Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

14. Устава на валокі.

Да сяр. 16 ст. у ВКЛ захоўваліся старыя сістэмы, якiя не ўлічвалі усе актуальныя для 16 ст. гаспадарчыя рэсурсы і магчымасці зямельных угоддзяў, што памяншала магчымыя даходы уласнікаў гэтых угоддзяў — дзяржавы і феадалаў. Гэта абумовіла рэарганізацыю старых сістэм шляхам вымярэння зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га)

У 1557 была распрацавана новая інструкцыя — «Устава на валокі», на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, перагляд папярэдняй памеры. «Устава на валокі», па сутнасці, стала новай памерай. Гэтая другая памера была скончана ў 1568 і ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні заходняй часткі ВКЛ.

У 1560 г. была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут яна ўлічвала сацыяльна-эканамічныя асаблівасці гэтага рэгіёна.

З кожнай валокі зямлі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Віды галоўных і іншых павіннасцей залежалі ад павіннаснага характару валок, а нормы — ад якасці зямлі. Яна дыферэнцыравалася на чатыры катэгорыі: «добрая», «сярэдняя», «дрэнная» і «вельмі дрэнная».Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй — 97, дрэннай — 83 і вельмі дрэннай — 66.

Апроч асноўных, сяляне аба¬вязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей: скошваць фальварачныя сенажаці, перавозіць грузы, будаваць, рамантаваць і вартаваць панскія, двары і г. д.

За карыстанне службамі і іншымі ўгоддзямі былі ўстаноўлены да клад на вы зн а чаны я віды і нормы павіннасцей. Нормы іх былі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад якасці зямлі, плошчы сенажацяў і наяўнасці прамысловых угоддзяў і велічыні прыбыткаў з апошніх.

Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага ўліку і абкладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далейшага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства.

Асноўныя прынцыпы землекарыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.

15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 - 1494, 1500 - 1503, 1507 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 - 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.

Ужо ў 1562 - 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава “абодвух народаў” - Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны сойм, які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д.

Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI- XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам “залатых вольнасцей” лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы - канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну - рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся.

Заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. Аднак страта значных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 - 1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства.