пачатку XVI ст. прыцягвае даследчыкаў тым, што ў гэты перыяд адбываюцца важныя змены ў яе ўнутраным жыцці, адносінах з уладамі. Праваслаў'е Вялікага княства Літоўскага таксама сутыкаецца з праблемай выбара у час шматлікіх войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. Наступае перыяд адноснай раўнавагі ў міжканфесійных адносінах у ВКЛ.

У другой палове XV стагоддзя на ўсходзе Еўропы канчаткова адасабляюцца два буйныя цэнтры праваслаў'я: Вільня і Масква. Паміж імі ўсё болей вызначаюцца адрозненні. Узмацненне Маскоўскай дзяржавы вядзе да паступовай ліквідацыі там самастойнасці царквы, яе поўнаму падпарадкаванню ўладзе. Маскоўскае праваслаў'е становіцца ізаляваным ад розных знешніх уплываў. У канцы XV - пачатку XVI ст. у Вялікае княства Літоўскае пранікаюць ідэі Рэнесанса. Пад іх уплыў падпадае і праваслаўнае насельніцтва.

У канцы XV - пачатку XVI ст. важнай справай для праваслаўнай царквы ў ВКЛ было умацаванне арганізацыйных структур і ўрэгуляванне адносін паміж свецкай і духоўнай уладамі.

Важным момантам ва ўмацаванні праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ў ВКЛ былі праведзеныя пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа II у Вільні ў 1509 і 1514 гадах саборы царквы. Сабор 1509 года адбыўся на свята Божага Нараджэння 25 снежня.

10 студзеня 1510 года Сабор прыняў 15 правілаў за ўмацаванне царкоўнай іерархіі, дысцыпліны, супраць умяшальніцтва ў царкоўныя справы свецкіх асоб.

Важным крокам вялікіх князёў літоўскіх на шляху пераменаў ва ўзаемаадносінах улады і праваслаўнай царквы было выданне вялікім князем літоўскім Аляксандрам 20 сакавіка 1499 года прывілея. Ён зафіксаваў у асноўных рысах месца і ўстрой праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ў ВКЛ.

Афармленне разводаў было крыніцай прыбыткаў адміністрацыі. Таму спробы мітрапаліта Іосіфа II змагацца з падобнай практыкай мелі, нягледзячы на падтрымку вялікакняжацкай улады, толькі частковы поспех

Такім чынам, на мяжы XV - XVI ст. праваслаўная іерархія паспрабавала правесці ў жыццё шэраг пастаноў, накіраваных на паляпшэнне ўнутрыцаркоўнага жыцця і адносін царквы са свецкімі ўладамі. Ёй удалося дамагчыся падтрымкі ў сваіх пачынаннях вялікакняжацкай улады. Змены ў праваслаўнай царкве павінны былі мадэрнізаваць яе адносіны з дзяржавай, прыстасаваць царкву да новых умоў, што склаліся ў Вялікім княстве Літоўскім, ліквідаваць шэраг абазначыўшыхся недахопаў у царкоўным жыцці, павысіць узровень улады мітрапаліта і епіскапаў, узмацніць незалежнасць царквы ад свецкіх уладаў. Аднак у тых умовах, што склаліся у ВКЛ, гэтыя планы маглі быць рэалізаваны толькі часткова.

13. Рэфармацыя і контррэфармацыя.

У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства.Пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору).

Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады..

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай. Езуіцкі калегіум маглі наведваць дзеці, якія належалі да розных канфесій, але ў яго сценах яны рабіліся шчырымі прыхільнікамі каталіцызму. За пяць гадоў дзейнасці езуітаў толькі ў Вільні да каталіцызму вярнулася 6 тысяч чалавек.

Поспехі Рэфармацыі выклікалі заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе, што было звязана, з аднаго боку, з пракаталіцкай палітыкай вышэйшай улады, а з другога - з нізкім узроўнем адукацыі і маралі праваслаўнага духавенства. У 1589 г. была ўтворана незалежная ад Канстанцінопаля Маскоўская патрыярхія, якая хутка стала прэтэндаваць на ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ, што магло пацягнуць за сабой і палітычную залежнасць ад Масквы. Многія праваслаўныя іерархі імкнуліся з дапамогай уніі атрымаць роўныя правы з вышэйшым каталіцкім духавенствам.

Унія была падпісана 8 кастрычніка 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі.

Прыняцце уніі выклікала незадаволенасць сярод значнай часткі праваслаўнага насельніцтва. Значную ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі пачатковыя і сярэднія школы і друкарні (самая вядомая - братоў Мамонічаў у Вільні - выпусціла першыя кірылічныя прававыя выданні - «Трыбунл ВКЛ» (1586) і «Статут ВКЛ» (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах. На працягу ХVІІ - ХVІІІ стст. уніяцтва становіцца на Беларусі самым масавым веравызнаннем і ахоплівае да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй шляхты. Увогуле ў канцы ХVІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі склаўся наступны канфесійны малюнак: уніяты - 39 %; католікі - 38 %; іўдзеі - 10 %; праваслаўныя - 6,5 %.