Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

5. Крэўская унія.

Крэўская унія (1385), пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім.

У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс Карыятавіч і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.

Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя:

1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях;

2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой;

3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай;

4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны;

5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы;

6) абавязацельства Ягайлы «землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага».

Паводле тэкста дакумента ён быў прыняты ў прысутнасці Скіргайлы Альгердавіча, Карыбута Альгердавіча, Лугвена Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча, якія павесілі пад ім свае пячаткі.

11 студзеня 1386 г. у Ваўкавыску адбылася сустрэча Ягайлы з Пасламi Польскага каралеўства ,якiя гарантавалі Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін, прызначаны на 2 лютага 1386 г.

15 лютага 1386 г. Ягайла ахрысціўся ў Кракаўскім кафедральным саборы (цырымонію правёў гнезненскі архіепіскап Бадзанта) і прыняў імя Уладзіслаў — у гонар Уладзіслава Лакетка, першага польскага караля, пры якім быў заключаны дынастычны саюз паміж Польшчай і ВКЛ. Разам з Ягайлам ахрысціліся некаторыя яго браты: Свідрыгайла (Баляслаў), Вігунт (Аляксандр), Карыгайла (Казімір). Паўторна прыняў каталіцтва Вітаўт (пад імянем Аляксандр). 18 лютага Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. 4 сакавіка адбылася яго каранацыя.

6. ВКЛ падчас княжання Вітаўта.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392-1430. Сын князя Кейстута. Калі пасля Крэўскай уніi 1385 і каранацыi вялікага князя Ягайлы на польскі трон, частка польскіх магнатаў наважыліся падпарадкаваць Каралеўству літоўскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт супрацьстаяў гэтай палiтыцы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон - свайго дваюраднага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларуска-літоўскія магнаты адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання вялікакняжацкай улады. За службу раздаваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў тэндэнцыі княстваў Цвярскога і Разанскага, што выступалі супраць палітыкі Масквы. Каб атрымаць пазыку на узмацненне свайго войска заключыў пагадненне з Тэўтонскім ордэнам (у 1384 і 1389) са згодаю, каб Жмудзь плацiла штогадовы падатак не яму, а ордэну( i адпаведна гэтаму была пад абаронай ордэна) да часу вяртання пазыкi.

Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, перасяліў некалькі тысяч татараў у Літву з тэрыторыi паміж Дняпром і Азоўскім морам .

Для праваслаўнай частцы насельніцтва Літоўскай Русі, Вітаўт аднавiў у ВКЛ пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак.

Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск. У 1396 годзе паводле дамовы с князем маскоўскім былі устаноўлены межы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам, што праходзілі праз Мажайск (ў 107 вёрстах ад Масквы). Паводле вынікаў канфлiкту з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызнана мяжа па рэках Угра і Ака. 

У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь.

Пры Вітаўту Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы рабіў захады і ўчыняў з’езды (у 1429 у Луцку і 1430 у Троках) наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону.

Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Бярэсцю (1390), Горадне (1391) і інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага права. У 1422 на дапамогу нацыянальна-вызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём і пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але з-за ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну.

Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.