Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

16. Утварэнне уніяцкай царквы.

Кiраўнiкi праваслаўнай i каталiцкай канфесiй вякамі выношвалi iдэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку памiж цэрквамi i ўзмацнiць хрысцiянства праз яднанне. Iдэя унii то замiрала, то зноў уваскрасала ВКЛ больш за iншыя дзяржавы адчувала негатыўныя наступствы падзелу хрысцiянства. Калi ў адносiнах з заходнiм суседам удавалася дасягнуць пэўных кампрамiсаў, адносiны з усходнiм станавiлiся ўсё больш складанымi. Кіраўніцтву ВКЛ здавалася, што шляхам рэгiянальнай унii магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду i Усходу i стварыць самастойную царкву. А тым часам арыентаваная на заняпалую, Вiзантыю i яе культуру, беларуска-ўкраінская прававаслаўная царква апынулася ў другой палове ХVI ст. у крызісным стане, губляла свой аўтарытэт у грамадстве і вернікаў. Найперш яе адракалася знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, кінуліся спачатку ў вір рэфармацыйнага руху, а потым перайшлі ў каталіцызм. Такiм чынам, рэлiгiйная згода 1596 г. паўстала ў вынiку збегу як комплексу еўрапейскiх рэлiгiйна-палiтычных адносiн 60-90-х гг. XVI ст., так i ўнутраных абставiн і з'явілася спробай вырашыць выступіўшыя ў рэлігійнай форме грамадска-палітычныя, нацыянальна-дзяржаўныя, міжнародныя і духоўна-культурныя праблемы і супярэчнасці .Суб'ектамі уніі былі папства, улада Рэчы Паспалітай і Кіеўская мітраполія, кожны з якiх меў свае iнтарэсы i праводзiў уласную лiнiю ў царкоўнай сферы. Два першыя разглядалi унiю як пераходную ступень у рымска-каталiцтва. Беларуска-ўкраінскі епіскапат дастаткова паслядоўна адстойваў мясцовыя рэлiгiйна-палiтычныя i этнакультурныя iнтарэсы. Арганізатарамі уніі былі брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей i луцкi епiскап Кiрыла Тарлецкi. Былі выпрацаваны 33 артыкулы царкоўнай згоды, прызнанне якіх Папам Рымскім і каралём было ўмовай заключэння уніі. Артыкулы-ўмовы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этна-ахоўную скіраванасць. Яны прадугледжвалі дзяржаўныя гарантыі уніяцкай царкве, нейтралiзоўвалі небяспеку ла-цiнiзацыi i паланiзацыi, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі. Гэта была спроба ўзгадаваць новую форму хрысціянскай рэлiгii на вiзантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходнiх традыцый. На саборы праваслаўных епiскапаў у Берасцi вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэннi заключыць саюз з каталiцкай царквой. Яе падпiсалi кiеўскi мiтрапалiт Рагоза i ўсе епiскапы ВКЛ, акрамя львоўскага i перамышльскага.Той самай восенню Жыгiмонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з унiверсалам, у якiм абвясцiў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб унii, што патрэбна Рэчы Паспалiтай для ўзмацнення яе цэласнасцi, i заклiкаў у "добрай волi i любвi" прыняць унiю. Тады ж Пацей з Тарлецкiм паехалi ў Рым, дзе 23 снежня на пасяджэннi калегii кардыналаў з удзелам папы Клiмента VIII была ўрачыста абвешчана унiя. Уніяцтва стала верай, галоўным чынам, сельскага насельнiцтва, гарадскiх нiзоў, часткi дробнай i сярэдняй шляхты. Магнаты i ў большасцi сваёй шляхта пасля падаўлення Рэфармацыi аддавалi перавагу каталiцтву. У 1647 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было каля 4 тысяч уніяцкіх прыходаў і 13,5 тысяч праваслаўных. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай соймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. На мяжы XVII-XVIII стст. уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у ВКЛ.