Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

7. Грамадзянская вайнаў вкл у п.П.15 ст.

Грамадзянская вайна ў ВКЛ, паўстанне Свідрыгайлы (1432 – 1439): грамадзянская вайна, якую вялі паміж сабою феадалы Польшчы і ВКЛ і іх саюзнікі; з аднаго боку, польскія каралі Ягайла і, потым Жыгімонт, вялікі князь літоўскі), а з іншага боку — Свідрыгайла, вялікі князь літоўскі, потым вялікі князь рускі. Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).

Вайна прывяла да тымчасовага фактычнага падзелу ВКЛ на дзве дзяржавы — уласна Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вынікам вайны, пасля канчатковага ваеннага разгрому партыі Свідрыгайлы, стала кампраміснае развязанне праблемы вярхоўнай улады ў ВКЛ.

Вайна выбухнула ў абставінах агульнай палітычнай напружанасці ў ВКЛ ў 1-й чвэрці 15 ст., а непасрэдным повадам стаў палітычны крызіс пасля смерці вялікага князя Вітаўта (гл. ВКЛ пасля смерці Вітаўта) і ўзброены канфлікт з-за кантролю над Падоллем. Свідрыгайла, карыстаючыся пераважна падтрымкай праваслаўных феадалаў, стаўся вялікім князем, а процістаянне паміж Польшчай і ВКЛ набыло вельмі востры характар.

Дыпламатычная барацьба спачатку была выйграная Свідрыгайлам, які змог атрымаць вайсковую падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дамовы аб нейтральнасці былі ўкладзеныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21.1.1431) і Псковам (канец 1431 – пач. 1432); Масква, аднак, не падтрымала Свідрыгайлу, магчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Свідрыгайлу татарскі хан Ахмет. Моцную падтрымку Свідрыгайла атрымаў з боку Германіі. Яшчэ у канцы 1430 ён звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай.

У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае развязанне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк.

Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Свідрыгайла выставіў такія непрыймальныя для Польшчы патрабаванні пачатку перамоваў (вяртанне ўзятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасці дасягнення міру.

Кіраўніцтва Нямецкага Ордэна, якое спачатку абяцала Польшчы нейтральнасць, схілілася да падтрымкі Свідрыгайлы, і склала з ім абаронна-наступальны саюз у сярэдзiне1431 у Хрыстмемелі.

8. Казімір Ягайлавіч. Прывілей 1447 г.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Друцкай. Выбра­ны вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Польшча. I стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад БеларускаЛітоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да поль­скай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Полыпча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі .

Ba ўнутранай палітыцы намаганні былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян.

Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Бела­руси Літвы i Украіны, гарантаваў пра­ва ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў.

Выданнем Няшаўскага статута зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Дбаючы пра асвету сваёй дзяржавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да навучання ў заходніх універсітэтах.

У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471   канчаткова ліквідаваны  ўдзельныя княствы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваяводства). Праваслаўныя князі Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, а таксама Адоеўскія i Варатынскія, незадаволеныя перавагамі у 1480я гады арганізавалі змову супраць Казiмiра з намерам захапіць уладу ў княстве, a ў выніку няўдачы далучыць частку зямель да Маскоўскай дзяржавы. Змова была выкры­та i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы.

Памёр К. на 43м годзе княжання i 36м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пачало ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да Казiмiра за яго вялікую прыхільнасць да БеларускаЛітоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за дадзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў, I так склалася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржавах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоўскім, ЯнАльбрэхт — у Польшчы i Венгрыі, Уладзіслаў — у Чэхіі.

9. Набегі крымскіх татар.

У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. У 1505 г. татары дайшлі аж да Менска і Наваградка і ўзялі ў палон каля 100 тысяч мірных жыхароў. З 1474 па 1569 гг. крымскія татары зрабілі 75 набегаў на землі ВКЛ. Для абароны паўднёвых межаў княская ўлада была вымушана зрабіць казацкія заслоны. У 1506 г. на р. Лань пад Клецкам адбылася значная бітва з крымскімі татарамі, калі войска крымчакоў у складзе 12 тысяч воінаў, што вялі два сыны хана Менглі-Гірэя, было разбіта войскам ВКЛ у складзе 7 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў і ўзята 30 тысяч коней. У 1527 г. сумеснымі намаганнямі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў было нанесена цяжкае паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.